Запісы 40
Памер: 811с.
Мінск, Нью Йорк 2018
ЗАПІСЫ
БЕЛАРУСКІІНСТЫТУТ НАВУКІ Й МАСТАЦТВА
BELARUSAN INSTITUTE OF ARTS AND SCIENCES
ZAPISY 40
NEW YORK MIENSK
2018
ЗАПІСЫ
БЕЛАРУСКІІНСТЫТУТ НАВУКІ й МАСТАЦТВА
BELARUSAN INSTITUTE OF ARTS AND SCIENCES
ZAPISY 40
NEW YORK MIENSK
2018
РЭДАКЦЫЙНАЯ КАЛЕГІЯ
Натальля Гардзіенка (галоўны рэдактар), Лявон Юрэвіч;
Томас Э. Бэрд,
Янка Запруднік, Вітаўт Кіпель, Генадзь Сагановіч, Сяргей Шупа
Выдаецца пры фінансавай дапамозе Беларускай фундацыі Крачэўскага
УВАГА: Гэты том працягвае сэрыйнае выданьне ЗАПІСЫ, запачаткаванае ў 1952 г. Першыя 6 тамоў у 1952—1954 гг. выйшлі ў Нью-Ёрку; 5 наступных — у 1962—1970 гг. друкаваліся ў Мюнхене. 3 12-га (1974) да 24-га (1999) тому ЗАПІСЫ друкаваліся ў Нью-Ёрку. Ад 2002 г. ЗАПІСЫ — сумесны нью-ёрска-менскі праект.
ISBN 978-0-9722020-7-7
ADDRESS
Belarusan Institute of Arts and Sciences
166—34 Gothic Drive, Jamaica, NY. 11432, U.S.A
zapisybinim@gmail.com
© 2018 by the Belarusan Institute of Arts and Sciences in the U. S.A
ЗЬМЕСТ
Адрэдакцыі 7
Да юо-годзьдзя БНР
Лявон ЮРЭВІЧ Пра двух мовазнаўцаў іо
Адам ВАРЛЫГА Чутае, бачанае, перажытае 14
Тэма нумару: Амэрыканская гісторыя
Архіваліі
Да гісторыі беларускай міжваеннай эміграцыі ў ЗША 263
Аляксандар ГОРНЫ “Ідзём ўсё упярод і упярод...”: ліставаньне амэрыканскіх беларусаў з Радай БНР у 1923 г 273
Парафіяльныя сьпісы Беларускай праваслаўнай царквы Сьв. Юр’я ў Чыкага (з архіву Міколы Латушкіна) 283
Аляксандар АСІПОВІЧ-АСІПЧЫК Лісты 289
Натальля ГАРДЗІЕНКА, Лявон ЮРЭВІЧ “Змаганьне за Купалу” на эміграцыі... 296
Успаміны
Жорж НАУМЧЫК Mae ўспаміны з жыцьця на Беларусі,
у Нямеччыне і Амэрыцы 307
ВераПРУСКАЯ Успаміны 350
Вітаўт КІПЕЛЬ Эпілёг Згуртаваньню
беларускіх скаўгаў на чужыне (ЗБСЧ) ды новыя ініцыятывы маладых беларускіх эмігрантаў 356
Вітаўт КІПЕЛЬ Кантакты з Васілём Быкавым 358
Эпісталярый
Адысея Ўладзімера Бакуновіча 360
Людзі кнігі
Часлаў БУДЗЬКА Да гісторыі нацыянальнага
ўсьведамленьня. Лісты 398
Леанід ГАЛЯК Паходжаньне “літоўскіх” князёў 453
Сяргей ЕМЯЛЬЯНАЎ Памылкі як урокі: Развагі над двума тэкстамі па беларускай гісторыі 484
Зора КІПЕЛЬ Беларускі Трышчан 497
Вацлаў ПАНУЦЭВІЧ Пра Сьвіслацкую гімназію й лісты 517
Архіў
Натальля ГАРДЗІЕНКА Дакумэнты Янкі Чарапука-Змагара й Язэпа Варонкі з калекцыі БІНіМУ ў БДАМЛіМ 535
Установа
Лявон ЮРЭВІЧ Крывіцкае (беларускае)
навуковае таварыства
Пранціша Скарыны й часапіс “Веда”... 541
Віталь ЗАЙКА Да гісторыі БАЗА: перадумовы
