Запісы 32

Запісы 32

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 619с.
Мінск, Нью Йорк 2009
157.77 МБ
Тут няма ні хлявоў, ні такоў. Скаціна, калі дзе ёсьць, (пераважна аслы й козы) трымаецца пад трысяцёвым дашкам або пад дрэўцам. Навокал зямля сьпечаная на попел, рэкі й ручаі зусім высахшы, расьліннасьць у гародзе і ў полі калі не паліваецца, то высыхае. Адны паўдзённыя дрэўцы ды вінаграднік трымаюць зеляніну. Лясоў тут няма. Людзі на вёсках абдзёртыя, брудныя й няхлюйныя, наўкола іхных хатаў страшэнны бруд і безладзь. У вялікіх гарадох людзі апранутыя па-эўрапейску, аднак на прадмесьцях ізноў галеча й бруд.
УІталіі існуюць нібы два сьветы: сьветраскошы й пыхі, з аднаго боку, і сьвет галечы й цемры — з другога. Едучы ад Вэроны да Нэапалю,
31 Лісты перасяленцаў. Беларусы ў Новай Зэляндыі // Бацькаўшчына.
№15 (3459)18 жнівеня 1949. С. 3.
мы ўбачылі толькі пару коняў і, здаецца, са дзьвёх кароў, а ўсё толькі аслы маленькія, мулы, дзе-нідзе козы ды худыя, якжэрдкі, сьвіньні.
Садавіны й гародніны ўсюды шмат, аднак, апрача сьліў і гарэхаў, усе іншыя непаўнавартасныя: памідоры, напрыклад, прадчасна спаленыя сонцам, маюць ненатуральны смак. Надворё тут улетку сухое й цёплае, тэмпэратура да 45°.ДажджуўНэапалі, напрыклад, не было ўжо больш месяца й ня будзеяшчэ зь месяц. Усё перасыхае. Кажны беларус, які ўважаў свой край бедным, гледзячы на выпаленыя сонцам голыя горы Італіі, на іх карлаватыя дрэўцы, пераконваўся, які багаты яго край з морам жытніх палёў, зь непраходнымі лясамі, зь яго багатай дзікай і хатняй жывёлай, зь яго мерным і вохкім кліматам! I многія з нашых людзей, будучы ў Італіі, казалі: «Нічога не хацеў бы, каб толькі вярнуцца дамоў на сваю зямлю»^.
Для сучаснага чытача, для дасьледніка эміграцыі падобныя падарожныя нататкі — часта адзіная крыніца інфармацыі33 й нават простага сьведчаньня прысутнасьці беларусаў у краіне:
„Пераезд у Марока праходзіць даволі гладка, што, ясна, у вялікай меры залежыць ад разьбітнасьці правадніка. Пераезд адбываецца ў паасобных вагонах, але даволі сьцесьнена, што асабліва вычуваецца ўначы. Сстраўднае прывольле пачынаецца на параплаве, дзе ўсе атрымоўваюць дастаткова месца, гігіекічныя ўмовы й добрую ежу.Да параплава трэ мець з сабою пэўную колькасьць ежы, бо ёсьць неабходнасьць дакармлівацца.
Перагляд рэчаў адбыўся толькі ў Марока пасьля выхаду з параплава, і то даволі павярхоўна. Усе прыехаўшыя наагул на гэты мамэнт ня скардзяцца. Багаж ідзе разам з пасажырам, і не было выпадку, каб згінуў.
Скрынкі трэба рабіць невялікія й моцныя, таму што адбываюцца частыя пераладаваньні. Асабліва моцны іспыт адчувае багаж падчас ладаваньня на параплаў і выладоўваньня. Колькасьць ручнога багажу не абмяжоўваецца, хаця на вялікую яго колькасьць адпраў-
32 Малецкі. Пасонечнай Італіі. (УражаныіізпадарожжаўАўстралію) // Бацькаўшчына. №15 (59). 18 жнівеня 1949. С. 3.
33 На падставе падобных падарожных зацемак пазьней паўставалі надзвычай каштоўныя публікацыі. Гл., напрыклад: Швэдзюк М. Беларусы ў Афрыцы ў 1942—1948 гадох // Беларус. № 450. Студзень 1998. С. 4—5; Цяўлоўскі Э. Пад пякучым сонцам: Беларусы ў Парагваі // Беларус. № 452. Сакавік 1998. С. 6-7.
ляючыя ўлады глядзяць скоса. Вельмі вялікая колькасьць яго стварае невыгоду й самым пасажырам.
Падарожжа адбываецца хутка, бяз значных затрымак у дарозе, калі не здараюцца нечаканыя перашкоды. Празмора з Гаўру плылімы чатыры пары. Буры не было, таму ад гойдаўкі мала хто мучыўся. Найлепей пераносяць гойдаўку дзеці.
