Запісы 40
Памер: 811с.
Мінск, Нью Йорк 2018
У разьдзеле “Ўгодкі” публікуюцца ўспаміны-згадкі Лявона Юрэвіча пра свайго выкладчыка мовазнаўцу Фёдара Янкоўскага (1918—1989), яму ж прысьвечаны артыкул Станіслава Станкевіча, а таксама ўспаміны Вітаўта Кіпеля пра мовазнаўцу, пэдагога, сябру БІНіМу Алену Юрэвіч (1928—2006). 70-годзьдзе аднаўленьня Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы на эміграцыі адзначаецца адмысловым артыкулам Натальлі Гардзіенкі.
Адносна сьціпла па колькасьці аўтараў выглядае сёлета рубрыка “Эміграцыязнаўчая сэкцыя на VII Кангрэсе дасьледчыкаў Беларусі”, дзе зьмешчаныя даклады Натальлі Гардзіенкі пра іміграцыйную палітыку Канады, Юрыя Грыбоўскага пра дзейнасьць Кастуся Езавітава ў акупаванай Латвіі й Вольгі Зубко пра Янку Геніюша. Затое надзвычай багатая сёлетняя “Кніжная паліца”, дзе зьмешчаныя агляды й рэцэнзіі асобных значных эміграцыязнаўчых выданьняў апошніх гадоў.
Чарговы выпуск альманаху традыцыйна насычаны тэмамі й тэкстамі й спадзяемся, што кожны чытач знойдзе ў ім нешта цікавае.
Да юо-годзьдзя БНР
Лявон Юрэвіч
Нью-Ёрк
ПРА ДВУХ МОВАЗНАЎЦАЎ
У гэтага тэксту два галоўныя героі.
Першы, натуральна, аўтар. Адам Варлыга — як пазначана на пачатку пры назове. Язэп Гладкі — як было напісана ў ягоных дакумэнтах. Пераказваць біяграфію гэтага чалавека — справа няўдзячная, бо яна і ёсьць зьместам успамінаў. А вось пра творчы даробак лексыкографа, народжанага 4 кастрычніка 1890 г. у вёсцы Міхалкавічы на Лагойшчыне, а памерлага 28 ліпеня 1972 г. у Нью-Ёрку, сказаць варта. Зацытую словы ягонага блізкага знаёмага й калегі Вітаўта Тумаша:
«У часе “рататарнае эры” беларускага эміграцыйнага друку, у гадох 1946—1949, Язэп Гладкі апрацаваў ды выдаў лемантар, чытанкі для розных клясаў — “Родны палетак”, “Наша краіна”, “Малюнкімінулага”, “Помнікі старажытнасьці” — падручнік геаграфіі, зборнік беларускіх песьняў, кніжачкі народных казак ды іншае. Для друку падручнікаў, зь ягонае ініцыятывы, паўстае і адмысловае выдавецтва — “Заранка”. За ўсяго колькі гадоў Язэп Гладкі здолеў так выдаць дзесяць падручнікаў!
Ды зь перасяленьнем Беларусаў у іншыя краіны й на іншыя кантынэнты сьвету праца над падручнікамі абрываецца. За акіян хутка вандруе й сам настаўнік-пэдагог. Часу аднак-жа не марнуе ён і там, бо ў вольныя ад працы хвіліны піша артыкулы, нарысы, успаміны, і, дзякуючы сваёй фэнамэнальнай, калі ідзе пра гады маленства й юнацтва, памяці, бярэцца за запіс усяго таго пачутага й перажытага. Гэтак паўстаюць каштоўныя вопісы народнага быту, звычаяў, абрадаў ды запісы песьняў, прыказак, казак, народнае лексыкі Лагойшчыны канца мінулага, пачатку гэтага стагодзьдзя.
Матэрыялаў за гады назьбіралася столькі, што давялося аднавіць выдавецтва “Заранка”, кабзапісанае й напісанае выдаць друкам. За восем апошніх год жыцьця, каліЯзэп Гладкі пераведзены быў ужо на пэнсыю й меў больш вольнага часу, ён надрукаваў больш дзесяці кніжак і брашураў. Зь іх толькі “Лемантар для школаў і хатняга ўжытку” яшчэ з галіны кніжак школьных. Усе-ж іншыя гэта фальклёрныя, этнаграфічныя або лінгвістычныя запісы з роднае Лагойшчыны. Зь ягоных друкаваных успамінаў для гісторыі Беларусі нашага стагодзьдзя асабліва важны вопіс прабегу й разгону Ўсебеларускага кангрэсу 19172.
ю
Навукова каштоўны нязвычайна “Краёвы слоўнік Лагойшчыны”, у якім зарэгістравана, з паясьняючымі прыкладамі, больш 8ооо словаў з таго часу, калі лексыка беларускае народнае мовы яшчэ захоўвала сваю арыгінальную спрадвечную чысьціню.
