Запісы 32

Запісы 32

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 619с.
Мінск, Нью Йорк 2009
157.77 МБ
Сп. Г. Пікарда кажа, што прысланая Вамі рэзалюцыя ёсьць задоўгая, і ў ёй шмат ёсьць пунктаў або непатрэбных, або якія спрычыняць непатрэбныя камплікацыі. Таму ён адрэдагаваў усё крыху інакш.
Гутарыў я з усімі сябрамі камісіі да перабраньня архіву БНР ад сп-ні Ніны Абрамчык
Айцец А. Смаршчок згаджаецца быць сьведкам на судзе, але ўважае, што справу павінен весьці сп. Наўмовіч.
Айцец Леў Гарошка ўсё яшчэ думае, што сп-ня Н. А. зьменіць сваю тактыку („бо яна наагул зьменчывая"), што суд пашкодзіць Ларысе Геніюш і г. д.
Сп. Лашук уважае, што камісія павінна яшчэ раз зьвярнуцца да сп-ні Н. Абр. і, загразіўшы судом, даць ультыматум.
Сп. Міхась Наўмовіч, які ня ёсьць сябрам камісіі, а зь якім я таксама правёў гутарку, паўтарае штосьці падобнае, што й а. Гарошка, і будзе яшчэ зь ім радзіцца. Ён цьвердзіць, што Абрамчыкі жадалі захаваць архівы БНР для „насьледніка" й таму сп-ня Н. А. упіраецца.
Сп. Г. Пікарда кажа, што Вы, паведаміўшы сяброў Камісіі, павінны распачаць суд без зацяжкі. Ён сам сёньня едзе ў Парыж і спрабуе спаткацца з францускім адвакатам і парадзіцца адносна розных дэталяў. Магчыма, пабачыцца таксама й са спадаром Наўмовічам.
На маю думку, было б найлепш, каб сп. М. Наўмовіч згадзіўся выступаць на судзе ад імя Рады, якая — паводле Г. Пікарды — ёсьць тое самае ў вачах францускага права, што й Trustee. Ён кажа, што сп. Захарка быў у адной асобе такім Trustee, і такім жа быў сп. Мікола Абрамчык, і такім жа ёсьць Вы.
Каб Вам было менш хлопатаў, як копію фатаграфаваную гэтага ліста перасылаю Айцудр. А. Смаршчку.
У далейшым дашлю Вам інфармацыі, калі даведаюся пггосьці новага, але ветліва прашу Вас кантактавацца зь сябрамі Камісіі й са сп. Наўмовічам беспасярэдне.
Гэты ліст прашу затрымаць вылучна для Вашай дыскрэцыі й Вашага ўжытку. Прыміце найшчырэйшыя словы пашаны й прывітаньні.
Ч. Сіповіч.
Дакумэнт з3
[Надпіс ад рукі:] Беларускі пераклад упаўнаважаньня старшыні Рады БНР.
Да пункту 4-га: Паколькі выявілася, што сп-ня НінаАбрамчыкухіляецца ўсімі спосабамі ад перадачы ёю бяспраўна затрыманага архіву Рады БНР архіўнай камісіі — прыйшлі да выснаву, што архіў гэты прыйдзецца здабываць судовай дарогай. Дзеля гэтага пастанавілі, што Др. Вінцэнт Жук-Грышкевіч і як Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, і як паўнамоцны апякун (Trustee) маёмасьці Рады БНР атрымлівае поўную ўладу дзеяньня ад імя Рады БНР і яе сяброў на судовай дарозе з мэтай адзысканьня кнігаў пратаколаў, рахунковых кнігаў, статутаў і пастановаў, розныя лісты й карэспандэнцыю Рады БНР, справаздачы, розныя паперы й архівы Рады БНР, якія знаходзіліся ў карыстаньні й апецы памерлага старшыні Рады БНР Міколы Абрамчыка, што жыў на 24 rue de Hortensias, 93-Villepinte ў Францыі пад Парыжам і якія цяпер знаходзяцца ў руках удавы нябожчыка Ніны Абрамчык або ў іншай асобы, ці асобаў, ці карпарацыі.
ПАСТАНАВІЛІ таксама даць права ўспомненаму вышэй Др. В. ЖукГрышкевічу даваць ўпаўнаважаньні адвакатам ці іншым асобам, пражываючым ў Парыжы або ў іншых мясцох, рэпрэзэнтаваць Раду БНР пры эвэнтуальных перамовах і судовых працэсах з мэтай адзысканьня вышэйуспомненых кнігаў, дакумэнтаў і архіваў.