Такога гатунку эмігрантам, якДы Пі, на параплаве даецца з-я кляса, г. зн. агульная каюта, часта ў глыбокім труме. Незалежна ад паверху, усюды ёсьць сьвежае паветра, чыстае памешканьне, ахайную пасьцель і карэктныя да сябе адносіны параплаўчае службы.
Сапраўдным іспытам выхаванасьці зьяўляецца кармленьне пасажыраў у параплаўных сталоўках за агульнымі сталамі (стол прыблізна на 16 асобаў) смачнымі, але строга нармаванай колькасна ежай на агульных паўмісках.
Паданая на стол ежа пераходзіць у поўнае веданьне прысутных за дадзеным сталом спажываючых пасажыраў, якія далей займаюцца ўжораспадзелам самі. I вось гэты „распадзел“ часта зьяўляецца прычынаю зьяўленьня ў кэльнэра пры стале недвухзначнай усьмешкі, ад якой зьяўляецца моцнае жаданьне спусьціць асобу, выклікаўшую ўсьмешку, за карно.
3 Казаблянкі аўтабусамі перавозяць Ды Пі на сталаемесца пасяленьня. Жывуць у бараках. Гэта доўгія пакоі, дзе паасобныя сем’і адгароджваюцца коўдрамі або дзяружкамі. Марока перачывае так войстра жыльлёвы крызіс, што й такія памешканьні зьяўляюцца вялікім асягненьнем. Гэтак жывуць ДП у большых групах. Аднак ёсьць магчымасьці жыць на прыватных кватэрах.
Паволі ў Марока прыбываюць ДП розных нацыянальнасьцяў. Уладзіцца на фізычную працу вельмі магчььма, асабліва спэцыялістым, але атрымаць працу з памешканьнем ужо значна трудней. На канцылярскую працу ДП уладзіцца велычі трудна, але, ведаючы францускую мову, працу можна здабыць і ў бюры.
ЁсьцьДП у Казаблянцы, Рабаце й больш глыбокай правінцыі.Дахтаром атрьсмаць афіцыйнае права практпыкі немагчыма, дзеля гэтага неабходна атрымаць францускі дыплём і, акрамя таго, пераламаць нежаданьне тутэййіае мэдычнае палаты даваць права практыкі дахтаром-чужынцам.
Самы сярэдні заработак на будоўлі, які атрымліваюцьДП, гэта 9—10 тысяч франкаў месячна. Нежанаты можа жыць на гэтыя грошы зусім спакойна, сямейнаму — трудней.
Кажны на граніцы атрымлівае ўзамен за маркі дзьве тысячы франкаў. Грошы гэтыя трэба ашчаджаць у дарозе, бо яны тут вельмі прыдадуцца. Цэны тут наступныя: папяросы — ад 20 франкаў, амэрыканскіх папяросаў тут дастаткова, але яны каштуюць 6о—8о франкаў, мяса — валавіна — 180 фр. клгр., сала 220 фр., рыба ад 20 фр., бульба 35~4О фр. клгр, буракі 25 фр. клгр., памідоры 15—20 фр. клгр., капуста 30 фр. клгр.
Нармаваныя прадукты: сала, маргарын, малако, хлеб, цукар, мука. Абутак і адзежа ў сотках франкаў, пачынаючы ад 200 (дзіцячы абутак). Цэны на ненармаваныя прадукты хістаюцца ў залежнасьці ад сэзону. Наагул беручы, уладзіцца й прахарчавацца тут можна лепш, чым у Нямеччыне. Галоўнае, што тут чалавек свабодны, попыт на працоўную сілу ёсьць, і доля чалавека залежыць ад яго самога, калі ёнможа выконваць якую-колечы з патрэбных тут працаў. Выбар заняткаў вялікі.
Тутэйшы клімагп для эўрапейца нічым асаблівым не загражае. Сонца грэе даволі моцна, але дзякуючы безупыннаму акіянічнаму ветру сьпёка надта не даймае. Аднак без прыкрыцьця галавы (шапак, капелюшоў або хустак) хадзіць не належыць, бо гэта канчаецца сонечным ударам, хаця йняўмоцнайхорме. Зьмену клімату, у большай або меншай хорме, мусіць перахварэць. Аддаляючыся ад акіяну ўглыб Марока, эўрапейцу цяжэй жыць з увагі на цяжкі клімат.
