• Часопісы
  • Запісы 40

    Запісы 40


    Памер: 811с.
    Мінск, Нью Йорк 2018
    183.21 МБ
    Язэп Гладкі (Адам Варлыга)
    жывым выйсьці з таго пекла на вольны сьвет, дык не перадумваў, не распытваўся ў людзей і не запісваў тых страшных падзеяў (ды нават распытваць гэтых падзеяў было небясьпечна), а што й ведаў, дык да гэтага часу павылятала з памяці: як самі падзеі, гэтак і прозьвішчы.
    Хоць я гэтую працу амаль што давёў да канца, але ў ёй не дасягнуў мэты, бо ўсё таптаўся каля свае асобы, дык яна збрыдла, зьнялюбела, я яе прымушаны пакінуць у чарнавіковых запісах.
    НАША ХАТА
    Хата, у якой я радзіўся й жыў (зь перапынкам 5,5 году вайсковай службы й вайны) да 1925 году, была невялікая. Сьцены былі даўжыні й шырыні па 7,5 аршына (каля 5 мэтраў). Столь зь негабляваных тарчыцаў9 ляжала на трох ачасаных бэльках, а канцы столі пры сьценах апіраліся на тонкія бэлечкі, прымацаваныя да пярэчных сьценаў. Бэлькі сваімі сярэдзінамі апіраліся на чосаную атраму10. Сьцены ўсярэдзіне былі ачэсаны тапаром. Дол быў земляны, часамі пасыпаўся жоўтым пяском. Зімой ад нанесенага за нагамі сьнегу й разьліванай вады дол быў гразкі. Тут былі шырокія й нізкаватыя дзьверы — на зялезных завесах і зь зялезнай клямкай — і тры вакны: два на покуці, перарэзаныя на тры бярны, і адно проці печы — на адно бярно. Вушакоў у вокнах не
    9 Тарчьіца — дошка, адпілаваная падоўжанай пілой (АВ).
    10 Атрама — падоўжаная балька хаты, на якой апіраюцца іншыя балькі (АВ).
    было, але вокны прыпускаліся да сьцяны. Хата стаяла кутам на ўсход. Усе беларускія хаты ставяцца вокнамі пад сонца. Уваходзячы ў хату зь левага боку была квадратовая, бітая з гліны печ на драўляных апечках11. Перад печчу на ўсю шырычыню печы быў прыпечак. Над сярэдзінай прыпечка, над чалесьнікам печы, быў комін: сплецены з лазы й абмазаны глінай. Над стольлю й на шчыце хаты быў комін з цэГлы. На канцы прыпечка ад парогу была копка з цэГлы — пячурка, печка. Туды заўсёды загортваўся жар з прыскам зь печы; там быў заўсёды нязводны агонь. Там бацька прыкурваў люльку, адтуль бралі распаленыя вугольлі й падзьмухвалі агонь лучынку паліць і ў печы падпальваць. Другі канец прыпечка заставаўся вольны; там часта матка малых дзяцей садзіла, калі палілася ў печы.
    На рагу печы ўрубліваўся ў апечкі стоўп, ачосаны на чатыры канты; у сяродку яго было зроблена дупло, там ляжалі шчэтка часаць галаву, грэбень, дзіцячыя каптуры, юрок ніткі зьвіваць, краменьне агонь сячы. Стоўп з паўмэтра не даходзіў да столі й з паўмэтра быў вышэйшы за печ. Стоўп у нашых сялянаў меў нейкае магічнае значэньне, як бы азначаў хатняе вогнішча. Калі набывалі наводную12 жывёліну, дык абносілі хлеба каля стаўпа й давалі ёй зьесьці, каб дому пільнавалася. Калі свой статак не пільнаваўся дому, дык яму таксама давалі абнесены каля стаўпа хлеб. Калі часам хто з падлеткаў да каго часта ходзіць на сяло, дык зь яго дома сьмяюцца: “Мусіць, табе там далі есьці хлеба, абнесенага каля стаўпа”. У самы верх стаўпа ўрублівалася адным канцом бэлечка (натоўсткі13 зь пераплотную14 жардзіну), а другім — у кутнюю сьцяну. I вось такім чынам зь левага боку чалесьніка (уваход у печ), а з правага — стоўп. На копцы стаяла салянка з сольлю й зімой клаліся рукавіцы. Ля копкі й парогу ў куточку ставіліся вілкі, качарга, чапяла, памяло й венікі, і называўся гэты куточак качарэжнік. Калі білася печ, дык, на дзьве пядзі не даходзячы да вярха печы, пакідаўся пяколак15. Гэта было вельмі выгадна: на печы сядзець, а на пяколку стаўляць ногі пры абуваньні ў лапці й разуваньні. Ніжэй пяколка, на прыпускных бервянцах апечкаў клалася запечная лаўка. Гэта месца называлася запечак.
