Запісы 32

Запісы 32

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 619с.
Мінск, Нью Йорк 2009
157.77 МБ
Праз тры гады пасьля Аўгена Вярбіцкага ўжо зь Нямеччыны ў Новы Сьвет прыехаў Станіслаў Сганкевіч — і таксама ня ў простыя адведкі: рэдактар „Бацькаўшчыны“ рабіў захады, каб пераехаць у Амэрыку на стала. Вынікам падарожжа стаўся травэлёг „Сярод суродзічаў у Амэрыцы“м.
За параўнальна кароткі тэрмін (лістапад — пачатак сьнежня 1958 г.) Станіслаў Станкевіч пасьпеў наведаць Нью-Ёрк, гарадкі ў суседнім штаце Нью-Джэрзі — Саўт Рывэр і Нью-Брансўік, і Кліўлэнд у штаце Агаё ды склаў даволі адэкватнае ўяўленьне пра стан грамадзкай працы ў беларускіх арганізацыях, умовы жыцьця паваеннай эміграцыі, зробленае — для палякаў і расейцаў — эміграцыяй старой, што прыбыла ў ЗШАяшчэ да Першай сусьветнай вайны. Апісанае Станкевічам ня толькі карысна што да гісторыі беларусаў у гэтай краіне: нямала з заўважанага ім слушна да сёньняшняга часу.
53 Бацькаўшчына. 1956. №33 (315). С. 3—4.
34 Станкевіч Ст. Сярод суродзічаў у Амэрыцы // Бацькаўшчына. 1959. №5 (441). С. 2,4; 1959. №6 (442). С. 2,4; 1959. №7-8 (443-444). С. 5; 1959№9 (445)С. 1,3-
Падарожны здымак Антона Адамовіча
На Нью-Ёрк Станкевіч глядзіць вачыма жыхара Эўропы зь дзесяцігадовым стажам: „Краіна кантрастаў і неабмежаваных магчымасьцяў. Гэткімі словамі часта характарызуюць Амэрыку па-заАмэрыкай. Бясспрэчна, такая характарыстыка ў васноўным правільная, аднакжаяна вымагаейнекаторыхудакладненьняў. Што датычыцца кантрастаў, дыкяны тут вялізарныя й новапрыбыламу на амэрыканскі кантынэнт адразу кідаюцца ў вочы. Прыкладам, yea ўсім сьвеце ўважаецца, што найвышэйшы жыцьцёвы стандарт маюць жыхары Амэрыкі. Аднак навонкі гэтага зусім не відаць. У параўнаньні з убогай Эўропай, асабліва зь Нямеччынай, у Амэрыцы людзі найбядней адзетыя. Калі ехаць у любым нямецкім горадзе ў перапоўненым трамваі, дыкможна заўважыць адно толькі некалькі чалавек бедна апраненых, або не заўеажыць і нікога. Калі ж ехаць нью-ёрскай падземнай чыгункай, дык пабачым зьявішча зусім адваротнае: сярод некалькіх дзясяткаў пасажыраў вагону ўсяго некалькі чалавек будзе апраненых, як у Эўропе, усе ж астальныя будуць мець або да немагчымасьці зношаную вопратку, або, хаця й новую, але такой дрэннай якасьці, якую ў эўрапейскім горадзе цяжка пабачыць. На маё запытаньне знаёмых, чаму гэта так, звычайна адказваюць: Тут на гэта
не зьвяртаюць ніякае ўвагі, тут форма не адыгрывае ніякае ролі, асноўнае — гэтпа зьмест. I часта дадаюць: не адзін спасярод гэтых бедна апраненых — гэта вялікі багатыр. [...]
Годнасьць чалавека тут цэніцца вельмі высока, незалежна ад таго, чым ён займаецца. Калі б, прыкладам, у Эўропе чалавек з вышэйшай асьветай зарабляў на сваё ўтрыманьне тым, што чысьціў бы ўборныя, ягоныя знаёмыя саромеліся бзьім спатыкацца ў публічных месцах. У Амэрыцы ніякая праца чалавека не паніжае й ня ганьбіць"55.
