• Часопісы
  • Запісы 40

    Запісы 40


    Памер: 811с.
    Мінск, Нью Йорк 2018
    183.21 МБ
    Аб такім цахілым маім жыцьці людзі заўважалі, і кожны рабіў свае высновы. Вядома, што гэта данесьлі й ксяндзу. У гэту зіму ён езьдзіў па калядзе164. Ён, пасьвянціўшы хату, сеў на лаве й зьвярнуўся да мяне такімі словамі на расейскай мове:
    163 Дратаваць — таптаць нагамі (АВ).
    164 Паводле звычаю, пасьля Божага Нараджэньня ксёндз аб’яжджае парафіянаў свае парафіі — езьдзіць па калядзе.
    — Што жа ты, лайдак, начытался Талстога й гаворыш, што Бога нет?
    — Krol Jan Sobieski165 powiedzial: sam Bog panuje nad sumieniem czlowieka, i Bog niepotrzebujeposrednikow miqdzy sobq a czlowiekiem166, — адказаў я па-польску.
    Я страшэнна абурыўся й ня ведаю, як і адкуль у мяне ўзьбегла на памяць гэта цытата, але яна ксяндза таксама абурыла, і ён выгукнуў:
    — Ты майму падмётку ня стоіш. Я учылся латыньскаму языку й грэчэскаму, а тыА й Б знаеш і гаворыш, што Бога нет!..
    Я толькі адступіў ад яго тры крокі назад і нічога не гаварыў, а ён сыпаў, сыпаў і нарэшце дадаў:
    — Я магу цебе места даць, но не хачу.
    Гэтым, відаць, ён хацеў сказаць, што можа данесьці паліцыі, што я рэвалюцыянэр.
    Пасьля гэтага канфлікту з ксяндзом у мяне пачалося вялікае непаразуменьне зь сям’ёй, бо наша сям’я ўважала ксяндза за паўбога, а я зь ім абышоўся як з простым чалавекам. Пасьля аднэй звадкі з бацькам я спыніў яду й два дні ня еў. На трэці дзень на просьбу й плач маткі я пасьнедаў. Мне трэ’ было некуды ісьці з дому. Я, пасьнедаўшы, пайшоў у двор Мураванка пытацца работы. Мне адказалі, што не патрэбна. Заставалася ісьці далей і пытацца па дварох ці адзінотніках167, каб застацца за парабка. Але ж у мяне няма адзетку й няма грошай. А пакуль дапытаеш работы, дык трэба нешта есьці. Хадзіць па хатах і прасіць есьці? Я сам ня раз сабе праракаў, што лепей з голаду памерці, чымся прасіць есьці, значыць — жабраваць. Я ўважаў, што жыцьцё ўжо страчанае; зь вялікай ахвотай памёр бы, але ж няма прычыны. Памерці ад самазабойства? Гэта вельмі ганебна й ня вытрымана: абняславіць школу й настаўніка ды даць козыры ў рукі таму, хто мяне да гэтага давёў. Нічога іншага ня мог падумаць, як на тыдзень адтэрмінаваць справу. Гэдак і зрабіў. На ўсякі выпадак пайшоў у воласьць узяць пашпарт. Там убачыў абвестку, што праводзіцца запіс у Сібір на залатыя распрацоўкі. (Гэта было якраз у часе Ленскіх расстрэлаў168, але аб гэтым страйку работнікаў і іх расстрэле ў нас ня ведалі.) Я прашу памочніка запісаць мяне. Ён запісаў, але сказаў, што надзеі слабыя, бо толькі з нашай
    165 Ян III Сабескі (1629—1696) — кароль польскі й вялікі князь літоўскі (1674— 1696).
    166 “КарольЯн Сабескі сказаў: Бог сам пануе над сумленьнем чалавека, і Богу не патрэбныя пасярэднікі паміж ім і чалавекам” (польск.) (АВ).
    167 Адзгнотнік — гаспадар, што жыве на адзіноце (АВ).
    168 Ленскія расстрэлы — трагічныя падзеі 4 (17) красавіка 1912 г. на прыісках Ленскага золатаздабыўнага таварыства. У выніку страйку й расстрэлу працоўных войскам загінула 150—270 чалавек, пацярпела да 500.
    воласьці каля 200 асобаў запісалася, але мне нічога не заставалася, як чакаць.
    Хутка надышла вясна, я пайшоў араць, а далей касіць і мне нічога іншага не выходзіла рабіць, як чакаць восені, бо ўвосень мне чарга прызывацца ў войска. Я цэлае лета працаваў шчыра й аддана, каб адудзячыць сям’і за той хлеб і бульбу, што вазілі мне ў школу два гады, але я сябе лічыў чужым для сваёй сям’і.
