• Часопісы
  • Запісы 40

    Запісы 40


    Памер: 811с.
    Мінск, Нью Йорк 2018
    183.21 МБ
    Вясной у 1903 годзе захварэла мая матка на сэрца й пралежала ўсё лета. Пачатак яе хваробы мне вельмі шмат каштаваў сьлёз. Гэтым жа годам мы, хлопцы, пасучы ў балоце коні, надумаліся ісьці ў ягады ў Кучынскага лес. А каб лягчэй было ўцякаць, калі хто напаткае або каб не было чаго зьдзіраць, дык на сваім балоце каля коні
    129 Чвэрць — тут: квартал.
    130 Пахлапні — лапці з лазовых кнутоў (АВ).
    131 Трэль — зімовая дарога праз балоты, рэкі й палі; коўзанка, што дзеці прыладзілі па лёдзе — на нагах ці на санках з гары (АВ).
    пахавалі свае сярмяжкі, шапкі й нават паясы. Прыйшло нас да гэтага лесу хлопцаўз восем. Сьмялейшыя пайшлі глыбей у лес, а я й некалькі іншых, палахлівейшых, заставаліся ля берагу. Празь нейкі час мы чуем толькі трэск, а пасьля бачым, што пярэднія на ўзавады132 бягуць да нас, значыць, уцякаюць, і мы да іх далучыліся ды ўцякаем. Але спопаразку133 ўзьбеглі на плывун134 уверх возера ў Бачылаўцы. Назад баімся, але й наперад няма куды дзецца. Прыйшлося павярнуць налева па плыўкім балоце, пакуль не напаткаем кладкі. Пералезшы праз рэчку, беглі як мелі сілаў — аж да сваіх коні. Калі я прыбег на месца, дык абваліўся, але дыхаць ня мог, а толькі хрыпеў ды захліпаўся, бо горла здушвалі спазмы. Пасьля гэтага я захварэў на сэрца й пахадзя135 хварэў год, хоць дома й не прызнаваўся прычыны. А там не было ад каго ўцякаць, бо пярэднія ў лесе ўбачылі толькі пастухоў з пугамі.
    Познай восеньню 1904 года ў Карэншчыне адчынілася школа; я наважыў пахадзіць хоць трохі ў гэту школу. Дамашнія перш працівіліся, а пасьля дазволілі пахадзіць некалькі месяцаў, бо, можа, калі пойдзе ў салдаты, дык каб мог ліст напісаць. Я прыгатаваўся да гэтай школы: у запас сплёў тры пары лазовых лапцяў, бо да гэтага часу сам навучыўся плесьці. Калі я прыйшоў у школу, дык настаўнік мяне прыняў у I клясу другую групу, бо я трохі мог па-расейску чытаць і расьпісацца. Калі я пахадзіў тыдзень да гэтай школы, дык зь вялікай ахвотай кінуў бы яе, але саромеўся сваіх хатніх, бо доўгі час прасіўся ў школу. Чытаць і пісаць дык я мог бы справіцца, але лічыць дык справа зусім дрэнь: я мог лічыць да некалькіх тысяч, і лічбу мог напісаць, і прачытаць аж да мільёна, але ані не разумеў слагаемое, оттімаемое, уменьшаемое й г. д. Калі выкліча мяне настаўнік ды пачне лаяць: “Дубіна! Ідыёт! Балван!” — ды яшчэ за вуха хопіць, дык я тады не магу адказаць “колькі будзе, калі да двух дадаць адзін”. Мне тады ўваччу пазелянее, і ўсё ў галаве варочаецца, круціцца. “Лапы”'36 то ніводнай не атрымаў, але не было таго дня, каб на каленях не стаяў, і вельмі часта пасьля лекцыяў заставаўся. Настаўнік хацеў мяне ў першай зімцы нават пасадзіць зь непісьменнымі. Гэтак было каля трох тыдняў, а тады ён ад мяне нешта адчапіўся, бо знайшоў у гэтай нашай клясе слабейшых за мяне, але яны ўмелі сьпісваць у другіх. Калі ён пасьля тыдня ці й большага часу нешта папытаўся ў клясы, дык я руку падняў, але ён не папытаўся ў мяне, дык мяне яшчэ горай зьбянтэжыла, як тое, калі ён лаяўся. Пасьля неяк у мяне папытаўся
    132 Узавады — навыперадкі, хто хутчэй.
    133 Спопаразку — з налёту, хутка, нечакана (АВ).
    134 Плывун — на вадзяністай дрыгве зыбучы мох (АВ).
    135 Пахадзя — ходзячы, а ня лежачы ў ложку (АВ).
    136 Лапа — адзнака 1.
    чытаць, я прачытаў. Пытае: расказаць прачытанае. Я й гэта выканаў, ды й плюсы й мінусы ды слогаемые ўцяміў. Нарэшце ён у мяне стаў пытацца толькі тады, калі ніхто іншы не адкажа.
