Запісы 32
„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 619с.
Мінск, Нью Йорк 2009
кнігі зьяўляюцца два DVD з дадатковай інфармацыяй. Першы зь іх уяўляе сабою невялікую мультымэдыйную энцыкляпэдыю Беларускай Аўстраліі, а на другім запісаныя відэаўспаміны некалькіх беларускіх дзеячаў, а таксама відэазапіс аднаго з нацыянальных сьвятаў у Мэльбурне з выступам мясцовага беларускага гурта „Каліна".
У працы над гэтай кнігай шмат дапамагалі аўтару беларусы паваеннай эміграцыі, асабліва а. Міхась Бурнос, сьв. пам. Павал Гуз, сьв. пам. Алег Шнэк, якія выступалі рэдактарамі асобных частак. Гэтым асобам належыць адмысловая падзяка ня толькі аўтара, але й чытачоў.
Кніга „Беларусы Аўстраліі: Ахто там ідзе?“, несумненна, не пазбаўленая хібаў, і аўтар заклікае чытачоў адкрыта выказваць свае заўвагі да зьместу. Адзіная праблема — абмежаваная колькасьць асобнікаў, і — як вынік — патэнцыйных чытачоў, што маглі б яе прачытаць і тыя заўвагі выказаць.
Н.Г.
Скарыніч: Літаратурна-навуковы гадавік. Вып. 7. Масква, 2008. — 216 с.
Цягам апошніх дзесяцігодзьдзяў новыя „постсавецкія" або „ўсходнія“ беларускія дыяспары знаходзяцца ў стадыі імклівага арганізацыйнага афармленьня. Сярод іх найбольшы патэнцыял і паводле колькасьці ўдзельнікаў, і паводле інтэлектуальных, матэрыяльных і іншых магчымасьцяў маюць беларускія асяродкі ў Расеі. Пры гэтым у Маскве, і, магчыма, таксама ў Санкт-Пецярбурзе, знаходзяцца своеасаблівыя інтэлектуальныя цэнтры беларускай дыяспары ў Расеі. I ня дзіўна, што менавіта тут зьяўляюцца й цікавыя прадукты інтэлектуальнай творчасьці беларусаў, да якіх можна аднесьці й штогадовік „Скарыніч", што рэгулярна выходзіць у сталіцы Расеі.
Апошні выпуск „Скарыніча" прысьвечаны гістарычна-культурнай прысутнасьці беларусаўу Маскве, а таксама беларуска-расейскім дачыненьням. У прадмове адзначаецца, што апошнім часам у маскоўскім і наагул расейскім абсягу назіраецца стабільны рост попыту на беларускае. Несумненна, на гэта ўплываюць і своеасаблівыя палітычныя дачыненьні Беларусі й Расеі на дзяржаўным узроўні, а таксама тая ж арганізацыйная разбудова беларускай дыяспары. У сувязі з ростам цікавасьці фармулююцца й розныя погляды на беларуска-расейскія дачыненьні ў мінулым і сучаснасьці. Паказаць гэтыя самыя дачыненьні найперш на прыкладзе Масквы й меў на мэце гэты нумар альманаху.
У „Скарынічы“ сабраныя вельмі розныя матэрыялы (у тым ліку й мэтрапольных аўтараў), падзеленыя на два вялікія разьдзелы: „Паэзія. Проза. Крытыка" і ,Архіў. Эпісталярыя". У першым падаюцца тэксты ад урыўку з „Хронікі Быхаўца" ды твору Сімяона Полацкага да рэфлексіяў сучасных беларусаў Масквы пра свой шлях да беларушчыны. Частка тэкстаў узятая з апублікаваных ужо дасьледаваньняў, зборнікаў, іншыя — раней не друкаваліся. У тэкстах адлюстроўваюцца сувязі вядомых беларускіх дзеячаў з Масквой, а таксама расейскіх зь беларускай культурай. Рэпрэзэнтуюцца розныя погляды, часам правакацыйныя тэмы, кшталту „Тэма „маскаля" ў беларускай літаратуры“ ад Аляксея Каўкі.
Зьвяртае на сябе ўвагу тэкст Аксаны Салопавай „Беларуская дыяспара ў Маскве", які ўяўляе сабою спробу (ці ня першую) дасьледаваньня сучаснай беларускай арганізаванай прысутнасьці ў расейскай сталіцы. Аўтарка спрабуе разабрацца ў дзясятках арганізацыяў беларусаў, што дзеюць у горадзе, іх мэтах, кірункахдзейнасьці, асаблівасьцяхузаемадачыненьняў. 3 тэксіу відавочныя спэцыфічныя шляхі фармаваньня беларускай дыяспары ў Маскве як дыяспары „постсавецкай", выразна адрознай ад „заходніх" беларускіх. Артыкул Аксаны Салопавай можна лічыць добрым крокам на шляху вывучэньня беларускага жыцьця ў Расеі.
