Запісы 40
Памер: 811с.
Мінск, Нью Йорк 2018
Калі патроху наша гаспадарка стала паляпшацца, дык і харчаваньне стала паляпшацца, асабліва гэты зрух пачаўся з 1904—1905 году48, але хлебніца практыкавалася аж да 1920-га. За майго дзяцінства BeaHara жыта пакідалі ня болей як шаснастку (1,5 пуда)49). Белы хлеб тады пяклі к Дзядом, к Вялікадню ды краўцам, калі шылі. I пакідалі чыстага жыта на ссыпшчыну50 пастуху. Але пасьля гаспадарчага зруху болып пакідалася чыстага жыта й часьцей пяклі белы (веяны) хлеб. Пасьля ў нас харчаваньне стала паляпшацца, бо было, хоць і далёка ад добрых, але па дзьве каровы, дык, апрача забелкі стравы, і малака збанок-другі
44 Куркулявацца — выгадваць, вымяркоўваць, эканоміць; ад калькуляваць ‘падлічваць’.
45 Ласы — тут: багаты, сытны; скаромны, тлусты.
46 Перапўшчаны — ператоплены.
47 Магазын — тут: склад.
48 Маецца на ўвазе гаспадарчы год, які не супадае з каляндарным; гаспадарчы год пачынаўся зь сяўбою азімага й канчаўся дажынкамі.
49 Шаснастка — мерка збожжа, шаснаццатая частка бочкі, каля 22 кг (АВ).
50 Ссыпшчына — плата натураю, зьбіраная з усіх, хто карыстаўся паслугамі нанятага работніка.
на тыдні зьбіраўся; хоць і слабая, але затаўка была нязводная. У нас летам пры цяжкай працы была трывалай і ўлюбёнай стравай Груца з бобам, густавата зварная й кілбасой затаўканая, восеньню — густы булён з пасоляй.
Статак
Статку было мала. Статак ня вёўся, бо былі дрэнныя хлявы, дрэнныя харчы, ды й таго не хапала.
Калі я пачынаў памятаць, у нас былі два быкі, маладзенькі жарабочак — два гады на трэці, карова (як кажуць, ні бык ні карова) давала малака па кварце на дзень, а Спасам зусім зарывала51, цялушачка другім годам і некалькі сьвіней, а авечак пускалі ўзіму тры-чатыры.
Памятаю, як вясной бацька з валом гнаўся араць і мяне на сасе падвозіў; пасьля, бадай гэтага самага лета, таксама памятаю, як праз сон, што хворыя быкі стаялі на гумне (здаецца, тады на статак была нейкая пошасная хвароба). Адзін бык, падласы52, выхадзіўся, а другога, рыжага, прадалі. На наступны год бацька спрагаўся53 з Брытам, бо ў нас быў адзін бык і ў яго быў адзін бык; аралі па дню: дзень араў тата, а дзень — Брыт.
Недзе гэтымі гадамі з пошаснай хваробы ўсе сьвіньні выдахлі. На трэці год пасьля гэтага мне быў пяты год, дык прадалі апошняга быка, а сталі прывучаць да воранкі54 гэтага маладзенькага коніка, якому было тры гады. Араць заўсёды хадзілі ўдвух бацька й старэйшы брат. Бацька араў, а брат каня вадзіў. Але гэтай самай восені ў жытнюю сяўбу гэты самы конік нагу зламаў. Памятаю, мяне і ўсю сям’ю разбудзіў плачлівы голас пад вакном старэйшага брата Янкі, які быў на начлезе:
— Tama, mama! Конь нагу зламаў.
А сталася гэта так. Быў у нашай вёсцы селянін Цёрла, які трымаў старога (сем гадоў) кусьлівага жарабка, які коні заядаў. Вось гэты кусьлівы конь стаў ганяць і кусаць нашага спутанага каня й прыпёр яго ў кут да плоту й тут, брыкаючы ды кусаючы, нагу зламаў нашаму каню. Бацька падаў скаргу ў валасны суд. Валасны суд прысудзіў гэтую бяду папалам. Ацанілі гэтага Цёрлавага кусьлівага каня 24 рублі. Калі гэты конь застанецца ў Цёрлы, дык Цёрла павінен заплаціць тату 12 рублёў. Цёрла не захацеў плаціць 12 рублёў і браць свайго каня, дык гэтага каня кусьлівага аддалі нам, а тата пазычыў у Мацея 12 рублёў ды сплаціў Цёрлу. (Гэты кусьлівы конь дажыў у нас да 25-гадовага веку.)
51 Зарваць — пра карову: спыніць даваць малако (АВ).
52 Падласка — імя каровы, калі сама чорная ці рыжая, а ніз тулава белы (АВ).