    У хуткім часе пасьля зімовых вакацыяў я захварэў на брушны тыфус. Тады гэта эпідэмія лютавала ў нашай ваколіцы. Да гэтай хваробы я не дапускаў думкі аб свае сьмерці, але калі цяжка ляжаў хворы, дык сядзелі нейкія чужыя бабы ды адна аднэй кажа: ‘Тэты хлопец памрэ”.
    Мне тады вельмі спакойная й разважлівая думка прыйшла: “Ці ж мне аднаму ўміраць! Гэта раней ці пазьней, а трэба”. Фізычнага болю я тады ніякага не адчуваў, але духовы — ад блюзьненьня137. Здавалася, што прыйшоў настаўнік і патрабуе, каб я адказваў верш. Я ўстаю, злажу з ложка й гавару вершы, але мне сорамна, што я неадзеты й босы ды трасуся ад холаду, а мама не дае мне скончыць верша й цягне ў ложак. Друтая пакутная мара, што быццам я ў сваёй вёсцы, але ў чужых хатах, і я нейкім цудам у падзямельлі пераходжу з аднэй хаты ў друтую, але кожная хата так запёртая, што я ня вылезу вон, бо калі б вылез вон, дык бы прыйшоў дамоў. А ў мяне такая думка ўсплыла: “Калі я гэдак з хаты ў хату дайду аж на канец вёскі да дзядзькі Міхася, дык тады я вылезу вон і прыйду дамоў”. Нарэшце я ўжо ў хаце дзядзькі Міхася. Тут знаходжу клямку, адчыняю хату, выходжу на двор і шукаю варотаў, каб выйсьці на вуліцу. Калі стаў праглядацца, аж гэта наш двор, але мне сьцюдзёна ў ногі; тады я пайшоў у хату й сам лёг на ложак. Трэцяя мара138 самая страшная: я на вуліцы ў сваёй вёсцы, а наўкола поўна людзей — і знаёмых, і незнаёмых, — і ўсе паказваюць на мяне пальцамі ды сьмяюцца. Мне так сорамна, што хацеў бы празь зямлю праваліцца, каб мяне на сьвеце ня стала. У мяне на плячах велізарны мех жыта, мяне ён вельмі цісьне да зямлі, але я яго не пускаю, бо калі выпушчу з рук, дык мяне ня стане — разарвуць натоўпам. Але тут жа чую, што нехта кажа: “Нашто ты на яго так шмат адзежы наваліў?” А брат Янка адказвае: “Калі ж ён надта трасецца”.
    Я хварэў і папраўляўся ўсяго шэсьць тыдняў, а потым зноў у школу пайшоў. Але пасьля гэтага ўся наша сям’я пахварэла, апрача бацькі. Шэсьць асобаў ляжала. Але я ў школу хадзіў, бо шэсьць тыдняў прапусьціў. Заўсёды, калі я хадзіў у школу, дык слаба харчаваўся: рана не заўсёды мог дачакацца сьняданьня, бо турбаваўся, каб не спазьніцца, а з сабой хлеб браў дзеля прыліку, бо гэтага чэрствага хлеба зь мякінай не хацелася есьці, а зусім ня браць, дык будуць сьмяяцца, што бедны, дык я лусту гэтага хлеба браў і ў часе полудня пробаваў есьці, хоць нехаця. А цяпер, калі ўся сям’я ляжала, дык бацька падпаліць у печы, прыставіць гаршкі ваду грэць для статку ды пойдзе статку даглядаць.
    137 Блюзьненьне — тут: трызьненьне.
    138 Мара — туг: мроя, трызьненьне.
    А я сабе некалькі бульбін сыіяку, зьем і пайду да школы. А калі вечарам прыходзіў са школы, дык была ўжо навараная страва. Але гэта ўсё адбывалася ў вялікім посьце, дык я нават і з малаком не скароміўся, бо гэта тады было не ў звычаі.
    На другі год я быў пераведзены ў II клясу. У гэтым навучальным годзе (1905/06) здарылася мітрэнга139 ў навучаньні, якая перакруцілася ў палітычны страйк. У гэтым годзе на Задушны дзень14° першы раз пасьля шматгадовай забароны вырушылася працэсія з касьцёлу на могаліцы. У гэты час у школе быў вялікі перапынак, дзеці бегалі па вуліцы і, далучыўшыся да працэсіі, пайшлі на могаліцы. Мы думалі хутка адтуль вярнуцца, але там ксёндз казаньне казаў, ды й набажэнства працягвалася, дык мы забавіліся на ладны час, а калі вярнуліся ў школу, дык ужо й лекцыі кончыліся. Мы забралі свае кніжкі ды пайшлі дамоў. Назаўтра мы ўсе, што хадзілі на могаліцы, былі сурова пакараны, а гэтых вінавайцаў было болып паловы вучняў. Настаўнік загадаў нам усім цэлы дзень стаяць на праходах на нагах, нават на вялікім перапынку. На двор на перапынку можна было выйсьці на кароткі час з дазволу дзяжурнага. Для падлеткаў і дзяцей гэта была занадта цяжкая кара, але мы адстоялі. Калі даведаўся аб гэтым ксёндз, дык сказаў не пайсьці дзецям у школу. He пайшлі ў школу й пакараныя, і непакараныя каталікі. А праваслаўных было ўсяго сем асобаў. Школа апусьцела. Настаўнік давёў па начальству, што школа застрайкавала. Ураднік прыяжджаў да ксяндза. Ён толькі апытваў, дзе ксёндз вучыўся. Пасьля прыехаў інспэктар народных школаў. Яны з ксяндзом пагадзіліся на тым, што ксёндз будзе мець права прыходзіць у школу й выкладаць рэлігію. Дзякуючы гэтаму страйку два месяцы навучаньня скруцілася141, а вучыліся толькі адзін кастрычнік.