Важная й кніжка “ПрыказкіЛагойшчыны”, якую ў 1966 г. выдаў Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва. Паводлеліку пададзеных у ёй прыказак арыгінальнага запісу, каля 2000, гэта пятае з чаргі падобнае выданьне пасьля кнігі Фэдароўскага11935 г.2 ды зборнікаў прыказак, што былі надрукаваныя яшчэ ў мінулым стагодзьдзі — Насовіча3, Ляцкага4, Дабравольскага5.
He малую навуковую каштоўнасьць мае й зборнік народных песьняў “Дудар” з тэкстамі й нотамі больш бо-ці песьняў, а таксама выданьні з апісаньнем народных звычаяў, абрадаў, забабонаў, дзіцячых гульняў ды іншага. Фалыціёрна-этнаграфічныя ды лінгвістычныя запісы Язэпа Гладкага выходзілі пераважна пад мянюшкай Адам Варлыга.
Ня ўсё, што працавіты народны летапісец запісаў і напісаў, ён пасьпеў і выдаць друкам. Урукапіснай спадчыне Язэпа Гладкага засталося яшчэ каля 30-ці нядрукаваных артыкулаў, нарысаў, этнаграфічных запісаў. 3 гэтага асабліва каштоўная кніга біяграфічнамэмуарнага характару “Чутае-Бачанае-Перажытое”. Уёй шырокая панарама народнага жыцьця Лагойшчыны канца XIX — пачаткаў XX стагодзьдзяў, эпохі, зьявы быту якое адышлі ўжо ў гісторыю. Гэта быццам-бы народны летапіс Лагойшчыны тыпу ведамае Баркулабаўскае хронікі, ды з чатырыста блізу гадоў пазьнешйага часу й з шырэйшым і глыбейшым адбіткам жыцьця й гістарычных падзеяў пары»6.
Гэтыя ўспаміны, выдаваныя ўпершыню праз 46 гадоў пасьля сьмерці аўтара, і трымае ў руках шаноўны чытач. Але таго ніколі б не адбылося, каб ня іншы мовазнаўца, якога, на вялікі жаль, ужо таксама няма з намі, — Зьміцер Саўка.
1 Міхал Федароўскі (1853—1923), фальклярыст, этнограф, архэоляг.
2 Маецца на ўвазе выданьне: Federowski, Michal. Lud bialoruski na Rusi Litewskiej: materjaly do etnografji slowianskiej zgromadzone w latach 1877—1905. Warszawa: Towarzystwo Naukowe Warszawskie, 1935.
3 Іван Насовіч (1788—1877), мовазнаўца-лексыкограф, фальклярыст і этнограф.
4 Аўген Ляцкі (1868—1942), гісторык літаратуры, крытык, зьбіральнік беларускага фальклёру.
5 Уладзімер Дабравольскі (1856—1920), этнограф, краязнаўца, фальклярыст, дасьледнік звычаяў і мовы смаленскіх, арлоўскіх, калускіх сялян.
6 Беларус. 1972. № 185. С. 4.
Зьміцер узяўся за падрыхтоўку да друку ўспамінаў падчас свайго першага візыту ў Нью-Ёрк. Гэта была другая палова 90-х — вусьцішна падумаць — мінулага стагодзьдзя. Існавалі два машынапісы: арыгінальны аўтарскі, надрукаваны беларускаю лацінкаю, і кірылічны, які на просьбу й за грошы Антона Шукелойца, суседа й прыяцеля Гладкага, перадрукавала Юля Андрусышын.
Чаму ўспаміны друкуюцца толькі цяпер? У Зьмітра ніколі не было аднаго праекту, ён заўсёды гарэў некалькімі, з самых розных дзялянак. Часта гэта было не на карысьць канкрэтнай справе, але няўрымсьлівы й апантаны, прагны да новага, нязьведанага, ён нічога ня мог парабіць з сабою. “Жыцьцё даўгое, — любіў паўтараць Саўка зь незабыўнай усьмешкаю. — Я пасьпею”.
I Зьміцер сапраўды пасьпеў шмат. Нават калі пакінуць убаку выкладаньне ў Лінгвістычным унівэрсытэце, працу на радыё і «Белсаце»: менавіта дзякуючы яму зьявіліся ў нас “Эпізоды” Яўхіма Кіпеля й “Маё мястэчка” Васіля Стомы, успаміны Баляслава Грабінскага й сясьцёр Каткавічанак. Ён зь Вітаўтам Кіпелем уклаў і выдаў унікальную для нас бібліяграфію “Беларускія слоўнікі і энцыкляпэдыі” (2001), а разам зь Юрасём Бушляковым, Вінцуком Вячоркам і Зьмітром Саньком упершыню пасьля Браніслава Тарашкевіча напісаў працу “Беларускі клясычны правапіс” (2005).
