Запісы 32
„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 619с.
Мінск, Нью Йорк 2009
Мбо будучй пронйкнута глубоко нацйональным белорусскйм содержаннем, чувствамн, продйктованнымй осознанйем й трогательным пережйванйем ucmopuu Белоруссші, ее традйцйй, еелйтературы й йскусства, кнйга напйсана по-русскй, й уже тем самым Юрйй Стукалйч апеллйрует ею в первую очередь к чйтателю русскому.
Такогорода апелляцйя крайне важна с точкй зренйя знакомства й понйманйя того, что является белорусской нацнональной йдеей,
& вое Русское Слово. 7 апреля 1963; 1. О чем крнчат камнй. 2. Нельзя уннчтожйть народ. 3. „Всех нас не расстреляете". 4. Там, где ревет Черт // Новое Русское Слово. 11 августа 1963; 1. Последнйй след дулебов. 2. Там, где боролйсь радймнчй // Новое Русское Слово. 4 декабря 1966; 1. Почему ты не броснлось на нйх, Полуозеро? 2. Молятва в поруганной Белой церквй // Новое Русское Слово. іо ноября 1969.
21 Пашкевіч А. Канцэпцыя нацыянальнага быцця ў беларускай літаратуры. (Проза замежжа XX стагоддзя.) Мінск, 2002. С. 113. He магу паўстрымацца, каб не адцеміць, што да сваіх абвінавачаньняў Віцьбічу — супраца з фашыстамі, антысэмітызм, адсутнасьць пісьменьніцкага таленту, плягіят, нарэшце, п’янства — віцебскі журналіст Аркадзь Падліпскі, аўгар артыкулу „Арнец с берегов Двйны. О чем умалчявают бнографы Юркя Внтьбйча" (Віцебскі Рабочы. 14 чэрвеня 1995) таксама залучае й артыкулы ў ньюёркаўскай расейскамоўнай газэце.
22 Стукалйч Ю. Мы дойдем! Очеркй, статьй, фельетоны. Нью-Йорк, 1975. — 154 с.
даже еслй понйманйе это й не станет сразу же (в сйлу многйх прйчйн) отчетлйво ясным до конца. Темперамент поліптіческого публйцйста, художественный талант, прекрасная эрудйцйя — качества, которые наглядно демонстрйрует Юрйй Стукалйч, невольно увлекут чйтателя уже самй no себе, хотя, можегп быть, это й не самое главное в данном случае.
Главное — та могучая прпвйвка протйв духа велйкодержавного шовйнйзма, которую гарантйрует чтенйе публйцйстйкп Ю. Стукалйча. Что греха тайть? Формы шовйнйстйческого сознанйя в нас порой очень глубоко й жйвут в самых прйчудлйвыхмодйфйкацйях“*3.
Вяртаючыся да тэмы травэлёгу, трэба зазначыць, што жанр падарожжаў у беларускай літаратуры, з аднаго боку, мае доўгую гісторыю (дастаткова згадаць тут некаторыя знакавыя тэксты: „Жыціе Еўфрасіньні Полацкай", „Перагрынацыя, або Паломніцтва Ясна Асьветленага Князя Ягамосьці Мікалая Крыштофа Радзівіла ў Сьвятую Зямлю“, „Авантуры майго жыцьця“ Саламеі Пільштыновай, „Мае падарожжы“ Ігната Дамейкі, „Падарожжа па Палесьсі й Беларускім краі“ Паўла Шпілеўскага, „Вандроўкі па маіх былых ваколіцах" Уладзіслава Сыракомлі24), адыграўважную ролю ў станаўленьні мадэрнізму на пачатку XX ст.25.3 другога боку, відавочная й адсутнасьць увагі да гэтага
23 Дружнннн А ІОрнй Сгукалнч. Мы дойдем!: Очеркн, статьн, фельетоны. НьюЙорк, Фонд нм. П. Кречевского, 1975 // Современннк: Журнал русской мыслн н нацнональной культуры. Торонто, Канада, 1977. С. 218—220. Зрэшты, каб дасьледнік эміграцыйнай прозы гэтую прозу чытаў, ён заўважыў бы, што Віцьбіч піша амаль тое самае ў прадмове да зборніка „Мы дойдем".
24 Шырэй пра помнікі літаратуры падарожжаў: Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. іі. Мінск, 2ооо. С.484—485.
