Запісы 32

Запісы 32

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 619с.
Мінск, Нью Йорк 2009
157.77 МБ
Вялікая, але, на жаль, не разабраная да канца й не ўпарадкаваная частка архіву — карэспандэнцыя й матэрыялы ў замежных мовах, што займаюць 4 скрыні (палова архіву). Тут і карэспандэнцыя, у тым ліку копіі лістоў Дзьмітрыя Касмовіча да буйных палітычных лідэраў (прыкладам, прэзыдэнтаў ЗША, прэм’ер-міністраў Вялікабрытаніі й інш.), і рэзалюцыі міжнародных канфэрэнцыяў, матэрыялы пра Беларусь і іншыя краіны. Гэта дакумэнты ў ангельскай, нямецкай, францускай, польскай, украінскай мовах.
Акрамя шырокага ліставаньня, у архіве ўтрымліваецца даволі шмат матэрыялаў, што рыхтаваліся для публікацыі ў часопісе „Барацьба“. Частку зь іх пісаў сам Дзьмітры Касмовіч пад рознымі псэўданімамі, частку — рэгіянальныя карэспандэнты БВФ. Матэрыялы архіву дазваляюць расшыфраваць псэўданімы як самога Касмовіча, гэтак і іншых аўтараў пэрыёдыку БВФ. Прыкладам, можна адзначыць невядомага раней як публіцыста брытанскага беларуса Міколу Залогу, што актыўна друкаваўся на старонках „БарацьбьГ.
Вялікая колькасьць і беларускамоўных, і іншамоўных матэрыялаў канфэрэнцыяў, кангрэсаў і іншых міжнародных мерапрыемстваў зьяўляюцца добрай падставай для вывучэньня гэтага кшталту беларускай грамадзкай актыўнасьці на эміграцыі.
Асобна варта адзначыць некалькі машынапісных варыянтаў працягу твору Дзьмітрыя Касмовіча „За вольную і сувэрэнную Беларусь".
Гэтая частка, што датычыць падзеяў пасьляваеннага часу й даходзіць да 1989 г., яшчэ не публікавалася й чакае сваіх рэдактараўі выдаўцоў.
На жаль, без дэталёвага ўліку й апісаньня архіву Дзьмітрыя Касмовіча, а таксама вырашэньня праблемаў з памяшканьнем ЗБС „Бацькаўшчына" карыстаньне згаданымі паперамі для дасьледнікаў застаецца немагчымым. Аднак можна спадзявацца, што з часам усе перашкоды будуць зьнятыя, і айчынныя навукоўцы змогуць адпаведна ацаніць скарбы гэтага ўжо крыху міталягізаванага архіву.
Рэдакцыя „Запісаў БІНІМ“ плянуе ад наступнага нумару публікаваць асобныя матэрыялы з архіву Дзьмітрыя Касмовіча.
Скрыня 1. „Працы Дзьмітрыя Касмовіча“
Тэчка №1. „Дз. Касмовіч. Кпіга „За вольную і сувэрэнную Беларусь“. 1945—1974. Частка І-я“.
Тэчка ўтрымлівае адзін варыянт машынапісу другой часткі кнігі Дзьмітрыя Касмовіча „За вольную і сувэрэнную Беларусь", прысьвечанай паваенным падзеям. Тут захоўваецца тэкст прадмовы й часткі пад назвай „Кароткі храналягічны нарыс вызвольнай працы Беларускага Вызвольнага Фронту і гасп. Дзьмітра Касмовіча, начальніка Галоўнага Штабу БВФ на міжнародных форумах пасьля Другой сусьветнай вайны (1945—1989)“. Усяго 113 старонак.
Тэчка №2. „Праца Дзьмітрыя Касмовіча „Кароткі храналягічны нарыс вызвольнай працы Беларускага Вызвольнага Фронту і гасп. Дзьмітра Касмовіча, начальніка Галоўнага Штабу БВФ на міжнародных форумах пасьля Другой сусьветнай вайны (1945—1989). Варыянт І-шы“.
