Запісы 32

Запісы 32

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 619с.
Мінск, Нью Йорк 2009
157.77 МБ
39 Тамсама. С. 157.
Вэнэцыя. За дзень наладавалася столькі ўражаньняў, столькі малюнкаў і здарэньняў, што дзень гэты выдаецца цэлай эпохай"4".
Аўтар унікальнага — бо толькі яго й маем на сёньня — дзёньніка „маладога эмігранта" Янка Запруднік, перачытваючы ўласныя запісы, кажа, што яны ілюструюць побытавасьць тагачаснага студэнцкага жыцьця, і выбудоўвае наступны ланцужок складнікаў: абставіны вучобы, грамадзкая праца, культурная дзейнасьць ды магчымасьць падарожнічаць і пазнаваць сьвет-1'.
Для вялікай жа, „дарослай“ эміграцыі патрабаваўся час, каб паяжджане адчулі сябе вольнымі турыстамі й пачалі занатоўваць уражаньні. Бо эмігранты заўсёды няпэўныя, у які дакладна час яны выправяцца ў дарогу, у якім мястэчку знойдуць свой прытулак. Турысты ж, наадварот, плянуюць, выбудоўваюць уласнае падарожжа, беручы пад увагу гісторыю й мову, клімат і час, разважліва абіраючы сабе месца („а place on the map is also a place in history"42). Найгалоўнейшае ж адрозьненьне ад папярэдніх падарожжаў — зь Беларусі ў Нямеччыну ці Аўстрыю, зь лягераў ДП у краіны расьсяленьня — у тым, што паяжджане ведалі, у які горад павернуцца пасьля сваёй выцечкі, пасьля добраахвотнага вандраваньня. Бо, як піша Цвэтан Тодараў, „movement in space is the first sign, the easiest sign, of change... Narrative is also nourished by change; in this sense journey and narrative implies one another"4'4.
Такім часам пераменаў сталася сярэдзіна 1950-х: „Многа людзей летуціць аб тым, каб паехаць у чужую краіну, пажыць уражаньнямі падарожжа, пабачыць іншых людзеіі, іх спосаб жыцьця, культуру, каб пасьля павароту магчы расказваць шматп дзіваў сваім сябрам і знаёмым. Для некаторых гэтыя летуценьні так і застаюцца толькі летуценьнямі, а на падарожнікаў за мяжу яны пазіраюць з захапленьнем і зайздрасьцю. [...] Бо якможа памясьціцца ў галаве беднаму нявольніку, што дзесьці жывуць людзі, якія могуць свабодна, як „вялікія дыпляматы" Грамыка ці Вышынскі, езьдзіць за мяжу?А ці паее-
40 Запруднік Я. Дванаццатка... С. 155—156,158.
41 Тамсама. С. 118.
42 Rich A. Blood, Bread, and Poetry: Selected Prose, 1979—1985. New York, Norton, 1993P212.
43 Todorov T. The Journey and Its Narratives // Transports: Travel, Pleasure, and Imaginative Geography, 1600 —1830 / Ed. by Chloe Chard and Helen Langdon. New Haven and London; Yale UP, 1996. P. 287.
рылі б нашыя суродзічы на Бацькаўшчыне, штомы тут, на чужыне, будучы выгнанцамі, маем права езьдзіць у другія краіны?“^
Мабыць, ня дзіва, што першыя крокі за мяжу рабіліся ня ў пошуках нязнанага; наадварот: беларусы пачалі шукаць адзін аднаго й навязваць кантакты. Магчыма, такая скіраванасьць на беларускасьць, на пошук беларускага ў навакольным сьвеце й вытлумачвае адсутнасьць пільнага зацікаўленьня ў самім сьвеце.
Валянцін Акудовіч (праўда, гаворачы пра іншы аспэкт творчасьці пісьменьнікаў замежжа) выказаўся так: „Яшчэ болый у гэтым сэнсе ўражвае літаратура пасьляваеннай эміграцыі. Ладная яе частка не адно дзесяцігодзьдзе пражыла ў буйнейшыхлітаратурных сталіцах сьвету, карысталася з найноўшых здабыткаў сусьветнай літаратуры, была абцяжараная сацыяльнымі й духоўнымі патрэбамі тэхнакратычных грамадзтваў, але, нягледзячы на кантэкстп існаваньня, прадукавала тэксты, якія за надзвычай рэдкімі выключэньнямі [...] былі што дзьве кроплі вады падобныя да тэкстаў, напісаных савецкімі пісьменьнікамі ў рэчышчы сацрэалістычнага мэтаду^.