    [ВОЙСКА]
    Надышла восень. Мяне забралі на вайсковую службу й накіравалі ў Сібір, у Забайкальле. Я ў тыя часы разьбіраўся ў сацыяльным пытаньні й ведаў цяжар вайсковай службы, але гэта падзея мяне вельмі ўцешыла, бо пашэнціла так шляхетна разьвітацца зь сям’ёй (як разьвіталіся і ўсе іншыя). А за жыцьцё трэсьціся не прыходзілася, бо яно было ўжо адпетае: “U не жду от жйзнй нйчего я”169 (Лермантаў). Я сам сабе гэтае падарожжа ў Забайкальле тлумачыў словамі героя Лермантава — Пячорына170: “Еду в Персйю — й далыйе, авось Бог даст, где-ннбудь й умру no дороге”171.
    Я “Геаграфію Расейскай імпэрыі” Баранава172 добра ведаў, але да прызыву ня быў ні ў якім, нават павятовым, месьце, а дзякуючы гэтаму доўгаму падарожжу шмат што ўбачыў. Перш-наперш пажыў тры дні ў Барысаве й два тыдні ў Менску ды распазнаўся з гэтымі местамі. Праехаў усю Расею й пабачыў некаторыя расейскія месты, Волгу й Уральскія горы, бачыў сібірскія лясы й акмалінскія стэпы173, бачыў возера Байкал і Байкальскія горы. Жыў у пасёлку Бярозаўка каля места Верхнеўдзінск (цяпер Улан-Удэ).
    У Забайкальлі мароз люты. Вокны замярзаюць каля 1 кастрычніка й замерзшы да красавіка. У сьнежні, студні, лютым і начамі ў сакавіку каля -400; сьнегу няма. Вечарам у 9 гадзін паверка. Пасьля паверкі бамбардзіры й фаервэркеры (яфрэйтары й унтэр-афіцэры) дзядзьку на сваю ўладу гадзіну, а то й паўтары круцяць. Да заўтрашняга дня трэба
    169 Недакладная цытата зь вершу “Выхожу одйн я на дорогу”, у арыгінале радок гучыць “Уж не жду от жйзнй нйчего я".
    170 Пячорын — пэрсанаж раману Юрыя Лермантава “Герой нашага часу”.
    171 Дакладная цытата выглядае так: “Еду в Персйю — й дальше... авось гденйбудь умру на дороге!”.
    172 Маецца на ўвазе кніга: Географія Россійской нмперін: Курсь средннх-ь учебных'ь заведеній. Сь дополннтельнымн н справочнымн св’Ьдініямн вв Прнложенін н 48 картннкамн вь текстЬ. Составнлн А. Баранов-ь н Н. Горіловь. Санкть-Петербургь, 1887.
    173 Акмалінскія стэпы — цяпер тэрыторыя паўночнага Казахстану.
    падчысьціць гузікі, боты ды інш., дык ужо й 12 гадзін. У бараку чатыры шары174 нараў. Там густа ляжаць туга набітыя адзін ля аднаго матрацы. На іх 4 шары маладых салдатаў. Ляжаш спаць у 12 гадзін, накрыесься коўдрай і шынялём. Сьпіш і чуеш, як чыкае гадзіньнік, як дзяжурны з днявальным гавораць. У палову пятай пачуецца страшны працяжны крык: “По-ды-майсь!”. 3 маланкавай сьпешнасьцю ўсхопліваюцца, адзяюцца, абуваюцца, вымятаюць з-пад нараў, мыюцца, падчышчаюцца. Яшчэ мітусьня каля ўмывальніка й каля пуцоўкі175 ботаў, гузікаў ды інш. у поўным хаду, а ўжо чуеш: “Становйсь на молйтву!” Яшчэ й паловы ня стала, а тут падаецца каманда “ровняйсь”. Каманды — і “направо“, і “налево”, і “кругом”. Праверка чысьціні адзеньня, абутку й зброі, прыбіраньне ў кашарах і вонках, высыпках дарожак жоўтым пяском. Начыньня й прыладаў на гэта няма, дабывай як хочаш. А 7-й — сьняданьне, а з 8-й і да 12-й — заняткі. У 12 — абед, а па абедзе зноў заняткі аж да 6. У 6 — вячэра. Па вячэры заняткі па пісьменнасьці й сьпевы да 9-й. I гэтак дзень пры дні.
    Калі мы толькі прыбылі на станцыю, дык па нашы куфэркі прыехала некалькі саней, запрэжаных па чацьвера коні папарна — конь перад канём. Яздовыя сядзяць верхам ды прышпорваюць коні, а коні станавяцца дубам, а нам страх, бо думаецца, што, магчыма, і нас заўтра пасадзяць на гэтых шалёных коні. Мяне на разьбіўцы назначылі ў пісары ў брыгадную ўправу й першыя два тыдні меней ганялі. Але пасьля, калі даведаліся па сьпісках, што я не праваслаўны, дык мяне зь пісарскай каманды скрэсьлілі й перавялі ў першы аддзел, дзе рыхтавалі ў вучэбную каманду (падафіцэрскую школу). У гэтым аддзеле я прабыў чатыры месяцы. У канцы красавіка мяне накіравалі ў фэльчарскую школу, якая была пры вайсковым шпіталі. Тут адбывалася навучаньне тэорыі й практыцы.