Тэчка ўтрымлівае адзін з варыянтаў тэксту згаданага машынапісу. 87 старонак.
Тэчка №3. „Праца Дзьмітрыя Касмовіча „Кароткі храналягічны нарыс вызвольнай працы Беларускага Вызвольнага Фронту і гасп. Дзьмітра Касмовіча, начальніка Галоўнага Штабу БВФ на міжнародных форумах пасьля Другой сусьветнай вайны (1945—1989). Варыянт ТІ-гі“.
Тэчка ўтрымлівае адзін з варыянтаў тэксту згаданага машынапісу. юустаронак.
Тэчка №4. „Фатакопіі фатаздымкаў (Касмовіч і інш.). 1948—1989“.
Тэчка ўтрымлівае копіі рознай якасьці прыватных здымкаў Дзьмітрыя Касмовіча, a таксама здымкаў з розных міжнародных форумаў.
Тэчка №5. „Матпэрыялы Згуртаваньня Беларускіх Патрыётаў (ЗБП). (Праграма і статут (1951), службовы сьпісак афіцэра Беларускага войска, даклад)“.
Тэчка ўтрымлівае некалькі асобнікаў друкаванай Праграмы й Статуту ЗБП, друкаваны фармуляр службовага сьпісу, а таксама рукапісны тэкст дакладу „Партпзанское двнженне н Самооборона в Смоленском округе“. Аўтар: Дзьмітры Касмовіч. 28 старонак.
Тэчка №6. „Лісты, дасланыя Дз. Касмовічу ад розных асобаў па асноўных пытаньнях. 1951—1958“.
Тэчка ўтрымлівае лісты Алеся Алехніка (Аўстралія), В. Басяцкага (Вялікабрытанія), Янкі Бунчука (Вялікабрытанія), Юр’я Весялкоўскага (Вялікабрытанія), Міколы Дзямідава (ЗША), Івана Ермачэнкі (ЗША), Янкі Запрудніка (Нямеччына), Людвіка Зарэчнага (Галубовіча) (Нямеччына), Міхася Зуя (Аўстралія), Івана Касяка (ЗША), Мікалая Клютко (Вялікабрытанія), Міколы Латушкіна (ЗША), М. Маеўскага (Нямеччына), А. Маляўкі (Нямеччына), Палікарпа Манькова (ЗША), М. Новіка (ЗІПА), Юр’я Попкі (Нямеччына), рэдакцыі „Палесься" (Канада), Сяргея Розмысла (Аўстралія), I. Сапігі (Нямеччына), Кастуся Станюша (Канада), Барыса Суравога (Вялікабрытанія), Вячаслава Сэлях-Качанскага (ЗША), Паўлы Урбана (Нямеччына), Юркі Хахолкі (Вялікабрытанія), Сяргея Хмары (Канада), Уладзімера Шнэка (Аўстралія), Барыса Шчорса (ЗША), Янкі Шымчыка (ЗША) і некаторых іншых, а таксама справаздачу зь дзейнасьці Дэлегатуры БЦР у Нямеччыне (1955 г.).
Тэчка №7. „Матэрыялы аб удзеле ў міжнародных канфэрэнцыях (даклады, справаздачы) прадстаўнікоў БВФ. 1952—1973“.
