Запісы 40
Памер: 811с.
Мінск, Нью Йорк 2018
У 1929 г. у Вільні праз тамтэйшае Беларускае выдавецкае таварыства выйшаў з друку зборнік “Беларускія народныя песьні. Сабраў і выдаў Р. Шырма. Вып. 1”. У гэтым выданьні Шырма зьмясьціў песьню
10 Цыт. са справаздачы М. Равенскага ў Акадэмічны Цэнтр Народнага Камісарыяту Асьветы БССР за 9.12.1921 г. // Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (НАРБ). Ф. 42. Воп. 1. Спр. 519. Арк. 27—27 адв.
11 Цыт. паводле: Немановіч, У. На службе мастацтва й ідэі // Наперад! № 25. 1953-
“Зялёны дубочак” у апрацоўцы Канстанціна Галкоўскага, над нотамі пазначыў: Нар[одная] мэл[ёдыя са] збор[у М.] Равенскага.
У 1930-я гг. Равенскі актыўна супрацоўнічаў з Акадэміяй навук БССР. Вынікам гэтага супрацоўніцтва стала выданьне “Песні Беларускага Народу. Том і-шы. Укладальнік Грынблат. Пад агульнай рэдакцыяй акадэміка Нікольскага”. Яно выйшла з друку ў 1940 г. У ім акрамя ўласна беларускіх народных песень знаходзім і “народныя” творы, што ўслаўляюць савецкую ўладу, і, вядома ж, “вялікага павадыра ўсіх народаў” Сталіна. Ніводнае выданьне такога кшталту ня мела шансу пабачыць сьвет без абавязковага ахвярапрынашэньня. Што ж, такія былі вымогі культурнай палітыкі БССР.
У1942 г. Равенскі вярнуўся зь Менску на радзіму, у Чэрвень. Працаваў рэгентам праваслаўнай царквы, аднак не пакідаў займацца фальклёрам. У свой час Рыгор Шырма, характарызуючы мэляс Станіслава Манюшкі, указваў на той самы рэгіён (менска-слуцкі), які й Равенскі — зямляк Манюшкі — лічыў самым асноўным і паказальным, бо тут беларускі фальклёр вольны ад суседзкіх уплываў. У згаданым ужо артыкуле ў часопісе “Ўзвышша” Равенскі ў прыватнасьці пісаў: “Чалавеку, які прэтэндуе на годнасьць навуковага працаўніка, варта было б азнаёміцца з беларускай народнай песьняй як належыць.Для такога знаёмства трэба ўзяць ня песьні ўскраіны, а трэба ўзяць песьні цэнтральнае Беларусі, якія незалежны ад уплываў. Для прыкладу можна ўзяць любую песьню, хоць бы жніўную або вясельную, якія займаюць у рытмічных адносінах зусім самастойнае становішча”12.
У Чэрвені Мікола Равенскі запісваў народныя песьні ў сшытак, на вокладцы якога пазначыў: 1942. Ніжэй гэтага надпісу стаіць яшчэ адна дата —1944. Таму што прадоўжыў працу фалькларыста ўжо ў Нямеччыне, калі апынуўся ў лягеры перамешчаных асобаў. Працаваў як апантаны, бо нечакана атрымаў рэдкую магчымасьць фіксаваць песьні розных беларускіх рэгіёнаў. У сшытку зьяўляліся ўсё новыя й новыя запісы беларускіх народных песень. Равенскі сьпяшаўся. Назоваў песьням не даваў, нават не запісваў цалкам тэкст, толькі першыя радкі. Відавочна, што гэты сшытак зьмяшчае пачатковыя нататкі. Апрацоўкай унікальнага назапашанага матэрыялу заняўся пазьней, у 1949 г. У новым сшытку на 270 старонак пачаў сваім каліграфічным почыркам запісваць песьні, сабраныя ў 1920—1940-я гг. Тут досыць часта пазначаў, ад каго зроблены запіс, жанр і рэгіён Беларусі, адкуль паходзіць песьня й г. д.
Сшытак фальклёрных запісаў Міколы Равенскага 1949 г. — гэта надта каштоўная для беларускай навукі скарбонка народнай творчасьці. Калі мы параўнаем яго са знакамітымі зборамі Рыгора Шырмы й Гена-
12 Равенскі, Мікола. Гармонізаваньне беларускіх народных песень маскоўскімі композыторамі // Узвышша. 1928. № 4.
дзя Цітовіча, то ўбачым і агульнае, і адрознае. Да аіульнага аднясём, напрыклад, аднолькавыя песьні. Аднак запісаныя яны ў розны час, ад розных людзей, у розных абставінах. Дый адных і тых жа песень у зборах выдатных беларускіх навукоўцаў, па сутнасьці, ня так ужо й шмат. Што да адрозьненьняў, дык іх нямала. Першае, што кідаецца ў вочы, — розная мэтрарытмічная арганізацыя нотнага тэксту. Другое — крыху адрозныя варыянты тэкстаў песень. Зьвяртае на сябе ўвагу й тое, што тэксты добра вядомых нам песень часам запісаныя ня цалкам або, наадварот, шырэйшыя за варыянты, запісаныя Шырмам, Цітовічам ды іншымі беларускімі фальклярыстамі. Навуковы аналіз запісаў Равенскага, будзем спадзявацца, у сувязі з выхадам з друку гэтай кнігі будзе зроблены.