53 Спрагацца — калі два гаспадары маюць па адным быку, дык запрагаюць абодвух у вадну саху ды аруць па чарзе (АВ).
54 Вдранка, арба — узьніманьне зямлі (АВ).
Вышэйуспомненая цялушачка падрасла й праз тры гады ацялілася. Зь яе выйшла нядрэнная кароўка. Яе звалі Пяцярэня, бо ў пятніцу радзілася. Але ад яе не маглі загадаваць55 статку. Мабыць, цяляты ад яе былі тубэркулёзныя. Некалькі цялушак ад яе гадавалі, але на другім або на трэцім годзе тыя дохлі. Праз год, праз два сьвіная пошасная хвароба паўтаралася, але гэта было паўбяды.
Кожны год уся свая зямля адсявалася й скошвалася сенажаць, ды яшчэ ў дадатак да гэтага кожан год на чужым полі больш як гектар засявалася жыта й больш як гектар ярыны, ды тры-чатыры вазы сена, хоць балотніцы56, дакошвалася на чужым, — выхаду з нэндзы не было.
Калі зімой статку не хапала харчоў, а летам подсьцілкі для статку зусім не было, дык выходзіла надта мала гною, і зямля была ня ўгноеная й радзіла кепска. Гною хапала толькі на гароды, на бульбу ды на якіх двое гоняў57 гароху. Г ародніна дае вялікую падмогу ў харчаваньні кожнай сям’і, а асабліва бядняцкай, але, хоць да гародаў у тыя гады дадавалася шмат працы, яны нават не аплачваліся за гэтую працу й бадай ніякай карысьці не давалі. А прычынай гэтаму ўсяму было тое, што твыкінуліся58 туманы й пачарнеў увесь бульбеньнік. Той год бульба была як гарэхі, і яе захавалі толькі на насеньне.
У яравой зьмене сеялі апрача бульбы па сырэйшых месцах авёс, а па пяскох — ярыцу. Каля гектара прысявалі ярыны на чужой зямлі (аўса й ярыцы).
У папарнай зьмене сеялі на леташнім бульбянішчы раньні ячмень, а на аўсяньні59, калі выставалася гною, дык сеялі гоні-другія гароху шэрага. Хоць нашы сяляне й ведалі прыкмету: ‘Тарох кажа: сей мяне на сёмы год, дык будзеш багат”. Гэта азначае, што гарох трэба чаргаваць з пасевам, каб на адным і тым самым месцы раней ня сеяць сёмага году. Але нашы сяляне гэтага мала прытрымліваліся, бо вытыкаць між суседняга папару было непажадана: селянін, пасучы авечкі й сьвіньні на гэтым папары, ня быў забясьпечаны ад таго, што тыя не аб’ядуць пасеянага, ды й суседзі будуць наракаць, што пярэчкі робіць на полі. Таму й прымушаныя былі сеяць гарох што трэці год; гарох вырастаў зусім дрэнны, а гэтая мясьціна травянела пырнікам, падбелам ды іншымі травамі. Восеньню і ячаньне60, і гарохаўе61 ладзілі пад адсеў
55 Загадаваць — разьвесьці (АВ).
56 Балотніца — сена з балотнай сенажаці (АВ).
57 Гоні — мерка пахані надоўжкі, каля 50 м (АВ).
58 Выкінуцца — нечакана зьявіцца (АВ).
59 Аўсяньне — пахань, дзе рос авёс (АВ).
60 Ячаньне — пахань, дзе рос ячмень (АВ).
61 Гарбхаўе — пахань, дзе рос гарох; тое ж, што й гарахавіна, — салома ад гароху (АВ).
на жыта. Вядома, што на трэці год расло благое жыта на ячаньні й на ўдзірванелым гарохаўі, ды ня лепшае расло й на папары на пяску. Праўда, сяляне скардзіліся, што пад водсевам62 зямля зьярэла63; добра было б даць гадок адпачыць — пакінуць пад папарам, але ж ня будзе дзе пасеяць ячменю на груцы й гароху, каб дасыпаць у груцу. I вось такім чынам у ярной зьмене кожны трэці год спрадвякоў бульба пільнавалася свайго месца, авёс свайго, а ярыца свайго, а ў папарнай зьмене таксама ячмень спрадвякоў пільнаваўся свайго месца, a гарох — свайго.
Сеялася кожны год на чужым (запасным дворным) полі больш як дзесяціну жыта й болып як дзесяціну ярыны (аўса й ярыцы). За зямлю ў двор аддавалі трацяк64 снапамі. 3 жыта малая была выгранка65, а на ярыне бадай што была ўтрата, бо авёс пазычаўся ў магазыне, а насеньне ярыцы было сваё, але кожны год колькі расьсявалі ярыцы, столькі й намалочвалі. А ярычная салома для харчу статку не прыгодна.