Утэчцы сабраныя рукапісныя й машынапісныя матэрыялы, пераважна прызначаныя для публікацыі ў часопісе „Барацьба". Сярод іх:
—	рукапіс пачатку дакладу Касмовіча „Партазанское двнженне н Самооборона в Смоленском округе";
—	рукапіс „Роля прамысловай і фінансавай буржуазіі ў беларускім нацыянальным руху“;
—	машынапіс „На канец уся праўда выланілася";
—	рукапіс „Змаганьне за вольнасьць і незалежнасьць";
—	рукапіс асьветчаньня Дзьмітрыя Касмовіча ў сувязі з публікацыяй Джона Лофтуса (у беларускай, ангельскай і нямецкай мовах);
—	машынапіс .Асьветчаньне Прэзыдыюму Беларускай Цэнтральнай Рады аб 13-м пленуме БЦР“;
—	„Інфармацыйны Бюлетэнь Галоўнага Штабу Беларускага Вызвольнага Руху“ (№1 (18). 1954);
—	Адозва ЦК БНП да ўсіх сябраў БНП, грамадзкасьці й моладзі (сакавік 1954);
—	рукапіс „Да сумленьня“;
—	машынапіс „Барацьба беларускага народу за сваю незалежнасьць";
—	машынапіс ,Да былых удзельнікаў аружнага змаганьня за Беларусь у часе 2-е ўсясьветнае вайны“ (студзень 1955);
—	рукапіс „Мэмарандум Галоўнага Штабу БВФ“ (1968);
—	рукапіс „Да прадстаўнікоў Эўрапейскага Парлямэнту ў Strassburgu“ (1964);
—	машынапіс „25 сакавік і сучасная палітыка Захаду";
—	машынапіс „Крамлёўскі дварцовы пераварот і яго прычыны";
—	машынапіс справаздачы з выданьня №4 (37) „Барацьбы“ (i960);
—	рукапіс „Весткі з краіны";
—	рукапіс „Шлях змаганьня за незалежнасьць";
—	нізка кароткіх матэрыялаў для часопісу „Барацьба" (рукапісы й машынапісы);
—	машынапіс дакладу „Сытуацыя ў паняволеных краінах і становішча вызвольнага змаганьня“ (1968);
—	шэраг іншых машынапісных і рукапісных матэрыялаў падобнай тэматыкі.
Тэчка №8. „Лісты, адпраўленыяДз. Касмовічам асобам і арганізацыям па асноўных пытаньнях. 1952—1970“.
Тэчка ўтрымлівае копіі лістоў Дзьмітрыя Касмовіча да Аркадзя Арэхвы, Радаслава Астроўскага, Янкі Бунчука, Кастуся Глінскага, Сяргея Гоха, Міколы Дзямідава, Івана Ермачэнкі, Людвіка Зарэчнага (Галубовіча), Міхася Зуя, Алеся Карповіча, Івана Касяка, Барыса Кіта, Мікалая Клютко, Аляксандра Лашука, М. Маеўскага, Палікарпа Манькова, Янкі Міхалюка, Язэпа Пітушкі, Юр’я Попкі.Уладзімера Сідлярэвіча, Кастуся Станюша, Яраслава Стэцька й ягонай жонкі, уладыкі Сьцяпана, Надзеі Тэадаровіч-Абрамавай, Сяргея Хмары, Новіка, Ігара
й Барыса Шчорсаў, Хведара Шыбута, Янкі Шымчыка, Паўла Юнаха, Янушкоўскага, Эмануіла Ясюка й іншых.
Тэчка №9. „Дакумэнты па асноўныхпытаньнях (звароты, віншаваньні, абежнікі і г. д.). 1953—1973“-
Тэчка ўтрымлівае розныя дакумэнты, сярод якіх звароты ЦК БНП, асобнікі інфармацыйных бюлетэняў ГШ БВР, паведамленьні БЦР і БВФ, копіі артыкулаў Дзьмітрыя Касмовіча ў справах БНП, падпісаных Каршун, матэрыялы для публікацыі ў часопісе „Барацьба", звароты Радаслава Астроўскага, Дзьмітрыя Касмовіча, афіцыйныя лісты ад Беларускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі, Хрысьціянскага аб’еднаньня беларускіх работнікаў, Беларускай Цэнтральнай Рады, Антыбальшавіцкага блёку народаў і іншых украінскіх арганізацыяў, Беларуска-амэрыканскага камітэту вэтэранаў, Беларуска-амэрыканскага аб’еднаньня ў Нью-Ёрку, Беларускага нацыянальнага аб’еднаньня ў Канадзе, а таксама выцінкі з расейскай эміграцыйнай і нямецкай прэсы беларускай тэматыкі, камунікаты ЗБВБ, абежнікі Галоўнага штабу БВФ.
