Запісы 32

Запісы 32

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 619с.
Мінск, Нью Йорк 2009
157.77 МБ
Прывітаньні!
У глыбокай да Вас пашане, Вітаўт Тумаш
27.7.78 Вельміпаеажаны Доктар Тумаш!
Хто з нас Бегін, а хто СадатТі — не разьбярэт. Вы кажаце, што ад царквы набраўся гэтага алта р a . 1 я кажу, што ад царквы. Бож, прыняўшы хрысьціянства ўсходняга абраду, прынамсі, некія 6—7 вякоў людзі хадзілі ў царкву, ды ня гэтак, як цяпер, што пераважна толькі нос паказваюць на Вялікдзень ці на Каляды. I, пэўна-ж, ведалі,
22	Выпраўленае на зь іх.
23	Мэнахэм Бэгін, Анвар Садат — ізраільскі й эгіпецкі кіраўнікі, якія ў 1973 г. вялі вайну, а ў 1977—1978 гг. (час публікаванага ліставаньня) — мірныя перамовы.
што пэўная частка храму завецца — Алтар. He вымаўлялі аўтар, пэўна[,] і пры каталіцтве, якое шырылася з Польшчы. Вось маленькі адступ назад. Мая маці радзілася кагпалічкай. Бо яна расказвала мне пра касьцёл і ксяндза ў Мікалаеўшчыне; і яна яшчэ ў школку пабегла раз — пэўна[-]ж, пры касьцёле — і навучылася літару „зы“, як казала. А яе маці Крыся, расьперазаўшы хвартух: „Ось я табу пакажу зы!“ — і пэўна-ж больш не пашла. Хачу адзначыць, што да іншыхмоваў быўуяе, як кажуць, імунітэт, і асабліва адрасейскай мовы. Калі-б яна як-небудзь неасьцярожна вымавіла расейскае слова, яна-б, як кажуць расейцы, пачырванела-б „до корней волос“. I яна расказваламне штось накішпалт анекдоту, відочна, калі праваслаўныя дражніліся з каталікамі, аможа вуніяты з каталікамі, бо і пераход з вуніі ў каталіцтва напэўна ня быў гладкі. Было слова ў тым „анекдоце“ алтар, якое яна вымаўляла чыста і хораша, — гэта нібы да ксяндза жанчына гаварыла: „Ходзіш і бз-іш для (ці ля) алтару
Я прабег-прачытаў Статут В. Кн. Літоўскага з 1529 году, шукаючы там ў: дыкяго там няма. Iя думаю, што яно ўведзена ў пісьмовую мову зусім нядаўна^. Відочна, у тым часе зьявілася іаўтар ,ці то паводля асацыяцыі з іншымі падобнымі, напр., маглі гаварыць: Аўдзей, Аўтух, Аў д оля ,хоць гэтыхслоў вельмімала. Іўсюды пад ў будзе в — праўда, у некаторых словах яго ня выкрыеш, хіба, якуКарскагаёсьць:Товіст, Довег. Алезаўтар таговнявыкрыеш ніяк, бо там. карэнны л. I, здаецца, нідзе ў пісьме ня знойдзеш автар, такяк у іншых словах, дзе карэнны e. I ніхто не дасьледаваў,якдоўгапісалівзаместцяперашнягаў: вовк, довгі, жавкір, жавна і падобныя.
Карскага я ня ганю і не зьневажаю, а толькі кажу, што ён недакладна выясьніў гэты пераход. Ён над гэтым не задумоўваўся — задавальняўся карэспандэнцыйнай падачай слоў. А слова алтар і паводля нашай граматыкі ў парадку. Аў map а -ж гэтага ўсё-ж такі, як кот наплакаў.
3 „Вянком" то штораз горш выглядае, як станеш цікавіцца. I тут ужо з Вамі трэба ўплечкі брацца, а можа і бокс. За Вашу абарону зьневажальнікаў Багдановіча. Як гэта Вы маглі таклёгка вытлумачыць і абараняць той зьдзек, які зроблены выдаўцамі „Вянка“. У асаблівасьці за верш „Чуеш гул“. Як гэта таклёгка тлумачыць той глум, ці такназваныя папраўкі? Багдановіч не належаў да такіх, якія
24	У беларускіх кірылічных тэкстах ў зьявіліся толькі ў XIX ст.