Дакумэнт 44
Справа навукі Аліка Абрамчыка
Даведаліся, што ягоная матка сп-ня Ніна Абрамчык забрала яго зь беларускай школы-інтэрнату ў Л ёндане, гдзе ён быў згодна зь перадсьмяротнай воляй Бацькі на працягу леташняга школьнага году (1970/71) навукай і поўным утрыманьнем на коіпт гэтай школы. Цяпер жа сп-ня Ніна Абрамчык дамагаецца ад сяброў нябожчыка Міколы Абрамчыка, а гэтым самым і ад Рады БНР, каб яны забясьпечылі навуку Аліку сталай стыпэндыяй.
■ •	1 .	■ •	. •• • . ■ ■ ' .і	:	..	.	. і-
3 Арыгінальны тэкст напісаны лацінкай.
’ Цалкам рукапісны дакумэнт, кірыліца.
Адначасна ведама, што сп-ня Ніна Абрамчык да гэтага часу не перадала архіву Рады БНР упаўнаважанай Радай БНР і грамадзтвам Камісіі для перабраньня архіву на чале з а. Др-ам Аўгенам Смаршчком, выкручваючыся рознымі прыдуманымі прэтэкстамі.
Абмеркаваўшы ўсебакова справу вызначэньня стыпэндыі Аліку Абрамчыку й справу перадачы Архіву Рады БНР успомненай вышэй камісіі — пастанавілі:
Вызначэньне стыпэндыі Аліку Абрамчыку ўзалежніць ад перадачы ў цэласьці й добрым стане Архіву Рады БНР успомненай вышэй Камісіі на працягу аднаго месяца маткай Аліка Нінай Абрамчык, якая да гэтага часу трымае гэты архіў бяспраўна, чым робіць вялікую шкоду Радзе БНР і Беларускай справе ды дае благі ўзгадаваўчы прыклад свайму сыну.
Увагі: і. Месяц часу лічыць ад іо сгудзеня да іо лютага 1972 г. 2. Перадача архіву можа адбыцца пры ўдзеле двух-трох сябраў Камісіі, аб якой мова вялася. 3. Усе кантакты й дамоўленасьці са сп-няй Нінай Абрамчык, як і прабегперадачы архіву, Камісія ўпісваеў свой пратакол. 4. Выпіску гэтай часткі гэтага пратаколу Сакратар Рады БНР высылае сп-ні Ніне Абрамчык і старшыні Камісіі а. Др-ру Аўгену Смаршчку.
Падрыхтоўка да друку Натальлі Гардзіенкі
НатальляГардзіенка
Менск
АРХІЎ ДЗЬМІТРЫЯ КАСМОВІЧА
Дзьмітры Касмовіч (1909—1991) — добра вядомая асоба ў беларускім асяродзьдзі як на эміграцыі, гэтак і ў мэтраполіі. Актыўны дзеяч беларускага руху часоў Другой сусьветнай вайны й антыкамуністычнага руху другой паловы XX ст., ён кантактаваў зь вялікай колькасьцю беларускіх, украінскіх і іншых дзеячаў, рэпрэзэнтаваў Беларусь на міжнародных форумах, выдаваў часопіс „Барацьба", кіраваў Беларускім вызвольным фронтам і г. д. Пасьля ягонай сьмерці застаўся даволі вялікі архіў, болыпую частку якога складае ліставаньне.
Жонка Дзьмітрыя Касмовіча спадарыня Надзея доўгі час захоўвала архіў у недатыкальнасьці, не наважваючыся разьвітацца з памяцьцю па мужу. Толькі асобныя дакумэнты ці матэрыялы калі-нікалі перадаваліся дасьледнікам. Так было з машынапісам першай часткі аўтабіяграфічнай працы Дзьмітрыя Касмовіча „За вольную і сувэрэнную Беларусь", што на пачатку XXI ст. была перададзеная ў Менск для публікацыі. У выніку, яна спачатку пабачыла сьвет у часопісным варыянце на старонках „Спадчыны", а пазьней выйшла асобнай кнігай.
3 часам удава Дзьмітрыя Касмовіча зразумела, што, калі нешта здарыцца зь ёй самой, каштоўны архіў беларускага дзеяча можа зьнікнуць. У выніку доўгіх развагаў яна прапанавала забраць паперы кіраўніку Беларускага інстытуту навукі й мастацтва Вітаўту Кіпелю. Баючыся вялікай цікавасьці да папераў мужа з боку розных невядомых ёй асобаў, у 2004 г. яна папрасіла тэрмінова вывезьці архіўу Нью-Ёрк. Аднак сам Вітаўт Кіпель ня меў магчымасьці прыехаць у Штутгарт, дзе жылі Касмовічы, і папрасіў зрабіць гэта аднаго беларускага гісторыка з Варшавы. Той увосень 2004 г. прыехаўу дом Касмовічаў на Цукербэргштрасэ й забраў усё, што аддала Надзея Касмовіч. Праўда, удава аддала госьцю ня ўсе паперы мужа, пакінуўшы пэўную частку сабе дзеля памяці. Тым ня менш, забрана было даволі шмат папераў розных часоў, раскладзеных па тэчках або проста скінутых у скрыні.