й разьвіцьцё закалоту 2007—2011 гг.... 554
Пра БАЗА й ня толькі (Гутарка Натальлі
Гардзіенкі з Ганнай Сурмач) 561
Інтэрвію
Беларуская кухня на эміграцыі (Гутарка Натальлі Гардзіенкі зь Лізай Літаровіч і Надзеяй Запруднік) 575
Публікацыі
Ірына ЧЫКАЛАВА Ісаак Аронавіч Гурвіч (1860-1924): навуковец-амэрыканіст, публіцыст, грамадзкі дзеяч зь Беларусі ў ЗША.... 584
Лявон ЮРЭВІЧ “Надпіс гэты хто прыкмеце,
хай Бога папросе...” 593
Андрэй БЛІНЕЦ Аб месцы нараджэньня
Радаслава Астроўскага 602
Будучыя кнігі
Макар КРАЎЦОЎ Пра Жылку й Дубоўку боб
Натальля ГАРДЗІЕНКА “Беларускія могілкі ў сьвеце” Лявон ЮРЭВІЧ (альбом-даведнік) 621
Угодкі
Лявон ЮРЭВІЧ іоо гадоў Фёдару Янкоўскаму 624
Вітаўт КІПЕЛЬ “Гістарычны слоўнік
беларускай мовы” і ўспаміны пра Алену Казіміраўну Юрэвіч 630
Натальля ГАРДЗІЕНКА Сабор у Канстанцы, або 70 гадоў аднаўленьня Беларускай аўтакефаліі 635
Эміграцыязнаўчая сэкцыя на VII Кангрэсе дасьледчыкаў Беларусі
Натальля ГАРДЗІЕНКА Уплыў іміграцыйнай палітыкі Канады на фармаваньне хваляў беларускай эміграцыі 640
Юры ГРЫБОЎСКІ Культурна-асьветная й грамадзкая дзейнасьць Кастуся Езавітава ў Латвіі падчас нямецкай акупацыі (1941-1944) 645
Вольга ЗУБКО Янка Геніюш і Саюз украінскіх лекараў
у ЧСР (1922—1940) (праца й паўсядзённасьць) 682
Кніжная паліца
Зьміцер МАТВЕЙЧЫК Успаміны Зыгмунта Мінейкі 689
Сяргей РУСЕЦКІ Пра беларускіх артыстаў у расейскім выданьні 699
Аляксандар СЬЛЕСАРАЎ Новы дакумэнтальны зборнік
аб царкоўным жыцьці беларускай эміграцыі 704
Віктар СКОРАБАГАТАЎ, Ганна КАРЖАНЕЎСКАЯ,
| Кірыла НАСАЕЎ\, Ігар АЛОЎНІКАЎ
Першы збор твораў: Да выданьня Збору твораў Міколы Равенскага 711
Ціхан ЧАРНЯКЕВІЧ
Як рабілі галоўную кнігу беларускага замежжа 729
Ціхан ЧАРНЯКЕВІЧ
Паэт, які перайменаваў “Менск” у “Мінск” 734
Зьвесткі пра аўтараў 737
Summary 744
Кніга ў “Запісах”
Натальля ГАРДЗІЕНКА,
Вячка СТАНКЕВІЧ
Марыя Станкевіч і яе кніга 751 [1]
Марыя СТАНКЕВІЧ
Вялікалітоўская (беларуская) кухарка 755 [5]
Да ўвагі патэнцыйных аўтараў!
Наступны выпуск “Запісаў БІНіМ” будзе прысьвечаны тэме беларускай прысутнасьці ў Канадзе. Тут будуць публікавацца дакумэнты з Нацыянальнага архіву Канады (Атава), Беларускай бібліятэкі імя Ф. Скарыны (Лёндан), Беларускага інстытуту навукі й мастацтва (Нью-Ёрк), Беларускага дзяржаўнага архіву-музэю літаратуры й мастацтва (Менск), а таксама аўтарскія матэрыялы. Усіх зацікаўленых аўтараў запрашаем зьвяртацца на электронную адрэсу: nhardzijenka@gmail.com.