25 Як сьцьвярджае В. Максімовіч: „Асаблівай увагі заслугоўвае спэцыфічны жанр „хронікі", у межах якога працавалі, бадай што, усе творцы. Дастаткова прыгадаць падарожныя нататкі Цёткі, Ядвігіна Ш. [,..]Жанр хронік узьнік у тыпалягічным рэчышчы абёктывісцкіх замалёвак сваёй эпохі, якія, аднак, засьведчылі імкненьне, цягу новага пакаленьпя да індывідуальнага самараскрыцьця. „Хронікі", як і эсэ, знаходзяцца ў цеснаіі карэлятыўнай сувязі з новым разуменьнем чалавекам свайго месца ў сьвеце. Вось чаму новым „хобі“ зрабіліся вандроўкі, стала відавочнай лучнасьць з падзеямі, якія адбываліся ня толькі дома, але і ў сьвеце". У кн.: Максімовіч В. Беларускі мадэрнізм; эстэтычная самаідэнтыфікацыя літаратуры пачатку XX стагоддзя. Мінск, 2001. С. 36.
жанру ў сучасным айчынным літаратуразнаўстве, што ў першую чаргу выяўляецца ў нераспрацаванасьці тэрміналёгіі.
Таму адразу адцемім, што ў прапанаваным тэксьце тэрмін „травэлёг“ ужываецца ў значэньні „аповед пра падарожжа".
Трэба прызнаць, што травэлёг — жанр нейкі неакрэсьлены, плыткі. Мы нібыта можам назваць так і мэмуары, і гістарычную прозу: вандроўка ў мінулае. Фантастыка — таксама травэлёг: падарожжа ў будучыню. Мастацкая проза — і гэта травэлёг: mind wonder.
I ўсё ж травэлёг, якім ён азначаны троху вышэй, — адметны, самастойны жанр, што можа быць урэчаісьнены ў форме дзёньніка, эпісталярыю, нарысу, эсэ. Належыць ён да дакумэнтальнай літаратуры, не мастацкай, хоць пэўная аўтарская вольніца прымальная, асабліва што да ўжываньня асабістых імёнаў: нейкая маска ўсё ж мусіць захоўвацца. У травэлёгу падаюцца ўражаньні ад спатканьняў зь людзьмі, месцамі, падзеі й здарэньні, а таксама пачуцьці й думкі аўтара, выкліканыя гэтымі сустрэчамі. Істотным складнікам гэтага жанру зьяўляецца наратыў.
На эміграцыі стварылі ці мала нарысаў, зацемак, лістоўных аповедаў, якія льга аднесьці да літаратуры вандраваньняў і якія сёньня ілюструюць крокі спасьціжэньня сьвету беларусам і сябе ў тым сьвеце26. Нездарма кнігі такіх розных ірозначасовых эмігрантаў, як Івонка Сурвіла, Кастусь Акула, Рыгор Крушына, Уладзімер Глыбінны, Аўген Калубовіч, Юры Весялкоўскі, Васіль Быкаў, Зянон Пазьняк, маюць у сваім назове слова „дарога“27: у беларускай міталёгіі гэта сымбаль сувязі зь
26 Насьледуючы такім знакавым працам пра падарожжы, як, да прыкладу, кніга Валянціна Грыцкевіча й Адама Мальдзіса „Шляхі вялі празь Беларусь“ (Менск, 1980), аўтар таксама вырашыў адмовіцца — збольшага — ад папулярызатарскага пераказу, які й спрашчае, і зьбядняе арыгінал, а таму наважыўся „пазлоўжываць" цытатамі (у тым ліку й іншамоўнымі). Да таго ж, цытаты ўзятыя з крыніцаў, доступ да якіх абмежаваны для чытачоў і дасьледнікаў.
27 Акула К. Змагарныя дарогі. Таронта, 1962; Крушына Р. Дарогі. Нью Ёрк, 1974; Калубовіч А. На крыжовай дарозе. Клыўленд, 1986; Глыбінны У. Вялікія дарогі (пра мінулае). БІНІМ, 1997; Весялкоўскі Ю. Няясна мроіліся новыя дарогі. Лёндан, 1997; Быкаў В. Доўгая дарога дадому. Мінск, 2003; Пазьняк 3. Дарога. Варшава—Вільня, 2007; Сурвіла I. Дарога: Стоўпцы— Капэнгаген—Парыж—Мадрыд—Атава—Менск. Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2008.
іншасьветам, дзе падарожныя людзі — мэдыятары паміж гэтым сьветам і тым28.
Даць невялікі першасны агляд травэлёгу на эміграцыі, выявіць адметнасьці, спэцыфіку гэтага жанру й ёсьць мэтаю артыкулу.
Пасьля Друтой сусьветнай вайны ўпершыню ў гісторыі краіны такая колькасьць беларусаў nolens volens апынулася ўролі вандроўнікаў. У лягерах ДП яны ў сваіх земляках напаткалі — зь неразуменьнем, спалохам, а часам і нянавісьцю — чужых, што былі больш ня-Я за спрадвечных насельнікаў Нямеччыны ці Аўстрыі29. Тыя, што выехалі, дастаўшы працу, пачуваліся па-сапраўднаму на свабодзе: „...радуемся, што вырваліся зь лягеру „беларускага" [...]. Успамінаем аб Нямеччыне й пройдзеным-перажытым лягерным жыцьці як аб нейкай жудасьці, пасьля чаго маем супакой^0.