Тэчка №ю. „Матэрыялы, дасланыя Касмовічу для азнаямленьня. 1953—1955, i960—1971“.
Тэчка ўтрымлівае асобныя лісты часопісу „Барацьба“, машынапісны тэкст Міколы Залогі пра князя Альгерда, асобнікі газэтаў „Беларускае Слова“ (1954) і „Незалежная Беларусь“ (1953), копіі артыкулаў Касмовіча ў „Беларускім Слове“, падпісаных псэўданімам Каршун, рукапісны пасквіль на Янку Золака невядомага аўтарства, анатацыя на кнігу Аляксандра Салжаніцына „Архіпэляг ГУЛАГ“, падпісаную Дубок (псэўданім Міколы Залогі).
Скрыня 2. „Дакумэнты па асноўных пытаньнях, звароты, абежнікі, запрашэньні, віншаваньні і г. д.“
Тэчка№н. „Матэрыялы Беларускай Незалежніцкай Партыі (БНП). 1954-1955“-
Тэчка ўтрымлівае шэраг матэрыялаў адносна дзейнасьці замежнага сэктару БНП, сярод якіх:
—	„Зварот ЦК БНП да ўсіх краёвых прадстаўнікоў БНП, сяброў партыі і да ўсяе беларускае эміграцыі1* (1954);
—	„Бюлетэнь Беларускай незалежніцкай партыі“ (№6, арыгінал і некалькі копіяў);
—	рукапіс „Традыцыі БНП“ (4 лісты, напісаныя рукой Касмовіча);
—	„Адозва ЦК БНП да ўсіх сябраў БНП, грамадзкасьці і моладзі" (1954,5 друкаваных асобнікаў);
—	машынапісная копія ліста Радаслава Астроўскага да прафэсара Мэндэ (1955);
—	некаторыя іншыя матэрыялы.
Тэчка №12. „Страявы вайсковы Статут Беларускага Вызвольнага Фронту (БВФ). 1957“.
Тэчка ўтрымлівае друкаваны асобнік згаданага Огатуту, выдадзенага БВФ у 1957 г.
Тэчка №13. „Лістпы, дасланыя Дз. Касмовічу ад розных асобаў па асноўныхпытаньнях. 1960—1964“.
Тэчка ўтрымлівае лісты ад Алеся Алехніка (Аўстралія), Радаслава Астроўскага (ЗША), Янкі Будзіча-Бунчука (Вялікабрытанія), Аркадзя Варавы (Вялікабрытанія), Сяргея Гоха (Нямеччына), Аркадзя Еўца (ЗША), Аляксандра Жданковіча (Вялікабрытанія), Міхася Зуя (Аўстралія), Пятра Касацкага (Нямеччына), Івана Касяка (ЗША), М. Кухарчыка (Канада), М. Маеўскага (Нямеччына), Г. Мікуліч, Нікандра Мядзейкі (ЗША), Юр’я Попкі (Нямеччына), Сяргея Розмысла (Аўстралія), рэдакцыі „Беларускай Думкі", А Сацэвіча (ЗША), Славы Стэцька, А. Сянкевіча (ЗША), Надзеі Тэадаровіч-Абрамавай (Нямеччына), д-ра М. Філь (Нямеччына), Юр’я Хахолкі (Вялікабрытанія), Барыса Шчорса (ЗША), Хведара Шыбута (ЗІПА). Таксама тут захоўваецца асобнік расейскамоўнага друкаванага выданьня „Сообіцення нацнонального представнтельства росснйской эмнграцнн в Федератнвной Республяке Германня (НАЦПРЭ)“ (1964).