У Казаблянцы ёсьць старая расейская эміграцыя, якая ў большасьці зьяўляецца „савецкімі патрыётамі". Характэрна, што ў Марока разам зь іншыміДП трапіла пэўная група „этнічных" беларусаў, але ніякай нацыянальнай працы там пакуль што не праводзіцца дзеля адсутнасьці сьведамых і актыўных працаўнікоў. Калі й ёсьць там якія-небудзь „беларусы", дык яны поўнасьцю знаходзяцца пад расейскім уплывам^.
Агульны настрой, відаць, большасьці эмігрантаў у той час выказаў Алесь Салавей у лісьце да Вітаўта Тумаша:
„Калісьці ў маленстве, вывучаючы геаграфію, я летуцеў аб замежных і заморскіх краінах, што паўставалі ў маіх уявах у поўнай велічы сваёй і красе, думаў пра стромыя Альпы, і найлепшым маім жаданьнем было пабачыць зманлівыя тады далёкія краіны, прыгажосьць іхнае прыроды й абвеяныя славаю помнікі іхнае мінуўшчыны.
м Шляхам жыцьця. №11 (23). Лістапад 1947Гл. таксама: Запісы БІНІМ. №31. Нью-Ёрк—Менск, 2008. С. 284—296.
Сёньня я жыву каля тых самых, выпешчаныхраней у думках, Альпаў. Алеяны цяпер не прывабліваюць маёй увагі, і не цікавіць мяне краіна, у якой я жыву. Усё пахмурнае, нуднае й халоднае, і да ўсяго я абыякавы.-Х
Адмыслова напісаныя падарожныя нататкі, што пакінулі Ўладзімер Сьцяблевіч ды Кастусь Чабатар, — лічаныя выняткі. Сьцяблевіч, напрыклад, у прадмове да свайго травэлёгу прызнаўся, што пісаў ён на замову рэдакцыі „Бацькаўшчыны"36,
Падарожны здымак Антона Адамовіча
35 Юрэвіч Л. Камэнтары. Менек, 1999. С. 137.
36 У кн.: Гардзіенка Н. Беларусы ў Аўстраліі: Да гісторыі дыяспары. Мінск,
2004. С. 342—380.
У параўнальна лепшым становішчы апынулася студэнцкая моладзь — у месцы, якое Эдвард Саід акрэсьліў наступным чынам: „Exile is the unhealable rift forced between a human being and a native place, between the self and its true home. [...] I am speaking of exile not as a privileged site for individual self-reflection but as an alternative to the mass institutions looming over much of modern life“37.
Выглядае, што й сама моладзь усьведамляла тое, задумляючыся: a якія ж маюць магчымасьці ў здабыцьці ведаў і вандраваньні па сьвету аднагодкі на Бацькаўшчыне?38 Дый тамтэйшыя настаўнікі не забываліся нагадваць: Le voyage forme lajeunesse™. Для беларускіх студэнтаў эміграцыя — шэраг падзеяў і выпрабаваньняў у Нямеччыне, Вялікай Брытаніі ды нааіул у Эўропе — сталася адначасна мэтафараю й сымбалем шанцу, магчымасьці, руху наперад.
Студэнты зь Лювэну аглядалі Лёндан, Швайцарыю, Бэрлін, Парыж, Рым. Дзёньнік Янкі Запрудніка цудоўна адбіў гэтае прагнае юнацкае авалоданьне сьветам:
„16.8.1951. Ноч у Бэрліне... да раніцы. Пачалі ад славутага начнога лякалю Resi. Formidable (надзвычайна)! Найлепшае — гэта Wasserspiel — ігра фантану пад гукі аркестру. Адзіная характэрнасьць у Бэрліне: на сцэне фантан — самыя розныя формы й камбінацыі формаў, самыярозныя колеры. На сьценах паабапал таксама паўладжаныя фантанчыкі ў залатым сьвятле. Пры кажным стале тэлефонны апарат і нумар, што відзён здалёк. Хочаш затэлефанаваць да дзяўчыны за нейкім там сталом — запрасіць да танцу — каліласка. [...]
31.8.51.	Італія. У Міляне мусілі мяняць цягнік на Вэнэцыю. Ледзь убіліся. На сядзячае месца слабая надзея. [...]Вобраз Швайцарыіяшчэ ня зьнік з вачэй, асабліва ілюмінаванае возера й горы. Гэта была запраўдная казка!.. Яе ў словы ня ўложыш, каб перадаць тое, што перажылося. Асабліва з агеньчыкамі на горах — не разьбярэш, дзе агні, а дзе зоркі.[...]
37 Said Е. The Mind of Winter: Reflections on Life in Exile // Harper’s. September 1984P49, 54­
38 Запруднік Я. Дванаццатка: Дакумэнтальная аповесьць пра дванаццацёх беларускіх хлапцоў у Нямеччыне, Вялікабрытаніі й Бэльгіі (1946—1954 тт.). Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва, 2002. С. 118—119.