Апошні тэрмін падачы матэрыялаў — 30 чэрвеня 2019 г.
Рэдакцыя
Ад рэдакцыі
Сёлета адзначаецца стагодзьдзе абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. “Запісы БІНіМ” робяць уласны ўнёсак у адзначэньне гэтага юбілею, публікуючы ўспаміны “Чутае, бачанае, перажытае” ўдзельніка Першага Усебеларускага кангрэсу 1917 г., які пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся на Захадзе, — Язэпа Гладкага (Адама Варлыгі, 1890—1972). Гэта не друкаваныя раней мэмуары пра дзяцінства на роднай Лагойшчыне, Першую сусьветную й міжваеннае жыцьцё ў савецкай Беларусі, настаўніцкую працу й уцёкі ад рэпрэсіяў, Другую сусьветную й выезд у Нямеччыну. Публікацыя ўспамінаў Адама Варлыгі — гэта яшчэ й нашая даніна павагі й любові нядаўна адышоўшаму сябру, колішняму рэдактару “Запісаў” і атрымальніку “Ўдзячнасьці БІНіМу”, мовазнаўцу Зьмітру Саўку, які рыхтаваў тэкст да друку, рэдагаваў яго.
Асноўная ж тэма сёлетняга альманаху — “Амэрыканская гісторыя” — прадстаўленая тэкстамі пра розныя аспэкты беларускай прысутнасьці ў ЗША. У разьдзеле “Архіваліі” зьмешчаныя й перадрукі зь беларускіх пэрыёдыкаў 1920-х іт. артыкулаў, прысьвечаных суродзічам у Чыкага й штаце Мічыган, і выяўленыя гарадзенскім гісторыкам Аляксандрам Горным у маскоўскім архіве лісты Янкі Чарапука й Язэпа Варонкі да дзеячаў Рады БНР у 1923 г. Тут жа падаюцца сьпісы сьвятароў і парафіянаў беларускай царквы Сьв. Юр’я, што дзейнічала ўжо ў паваенным Чыкага, а таксама лісты-сьведчаньні пра беларускія асяродкі ў Нью-Джэрзі й Ілінойсе грамадзкага дзеяча Аляксандра АсіповічаАсіпчыка. Завяршае разьдзел “Архіваліяў” нарыс пра дыскусію адносна творчасьці Янкі Купалы, што ўзьнікла ў інтэлектуальных колах паваеннай эміграцыі ў сувязі з выданьнем зборніка паэзіі клясыка “Спадчына” (Мюнхен, 1955), і публікацыя артыкула М. Равіча (Янкі Ліманоўскага) “Фальшаваньне Купалы” ў рэчышчы згаданай дыскусіі.
Амэрыканская тэма працягваецца й аўтарамі ўспамінаў у адпаведным разьдзеле альманаху. Тут зьмешчаныя аўтабіяграфічныя тэксты грамадзкага дзеяча й выдаўца беларускага часопісу ў Саўт-Рывэры Жоржа Наумчыка (падрыхтаваныя Андрэем Блінцом), а таксама ўдавы грамадзкага дзеяча й выдаўца, пляменьніка Якуба Коласа Міколы Прускага (1928—2014) Веры Прускай. У гэтай жа рубрыцы месьціцца некалькі мэмуарных камэнтараў-згадак Вітаўта Кіпеля да гісторыі беларускага скаўтынгу і ўласных кантактаў з Васілём Быкавым.
Разьдзел “Эпісталярыі” сёлета прадстаўлены вялікай падборкай лістоў грамадзкага дзеяча Ўладзімера Бакуновіча да ягонага сябры Янкі Запрудніка пра беларускае студэнцкае жыцьцё ў Лювэне, сямейныя і грамадзкія падзеі ў Нью-Джэрзі, Мічыгане.