Станіслаў Станкевіч, які ў Нямеччыне пад працу меў адразу два працоўных пісьмовых сталы, у рэдакцыі газэты „Бацькаўшчына“ і ў Інстытуце вывучэньня СССР, быў відавочна заскочаны ўмовамі працы творчых людзей у горадзе „вялікага яблыка“:
„Я быў сьведкам, у якіх умовах ведамая наша паэтка Натальля Арсеньнева пісала сваю паэму „Косы“, першая частка якой друкавалася ў калядным нумары „Бацькаўшчына“5Ь. Вяртаючыся вечарам з хвабрыкі, прыносіла з сабой цэлы жмут дробных ласкутоў паперы, на якіх падчас перапынкаў і звальненьня тэмпаў працы запісвала паасобныя думкі, выражэньні, а нат і цэлыя радкі, якія толькі прыходзілі ў галаву, каб вечарам, вярнуўшыся дамоў, скампанаваць зь іх закончаную цэласьць. Ці ж гэта не цікавая й вымоўная дэталь у пытаньні генэзы ўспомненага твору?“57
Выехаўшы ў Кліўлэнд, пра які да таго часу Станіслаў Станкевіч ведаў хіба адзінае — што той знаходзіцца ў штаце, скуль ідзе ведамая ўсёй краіне бульба, — апісвае горад ужо як жыхар Нью-Ёрку, раўнуючы менавіта зь ім, а не з Эўропаю:
„Кліўлэнд — гэта горад тыповы для бальшыні гарадоў Амэрыкі й сваім вонкавым выглядам розьніцца ад такіх гігантаў, якНью-Ёрк або Чыкаго. Тут, заўважым, усяго некалькі небаскробаў нью-ёрскага тыпу, якія стаяць галоўна над возерам Эры, адным з групы пяці вялікіх вазёраў, што дзеляць Задзіночаныя Штаты з Канадай. [...] Па абодвых бакох гэтае хвабрычнае даліны разьмясьціліся гандлёвыя й жыльлёвыя часткі гораду. Нягледзячы на тое, што Кліўлэнд налічвае звыш паўтара мільёна жыхароў, у ім толькі на галоўных вуліцах, побач зь дзераўлянымі дамкамі, пераплятаюцца й дамкі мураваныя. Галоўныя
55 Бацькаўшчына. 1959. №5 (441). С. 2, 4.
56 Бацькаўшчына. 1958№45—46 (431—432). Літаратурны дадатак. С. 4.
57 Бацькаўшчына. 1959 №6 (442). С. 2.
ж жыльлёвыя раёны гораду, хоць яшчэ зусім не прадмесьці, маюць вылучна аднаэтажныя дзераўляныя дамкі стандартнага тыпу, памаляваныя на белы колер, што каб адрозьніць адзін ад другога, трэба абавязкова помніць нумар. Пры кажным такім аднасямейным доміку знаходзіцца панадворак, а часта й невялікі агародзік. [...]
У вадрозьненьне ад Нью-Ёрку, дзе сканцэнтраваныя розныя слаі нашай эміграцыі, як сяляне, работнікі й інтэлігенцыя, калі так сказаць, радавая, а так жа й вышэйшая, якая мае за сабой вялікі стаж нацыянальнай дзейнасьці, у Кліўлэндзе праводзяць нацыянальную працу г. зв. простыя людзі. Гэта або звычайныя беларускія сяляне, якія прайшлі добрую йіколу грамадзкае працы ў беларускіхДП-лягерох Нямеччыны ў Остэргофэне, Міхэльсдорфе й Віндышбэргердорфе, а галоўна ў Остэргофэне, або людзі маладыя зь незакончанай сярэдняй асьветай, а часткова студэнты“&.
У Станкевіча свая — у параўнаньні зь Вярбіцкім — „песьня", але наколькі ж падобна яна гучыць: Антон Адамовіч, Кастусь Акула, арх. Васіль, Мікола Галоўка, Барыс Даніловіч, а. Хведар Данілюк, Уладзімер Дунец, Міхась Казьлякоўскі, Касіусь Кіслы, Клінцэвіч, Мікола Кунцэвіч, Уладзімер Літвінка, М. Лук’янчык, а. Мікалай Макарэвіч, Кастусь Мерляк, Ніхаёнак, Аляксандар Орса, Натальля Орса, Гіпаліт Паланевіч, Філарэт Родзька, Юрка Станкевіч, Янка Станкевіч, Міхась Тулейка, К. Чэрнік, Барыс Шчорс.
Сям’я Станкевічаў — Станіслаў, жонка Зінаіда, дачка Раіса — вандравалі мо ня больш за іншыя сем’і, але, як шчыльна зьвязаныя з друкам газэтаў — спачатку „Бацькаўшчыны", пасьля „Беларуса", — імкнуліся занатоўваць свае падарожжы для публікацыі59.1 калі Зінаіда Стан-
58 Бацькаўшчына. 1959. №7—8 (443—444). С. 5.
59 Станкевіч 3. Уражаныгі з падарожжа. 1. УЛёндане. 2. У Парыжы. 3. У Мюнхэне. 4. Сустрэча з Барбарай Тапорскай. 5. У Рыме // Беларус. №126. Кастрычнік 1967. С. 6; №127. Лістапад 1967. С. 5; №129. Студзень 1968. С. 5; №130. Люты 1968. С. 5; №131. Сакавік 1968. С. 5; Станкевіч 3. Успамінаецца мне Лёс Анджэлес // Беларус. №286. Л юты 1981. С. 4; Станкевіч Р. Уражаньніз падарожжаўАўстралію // Беларус. №263. Сакавік 1979. С. 5; Раіса. Уражаньні з паездкі ў Монтрэаль // Беларус. №122. Чырвень 1967. С. 6— 7; Станкевіч Ст. Зацемкі з падарожжа // Беларус. №180. Красавік 1972. С. 4; Сганкевіч Ст. Сярод суродзічаў у Эўропе // Беларус. №199. Лістапад 1973. С. 2—3; №200. Сьнежань 1973. С. 2; Станкевіч Ст. У вечным горадзе Рыме // Бацькаўшчына. 1953. №5—6 (136—137). С. 7.
