Запісы 32

Запісы 32

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 619с.
Мінск, Нью Йорк 2009
157.77 МБ
Дасьледніца й сама б змагла разабрацца ў сытуацыі, калі б свае развагі пра згаданы часопіс грунтавала ня толькі на сьведчаньнях Цімоха Вострыкава зь ягонай крымінальнай справы ў архіве КДБ, але й на працы аднаго з выдаўцоў „Наперад!" Янкі Запрудніка, прысьвечанай Дванаццатцы" (між іншага, праца гэтая згадваецца ў гістарыяграфічным аглядзе на пачатку кнігі). Варта адзначыць, што згаданая практыка грунтавацца на сьведчаньнях падсуднага без аніякай іх праверкі адыгрывае дрэннуюролюўдасьледаваньні В. Коваль. Прыкладам, абапіраючыся на словы Вострыкава, аўтарка сьцьвярджае, што „у 1950 г. часопіс выдаваўся накладам у юо экзэмпляраў і рассылаўся ў розныя краіны сьвету" (с. іоо—іоі). Але часопіс „Наперад!" у 1950 г. не выходзіў. Зь сьнежня 1949 г. да студзеня 1953 г. у выданьні быў зроблены перапынак, зьвязаны зь пераездам болыпай часткі яго рэдакцыі з Брытаніі на навучаньне ў Лювэн (Бэльгія). I пра гэта таксама згадвае Янка Запруднік у сваёй кнізе1.
Іншая крымінальная справа, якая выкарыстоўваецца ў кнізе й на якой грунтуецца чарговая сэнсацыйная выснова Вольгі Коваль, датычыць Станіслава Грынкевіча. Насамрэч у беларускім руху дзеялі дзьве
1 Запруднік Я. Дванаццатка: Дакумэнтальная аповесьць пра дванаццацёх беларускіх хлапцоў у Нямеччыне, Вялікабрытаніі й Бэльгіі (1946—1954 іт.). Нью Ёрк, 2002. С. 253—258.
розныя асобы з аднолькавымі імем і прозьвішчам — дзядзька й пляменьнік. Адзін зь іх (старэйшы), доктар-псыханэўроляг, перакладнік, арыштаваны НКВД, і матэрыялы справы якога выкарыстоўваюцца ў кнізе, быў расстраляны ў 1945 г. Але ён ня быў рэдактарам „Раніцы" і шэрагу іншых пэрыёдыкаў, як спрабуе давесьці Вольга Коваль. Сам арыштаваны сьцьвярджае, што „Раніцу“ выдаваў ягоны аднафамілец (навукоўцы даводзяць, што пляменьнік2), але дасьледніца рэзюмуе: „Не выключэньне, што чалавекза кратамі мог прыдумаць сабе аднафамільца, каб адвесьці ад сябехоць частку віны“(с. 37). Тыя, хто прафэсійна цікавяцца эміграцыяй, ведаюць, што сапраўдны рэдактар „Раніцы“, беларускі дзеяч у Бэрліне й Парыжы часоў Другой сусьветнай Станіслаў Грынкевіч працягваў пазьней сваю дзейнасьць на эміграцыі й памёр у 1966. А герою, справу якога глядзела Вольга Коваль, Грынкевічу (старэйшаму) прысьвечаны шэраг публікацыяў, у тым ліку й кніга „Вяртаньне да сваіх: Станіслаў Грынкевіч, Франук Грышкевіч, Уладыслаў Казлоўшчык" (Беласток, 1999). Калі б дасьледніца выкарыстала хаця б згаданую кнігу, магла б пазьбегнуць бессэнсоўных высноваў, зробленых ад няведаньня эміграцыйнай фактуры.
Аднак вернемся да пытаньня фінансаваньня эміграцыйных пэрыёдыкаў, што беспасьпяхова спрабуе вырашыць дасьледніца. Галоўным яе аргумэнтам раз-пораз выступае простая інтуіцыя ці перакананьне: „Пытаньне фінансаваньня беларускай эмігранцкай пэрыёдыкі для гісторыка важнае й складанае. Сабраць дакумэнты па фінансаваньні на сёньняшні дзень даволі цяжка, успаміны эмігрантаў па дадзенаму пытаньню заблытаныя й няпоўныя“. Далей прыводзіцца цытата зь Віталя Кажана, адміністратара „Бацькаўшчыны", пра фінансавыя складанасьці газэты, нягледзячы на якія яна ўсё ж выходзіла. Выснова сп-ні Коваль такая: „3 успамінаў В. Кажана можна зрабіць выснову пра складаныя матэрыяльныя ўмоеы дзейнасьці пэрыядычных выданьняў у эміграцыі пасьля вайны. Зразумела, йіто самі беларусы не маглі выдаваць за свой кошт такія вялікія штотыднёвыя газэты, як „Бацькаўшчына“ і „Беларус“ (якія насамрэч ніколі не былі тыднёвікамі. — Н. Г.), менавіта таму і ўзьнікае меркаваньне аб фінансаваньні пэрыёдыкі беларускіх эмігрантаў у час „халоднай вайны“ заходнімі спэцслужбамі“ (с. 88—89).