Сярод аўтографаў Равенскага ёсьць яшчэ адзін, пазьнейшага часу сшытак, які таксама зьмяшчае шэраг фальклёрных запісаў. Тамсама зьмешчаны й ягоныя ўласныя творы й нават творы іншых беларускіх кампазытараў. Гэты сшытак мы называем “Лювэнскім”. Называем так таму, што ў ім сабраны творы (тут іх каля 90), якія Равенскі прызначаў для працы з хорам беларускіх студэнтаў Лювэнскага ўнівэрсытэту. Сярод фальклёрных запісаў у сшытку 1949 г. толькі ў адзінкавых выпадках сустракаюцца згадкі пра запісы калегаў (Міколы Шчаглова, Мікалая Чуркіна), а сярод апрацовак народных песень у Лювэнскім сшытку пераважаюць менавіта кампазыцыі Міколы Шчаглова, Нестара Сакалоўскага, Уладзімера Тэраўскага ды іншых. Тамсама зьмешчаныя й харавыя партытуры апрацовак беларускіх народных песень самога Равенскага.
Праца з хорам вымагала ад кампазытара ствараць канцэртны рэпэртуар для сваіх выхаванцаў. Каб падтрымліваць у іх на чужыне дух нацыянальнай сьвядомасьці й гонару за сваё беларускае мастацтва, Равенскі ўзнавіў і шэраг уласных твораў на вершы беларускіх паэтаў. Акрамя таго, для студэнцкага хору стварыў “Беларускую сюіту” для салістаў, мужчынскага хоруўсуправаджэньні фартэпіяна, болыпасьць нумароў якой — апрацоўкі беларускіх народных песень.
Запісы беларускіх народных песень Равенскага нават пры першым азнаямленьні выклікаюць багата роздумаў. Вось некаторыя назіраньні. Як ужо адзначалася, у 1930-я гг. Мікола Равенскі супрацоўнічаў з Акадэміяй навук БССР і вынікам гэтай супрацы стала выданьне “Песні Беларускага Народу”. Адна з абавязковых у тагачасным рэпэртуары псэўданародных песень гэтага зборніка, прысьвечаная Сталіну, “He пытай жа, мой міленькі...”, паводле камэнтару, «запісанаМ. Равенскім у 1937 г. у к-се “Асветнік” (в. Лучыцы), Капаткевіцкага р-на ад Шацко Дуні, 18 г. Тэксты запісаны ў розныхраёнах БССР». Аднак вось што цікава. Мэлёдыя прыпевак “He пытай жа, мой міленькі...” ёсьць пародыя на... песьню Антона Абрамовіча (вершыЯна Баршчэўскага) “Гарэліца”.
Ад старэйшых людзей даводзілася чуць наступнае. У 1930-я гг. усе музычныя выдавецтвы абавязаны былі зьмяшчаць у сваіх выданьнях гэткія “ўзоры” народнай творчасьці. Таму падчас фальклёрных экспэдыцый літаратары й музыканты часта проста самі пісалі тыя прыпеўкі, выдаючы іх за народныя. Хутчэй за ўсё, так атрымалася й з прыпеўкамі “He пытай жа, мой міленькі...”13.
He пытай жа, мой міленькі, Чым я апячалена, — He бывала я ў Маскве, He відала Сталіна.
У зялёненькім у садзе Распусцілась вішанька. Лепшы ўдарнік у калгасе Мой мілёнак Мішанька.
Музычны сымбаль падабенства з “Гарэліцай” Абрамовіча паказвае на падабенства жыцьця беларускага сялянства часоў зьяўленьня “Гарэліцы” (першая палова XIX ст.) і “слаўных” сталінскіх часоў прыпеўкі “He пытай жа, мой міленькі...”.
Узьнікае пытаньне, ці ведаў Равенскі “Гарэліцу” Абрамовіча. Ускосны станоўчы адказ знайшоўся ў ягоным сшытку фальклёрных запісаў 1949 г. Там за № 190 упісаная песьня з назовам ‘Тумарыстычная”. На самай справе гэта — “Дзеванька” Антона Абрамовіча на верш Яна Баршчэўскага. Нотны запіс, паводле камэнтару кампазытара, ажыцьцёўлены Равенскім у 1940-я гг. у лягерах Ды-Пі ў Нямеччыне. Значыць, творы Антона Абрамовіча да сярэдзіны XX ст. фальклярызаваліся. Калі гэта здарылася зь “Дзеванькай”, магло тое самае здарыцца й з “Гарэліцай”. Акрамя таго, ня трэба забывацца, што Равенскі вучыўся ў Маскве, дзе ў яго быў доступ да тых архіўных матэрыялаў, якіх у Менску проста не было. Там ён таксама мог пазнаёміцца зь першадрукам “Гарэліцы”. У кожным разе, зроблена было гэта наўмысна ці не, падабенства прыпеўкі “He пытай жа, мой міленькі...” з “Гарэліцай”, калі б яно было заўважана тады, у 1940 г., магло каштаваць Равенскаму жыцьця. Праўда, ужо другі год, як ішла Другая сусьветная вайна. Улады маглі й недагледзець гэткую дробязь.