Да таго ж гэта быў ня час занатоўваць уражаньні ад новых месцаў, краявідаў, звычаяў, як і ў першыя гады пошуку грунту ў землях Англіі, Амэрыкі, Францыі, экзатычныхАргентыны, Бразыліі, Аўстраліі, Новай Зэляндыі. Бачанае калі й фіксавалася, дык хіба ў „Л істах у рэдакцыю" або ў лістах да знаёмых (тут жанр зрабіў сваё колца, бо пачынаўся ён у эўрапейскіх літаратурах менавіта з эпісталярыю), як, напрыклад, у паведамленьні Пячэрскага пра падарожжа трох беларусаў з Трыесту да Вэлінгтану ў Новай Зэляндыі, што ўзяло 1 месяц і 7 дзён:
„Насельніцтва нас сустрэла вельмі добра. Усюды нас віталі, пакуль вязьлі да лягеру. Тут, у лягеры, таксама абыходзяцца з намі вельмі добра. Ежа таксама добрая — еш што хочаш і колькі хочаш. Атрымалі ўсе, хто ня меў, вопратку. Кажны тыдзень даюць кішанёвыя грошы па 2 фунты. Тут усё надта танна, напрыклад: касьцюм каштуе самы лепшы 12 фунтаў, а працоўны зарабляе 8 фунтаў на тыдзень, а ў лесе да 11—12 фунтаў, як працуе і сыботу. Кашуля пра нядзелю лепшай вартасьці 1 фунт. Дорага тут памешканьне, але толькі ў горадзе, а ў мястэчках дзешавей.
У лягеры нас вучаць ангельскай мове. I каб выйсьці зь лягеру да працы, трэба ведаць трохі па-ангельску. Для нас прывозяць кожны
28 Беларуская міфалогія. Энцыклапедычны слоўнік. Мінск, 2004. С. 133.
29 Гл.успаміны Натальлі Арсеньневай у кн.: Юрэвіч Л. Беларуская мэмуарыстыка на эміграцыі, Нью Ёрк, 1999. С. 257—258.
30 М-шкаЯ. Падарожжаў Францыю // Месца выданьня — Парыж. Выбраныя старонкі часопіса „Моладзь" (1948—1954). Мінск, 2004. С. 330.
дзень кіно і раз на тыдзень ладзяць канцэрт. Учора рабіліДП канцэрт, ад усіх нацыяў выступалі з танцамі і сьпевамі. Гэты канцэрт зьнялі на стужку і перадавалі па радыё“".
Успрыняцьце новых нязнаных краінаў клалася на адзіныя дасюлешнія веды — уласнай краіны, зь якой усё й параўноўваецца аўтарам, і травэлёг гаворыць столькі ж пра яго самога й пакінутую Бацькаўшчыну, колькі пра навакольныя краявіды:
„Наш транспарт адышоў з Аўгсбургу. За адну ноч мы праехалі Нямеччыну й апынуліся ўАўстрыі. Цягнік пяўся штораз у гору, праходзячы шматлікія тунэлі: мы пераяжджалі Альпы на Брэнэрскім перавале на вышыні з тысячы мэтраў. Паабапал цягнуліся скалістыя ланцугі гор, на якіх часта „адпачывалі“хмары. Бурлівыя горныя патокі й рэкі часта крыжавалі нашу дарогу або шумліва беглі побач. Хутка ўехалі ў Італію. Краявід зьмяніўся. Горы цягнуліся таксама, аднак бакі іх былі бясплоднымі: наша сасна ня хоча на іхрасьці.
Сёлы італійскія зрабілі на нас непрыемнае ўражаньне. Малыя з гліны, з цэглы, або з дошчакхаты, абсаджаныя вінаградам, маленькімі цытрыновымі, памаранчавымі, гарэхавымі дрэўкамі ды ўбогімі засевамі пры іх, выклікаюць пачуцьцёжалю. Умястэчках больш хат мураваных, шэрых і брудных, з плоскімі дахамі. Вялікія гарады звонку блішчаць раскошай, але побач з гэтым блізу ўсюды бруд і галеча.
Дзе-нідзе на палёхляжаць радкамі снапкі (на нашуюмеру капы са тры) ячменю ці тйаніцы, там стог збожжа з наш адзін воз, вунь, на двухкаловым высокім возе, запражаным аслом, як з тысячы гадоў таму ў Эгіпце, вязе гаспадар з капу снапоў, а там на полімалоцяць збожжа.