Заўвага, бясспрэчна, слушная, але трэба адцеміць, што своеасаблівы антэеў колтлекс^ — засяроджаньне пісьменьнікаў на тэмах, павя-
44	Смага М. За каналам // Месца выданьня — Парыж... С. 318. Нежаданьне савецкіх уладаў выпускаць сваіх грамадзянаў за мяжу ведама добра й наўрад ці тут патрабуе вытлумачэньня. Але вось што цікава: сярод палітычных дзеячаў беларускай эміграцыі былі людзі з такімі самымі паглядамі, хоць, калі б ім гэта выказалі, абурыліся б падобнаму параўнаньню. I тым ня менш, вось як пачынае свой артыкул „Патрыятызм ці касмапалітызм" Барыс Рагуля: „Нашаму пакаленьню прыпала жыць у чарговы пэрыяд вандроўкі народаў. [...] Агульна ведамае зьявішча, што чалавек, які шмат падарожнічае, які сутыкаецца з рознымі асяродзьдзямі, новымі ідэямі, інтымі культурамі, можа падпасьці пад уплыў аднаго з гэтых асяродзьдзяў і прывязацца да яго або, адарваўшыся ад свайго, стацца, як кажуць у нас, „нірыбай, німясам". Гэтая пагроза зьяўляецца асабліва вялікай для інтэлігенцыі, якая дзякуючы ў першую чаргу ведам чужых моваў лягчэй зможа датарнавацца да новых абставінаў, успрыняць чужую кулыпуру ды знайсьці сабе месца ў новым асяродзьдзі“ (Наперад. № 26. Сьнежань 1953С. 50).
45	Акудовіч В. Разбурыць Парыж. Менск, 2004. С. 215—216.
4'’ Аўтар прапаноўвае, але не настойвае на падобным азначэныгі.
заных з рэаліямі пакінутай бацькаўшчыны47, — уласьцівы ўсім эміграцыям без вынятку; гэта слушна і ў дачыненьні такой унікальнай зьявы, як творчасьць расейскіх пісьменьнікаў першае паловы XX ст. Мастацкія сродкі — за сапраўды рэдкімі выключэньнямі — таксама бяруцца з прывезенага з сабою багажу48.
Адным зь першых з новага сьвету, сваёй новай краіны — Амэрыкі — у Эўропу выбраўся Аўген Вярбіцкі. Народжаны ў 1922 г. у мястэчку Краснае каля Маладэчна49, ён стаўся знаным біяхімікам, сябрам Нацыянальнай Акадэміі навук ЗША50, распрацоўнікам харчаваньня для касманаўтаў, за што пазьней атрымаў у якасьці падарунку кавалачак Месяцу. Доктар Вярбіцкі ехаў у працоўнае камандзіраваньне, але ў „Бацькаўшчыне", дзе быў выдрукаваны травэлёг51, ён як заступнік старшыні Галоўнае ўправы БАЗА патлумачыў:
47 Хоць новы сьвет таксама знайшоў свой адбітак, галоўным чынам у паэзіі. Гл.: Кіпель 3. Амэрыкана ў творах беларуска-амэрыканскіх пісьменьнікаў // Беларусіка=А1ЬапіЛепіса. Вып. 5. Культура беларускага замежжа. Беларуска-амэрыканскія гістарычна-культурныя ўзаемаадносіны. Мінск, 1995. С. 262—267.
48 Клясычныя прыклады — стаўленьне большасьці расейскай эміграцыі, як чытачоў, гэтак і рэдакцыяў газэтаў і часопісаў (фактычна — байкатаваньне), да творчасьці Марыны Цьвятаевай і Барыса Паплаўскага. Аналягічным было ўспрыняцьце паэзіі Янкі Юхнаўца — з той толькі розьніцаю, што калі на вершы Юхнаўца заклікалі пляваць (Анатоль Бярозка (Смаршчок), Рыгор Крушына), то крытыкі Цьвятаевай мусілі пазьней апраўдвацца: „...раз я Цветаеву упомянул, не премйну сказать, что многйе здесь, в том чйсле й я, много лет оценйвалй ее несправедлйво. Но в петлю ее загналй всетакй немы“(у кн.: Русская лнтература в эмнграцнн. Сб. статей. Пштсбург, 1972. С. 11). Гл. таксама: Демндова О. Метаморфозы в нзгнаннн. СПб, 2003. С. 170—171. Магчыма, усё вытлумачваецца проста: эміграцыі былі палітычнымі, а не эстэтычнымі.
49 Аўген Вярбіцкі памёр 29.06.1986 г. у Філадэльфіі (ЗША). Гл.: Беларус. №329.1986. С. 7.
50 Др. Аўген Вярбіцкі абраны сябрам Ньюёркаўскай Акадэміі Навукаў // Беларус. №156. 1970. С. 6.
51 Вярбіцкі А. 3 майго падарожжа ў Эўропу // Бацькаўшчына. 1956. №28—29 (310—311)С. 2; 1956. №30 (312). С. з; 1956. №31 (313). С. 4; 1956. №32 (314). С. 4; 1956. №33 (315). С. 3-4.