Давераная асоба БІНІМу перавезла паперы ў Варшаву. Тут іх перагледзелі, выбралі тое, што датычыла рэлігійнага жыцьця на эміграцыі — прафэсійнай цікавасьці згаданага дасьледніка, — а рэішу зноў спакавалі й пакінулі ў чаканьні далейшага лёсу. Згаданы гісторык не жадаў пакідаць архіву ў сябе ў Варшаве, пра што й паведаміў Вітаўту Кіпелю. Паколькі пераправіць такую колькасьць папераў у Нью-Ёрк тэрмінова не было магчымасьці, кіраўнік БІНІМу прыняў рашэньне прасіць сябраў арганізацыі ў Беларусі забраць паперы да сябе.
Узгадніўшы пытаньне з старшынём БІНІМу, вырашылі забраць архіў Дзьмітрыя Касмовіча ў Менск і перадаць на захаваньне ў архіўныя фонды Згуртаваньня беларусаў сьвету „Бацькаўшчына“. Пры канцы студзеня 2005 г. Два прадстаўнікі БІНІМу й кіраўніца Рады ЗБС „Бацькаўшчына" Алена Макоўская прывезьлі некалькі вялікіх скрыняў папераў з Варшавы ў Менск.
На той момант архіў Дзьмітрыя Касмовіча ўяўляў сабою тысячы старонак рукапісных і машынапісных дакумэнтаў у розных мовах — асабліва не ўпарадкаваных, нрацаваць зь якімі было даволі складана. Прафэсійны архівіст — супрацоўніца „Бацькаўшчыны“ — узялася за складаную працу ўпарадкаваньня папераў. У выніку дакумэнты Дзьмітрыя Касмовіча былі збольшага сыстэматызаваныя й раскладзеныя па тэчках і скрынях. Праўда, ня ўсе матэрыялы разьмеркаваныя па тэчках удала, што можа быць зьвязана з абмежаваным часам на іх апрацоўку. Цалкам сыстэматызаваць, дакладна апісаць і аформіць архіў не ўдалося. У ЗБС „Бацькаўшчына“ ўзьніклі праблемы з памяшканьнем, і яго архівы сталі пераяжджаць зь месца на месца або ўладкоўвацца на часовае захаваньне ў сябраў Управы арганізацыі.
У такім стане архіў Дзьмітрыя Касмовіча захоўваецца й сёньня. Аднак паколькі вакол яго ў пэўны час было даволі шмат чутак і мітаў, а БІШМ абвінавачваўся ў тым, іпто паперы згубіліся, сёньня падаецца мэтазгодным ня толькі распавесьці ягоную гісторыю, але й даць хаця б прыблізнае апісаньне таго, што ў ім утрымліваецца. Гэта дазволіць беларускім дасьледнікам зразумець, на якія пытаньні гэты архіў можа даць адказы, а на якія — не.
Захаваны „Бацькаўпічынаю" архіў (нагадаем, частка папераў засталася ў Варшаве ў прыватным валоданьні, іншыя — ва ўдавы) захоўваецца ў 8 скрынях. Болыпую частку яго складаюць лісты да Дзьмітрыя Касмовіча й копіі ягоных лістоў да розных асобаў з 1951 да 1991 іт. Такім чынам, папераў часоў Другой сусьветнай вайны ці даваеннага часу тут няма. Пераважная большасьць карэспандэнцыі датычыць справаў Бе-
ларускага вызвольнага фронту, яго краёвых штабоў у Вялікабрытаніі, Канадзе, ЗША, Аўстраліі ды Галоўнага штабу ў Нямеччыне. Ёсьць тут матэрыялы што да беларускіх дэлегацыяў на міжнародных форумах, ёсьць некаторыя дакумэнты й публікацыі адносна дзейнасьці Беларускай незалежніцкай партыі ў 1950-х гт.
Шырокая эпісталярная спадчына Дзьмітрыя Касмовіча патрабуе яшчэ спэцыяльнага вывучэньня, бо тут можна знайсьці цікавыя зьвесткі й пра дзейнасьць паваеннай беларускай эміграцыі, і пра жыцьцё асобных яе прадстаўнікоў. Так, цікавым падаецца ліставаньне Дзьмітрыя Касмовіча зь Людвікам Зарэчным у 1950—1952 гг., шмат невядомай раней дасьледнікам інфармацыі ёсьць у лістах беларускага актыву ў Аўстраліі, карысныя зьвесткі ў допісах Уладзімера Гуцькі з Канады й г. д. Важную частку архіву складае ліставаньне з Радаславам Астроўскім. Часам сярод карэспандэнтаў Дзьмітрыя Касмовіча можна знайсьці, здавалася б, даўно зьніклых асобаў, як Анатоль Шкутка (лісты 1979—1980 гг.) або Мікалай Аліферчык (Паўлаў) (захаваўся ліст ад яго з 1980-х гг.)-