У другім разьдзеле „Скарыніча" падаюцца архіўныя дакумэнты да гісторыі беларуска-расейскіх культурных дачыненьняў. Тут публікуюцца лісты Міколы Шчакаціхіна да Уладзімера Пічэты, Мікалая Ўлашчыка да Натальлі Шамарынай і Ніны Ўлашчык, Міколы Ермаловіча да Маскоўскага таварыства беларускай культуры імя Ф. Скарыны й іншыя. Тут ёсьць і матэрыялы да біяграфіяў Івана Луцкевіча і Ўладзімера Дубоўкі, да гісторыі беларусізацыі й „нацдэмаў".
Тэксты ў штогадовіку „Скарыніч" зьмяшчаюцца беларускай і расейскай мовамі, што таксама адлюстроўвае адметнасьці беларускай дыяспары ў Расеі. На жаль, некаторым публікацыям не стае камэнтароў, хоць укладальнік у прадмове сьцьвярджае, што гэта прынцыповая пазыцыя часопісу.
Тым ня менш, можна назваць „Скарыніч" адным з найбольш значных беларускіх навукова-літаратурных выданьняў ня толькі ў Расеі, але й на ўсёй постсавецкай прасторы, важным адлюстраваньнем навуковага патэнцыялу беларускай „усходняй“ дыяспары. На жаль, новыя дыяспары яшчэ ня ёсьць аб’ектам сыстэматычнага вывучэньня навукоўцаў. А альманах „Скарыніч" мог бы стаць добрым падмуркам такога вывучэньня.
Чыгрын С. Беларуская Беласточчына: Гісторыка-краязнаўчыя і літаратурныя артыкулы. Мінск: Кнігазбор, 2008. —168 с.
Пэўны час беларускай гістарыяграфіі не ставала, а можа й цяпер не стае, біяграфічных дасьледаваньняў. За вывучэньнем гісторыі сацыяльных рухаў, палітычных тэндэнцыяў, эканамічнага разьвіцьця з гістарычных ведаў паступова „вымывалася" асоба. He ў апошнюю чаргу гэта ўплывала й на зьмяншэньне цікавасьці да гістарычных дасьледаваньняўу чытацкай аўдыторыі. Верагодна, своеасаблівай рэакцыяй на гэта стала адраджэньне з пачатку 1990-х біяграфістыкі ў беларускай гістарыяграфіі. Нацыянальнай ідэі былі патрэбныя сапраўдныя героі, гістарычныя дзеячы, на чыіх прыкладах можна было б вучыцца. Пэрыядычныя выданьні таго часу стракацелі артыкуламі пра князёў Вялікага Княства Літоўскага, дзеячаў беларускага адраджэньня пачатку XX ст. і іншых выбітных асобаў. Аднак, на вялікі жаль, вяртаньне біяграфістыкі ў беларускую гістарыяграфію не было такім актыўным і ў пэўны час наагул амаль што спынілася.
Сур’ёзныя біяграфічныя дасьледаваньні вымагаюць шмат часу для вывучэньня ня толькі ўласна жыцьцёвага шляху тае ці іншае асобы, але й самога гістарычнага фону, на якім адбываліся падзеі. Такія дасьледаваньні патрабуюць ад навукоўцаў шырокага кругагляду й валоданьня магчымасьцямі працы з рознымі відамі крыніцаў. Магчыма, усе гэтыя складанасьці, а таксама тое, што з часам „герояў“ стала неабходна ўпісваць у пэўныя ідэалягічныя межы, спрычыніліся да заняпаду беларускай біяграфістыкі. Можна сказаць, што большасьць яе дасягненьняў 1990-х так і засталіся ў выглядзе газэтных і часопісных публікацыяў.
Кніга „Беларуская Беласточчына" слонімскага журналіста, краязнаўцы й літаратара Сяргея Чыгрына складаецца менавіта з такіх публікацыяў, што пабачылі сьвет на старонках беластоцкай газэты „Ніва“. Пачынаючы з 1984 г. аўтар, робячы свой унёсак у беларускую біяграфістыку, знаёміў чытачоў газэты зь біяграфіямі выхадцаў зь Беласточчыны або асобаў, шчыльна зьвязаных з гэтым краем. У выніку зьявіліся артыкулы, прысьвечаныя Ўладзіславу Чаржынскаму, Аляксею Карпюку, Петрусю Макалю, дзядзьку й пляменьніку Станіславам Грынкевічам і іншым, усяго больш за паўсотні асобам. Сярод іх даволі шмат тых, хто ўтой ці іншы час апынуўся на эміграцыі. Так, Сяргей Чыгрын піша пра Анатоля Сумнага, Баляслава Грабінскага, Язэпа Варонку, Уладзімера Тамашчыка й іншых. Што праўда, менавіта пра дзейнаеьць сваіх герояў на эміграцыі аўтар згадвае няшмат.