„Сёлетаў красавіку мне здарылася нагода адведаць Эўропу: Бэльгію й Францыю, а галоўна — Нямеччыну. Адной з галоўных мэтаў паездкі было адведаньне беларускіх арганізацыяў у гэтых краінах, правесьці зь імі гутаркі, каб гэтым спрычыніцца да лепшага супрацоўніцтва паміж беларускімі арганізацыямі ў Эўропе й беларускімі арганізацыямі ў Амэрыць^52.
Тэкст, фактычна, уяўляе сабою справаздачу аўтара аб спатканьнях зь беларусамі й абмеркаваньні беларускіх справаў. Разьдзелы так і менаваліся: „Беларускі нацыянальны камітэту Нямеччыне"; „Справа газэты «Бацькаўшчына»“; „Беларускі інстытут навукі й мастацтва"; „Інстытут вывучэньня СССР“; „Беларуская сэкцыя радыя «Вызваленьне»“; „Беларуская студэнцкая грамадаў Лювэне“; „Парыж“.
Замест пераліку пабачаных цікавостак — імёны спатканых беларускіх дзеячаў і сымпатыкаў беларускае справы, што разам іучаць як песьня: Мікола Абрамчык, Аляксей Арэшка, Барат, Уладзімер Бортнік, Юзэфа Брэчка, а. Леў Гарошка, Сяргей Гох, праф. Дэніс, ВінцэнтЖукГрышкевіч, Янка Запруднік, Сымон Кабыш, Аўген Каханоўскі, Рыгор Крушына, Ніна Ляўковіч, СтаніслаўМак, Аляксандар Марговіч, Кастусь Мерляк, Барыс Рагуля, а. Роберт Тамушанскі, а. Аўген Смаршчок, Пётра Сыч, Юрка Сянькоўскі, Станіслаў Станкевіч, Міхась Тулейка, Вітаўт Тумаш, Паўла Урбан, праф. Фрэдэрыксэн.
I хоць Эўропы ў зацемках Вярбіцкага няма зусім, аўтар здолеў намаляваць прывабныя характары эўрапейскіх беларусаў, закрануўшы іхнае прыватнае, побытавае жыцьцё, рэдкае для старонак нашых эміграцыйных газэтаў:
„Асаблівую гасьціннасьць знайшоў у Беларуса з калішніх беларускіх мусульманаў, сп-ра Базыля Бут-Гусаіма. У яго ёсьць усе выданьні беларускіх газэт; ён вельмі цэніцьіхі ганарыцца імі. Гэта адзіныя курсы беларусаведы для гэтага беларускага патрыёта, які калісьці, жывучы на Палесьсі, ведаў толькі, што ён не Паляк і не Ўкраінец, а назоў „тутэйшы“ ўважаў за паніжэньне. [...]
Будучы ў Парыжы, рэч зразумелая, кожны Беларус шукае нагоды, каб спаткацца з Прэзыдэнтам Рады БНР, cn-ром Міколам Абрамчыкам. [...]На маё глыбейшае зацікаўленьне, а як жыве сям’я пры адсутнасьці Прэзыдэнта, даведваюся, што браценік cn-ра Прэзыдэнта, К. Абрамчык, пры ягонаіі адсутнасьці дапамагае cn-ні Абрамчык
Бацькаўшчына. 1956. №28 —29 (зю—311). С. 2.
у працы каля дому, у чым далей я пераканаўся асабіста. Ён мае здольнасьці будаваць жылыя дамы.
Увайшоўшы ў дом спадарстваАбрамчыкаў, у гасьцінны пакой, я знайшоў вельмі скромнае абсталяваньне, хоць мілае, у чым вялікая заслуга сп-ні Абрамчык. Далей. я бачу — дом то нібы новы, але падлога із старых вынашаных дошак. На маё запытаньне, як гэта магчыма, сп. Прэзыдэнт адказаў з усьмешкай: бачыце, у Францыі, якстарыя дамы разбурваюцца, дыкчасткі прадаюцца ў вадпаведную кампанію, дзе пазьней такія багачы, як я, іх адкупляюць. Вось паглядзіце, кажа, на вокны; яны таксама купленыя такім жа самым спосабам — адно вакно каштавала юоо франкаў (два з палавінай даляры), тады калі новае каштуе ў шаснаццаць разоў больш. У далейшай гутарцы выявілася, што ўвесь дом каштаваў толькі 250 даляраў, бо ўсю працу сям’я Абрамчыкаў выконвалі самі. Cn-ні Абрамчык не было ў хаце. Яна якраз канчала мыць бялізну на дварэ, рэч зразумелая, рукамі, a немашынай, бо ў Францыімашыны да мыцьця вельмі дарагія. На дварэ ў гэны час было вельмі холадна, і cn-ня Абрамчык увайшла ў хату з даволізьмерзлым выглядам. На плячох у яе быў кажушок безрукавоў, такі, як калісь дома, прыпамінаю, насілі нашыя сялянкі. Ізноў, кантраст паміж жыцьцём жанчын у Амэрыцы й жыцьцём гэтае гераінімяне вельмі ўзрушыў^3.