3 1903—1904 году ў нашай гаспадарцы зрабіўся зрух да лепшага. У 1903 годзе, як ужо ўспаміналася, не ўрадзіла бульба, але насеньне захавалася. Трохі лепей было з жытам і ячменем. У той год жыта былі прысеялі ў Зацішшы болып як дзесяціну; падралі стары дзірван, дык жыта парасло лепшае як на гноішчы66; гэта бадай быў адзіны выпадак у нашай гаспадарцы.
Гэтага самага году малацілі ярыцу, сушачы снапы ў восеці, але восець была разгніўшы, кепска грэла, дык гэтая ярыца падпарылася і ў 1904 годзе не ўзышла. 3 гэтага году мы перасталі сеяць ярыцу — гэтую ўбытковую пашню67. А на сваёй пясчанай зямлі, дзе ня мог расьці авёс, сталі сеяць грэчку. Гэтыя гады сям’я стала падрастаць, дык болей пачалі накошваць — хоць благога, балотнага — сена; прыбыло гною. Сталі меркаваць, каб у папарнай зьмене сеяць гарох там, дзе ён ніколі ня быў; то стаў радзіць гарох. Іншы год намалацілі болып як бочку (бочка — 25 пудоў)68. Гарох малацілі й пытлявалі для сябе на бліны. Гарохам кармілі сьвіней. 3 гарохаўя была добрая сечка для статку. 31907—1908 году сталі сеяць на пясчаным папары лубін, дзе пасьля яго жыта расло лепшае, як на гноі. Гэтыя паляпшэньні рабіліся пад уплывам старэйшага брата, Янкі. Ен жа зьвярнуў увагу й на гарод, асабліва на капусту. Ён закамандаваў капусту садзіць рэдка (на 3/4 аршына
62 Водсеў — пасеянае жыта пасьля нейкай іншай пашні (АВ).
63 Зьярэць — адзічэць, спусьцець (АВ).
64 Трацяк — тут: трэцяя доля.
65 Выгранка — дабытак, карысьць, задаваленьне (АВ).
66 Гноішча — угноеная зямля.
67 Пашня — усе культурныя расьліны, што гаспадар сее на полі (АВ).
68 Бочка — мерка на збожжа, каля 3 іоо кг (АВ).
каліва ад каліва) бяз град, каб пасьля яе можна было абганяць удоўж і ўпоперак. Ён жа стаў сеяць дзічкі й загатаўляць шчэпы для будучага садка.
ПЭДАЛЯГІЧНЫЯ Й ПЭДАГАГІЧНЫЯ НАЗІРАНЬНІ [МАЛЕНСТВА]
Восеньню перад Ружанцовай69 у сям’і Адама й Магдалены нарадзілася чацьвертае дзіця — хлопец Язэп. На Ружанцовую быў кірмаш у К[орані] і хлопца павезьлі хрысьціць. Вядома, дзяцей хрысьцілі пасьля набажэнства, а кумом трэба было пахадзіць па кірмашы, пабачыцца з знаёмымі з далёкіх мясьцін. Кумоў жа на гэты дзень прыехала шмат болып за дзесяць, дык яны пазносілі дзяцей да Галіяшыхі й залажылі гэтымі дзецьмі ўсю лаву, а самі пайшлі на кірмаш. У гэтую хату заходзіліся кірмашнікі выпіць па чарцы й пакурыць або так папалуднаваць70 з свайго клунка.
Калі, перахрысьціўшы дзіця, прыехалі дамоў, гэтага ж дня былі й хрэсьбіны. Пасьля хрэсьбін захварэла маці на палагавую71 гарачку, захварэў і Язэп. У дзіцяці ў часе гэтай хваробы па ўсім целе напала скула72. Хлопца купалі й даглядалі бабы-суседкі. Пасьля шасьці тыдняў маці паправілася, а дзіця не. Хварэла яно на гэтыя болькі цэлы год і плакала як дзень, так ноч. Якіх лекаў суседкі ня радзілі, дык матка і ўжывала іх. Каб хоць на нейкі час супакоіць дзіця ад плачу, у вёсцы быў ужо выпрабаваны сродак — паіць параным макам. Калі толькі матка ўложыць дзіця ў насоўку купаць, дык уся вада пачырванее ад крыві з гэтых болек. Нарэшце ёй настроілі73 выціраць цёплым сьвежым хлебам тыя болькі ды гэты хлеб аддаваць сабаку. Ці ад гэтага, ці не, але праз год болькі прапалі й дзіця супакоілася. Цэлы другі год хлопец зусім маўчаў, хоць калі й ня спаў, дык і не спрабаваў гаварыць. Матка бедавала, што, пэўна, яно будзе нямое. Але на трэцім годзе дзіця стала размаўляць.