    У гэтым шпіталі мэдычных сёстраў не было, а іхныя абавязкі выконвалі мы, фэльчарскія вучні. Мы былі разьдзелены на 7 частак, бо было 7 аддзелаў у гэтым шпіталі: нутраное I, нутраное II, вочнае й вушное, хірургічнае, вэнэрычнае, эпідэмічнае й аптэка. Кожная група па чарзе ў сваім аддзеле дзяжурыла, прысутнічала ў часе візытацыі доктара. Усе вучні абавязаны былі прысутнічаць і практыкавацца на ўскрыцьці трупа, і па чарзе 2 вучні ўскрывалі труп. А ў гэтым шпіталі шмат людзей умірала, асабліва вясной. На абавязку дзяжурнага ляжала мераць тэмпэратуру два разы на дзень і заводзіць яе на ліст, раздаваць своечасова лякарства, сачыць за раздачай стравы ды назіраць за парадкам і дзень і ноч. Асабліва цяжка было там дзяжурыць, дзе былі
    174 Шар — нешта палажыць ці паставіць у вадну лінію (АВ).
    175 Пуцаваць — чысьціць.
    перапоўненыя баракі, дзе былі хворыя ў вялікім пале176 бяз памяці, якія часта з ложкаў схватваліся. Адна выгада была ў гэтым шпіталі — у вольны час ад працы вучань адчуваў сябе зусім вольным і безь ніякага пытаньня ішоў куды хацеў.
    Калі я толькі прыбыў у гэты шпіталь, дык мяне паслалі працаваць у эпідэмічны барак. Тут хворых было вельмі мала й работы было вельмі мала, а вольнага часу шмат. Бярозаўка — гэта велізарны барачны пасёлак, дзе кватаравала 4 палкі пяхоты, брыгада артылерыі, мартырны дывізіён, сапёрны й пантонны батальёны. Пасёлак разьлёгся на даліне, з аднаго боку ён прылягаў да вялікай ракі СілінГа й чыгунцы, а з трох бакоў горы. Паколькі зь мяне ня вытхнуўся быў чад лермантаўскай паэзіі, дык я захапляўся гэтымі горамі, і кожную вольную часіну ішоў у горы. Здаецца, і не высокая гара; лезеш на яе, заморысься; глянеш уніз: зусім мала падняўся; глянеш угору — вельмі далёка да верху. I колькі я ні лазіў, дык ніколі вярхоў самых высокіх тамашніх гораў не дасягаў.
    У гэтым эпідэмічным бараку я напаткаў аднаго летувіса — Аўгайціса, які хварэў на шкарлятыну, дык ён мусіў тут шэсьць тыдняў праляжаць пасьля хваробы. Зь ім мы пасябравалі. Сапраўды гэта быў беларус Зьмітравіцкай воласьці з Барысаўшчыны177, але малы выехаў у Ковеншчыну, быў гімназістам (з V клясы выбыў). Я з гутаркі яму пахваліўся, што маю закончаную дзьвюхклясавую школу. Ён мне парадзіў не закідаць сваёй навукі, але папаўняць яе — падгатаваць самаадукацыяй чатыры дысцыпліны: агульную гісторыю, альгебру, лацінскую мову й адну з новых моваў, а тады паступаць аптэчным вучнем. 3 нашай гутаркі выявілася, што па агульнай гісторыі я магу трымаць экзамэн, а калі скончу фэльчарскую школу, дык трохі засвою лацінскую мову, далей мне будзе лёгка яе давучыцца; альгебру ён тут жа мяне пачаў вучыць, і мы шмат яе падагналі. Я яго пазнаёміў з нашым нацыянальным адраджэньнем. Ён мне ўталкаваў, што ня толькі расейцы — нашы супольныя нацыянальныя ворагі, але й палякі. “За Немэн, панічу!” — гэта было ягонае гасла178. Ён мне радзіў чытаць пераклады заходнеэўрапейскіх пісьменьнікаў і ў першую чаргу пазнаёміцца з скандынаўскімі пісьменьнікамі; паслаў мяне ў свой полк з запіскай да студэнта, ад якога я прынёс творы Кнута Гамсуна’79, і мне яны вельмі падабаліся. Мой новы сябра радзіў мне практычна глядзець на жыцьцё — прыдбаць сабе які талент, каб было з чаго пасьля жыць,