Запісы 40
Памер: 811с.
Мінск, Нью Йорк 2018
На другі дзень жыда вешалі. Я бачыў здалёку: перш казак палез на таполю, а пасьля з натоўпу пад гэтай таполяй чалавек высунуўся ўгору з натоўпу, а потым ён там і павіс. Па нейкім часе яго тут у канаве пад таполяй і пахавалі, а таполю сьсеклі.
190 Стрыкаў (польск. Strykow) — горад у Лодзінскім ваяводзтве Польшчы.
191 ШпеГоўства — шпіянаж; шпеГ —шпіён.
192 Нажывот — расслабленьне страўніка (АВ).
193 Плойма — вялікі рухомы натоўп людзей ці жывых істот (АВ).
Пасьля гэтага мы паехалі на захад да мястэчка Ўнееў194 на Варце. Сюды прыехалі ў суботу позна. Я палез начаваць у паветку на салому. Салома была ня цёртая й летка ляжала, а тады быў вялікі вецер і праходзіў праз гэту салому. Я, лежучы ў саломе, настолькі азяб, што рукі й ногі сталі дранцьвець, а я ня ў сілах быў паварушыцца. Думаў, што ўжо буду ўміраць, але раскратаўся, зьлез з саломы й пайшоў у хату. Там было поўна людзей, якія ляжалі й сядзелі на падлозе. Я ўсё ж пералез праз парог і ўцягнуў адну нагу між двух чалавек, а другую — на другі бок гэтага чалавека. I такім чынам мусіў пастаяць некалькі гадзін, пакуль прыйшоў у нармальны стан здароўя. Наступны панядзелак, 19 кастрычніка ст. ст195., полк пяхоты, дзьве батарэі, наша й з-я, і рота сапэраў паехалі ўніз па Варце, каб фарсаваць раку, а дзень быў вельмі туманны. Але ў гэты самы дзень немцы былі ўжо на левым беразе Варты, праўда, лявей; яны разьбілі два сібірскія палкі, і-ю й 4-ю батарэі нашай брыгады забралі ў палон пад мястэчкам Паддэмбіцамі196 ды пайшлі на ўсход. Мы прыехалі на нейкія багатыя хутары й сталі разьмяшчацца нанач, закупіўшы вялікі стог сена для коні. Позна вечарам нашы афіцэры даведаліся, што яны ня маюць сувязі з сваімі штабамі, і паехалі на вялікую дарогу, каб ёй ехаць на ўсход — аж яна занята войскам; калі разгледзеліся — аж гэта войска нямецкае, якое рухалася на ўсход. Гэта было якраз 31 кастрычніка ст. ст., а ноч была вельмі цёмная. Мы некалькі гадзінаў прастаялі ў калёне, а нарэшце афіцэр пад’ехаў і загадаў, каб былі прыгатаваныя рэвальвэры й кінжалы; пайшоў нейкі шорах. Начальства знайшло правадыра — селяніна, які нас павёў на ўсход малымі дарожкамі на паўдзень ад тэй дарогі, што ішлі немцы. Мы ехалі спакойна ноч і да паўдня, застанавіліся адпачываць у Паддэмбіцах, а калі выяжджалі, дык на нас напаў невялікі разьезд197, але ўцёк. Адвячоркам мы ехалі шашой, але па бакох была чуваць страляніна й праз нас кулі ляцелі.
Вечарам пад’яжджалі да мястэчка Аляксандрава198. 3 правага боку перад намі ў маёнтку кароткімі чэргамі стукаў нямецкі кулямёт. Ішоў дождж. На шашу ўсходзіла пяхота, дык іхны афіцэр зьвярнуў нашу кабылу з дарогі, і наша санітарная павозка ды кабыла зваліліся ў глыбокую канаву дагары, і мы з сваім фурманам ня можам вылезьці
194 Унееў (польск. Uniejow) — сёньня горад на рацэ Варта ў Лодзінскім ваяводзтве Польшчы.
195 Cm. cm. — паводле старога стылю, н. ст. — паводле новага стылю.
196 Паддэмбіцы (польск. Podd^bice) — павятовы горад у Лодзінскім ваяводзтве Польшчы.
197 Разьёзд — невялікі аддзел коннай выведкі, конны патруль.
198 Відаць, маецца на ўвазе Александрувак (польск. Aleksandrowek) — вёска ў паддубіцкай гміне Лодзінскага ваяводзтва Польшчы.