могуць „забыцца", пішучы наступную строчку, што напісаў у першай. Верш высокапаэтпычны, адзін з лепшых у Багдановіча, напісаны абсалютна лагічна, і там зрабіць нейкую „папраўку" хоць найменшую, то парушыш хараство і паэтычную вартасьць. Між іншым, скажу, якую ацэнку даў адзін чалавек — не паэт, ня крытык, не прафэсар, але настаўнік пачатковай школы. Тады мяне трохі сьмех узяў, бо ён быў п’янаваты. Егалі25 з Менску, і ён мусіць першы раз прачытаў гэты верш, купіўшы „Вянок“. Разгарнуў кніжку, прачытаў можа пару вершаў: „Красота", — кажа (гаварыў ён яшчэ парасійску) і чытае: „Чуеш гул? Гэта сумны...“ну і далей. I кажа: „Это что-то возвышенное, таінственное, труднооб’яснімое, но это — прекра-аасное!“Я крыху ўсьміхнуўся, бо ён быў пад мухай. Але пра вецер некі ён не сказаў нічога. I няма ў гэтым вершы найменшай намінкі пра вецер. Няўжогэтага нельга вычуць, чытаючы верш?Словы-ж„ сумны маркотны лясун, пачынае няголасна граць“. Здаецца-ж, і ў народзелясунлічыцца спакойнай і нядрэннай істотай?Зьмест вершу ясны: у лясной цішы пачулася граньне таго лясуна. Граньне такое, што заслухаліся ім і рэчка, і каласы (тыя „не шасьцяць26"), а ад суму на лазе паўсталі ні то сьлёзы, ні mo раса. Есьць у ім фантазія, ёсьць павер’я народныя, можа крыху і містыкі, толькі няма ніякага ветру. Але запраўды, як той настаўнік (Гілейша, з Старога Сьвержна) казаў: гэта ўзвышанае, таемнае і прыгожае... Пры ветры-ж ня бывае расы, пры ветры танкаствольныя сосны ня былі-б падобныя на нацягнутыя струны, а пры цішы дыкяны запраўды выглядаюць як палучаныя з небам. Пры ветры-ж яны-б хісталіся, не далі-б звону; нарэшце — ня было-б чутно і граньне лясуна, бо яно было ціхае і сумнае.
Каб сам Багдановіч гэтак, як у гэт^м]27 „Вянку“ гаворыцца, перапраўляў, немагу ніяк паверыць. Праўдападобна, тут надзейнічаў „ленінскі «рэалізм»“, іінбелкулып заняўся чысткай. Там гэтыя Замоціны, Замуціны да Бабы-рэкі2і прыслужыліся да глуму, а Адамовіч
25 Тут не апіска, а напісаньне паводле дыялектнага вымаўленьня: егаць, егдзіць.
26 У лісьце: не шасьцях.
27 Маецца на ўвазе менавіта БІНІМаўскае выданьне.
28 Маюцца на ўвазе літаратуразнаўцы Іван Замоцін і Адам Бабарэка, аўтары багдановічазнаўчых артыкулаў у часапісе „Узвышша" (1927); Замоцін рэдагаваў акадэмічнае выданьня Багдановічавых твораў (1927—1928), да яго напісаў самы грунтоўны на той час біяграфічна-крытычны нарыс.
(асабліва) ад іх не адыйшоўся. 3 прадмоўнага артыкулу Адамовіча гэта вычуваецца. I відаць, прынамсі, што там пароліся і перапыцквалі Багдановіча, як толькі хацелі, спасылаючыся часам, што гэта ён, Багдановіч, сам зрабіў.
Што праўда, Колас сам зглуміў паэму „Сымон Музыка“, але Колас — не Багдановіч у паэзіНАле колькі-ж дзеля гэтага было скогленьня „советского демократіческого!“ I нарэшце ўвёў у паэму плюгаўства балыйавіцкае. А Ганну — гэтага, як бы анёла зямнога, падставіў, як авечку, за якой маркачы ганяюцца. Тфу! Можна цьвердзіць, што ірэалізму было болый у першай рэдакцыі, і твор быў чысты. A папраўлены ўжо як-бы і ня твор, а падмайстроўка. I той жывы струмень праз усю паэму, які так дзейнічаў на душу чытача, прыбіты, прыглушаны. А форма сама па сабе не дае вартасьці.
Далей пра „Вянок“ ня хочацца гаварыць, дый так для пісьма ўжо залішне нагаворана. Агульна можна сказаць, што, бадай, усе вершы перапыцканы. Можа дзе-што і папраўлена, але нязначна, і не апраўдваеяно глуму і ілжы. Напісана, напрыклад: „Першы друкаваны варыянт“.А там, здаецца, ня было ў пачатку — Як, і напэўна ня было бязграматнага: Н е разьбіць ня спыніць ня стрымаць (гэта ў ,,Пагоні“).
[...]
Болый на гэтыя тэмы гаварыць ня буду. I займаць Вам шмат часу буду сьцерагчыся. He заракаючыся мець з Вамі сувязь і перапіску, але гэта можа будзе пазьней — трэба-ж даць і адпачыць.
Усяго найлепшага
Міхась Міцкевіч
* * *
Вельміпаважаны Доктар Тумаш!
Гэта нібы дар-за-дар. Вашая заўвага пра алтар была нятрапная. Угэтым часе стала крышку прыпамінаюцца, хоць ня зусім ясна, размова Я. Лёсіка з Тарашкевічам пра граматыку^. Ды й не адна раз-
29	Дарэчы, Міхась Міцкевіч быў наймалодшым братам Якуба Коласа, пляменьнікам Язэпа Лёсіка.