Зрэшты, сам жанр газэтнага артыкулу вымагае часта да крыху спрошчанага падыходу пры падаваньні біяграфічнай інфармацыі. У такі тэкст складана ўлучыць адначасова й падрабязнасьці жыцьця, і гістарычны фон. Газэтны артыкул мае свае мэты й свае каноны, і да яго складана падыходзіць зь іншымі меркамі. А таму й зборнік Сяргея Чыгрына варта ацэньваць адпаведна. Краязнавец і журналіст, ён шмат зрабіў менавіта для папулярызацыі імёнаў беларускіх дзеячаў, высьвятленьня важных момантаў іх біяграфіяў, вяртаньня іх у навуковы зварот. Так, у артыкулах аўтара часам прапушчаныя некаторыя важныя эпізоды жыцьця герояў (асабліва гэта, як ужо згадвалася, датычыць эміграцыйнага жыцьця), прысутнічаюць некаторыя недакладнасьці, аднак яны не перакрэсьліваюць вартасьці зборніка як стымулу для будучых дасьледаваньняў.
Артыкулы Сяргея Чыгрына і ў часы іх зьяўленьня на старонках „Нівы“ правакавалі інтарэс да іх герояў у іншых дасьледнікаў. Можна спадзявацца, што яшчэ большы імпульс яны дадуць, сабраўшыся пад адной вокладкай, і празь некаторы час кожнаму зь дзеячаў, пра якіх пісаў слонімскі краязнавец, будзе прысьвечанае адмысловае біяграфічнае дасьледаваньне.
Н.Г.
ГардзіенкаА. Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА). Смаленск, 2009. — 428 с. — (БІНІМ; Бібліятэка Бацькаўшчыны; кн. 16).
Неад’емнай часткай эміграцыязнаўствазьяўляюццадасьледаваньні гісторыі асобных беларускіх арганізацыяў. На жаль, маем ня так шмат адмысловых манаграфічных выданьняў пра беларускія струкіуры ў замежжы. Найбольш яскравым і ўдалым прыкладам тут можа быць кніга Яна Максімюка, прысьвечаная гісторыі беларускай гімназіі імя Янкі Купалы ў Нямеччыне. Доўгі час гэтая кніга была адзіным грунтоўным дасьледаваньнем, дзе дзейнасьць арганізацыі разглядалася на шырокім гістарычным фоне, што давала чытачу магчымасьць лепей зразумець эміграцыйныя падзеі й асобаў.
Новая кніга, прысьвечаная асобнай беларускай арганізацыі ў замежжы, зьявілася ў сумеснай сэрыі Беларускага інстытуту навукі й мастацтва й „Бібліятэкі БацькаўшчыньГ Згуртаваньня беларусаў сьвету. Гэтаксама, як раней Ян Максімюк, аўтар працы „Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі" Алег Гардзіенка падае дзейнасьць Камітэту з сур’ёзнай перадгісторыяй і шырокім гістарычным фонам. Так, у nep-
шых частках кнігі распавядаецца пра жыцьцё беларусаў у паваеннай Нямеччыне й іх выезд у ЗШ А, стварэньне беларускага асяродку ў СаўтРывэры, арганізацыйнае афармленьне кола прыхільнікаў БЦР у Злучаных Штатах. Падрабязна разглядаецца стварэньне БККА, найважнейшыя этапы яго дзейнасьці, супраца зь іншымі арганізацыямі, выдавецкая дзейнасьць, уплыў асобных дзеячаў на гісторыю Камітэту. Усе падзеі падаюцца побач з характарыстыкай асноўных тэнцэнцыяў у жыцьці амэрыканскага грамадзтва, аналізам тых умоваў, у якіх дзеялі беларускія эміграцыйныя арганізацыі. Сярод іншага, увага аддадзеная й сумна вядомай „справе Лофтуса", якая мела значны ўплыў на беларускае грамадзкае жыцьцё ў ЗПІА.
Гісторыю Беларускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі Алег Гардзіенка даводзіць да сучаснасьці, падае падзеі 1990-х і 2000-х гадоў з заўвагамі пра кантакты дзеячаў арганізацыі з амэрыканскімі чыноўнікамі й мэтрапольнымі беларускімі дзеячамі й структурамі, а таксама разглядае спыненьне супрацьстаяньня БНР—БЦР на эміграцыі.