2 Чыгрын С. Беларуская Беласточчына: Гісторыка-краязнаўчыя і літаратурныя артыкулы. Мінск, 2008. С. 102—105).
Дасьледніца відавочна ня бачыць супярэчлівасьці й неабгрунтаванасьці ўласных сьцьверджаньняў. Ці былі б у газэты насамрэч згаданыя фінансавыя складанасьці, калі б яна сапраўды была настолькі важнай у прапагандысцкім пляне й атрымоўвала сродкі ад спэцслужбаў?
Яшчэ адно падобнае цьверджаньне: „Часопіс „Беларуская моладзь“меў прадстаўніцтвы ў ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі, Канадзе, Бэльгіі. У ім пазначалася, што часопіс можна выпісаць празь беларускую радыёпраграму ў Нью-Ёрку, што сьведчыць пра сувязь выдаўцоў зь дзяржаўнымі ўстановамі ЗША, якія таксама фінансава падтрымлівалі выданьне". Зноў аўтарка дэманструе поўнае няведаньне эміграцыйных рэаліяў. Часопіс распаўсюджваўся з дапамогаю супрацоўнікаў беларускай радыёслужбы, тым болып што частка яго рэдкалегіі менавіта там і працавала. Верагодна, для прыёму заявак на часопіс і ягонай рассылкі выкарыстоўваўся ўласна адрас праграмы, а не фінансавая дапамога радыёстанцыі, і тым больш нейкіх мітычных „дзяржаўных установаў ЗША“.
У сваіх доказах удзелу беларускіх пэрыёдыкаў у „халоднай вайне“ Вольга Коваль выходзіць за межы звычайнай лёгікі ўласнага ж тэксту. Так, у сваіх развагах пра часопіс „Рух“, які выдаваўся ў 1946 г. зусім не ў Італіі, як сьцьвярджаецца ў кнізе, а ў Нямеччыне, дасьледніца настойвае: „Зразумела, што выдаўцы часопіса — гэта людзі, якіяраней супрацоўнічалі з акупантамі, а затым зь мясцовымі спэцслужбамі. Відавочна, што такая іх дзейнасьць арганічна ўпісвалася ў тую „халодную вайну“, якую ў пасьляваенныя гады вялі заходнія краіны супраць СССР“. Адалей яна сама ж згадвае, што тэрмін „халодная вайна“ быў прыдуманы толькі ў 1947 г., таму часопіс „Рух“, атрымоўваецца, нават храналягічна ў яе ня ўпісваецца.
Зрэшты, такіх фактаграфічных памылак у кнізе багата. Прыкладам, на с. 68 аўтарка сьцьвярджае, што „да канца 1947 г. беларуская эміграцыя ў Германй была юрыдычна дыскрымінаваная. Нацыянальны прынцып аб’яднаньня эмігрантаў у лягеры для прымусовых перасяленцаў на беларусаў не распаўсюджваўся". Па-першае, згаданыя лягеры прызначаліся не для „прымусовых перасяленцаў", а для „перамешчаных асобаў", а па-другое, у згаданы час дзеялі, прыкладам, беларускія лягеры ў Ватэнштэце (з 1945 г.), Рэгенсбургу (з 1945 г.), Остэргофэне (з 1946 г.) і іншА
3 Максімюк Я. Беларуская гімназія імя Янкі Купалы ў Заходняй Нямеччыне (1945—1950). Нью Ёрк— Беласток, 1994С. 31—42.
У іншым месцы дасьледніца сьцьвярджае, што Мікола Абрамчык „разам са сваімі аднадумцамі Л. Рыдлеўскім і В. Шыманцом (насамрэч, У. Шыманец. — Н. Г.), ён пачаў выдаваць у Парыжы газэту на беларускай мове „Беларускія Навіны“, якая пашыралася ў Германіі і сярод беларусаў у АнгліГ (с. 72). Аднак у той час, калі выйшаў першы нумар згаданай газэты (сьнежань 1945 г.), Уладзімер Шыманец разам з сваёй сям’ёй жыў у Даніі й прыехаў у Парыж толькі ў 1948 г,, калі газэта ўжо не выходзіла4.