з санітарнай будкі, а пры гэтым я быў моцна хворы. Пакуль мы вылезьлі, дык на дарозе ні душы. Пакуль мы перапрэгліся ды выцягнулі нашу снасьць1" з канавы, дык было моцна цёмна й дождж ішоў. Ня ведаем, куды ехаць. Паехалі наўгад, але набага200 прыехалі ў Аляксандраў. I там ні душы, у дамах цёмна. У вадным баку паказалася сьвятло — гэта была трамвайная лінія, па якой мы даехалі да Лодзі, а там напаткалі свайго разьведчыка, які нас давёў да батарэі.
Гэту ноч мы пераначавалі, стоячы на вуліцы. У Лодзі сабралася тры арміі. Назаўтра мы даведаліся, што места аколена з усіх бакоў немцамі; раніцай пяхота заняла пазыцыі на краі места, а артылерыі не было дзе стаць. Была прагаліна каля жыдоўскіх могаліц: тут сталі тры батарэі. Наперадзе горная, потым наша, а за намі — дальнабойная.
На першы дзень вайсковыя ўлады канфіскавалі ўсе запасы хлеба ў мескай201 управы. Немцы безупынку бамбардавалі места, цывільнае жыхарства ад гэтага больш цярпела за вайскоўцаў — на кожным квартале былі цывільныя мэдычныя пункты. Часта бомбы на вуліцы варочалі трамваі. Праз тыдзень нямецкае кола навокала Лодзі быў прарванае, але ў бок Чэнстаховы. Адтуль сталі цягнікі даходзіць. Празь нейкі час прагналі немцаў зь мястэчка Бжэзіны202 (усходні бок). Гэтымі частымі атакамі расейцы дашчэнту зруйнавалі сваю пяхоту й 22 лістапада ст. ст. адышлі ў бок Варшавы на раку Раўку, дзе мы пастаялі аж да лютага месяца. Тут былі ўпартыя баі, асабліва на Каляды 1914 году.
У палове месяца нас перакінулі на поўнач на Прасныскі203 фронт. Тут стаяла нямецкая армія з старых людзей з крыжамі на касках, а расейскай зусім не было — ахоўвала фронт кавалерыя. Тут расейская пяхота перайшла ціха ўночы праз раку: на слабым лёдзе паслалі дошкі й па іх перапаўзьлі ды кінуліся ў атаку. Тут мы былі прайшлі амаль да прускай граніцы, але безупыннымі атакамі зьнішчылі амаль усю пяхоту. Былі выпадкі, што яфрэйтар камандаваў батальёнам. Мы на тым фронце прастаялі амаль да паловы траўня. Аднаго разу нашы гарматы пабілі, дык нас зьмянілі на адпачынак, покуль новыя гарматы прыслалі. Калі пад Сахачавам204 немцы першы раз пусьцілі ў атаку газ, дык тады нас былі накіравалі на Варшаўскі фронт. У Сахачаве нас на пазыцыі не паставілі, але накіравалі зноў у Варшаву, а адтуль — на станцыю Малкіня, а праз два тыдні паслалі на Люблін — на Галіцкі фронт, за
199 Снасьць — прыладзьдзе да работы (АВ).
200 Набага — на вялікае шчасьце (АВ).
201 Мескі — гарадзкі, ад места.
202 Бжэзіны (польск. Brzeziny) — горад у Лодзінскім ваяводзтве Полыпчы.
203 Прасныскі — ад назвы м. Прасныш, цяпер г. Пшасныш (польск. Przasnysz).
204 Сахачаў (польск. Sochaczew) — павятовы горад у Мазавецкім ваяводзтве
Польшчы.
станцыю Траўнікі205 за ракой Вепш. Там наша пазыцыя была рухомая: увесь час адступалі, бо не было чым страляць.
На гэтым фронце мы занялі пазыцыю каля 50 кілямэтраў на поўдзень ад станцыі Траўнікі. Гэта быў час жытняга жніва. Мы сталі на пазыцыі на краі лесу й патрохі прыстрэльваліся. Бачым, перад нашай батарэяй снапы гараць і там нейкія людзі ходзяць. Я выбег наперад, каб разгледзець гэтых людзей, аж адтуль засакатаў кулямёт і кулі над маёй галавой зашасталі па лісьцях. Я з усёй сілы кінуўся да свае батарэі, аж батарэі не застаў на месцы, а толькі чуў грукат і звон, як яна перлася лясной дарогай, бо немцы абкружалі гэты лес. Я ляту гэтай дарогай як падсмалены, а нідзе ні чалавека, аж у лесе наўрэўся на мэдычны пункт. Там ляжалі раненыя й была санітарная гаспадарка — ношы для раненых, вата, марля, мэдыкамэнты, а абслугі няма. Праз паўкілямэтра я дагнаў расейскую пяхоту, але яе скора мінуў, бо яна не магла шпарка бегчы. Я быў у ваднэй кашулі, дык баяўся, калі ў такім стане пападу ў палон, дык шмат напакутуюся ад холаду. Гэдак я бег чатыры кілямэтры, пакуль дагнаў батарэю, ды яшчэ каля трох кілямэтраў ехалі, пакуль вырваліся з акружэньня.