У сёлетніх “Запісах” зьявілася новая рубрыка “Людзі кнігі”, дзе публікуюцца дасьледчыя тэксты эміграцыйных аўтараў з мэтай іх пераасэнсаваньня і ўвядзеньня ў больш шырокі навуковы ўжытак. Асноўныя сёлетнія аўтары гэтай рубрыкі — таксама амэрыканскія беларусы. Тут зьмешчаныя дасьледаваньні Часлава Будзькі й Леаніда Галяка, прысьвечаныя раньняй беларускай гісторыі, разам з камэнтарамі й рэфлексіямі адносна іх сучаснага айчыннага гісторыка Сяргея Емяльянава. Таксама ў разьдзеле пададзены беларускі пераклад прадмовы Зоры Кіпель да англамоўнай публікацыі “Беларускага Трышчана” (Нью-Ёрк — Л ондан, 1988) і рэфэрат пра гісторыю Сьвіслацкай гімназіі, зроблены чыкагскім беларусам Вацлавам Пануцэвічам.
У працяг амэрыканскай тэмы й апублікаваных у “архіваліях” лістоў Янкі Чарапука й Язэпа Варонкі ў разьдзеле “Архіў” пададзенае апісаньне дакумэнтаў гэтых дзеячаў, што разам зь іншымі паперамі БІНіМу былі перададзеныя ў Беларускі дзяржаўны архіў-музэй літаратуры й мастацтва ў Менску.
“Установы” прадстаўленыя ў сёлетніх “Запісах” адноўленай Лявонам Юрэвічам на падставе пратаколаў гісторыяй заснаваньня навуковай арганізацыі беларускай паваеннай эміграцыі — Крывіцкага (Беларускага) навуковага таварыства Пранціша Скарыны, ініцыяванага Янкам Станкевічам, а таксама двума тэкстамі, прысьвечанымі Беларуска-Амэрыканскаму задзіночаньню. Віталь Зайка напісаў нарысуспаміны пра падзеі ў БАЗА ў 2007—2011 гг., а побач зьмешчанае інтэрвію колішняй старшынькі арганізацыі Ганны Сурмач.
Жанр інтэрвію працягнуты і ў адмысловай рубрыцы, дзе зьмешчаная гутарка Натальлі Гардзіенкі зь дзьвюма амэрыканскімі беларускамі Лізай Літаровіч і Надзеяй Запруднік пра асаблівасьці нацыянальных страваў на эміграцыі. Гэтую размову можна лічыць пралёгам да перадруку напрыканцы сёлетняга альманаху ў адмысловым разьдзеле « Кніга ў “Запісах” » адзінай кнігі беларускіх кулінарных рэцэптаў, якая выйшла на эміграцыі (Нью-Ёрк, 1959) — “Вялікалітоўскай (беларускай) кухаркі” Марыі Станкевіч. Да напісаньня прадмовы да гэтай публікацыі далучыўся сын аўтаркі — Вячка Станкевіч.
Безумоўна цікавая ў сёлетніх “Запісах” і рубрыка “Публікацыі”, дзе можна знайсьці й тэкст прафэсара Ірыны Чыкалавай, прысьвечаны амэрыканісту зь Беларусі Ісааку Гурвічу (1860—1924), і артыкул Лявона Юрэвіча пра жанр эпітафіяў у эміграцыйнай літаратуры, і высьвятленьне гісторыкам з Клецку Андрэем Блінцом дакладнага месца нараджэньня прэзыдэнта БЦР Радаслава Астроўскага.
“Будучыя кнігі” ў працяг папярэдняга нумару зьмяшчаюць нізку тэкстаў Макара Краўцова для плянаванага зборніка пісьменьніка. Гэтым разам тут публікацыі, прысьвечаныя жыцьцю й творчасьці паэтаў Уладзімера Жылкі і Ўладзімера Дубоўкі. У гэтай жа рубрыцы прадстаўлены праект выданьня ўнікальнага альбома-даведніка “Беларускія могілкі ў сьвеце”, які рыхтуецца Натальляй Гардзіенкай й Лявонам Юрэвічам.