I вось успаміны Адама Варлыгі, якія фактычна ўводзяць у беларускую культурную прастору ня толькі новыя факты й зьвесткі, але
Зьміцер Саўка. Здымак Budzma.by
Пра двух мовазнаўцаў й новую асобу — аўтара — знаную раней пераважна ў агульных словах і паўтараных фармулёўках.
Зьміцер Саўка доўга і шмат працаваў над успамінамі. Маючы свае ўласныя мовазнаўчыя пагляды й ідэі, ён не баяўся мяняць граматычныя формы мовы Язэпа Гладкага, лічачы, што гэта будзе на карысьць тэксту. Сёньня кожны, хто зацікавіцца арыгінальным моўным ладам успамінаў, можа гэта лёгка зрабіць: арыгіналы машынапісаў захоўваюцца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музэі літаратуры й мастацтва.
Нарэшце “Чутае, бачанае, перажытае” будзе выдрукавана, няхай пакуль толькі ў часапісным варыянце.
Жыцьцё аказалася кароткім. Затое памяць будзе вечнаю.
Да юо-годзьдзя БНР
Адам Варлыга
ЧУТАЕ, БАЧАНАЕ, ПЕРАЖЫТАЕ
Успаміны
ЗАМЕСТ ПРАДМОВЫ
Я задумаў пісаць гэтую працу яшчэ ў Нямеччыне ў 1949 годзе, калі быў звольнены з пасады настаўніка. А гэта сталася выпадкова. Мне аднаго разу ўсплыло на думку, што добра б было, каб дзе наўрэцца7 на такія запісы, як у нашым краі жылі людзі дваста-трыста гадоў таму назад: што яны елі, у што адзяваліся, што сеялі, як што радзіла, як яны праводзілі вольны час, колькі й якога мелі статку, якія мелі будынкі. Тыя людзі не пакінулі пасьля сябе запісаў, бо былі непісьменныя, і мы на іх за тое крыўдзіцца ня можам. А можа б было цікава тым людзям, што будуць жыць пасьля нас за дваста-трыста год, як мы жылі? А калі мы гэтага не запішам, дык яны будуць мець падставу на нас наракаць за гэту нашу нядбаласьць.
Дык вось я тады й наважыў8 узяцца за гэту работу, каб дагадзіць тым людзям, што зьявяцца па нас. Я без адмысловага пляну пачаў запісваць сьпярша аб тым, што чуў ад сваіх старэйшых аб сваёй вёсцы й ваколіцы. 3 тых запісаў склаліся два сшыткі: “Карэншчына” (апісаньне нашай воласьці) і “Міхалкавічы” (апісаньне нашай вёскі). Пасьля з гэтых сшыткаў я выбраў той матэрыял аб веры й звычаях, які меў агульнае значэньне для ўсяго беларускага народу, і назваў яго “Вера й звычаі нашых прашчураў” (“Чатыры ўрачыстасьці”).
Каб болей-меней паказаць жыцьцё сялян нашай вёскі й ваколіцы тых часоў, калі я стаў існаваць на сьвеце, дык я пачаў пісаць аб тым, што я перажыў і назіраў, бо лепей пісаць аб тым, што да цябе бліжэй, а менавіта — аб самім сабе й сваёй хаце. Я ўважаў, што гэткі спосаб запісу дапаможа ўсебакова ахапіць сялянскае жыцьцё, і меўся пісаць так: наша хата; нашы будынкі; наша сям’я; наш статак; наша ежа; праца каля зямлі; жыцьцё дзяцей і дагляд за імі; працоўны абавя-
7 Наўрэцца — выпадкава натрапіць (AB). АВ — тут і далей гэтак пазначаныя камэнтары Адама Варлыгі.
8 Наважыць — пастанавіць сабе нейкую мэту ды імкнуцца да яе (АВ).
зак дзяцей і падлеткаў; навучаньне пісьменнасьці дома і ў школе.
Пішучы аб сабе й сваёй гаспадарцы, я ўважаў, што гэтым не парушу пастаўленай перад сабой мэты, бо наша гаспадарка на той час была сярэдняя ў вёсцы й сям’я нічым не вылучалася зь іншых сялян. Я думаў сваю асобу далей весьці ў жыцьцё й навокала яе апісваць падзеі й грамадзкае жыцьцё. Я меўся ў гэтай рабоце разгарнуць самы страшны час усяго нашага сялянства, а гэта часы “суцэльнай калектывізацыі” і дэпартацыі сялянства, але як прыйшло да справы, дык напісалася слаба, а прычына тая, што я сам не спадзяваўся