30	Такім чынам, згаданыя гутаркі міжТарашкевічам іЛёсікам маглі адбывацца ў 1917 г., прынамсі менавіта тады Міхась Міцкевіч скончыў Нясьвіскую настаўніцкую сэмінарыю.
мова бьма ў іх.Яўсіх размоваў ня чуў, бо я ўдзелу ў размовах ня прымаў — залішне зялёны быў, толькі што выскачыўшы з сэмтары30. Але ўрэзалася ў памяці, як вынік тых размоў, цьверджаньне Лёсіка, якое ён мне даў, як карэктару, бо ўжо прыЛёсіку гэткім быў: „У кароткае ня што іншае, як скарочанае в “. Прыклады, што Вы прыслалі, гэта пацьвярджаюць, як я Вам і пісаў. Бо пад кажным ў стаіць карэнны в, так, я[к] і ў словах, дзе л зусім няма і не было: Пава — паў лін, лава — л а ў к a, ды гэтых слоў, сказаць-бы, безьліч. Цікава з словамм олва — л зусім выкінулася: мова, моўны.У слове жаўна яшчэ вычуваецца гук в. Значыць, фактычна л перайходзіла ўв, а якяно станавілася пасьля галоснага і перад зычным, то нашая мова яго вымаўляла нявыразна, скарочана, як кароткае ў. Але ў назовах, хоць навет і нашых, карэннаел нікуды не перайходзіла: Волма, В олт а3'. Адзінае, што змушала-б пісаць аўmapгэта калі-б яно, слова гэтае, вымаўлялася гэтак у бальшыні ў народзе, — магчыма, гэтак увялося ў украінцаў: вівтар. Але ў нас адна Аіймяншчына, ды, бадай, далёка ня ўся, законам у мове ня можа быць. Iгэта пэўна штучная „беларусізацыя" — там, дзе яна непатрэбная.
А другая палавіна тэмы на другім лісьце.
Тут маю на ўвазе „Вянок“, зборнік вершаў-паэзіі Багдановіча. Багданоеіч шмат ужываў русыцызмаў, бадай, часьцей нясьведама, a часам можа і сьведама. Але кажны Багдановічаў верш такуложаны, што зьмяні які сказ, а найчасьцей хоць і слова, ці які прыназоўнік, ці злучнік — і паэтычнасьць гэтага верійу зьніжаецца альбо зусім траціцца. 3 гэтым БІНІМ ня лічыўся. Імногія вершы зглумілі. Што найгоршае, што найчасьцей — без патрэбы альбо супраць граматнасьці. Я ня маю старога выданьня; на памяць, пэўна-ж, не памятаю, але, чытаючы, адчуваецца нешта ўжо іншае. Напрыклад, верш пачынаецца: „ Чуеш гул?^32 Першыя пяць радкоў лагодныя для вушэй, а далей ужо штось трохі шурпатае, але гэта яшчэ паўбяды, толькі зьменена без патпрэбы. Наколькі памятаецца, першы радок (у другім пяцісьціш[ш]ы — таксама нядобра сказаў) пачынаўся: „1 ці трэба казаць, чаму сьціхла рака, / He шасьцяць у палёх каласы..."Далей не памя-
31 Назвы рэк у Менскай і Віцебскай вобласьцях адпаведна.
32 Верш бяз назвы, першыя радкі: „Чуеш гул? — Гэта сумны, маркотны лясун...“.
таю. Але ўражаньне было такое, што ўсё заслухалася тым граньнем лясуна. А паправілі: „Зашамрэлі ў палёх каласы" — зусім-жа аўтарскі тэкст зьменены. Адным словам, „перапыцкалі", бадай, болыйасьць вершаў і, разумеецца, паглумілі. Застанаўлюся на „Пагоні“.
Успалох,то няжах, аўжо іншае,рыфма даягоканёх,хоць і нашае слова, але ўжо паэтьічнасьці тут няма. Гэта ўжо падобнае, як, здаецца, у Жылкі ёсьць: „Дух крывіцкі“, далей штось — „каля матчынаецыцкі“ — эх!паэзія!ЦіпатрэбнабыломяняцьЛітоўскай на Крывіцкай? А найгоршая астатняя пэцканіна. „Не разьбіць, ня спыніць, ня стрымаць“. Гэта-ж паўтару (бо пра алтар гэтак пісаў) — звычайная няграматнасьць. Тут-жа выразна разумеец[ц]а адмоўе агульнае (нельга) для гэтага пералічэньня і ні разьбіць, ні спыніць,ні стрымаць. Таксама зглумілі і Гаруну — у „Матчыным дары“: „Знаць ня ўбачыць маткі, / He дайсьці да хаткі“ — таксама трэба н і. Няграматны наш чалавек сказаў-бы добра, кабгаварыў: Во паімчаўся — ні спыніць,ні збачыць,ні в ярнуць... Hi табе стаць, ні табе сесьці; Hi сыч, ні сава, ні загуменная варона; Hi ў цяць, ні ўзяць — усё гэта народныя сказы, добрыя і граматныя.