Некаторыя народныя песьні, запісаныя Равенскім, вядомыя па друках XIX ст. Напрыклад, песьня “Разьвівайся, сухі дубе” (Сшытак 1949 г. № 234). Яна нам вядомая па “Сялянскіх песеньках з-над Нёмна
13 Між іншым, у іх праглядае вобраз, які ўвасобіўся ў 1970-я гг. такім двухрадкоўем: “Прайшла зіма, прыходзіць лета, / Дык дзякуй, партыя, за гэта”.
й Дзьвіны” Яна Чачота (Piosnki wiesniacze z nad Niemna i Dzwiny. Wilno, 1846 (№ XXXVI))14. Вось тэкст песьні, запісаны Янам Чачотам:
Разьвівайся, сыры дубе, Зараз мароз будзе;
Прыбірайся, сыну, ў панцыр, Зараз паход будзе.
“Я марозу не баюся, Зараз разьбяруся;
I паходу не баюся, Зараз разьбяруся”.
Ой, сеў сабе на коніка, Нізенька скланіўся: “Выбачайце, вы, суседзі, Можа, пасварыўся”.
Матка ў яго запытала: “Калі будзеш госьцем?” — “Як у сенях на памосьце Травіца выросьце”...
А вось тэкст песьні, які запісаў Мікола Равенскі:
— Разьвівайся, сухі дубе, Заўтра мароз будзе.
Сабірайся ты, малойчык, Заўтра паход будзе.
— Я марозу не баюся, Зараз разаўюся.
— Я паходу не баюся, Зараз сабяруся.
Ой, сеў сабе на коніка, Нізенька скланіўся: — Выбачайце мне, суседзі, Можа з кім сварыўся.
Натуральна, за сто гадоў некаторыя зьмены ў тэксьце адбыліся, але, хутчэй, у лепшы бок.
Яшчэ адна запісаная Равенскім песьня — “Мяцеліца” (Сшытак 1949 г. № 149). Цытуем фрагмэнт тэксту гэтай песьні:
14 У1857 г. да польскага перакладу гэтай песьні Станіслаў Манюшка напісаў музыку, якую назваў “Ад’езд на вайну”.
Бадай, таго каваля, каваля Мяцеліца замяла, замяла. Як ён мяне маладу, маладу Ды змарозіў на ляду, на ляду.
А вось фрагмэнт Сцэны Навума Прыгаворкі з опэры Станіслава Манюшкі й Канстанціна Крыжаноўскага “Ідылія” (“Сялянка”) на лібрэта Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча:
Бадай, таго каваля, каваля Мяцеліца замяла, замяла. Як ён яе маладу, Да й змарозіў на ляду.
Паводле словаў Станіслава Манюшкі, працуючы з тэкстамі Яна Чачота, ён імкнуўся да стварэньня “...цыклю мэлёдый, якія адлюстроўвалі б мясцовы характар люду і былі б выяўленьнем забаваў, абрадаў і звычаяў народу”15. Асваеньне, дакладней, выяўленьне празь сябе народных мэлёдый роднага краю (найперш Меншчыны, дзе ён нарадзіўся) Манюшка зьдзяйсьняў на высокапрафэсійным роўні, пераводзячы іх з фальклёрнага стану ў акадэмічны16.
Адной з самых важных і цікавых для нас зьяўляецца сцэна Навума Прыгаворкі з опэры “Ідылія” (“Сялянка”) — бліскучая стылізацыя, абразок, фрагмэнт вясковага сьвята. Заслуга аўтараў у тым, што яна абсалютна натуральна ўпісваецца ў разьвіцьцё акадэмічнага спэктаклю. Па словах праўнучкі Дуніна-Марцінкевіча Стэфаніі Сасноўскай, музыку да сцэны Навума Прыгаворкі падабраў (ці стварыў?) Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. Вядома, што ролю Навума ў спэктаклі выконваў сам драматург. Магнітафонная стужка захавала нам запіс выкананьня пад гітару пані Стэфаніяй шасьці нумароў з музыкі да спэктакляў “Ідылія” (“Сялянка”), “Пінская шляхта” ды іншых з папярэдняй аб’яваю: “Словы імузыка (!) Дуніна-Марцінкевіча”. Магчыма, Манюшка ці Крыжаноўскі толькі апрацавалі гэтую мэлёдыю17. Супадзеньне слоў “Мяцеліц”, запісаных з розьніцаю амаль у сто гадоў Вінцэнтам Дуніным-Марцінкевічам і Міколам Равенскім, змушае нас яшчэ больш пільна ўслухацца ў музыку Станіслава Манюшкі й нарэшце пачаць ня толькі задаваць, але й адказваць на пытаньні пра беларускасьць ягонай творчасьці. Тут дарэчы будзе меркаваньне Рыгора Шырмы: «...Манюш-