    Некалькі словаў аб настаўніку й ксяндзу. Настаўнік Сьцяпан Шчэмер паходзіў з Наваградчыны; ён, здаецца, закончыў второклассную церковную йіколу ды трымаў экзамэн на народнага настаўніка; быў чарнасоценец і часамі ў школе перад вучнямі высьмейваў каталіцкую веру. Ксёндз Вацлаў Пацэвіч быў малады, па нацыянальнасьці жмудзін, як ён сам сябе называў; закончыў Пецярбурскую духоўную акадэмію, нам быў прысланы вікарыем, але часова застаўся пробашчам. Ён быў знаёмы зь беларускім рухам, гаварыў па-беларуску й распаўсюджваў беларускія лемантарыкі Цёткі142, дзе на першай ба-
    139 Мітрэнга — трывога, неспакой, сумятня.
    140 Задўшны дзень — 1 лістапада, Дзень усіх сьвятых.
    141 Скруцілася — тут: прапала.
    142 Маецца на ўвазе “Беларускі лемантар, або Першая навука чытання” (у арыгінале “Bielaruski lementar abo pierszaja nawuka czytannia", “Беларускн лемэнтар або першая навука чытаньня”) — першы беларускі лемантар,
    чыне быў анёлак намаляваны. Ксёндз нам у школе часта паўтараў, што Бог разумее й па-беларуску. Ен з ахвотай наведваў вёскі й знаёміўся зь беларускім бытам і звычаямі, у гутарцы зь сялянамі выказваўся, што й ксяндзам трэба ведаць беларускую мову. Жартуючы, расказваў, што быццам яму адна баба спавядалася й казала: “Я абгукала143, аскаромілася”, а ён тады не разумеў беларускай мовы, дык ня ведаў, ці гэта вялікія грахі, ці малыя.
    У канцы гэтага году я быў пераведзены ў III клясу. Лета 1906 году настаўнік Шчэмер выехаў, а на яго месца прыехаў Алісей Жалейка — случчак, дэмакрат зь Нясьвіскай сэмінарыі, сьвядомы беларус. Пры ім я закончыў у 1907 годзе пачатковую школу. Ён яшчэ год быў у нашай школе. Я да яго зь месяц прыходзіў прыватна вучыцца, каб азнаёміцца з дробамі, гэта было зімой у 1908 годзе.
    3 самых першых гадоў разумовай сьвядомасьці ў мяне нахіл быў да летуценьняў, хоць гэтыя мары выходзілі часам за межы магчымасьці, але заўсёды мае жаданьні пхнулі мяне ў героі. Калі я меў 5—6 гадоў, дык марыў, каб мець добрую сярмяжку й каб мог наўскочку ехаць на кані. Вочы прыплюшчу — і як бы бачу, што конь бяжыць наўскочку аж платаецца, а на ім хлопец сьмела сядзіць і не за грыву, але толькі за павады трымаецца, а гэты хлопец — я. Далей бачыў, як ураднік часам едзе празь вёску ды толькі падгоцваецца на кані, а шабля збоку боўтаецца, а бізун на руцэ засмаргнён144. Я й думаю: як падрасту, дык абавязкова буду дамагацца, каб стацца ўраднікам. Але я нікуды не паеду, а буду ў сваёй вёсцы жыць, толькі пабудую новую вялікую хату на памосьце. Людзі толькі будуць бачыць, што я то ў адну, то ў другую вёску паляцеў на сваім стаеньніку. Калі стаў у школу хадзіць, дык пачаў марыць быць настаўнікам, хоць ужо быў не малы й разумеў, што гэта пустая думка, бо ў нас і вялікая бяднота, і бацькі зусім ня рупяцца дзяцей вучыць, і мае гады выходзяць, а галоўнае — я добра ведаў, што каталіку зусім не даступна гэта пасада. Але зноў жа разважаў: “Каб я толькі адпаведныя веды меў, а гэты закон можа адменіцца, што каталіку забараняецца быць настаўнікам, бо ўжо нават дазволілі з праваслаўных адварачацца145 ў каталікоў”. Першая вялікая перашкода на гэтым шляху — гэта няведаньне дробаў, а сам без дапамогі збоку не апануеш супольны найбольшы дзельнік, супольны назоўнік ды тое й іншае. Вось пасьля заканчэньня пачатковай школы ў 1908 годзе я пахадзіў да