    Прыпечная падоўжаная сьцяна называлася палавая, бо ад печы ўздоўж яе да кутняй сьцяны клаўся пол; ён быў трохі вузейшы за печ. У кугняй частцы пала ў нас была маміна пасьцель, а ад печы былі голыя
    11 Апёчкі — драўляны ці мураваны фундамэнт пад печ (АВ).
    12 Наводны — пра новае скацьцё ў статку (АВ).
    13 Натоўсткі — у таўсьціню (АБ).
    14 Пераплоты — азяроды (АВ).
    15 Пяколак — пры печы прыступка, ніжэйшая за печ (АВ).
    дошкі. Тут маглі стаяць рашоты, кашалі, а ў самым запечку — ляжаць лапці ці анучы. Ад стаўпа ўздоўж пала (як ужо ўспаміналася) да пярэчнай кутняй сьцяны й была ўрубленая ў гэтую сьцяну бэлечка. У супрацьлежным кутку ад печы на гэтай бэлечцы й на другой, прымацаванай да паловы сьцяны, былі маленькія палаці. Там ляжалі маміны клубкі нітак, напрадзеныя верацёны, маткі. Ад дзьвярэй направа ўздоўж падоўжнай сьцяны на ўкапаных у зямлю калодачках ляжала лава. Другая такая самая лава — ад полу ўздоўж пярэчнай кутняй сьцяны.
    Пры стыку гэтых лаваў на покуці стаяў стол. Пасярод стала ўверчаны ў абрус ляжаў хлеб. На покуці пярэчная лава звалася мужчынская лава,а ўздоўж падоўжанай сьцяны называлася жаноцкая лава. Бацька заўсёды садзіўся з канца стала на мужчынскай лаве, а матка садзілася з краю стала на жаноцкай лаве тварам да полу (да калыскі). За мужчынскай лавай з канца стала быў тапор. (Добрая знаходка — тапор за лавай, прыказка.) На пярэчнай сьцяне ля парогу й на падоўжнай сьцяне болып як да паловы пад самай стольлю былі паліцы. Там стаялі міскі ды іншы пасудак, некаторае начыньне, бацькавы старыя боты, якіх ён не абуваў, бо яны патрабавалі рамонту. Над палом уздоўж палавой сьцяны вісеў шасток. На ім зімой віселі вянкі цыбулі й штодзённыя маміны андаракі й хусткі. Другі доўгі шост вісеў ад дзьвярэй каля самага коміна да кутняй пярэчнай сьцяны. На ім віселі чыстыя16 кажухі, сярмягі, хусткі; ля коміна вешалі тое, што трэ’ было прасушыць.
    Ад полу трохі не да стала ўздоўж пярэдняй кутняй сьцяны стаяў ложак. На ім спаў бацька й два меншыя хлопцы, а матка спала на палу зь меншымі дзяўчатамі. У нагах маткі над пустым полам у запечку вісела калыска. Каля 1898 году пол выкінулі, а былі пастаўлены каля палавой сьцяны два ложкі: адзін удоўж, другі ў яго галавах уп’эрак17. На шырокім ложку спалі мама й дзьве меншыя дзяўчыны, а на вузкім два хлопцы. А бацька зрабіў сабе каля печы палаці. Старэйшы хлопец і старэйшая дзяўчына спалі на лавах. У 1908 годзе зрабілі болыпыя вокны з вушакамі.
    Куры заўсёды зімавалі ў хаце. Уночы сядзелі пад печчу, а днём хадзілі па хаце. Часта зімой, калі акоціцца авечка, дык на нейкі час бралі ў хату. А таксама калі ацеліцца карова, дык цялё бралі ў хату й да яго два разы на дзень пускалі карову й тут яе падкормлівалі. Калі былі кормныя сьвіньні, дык заўсёды кармілі ў хаце. Нават у маё маленства дык і надворных сьвіней пускалі карміць у хату. А каб цялё браць у хату ў маразы й карову да яго пускаць або акаціўшыся маладую авечку браць у хату, дык гэта практыкавалася, хоць штораз радзей, ажа18 да
    16 Чысты — тут: які апранаюць на выхад, у людзі.
    17 Уп’эрак — упоперак.
    18 Ажа — аж, ажно.
    20-х гадоў гэтага стагодзьдзя. Гэта было ня толькі ў нас, але ў вусей19 вёсцы ды іншых вёсках.