Памятна апошняя пазыцыя перад Траўнікамі. Дзень ясны, гарачы. Немец, падцягнуўшы цяжкую артылерыю, бамбіў нашы пяхотныя пазыцыі перад нашай батарэяй. Раз-пораз гэтыя страшэнныя кулі валяцца ў вёску. Ад кожнага выбуху страшэнна стагнала зямля й за кожным разам бярвеньне ад будынкаў, як паскалкі, ляцела ўгору і ўбакі. А 10-й гадзіне раньня пяхота й недабіткі з кулямётам, але без амуніцыі, былі выбітыя з пазыцыі. Мы зьняліся з пазыцыі й разам зь імі паехалі да мосту на Вепшы. Калі пераехалі гэты мост, дык ён быў запалены. Частка пяхоты, што была на флянгах, засталася на тым баку, а іншыя патапіліся, бо рака была глыбокая, а берагі стромкія, дык не змаглі вылезьці. На трэці дзень пасьля гэтага нам зноў прыйшлося раптоўна зьнімацца з пазыцыі. Батарэя схвацілася й паехала ў аб’езд, бо наперад была рэчка й балота. Я не пасьпеў сесьці, дык пайшоў проста; прыйшоўшы да рэчкі, мусіў пераскокваць. Ваду пераскочыў, але на беразе папаў у калатуху-багну амаль па пояс. Шмат замарудзіў, пакуль вылез, бо хацеў, каб з ботамі вылезьці. Вылезшы, прымушаны быў і з ботаў гразь вычысьціць, дык і шмат замарудзіў. Нідзе не было відаць расейскага салдата, я ішоў адзін. Аж з прыдарожнай канавы вылазіць мой санітар — Ёган Пярн, эстонец. Ён застаўся мяне чакаць і кажа жартуючы:
— Я думаў, што цябе забілі, дык я ішоў забраць твае грошы, бо чаму ж яны павінны каму чужому заставацца.
3 гэтага месца мы бадай што без супраціву адходзілі праз Уладаву да Берасьця Літоўскага, бо не было чым страляць. Перад намі ехалі
205 Траўнікі (польск. Trawniki) — вёска ў Люблінскім ваяводзтве Полынчы.
конныя аддзелы расейскага войска, жыхароў выганялі зь вёсак, а вёскі палілі. У Берасьці нас затрымалі на тыдзень: нашы фурманкі езьдзілі па акаляючых вёсках ды звозілі сена й снапы да Берасьця. Нас мелі пакінуць у Берасьцейскай крэпасьці, калі расейцы адыдуць далей на ўсход. Але калі здалася Ковенская крэпасьць, дык нас накіравалі проста на Баранавічы, дзе пастаялі з тыдзень і нам з інтэнданцтва давалі ўсяго столькі, колькі зможам узяць. Тут наша батарэя ўселася ў цягнік, і мы празь Вільню ад’ехалі на Дзьвінск. На другі ці трэці дзень пасьля гэтага расейцы Вільню пакінулі. Нас паставілі на пазыцыі на беразе Дзьвіны каля станцыі Рэмэрсгоф206.
Тут мы пастаялі аж пад вясну [1916 году]. Ды зрабілі нам вялікае падарожжа ў тыл па сьнегавых дарогах, дзе мы паламалі дышлі й снасьць парвалі. Калі мы пад’ехалі пад мястэчка Глазманка207, паставілі на адпачынак, тут нас і вясна застала. Вясной аднаго разу быў вялікі парад, прымаў гэты парад былы няўдалы герой расейска-японскай вайны генэрал Курапаткін208 (ён тады камандаваў Паўночным фронтам). Летам, у чэрвені месяцы, 1916 году мы зрабілі прыемнае падарожжа праз усю Л атвію; праз два дні прыехалі аж да Рыгі ды праз Рыгу й Дзьвіну на ТорэнсбэрГ209 (прадмесьце Рыгі за Дзьвіной), на Рыскія балоты, дзе мы астаўбаваліся надоўга й прастаялі аж да паловы жніўня 1917 году. Тут нас захапіла рэвалюцыя. 1917 год быў пераменным годам — як у маім жыцьці, гэдак і ў жыцьці ўсёй нашай краіны, дык патрэбна тут спыніцца й зрабіць некаторыя падагульненьні.