Яшчэ адна фраза Вольгі Коваль: „Сярод рэлігійнага друку выдзяляюцца каталіцкія і праваслаўныя выданьні. Паколькі 8о% эмігрантаў былі праваслаўныя (спасылка на В. Кіпеля. — Н. Г.), то выдавалася болый праваслаўных часопісаў. У першыя пасьляваетыя гады рэлігійна-царкоўнае жыцьцё беларускіх эмігрантаў было сканцэнтравана ў Германіі, а на пачатку 50-х гг. XX cm. з-за пераезду большасьці беларусаў у іншыя краіны сьвету рэлігійныя цэнтры суайчыньнікаў зьявіліся ў ЗША, Канадзе,Англіі, ФранцыўАўстраліі й г. д.“ (с. 107). Па-першае, акрамя каталіцкіх і праваслаўных, на эміграцыі выходзілі й пратэстанцкія беларускія пэрыёдыкі, якія, між іншага, зусім не апісваюцца ў дасьледаваньні, і гэта зноў да пытаньня аб рэпрэзэнтацыйнасьці даступнай аўтарцы выбарцы эміграцыйнай пэрыёдыкі. Па-другое, не ва ўсіх краінах і не ва ўсе пэрыяды можна адзначыць захаваньне суадносінаў каталіцкіх і праваслаўных выданьняў як 1:4. Наадварот, у паваеннай Францыі з рэлігійных выданьняў пры канцы 1940-х выходзіў выключна каталіцкі часопіс „Божым Шляхам". He было праваслаўных пэрыёдыкаў у той жа час і ў Вялікабрытаніі, хоць вернікі праваслаўныя там таксама былі, і іх была пераважная большасьць. I гэта датычыць таксама іншых краінаў. Па-трэцяе, інфармацыя пра тое, што рэлігійныя цэнтры беларусаў па-за Нямеччынай зьявіліся толькі ў 1950-х, таксама не адпавядае рэчаіснасьці. Яшчэ з 1946 г. дзеяла Беларуская каталіцкая місія ў Францыі, a з 1947 г. — такая ж структура ў Вялікабрытаніі5.1 пераемнасьці з рэлігійнымі ўстановамі Нямеччыны тут ніякай не было й быць не магло.
4 Сурвіла I. Дарога. Стоўпцы—Капэнгаген—Парыж—Мадрыд—Атава— Менск. Радыё Свабода, 2008. С. 27; KipelV., KipelZ. Belarusian Publishing in the West: A Bibliography: Published by Belarusian Institute of Aits and Sciences; Institute of Slavic Studies, Polish Academy of Sciences. New York — Warsaw, 2006. c. 583-584­
5 Гл.: Надсан A. Біскуп Чэслаў Сіповіч: сьвятар і беларус. Менск, 2004.
I яшчэ адна паказальная цытата: „...напрыклад, творыА. Салаўя, якія ўвайшлі ў зборнік „Мае песьні“ (1944), „Сіла гневу“ (1948), спачатку друкаваліся ў такіх эмігранцкіх газэтах і часопісах, як „Бацькаўшчына“, „Баявая Ўскалось", „Конадні“, „Беларус““ (с. 113). Аднак згаданыя пэрыёдыкі выходзілі: „Бацькаўшчына" — з восені 1947 г., „Баявая Ўскалось" — зь ліпеня 1949 г., „Конадні" — з 1954 г., „Беларус“ — ад верасьня 1950 г. Такім чынам, нават гіпатэтычна, толькі вершы з зборніка „Сіла гневу“ маглі быць апублікаваныя выключна на старонках „БацькаўшчыньГ перад публікацыяй іх у зборніку. Усе астатнія пэрыёдыкі зьявіліся пазьней за згаданыя выданьні твораў Алеся Салаўя. Для дасьледніцы, што вывучае эміграцыйную пэрыёдыку, такія памылкі недапушчальныя.
Шмат яшчэ можна казаць пра няведаньне Вольгай Коваль „эміграцыйнага кантэксту“. Часам гэта нават не „няведаньне“, а „прыдумваньне“. Менавіта так выглядаюць развагі пра пачаткі палітычнага падзелу беларускай эміграцыі. „М. Абрамчык са сваімі паплечнікамі намагаўся ліквідаваць БЦР. У выніку на пленуме БЦР у 1947 г. дзейнасьць і М. Абрамчыка, і„крывічоў"была прызнана шкоднай, бо садзейнічалараздрабленьню беларускага нацыянальнага адзінства“(с. 72). Абсалютна незразумела, у якіх крыніцах (спасылкі няма) аўтарка знайшла інфармацыю пра зьезд БЦР у 1947 г., калі гэтая арганізацыя афіцыйна прыпыніла сваю дзейнасьць у 1945 г. і аднавіла толькі ў 1948-м.
Згаданыя факталягічныя памылкі ў кнізе — толькі невялікая частка таго, што магчыма там знайсьці. Тут багата недакладных датаў, імёнаў, назваў месцаў выданьняў. Акрамя таго, аўтарка ня ведае (прынамсі, не расшыфроўвае) аніводнага псэўданіму эміграцыйных дзеячаў, што згадвае ў кнізе. Прычым гэта датычыць, у большасьці, агульнавядомых псэўданімаў Станіслава Станкевіча, Антона Адамовіча, Вітаўта Тумаша. Аднак пералік усіх памылак заняў бы занадта шмат месца й часу. Відавочна, што для аўтаркі дакладнасьць увогуле ня надта важная ў працы. Галоўнае — правільна ў адпаведнасьці з сучасным ідэалягічным пасылам расставіць акцэнты, зрабіць „прымальныя" высновы. Спачатку гэта неабходна, каб абараніць дысэртацыю, пазьней — для кар’ернага росту. А тое, што само па сабе дасьледаваньне можа выклікаць толькі пачуцьцё жалю — можа й ня так істотна?