    НАШЫ БУДЫНКІ
    Празь сенцы супроць хаты была істопка (варыўня). Там зімой ссыпалася ў загарадках бульба ды іншая гародніна, зімавала квашаная капуста ў кадзі й стаялі жорны. Між хатай і істопкай былі кароткія сені. Там па куткох стаялі маміны кублы з палатном і адзежай. Стаялі карыты, начоўкі й кашалі. Даўна, калі я быў малы, дык зімой каня ўводзілі нанач, каб зладзеі ня ўкралі, a то адну зіму й днём стаяў, бо хлеў быў дрэнны. А таксама сьвіней пускалі карміць. Сенцы былі незастолены20. Там на бэльках былі палаці, дзе ляжаў хлуд21 на вёдры й дзежкі, цэбры й бандарскае начыньне. На бэльках ляжалі новыя, яшчэ не апраўленыя восі, палазы, рагачы для сохаў. Хата, сенцы й істопка стаялі пад адным дахам і накрыты былі саломай пад стрыхоўку.
    Была невялікая спрадвечная клець, дзе былі дзьверы на пятнікох22 і з драўляным замком, будаваная дракай23 угору. У1898 годзе пабудавалі новую клець пад шчыльны прыдраны24 закот і накрылі саломай пад стрыхоўку, а старую клець у 1918 годзе перарабілі на мякіньнік. Яна дастояла да гэтага часу, ёй мае быць каля 200 гадоў. Хлеў стары ў 1901 годзе згарэў, дык пабудавалі новы. Яшчэ хляўчук быў для сьвіней. Як адзін, так і другі хлявы былі зімой халодныя, а летам — гразкія, бо не было подсьцілкі, і статак стаяў у гразі. У гумне быў ток з восецьцю й пуня, крытыя драніцамі, пры дажджох працякалі. У1903 годзе перасыпалі й накрылі пад стрыхоўку ток, а ў 1905-м перасыпалі й добра накрылі пуню. Гэтыя ток і пуня ў 1936 годзе былі разбураныя калгасам. Снапы сушылі ў восеці й на таку малацілі цапамі. Сьпярша малацілі тата з мамай у два цапы, а калі стаў падрастаць старэйшы брат, дык прыбавіўся й трэці цэп. Неўзабаве падрасла й сястра, дык мама заставалася дома, а калі стаў малаціць я, дык малацілі ў чатыры цапы. Малацьба цэпам, хоць работа й не цяжкая, але прыкрая: адно тое, што было сьцюдзёна, калі малацьба зацягвалася да маразоў, а другое, што патрэбна было зараньне ўставаць (ад першых петухоў) — каля 12—2 га-
    19 У вусей — ува ўсёй.
    20 Незастолены — бяз столі.
    21 Хлуд — дошчачкі, падрыхтаваныя для бандаркі; бандарка — занятак па вырабе судзьдзя (АВ).
    22 Пятнік — прыладзьдзе, якім дзьверы прымацоўваліся да вушакоў (АВ).
    23 Драка — рыскі на бярне, зробленыя драчкай пры пабудове будынку (АВ).
    24 Прыдраць — драчкай зрабіць рыскі на бярне (АВ).
    дзіны ночы. Асабліва было прыкра адкалочваць кулі з жытняй саломы для крыцьця страхі.
    Зямлі мы мелі паўсялібы: каля шасьці гектараў пахані25 й каля двух гектараў балотнай сенажаці.
    НАША СЯМ’Я
    Сям’я наша складалася з васьмі асобаў: бацька, матка й шасьцёра дзяцей. Трое старэйшых за мяне, а двое маладзейшых. Бацькі жылі бедна й сьціскліва26, і я гадаваўся ў вялікай нэндзы. Як стаў сябе памятаць, дык як лета, так і зіму я быў адзеты ў ізрэбную кашульку, а пасьля шасьці гадоў у гэткую кашульку й нагавіцы, а іншага ніякага адзетку ня меў. У гэткім убраньні летам гуляў на дварэ, а зімой у хаце на печы ці за сталом. А калі трэ’ было вон выходзіць, дык у такім уборы бегаў і па сьнезе ў самыя вялікія маразы. А часам, кашулю падняўшы, лазіў у самыя глыбокія сумяі27.
    Бацька быў высакаваты, тонкі, твар доўгі, вузкі, лоб высокі, але лысы ня быў і ў далёкай старасьці (дажыў да 93 гадоў); меў моцныя рукі й зоркія вочы. Ягоны пракос быў значан, а таксама й баразна. Але сілы ня меў, бо пасьля некалькіх дзён запар цяжкай працы ён слабеў і мог захварэць і некалькі дзён праляжаць у пасьцелі. Да работы пільнасьці ня меў і быў нярупны. Характар меў цьвярды. Быў сьцісклівы да скупасьці, але справядлівы, як то кажуць: “I чужога не хачу, і свайго не пушчу”.