кевіч, абіраючы маршрут, тлумачылася наступным чынам: „Калі яшчэ ў Нью-Ёрку некаторыя нашыя знаёмыя ізь зьдзіўленьнем пыталіся, чаму якраз выбралі гэты маршрут на Эўропу: Мюнхэн—Парыж— Рым, мясьціны ўжо нам ведамыя, чаму, прыкладам, ня Мэксыку ці Гаваі, нялёгка было адказаць на гэтае пытаньне. Вось цяпер у самалёце ставім яшчэраз гэтае пытаньне — чаму? і спрабуем адказаць: першае, таму, што прыемна наведаць знаёмых і прыяцеляў; другое, таму, што некаторыя гарады асабліва мілыя сэрцу, прыкладам, Рым; трэцяе, таму, што хочацца пабадзяцца па старых сьцежкахдарожках"60, то яе дачку ўжо вабяць краіны далёкія, нязнаныя й яшчэ ня так даўна недасяжныя, бы іншыя плянэты: „Пару гадоў ужо насіласяяз думкаю адведаць Аўстралію [...]. Але пры нагодзе вярнуся я памяцяй назад, калі нашыя суседзіБеларусы з ДП-лягеру ў Розэнгайме (Заходняя Нямеччына) выяжджалі на сталае жыцьцё ў Аўстралію. Выяжджала з бацькамі й мая найлепшая сяброўка, маленькая Ала Яцкевіч. Я таксама тады была малая, але памятаю, як быццам гэта здарылася сяньня, як я горка плакала, бо думала, што ніколі болый сваёй сяброўкі не пабачу. Гэтак далёкай уяўлялася мне тадыАўстралія, нейдзе на самым канцы сьвету^1.
Амаль тымі самымі эўрапейскімі сьцежкамі, што й Зінаіда Станкевіч, — Лёндан, Рым — прайшоў Гіпаліт Паланевіч, аўтар няскончанага травэлёгу ,Добры дзень, Эўропа"62. Ягоны аповед насычаны трывіяй гістарычных фактаў, назоваў, датаў. Ад уражаньня пераказу турыстычнага правадніка выратоўвае добрая гіронія — да сябе й да гаспадароў: а. Лява Гарошкі ды а. Пётры Татарыновіча:
„Гатэльныя клопаты ў нас адпалі. Паважаны а. Пётра Татарыновіч замовіў для насмесца на найвышэйшым ізь сямі ўзгоркаў Рыму, на Монтэ Марыо. Трэба паведаміць яго, што мы тут. На тэлефон патрэбны спэцыяльныя жэтоны, што прадаюцца ў газэтным кіёску. А якзапытаць?Хіба ж не па-беларуску. Выйшла вельмі проста: „жэтонэ тэлефоно“ — мілагучна й вельмі ж ужо блізкагучна. Вынік — спалучэньне, на дзіва, мамэнтальнае:
— Монсыньёр Татарыновіч?
60 Беларус. №129. Студзень 1968. С. 5.
61 Беларус. №263. Сакавік 1979. С. 5.
62 Сьвіслацкі А. Добры дзень, Эўропа. (Зацемкі з падарожжа) // Беларус. №149. Верасень 1969. С. 4; №150. Кастрычнік 1969. С. 4—5; №151. Лістапад 1969. С. 4—5; №152. Сьнежань 1969. С. 4—5-
— СІ, сі...
— Кіньце сісікаць, ойча, гэтажмы.
— А мае ж вы даражэнькія, вы жмеліся заўтра...
Бедны айцецмусіў бегчы правяраць, ціўсё падрыхтавана да прыняцьця турыстых. [...]
Назаўтрае, пасьля сьнеданьня, аглядаем уладаньні сёстраў місіянэрак Del S. Cuore DiGesu, што месьцяцца высока над вуліцай у невялікім парку, пасярод якога ўзвышаецца галоўны беленькі будынак з крыжам над аркай галоўнага ўваходу. Навокал стралістыя таполі, пальмы, кактусы, клюмбы рознакаляровых красак, а ў суседняй сядзібе, гэтак, як калісь у нас на бацькаўшчыне, кукурыкае певень! Мільённы горад і... правінцыя^'.
„Ваколіцы Рыму, што маюць таксама шмат цікавага й годнага ўвагі, узяўся паказаць нам наш Рымскі апякун а. Пётра на сваім „фіяце“. Выехалірана, па дарозе заскочылі яшчэ па а. Канстантына Маскаліка, якому наш павадыр ня даў і пасьнедаць. Бедны а. Канстантын мусіў дагрызаць булку ўжо ў самаходзе. Імчым na Арріа Nuova ў кірунку Альбано. Раптам... бзык, чорны жарэбчык а. Пётры трошкі падскочыў і ані руш далей...