Запісы 40
Памер: 811с.
Мінск, Нью Йорк 2018
— Чаму вы выпісваеце жыдоўскую газэту?
Тут у нас былі толькі нацмены219: беларусы, украінцы, латышы й летувіс. Нават афіцэры пачыналі сачыць за нашай кампаніяй. Аднаго разу вартаўнічы кажа, што капітан Кулікоўскі з паўгадзіны слухаў пад нашым вакном. А мы тады мелі гутарку аб тым, як у кожнага нашага народу, які статак клічуць (падзываюць) і як гамоняць, каб адагнаць. Але ўвогуле з нашай кампаніяй афіцэры лічыліся, як з паўінтэлігентамі.
Мая асабістая рамантыка стала пераходзіць на рэалізм. Дамоў стаў часьцей пісаць, бо там засталіся толькі старыя ды сёстры, а маладзейшы брат і старэйшы былі ў войску. Перш я вельмі неахвотна пісаў; калі доўга не атрымлівалі ад мяне лістоў, дык пісалі на імя камандзіра батарэі, пытаючы, ці ёсьць я жывы. Мяне вельмі турбавала доля меншага брата. Яго паклікалі ў войска восеньню 1914 году,
217 Георгій, Георгіеўскі крыж — ордэн Сьвятога Георгія; ім узнагароджвалі за выключную сьмеласьць у баі.
218 “Бйржевыя Відомостй” — штодзённая палітычна-эканамічная й літаратурная газэта, выходзіла ў Пецярбургу, зачыненая ў 1917 г. за антысавецкую прапаганду.
219 Тэрмін нацмен (прадстаўнік нацыянальнай меншасьці) выкарыстоўваўся ў СССР у міжваенны час.
а ў сакавіку [1915-га] ён быў на фронце. Які для мяне быў шчасьлівы Вялікдзень 1915 году, калі мы з гэтым братам выпадкова спаткаліся на пазыцыі ды правялі цэлы дзень! Але ў чэрвені ён быў цяжка ранены; на вялікае шчасьце, яго знайшлі й прывезьлі ў Петраград у шпіталь, дзе быў больш як паўгоду. А пасьля быў у інтэрнаце раненых ваякаў, калі пазнаёміўся зь беларускімі дзеячамі. Ягоны першы ліст з санітарнага цягніка, адрасаваны чужой рукой, зь ягонымі некалькімі словамі аб цяжкім раненьні так страсянуў мае адубелыя нэрвы, што я цэлага паўдня плакаў, як малое дзіця.
На Рыскіх балотах я часта гуляў у свой фаталізм. Аднаго разу Hama батарэя ўзмоцнена абстрэльвалася. Далі каманду людзям пакінуць батарэю, але я застаўся ў зямлянцы, бо заняты быў пісаньнем лісту. Тут адна нямецкая бомба ўпала ў яму перад самай зямлянкай, адкуль капалі пясок на зямлянкі, але не разарвалася. Гэта яма была напоўнена вадой. Другога разу, восеньню 1916 году, дзьве гарматы нашай батарэі выцягнулі бадай да пяхотнай пазыцыі ды далі некалькі стрэлаў. Неўзабаве сталі страляць і немцы. Адна нямецкая бомба якраз папала на восем чалавек першай гарматы, калі яны сядзелі ў крузе й пілі гарбату, — далёка параскідала іхныя ногі, рукі й галовы. Ад гэтага месца на паўгоні быў пяхотны так званы спасательный пункт — зруб, зроблены з таўстога бярвеньня, а наверсе ўмацаваны бярвеньнем, цэмэнтавымі плыткамі й пяском. Уночы пехацінцы стаялі на першай лініі ў акопах, а на дзень іх пераводзілі ў гэты спасательный пункт. Было сьцюдзёна й золка, дык я зайшоў туды грэцца — тут напакавалася цэлая рота. Калі толькі пачуўся страшны выбух на батарэі, дык я за сваю фэльчарскую торбу — ды на батарэю, аж узьняўся друті шалёны выбух, ды якраз па гэтым пункце. Тут палавіну людзей забіла, а палавіна — страшна пакалечана: пры цэлай скуры былі ў іх паломаны косьці. Адзін наш артылерыст — стары чалавек, сібірак — не пайшоў да сваіх піць гарбату, а сядзеў тут зь пехацінцамі. Калі я пабег да батарэі, дык ён і тады ня вылез з гэтага цёплага пехацінскага бліндажа. Калі пачуўся другі выбух, дык я адразу пабег назад — да гэтага бліндажа, аж адтуль ракам выпаўзаюць людзі з страшэннымі енкамі. Выпаўз і наш стары артылерысты — у яго пры цэласьці скуры быў паломаны хрыбетны слуп: ён стаяў каля сьцяны. Я выклікаў санітарную двухколку ды адаслаў яго зь Лішаём у шпіталь, але ён па дарозе памёр. Цікава было тое, што пры ўлёце гэтай гарматнай бомбы — зьверху бліндажа амаль знаку не асталося і ў сяродку яго ўсё было цэла, а дзясяткі людзей было пабіта ад уздрыгу дрэва. Калі я выбягаў з гэтага бліндажа, дык заўважыў, што пры самых дзьвярах сядзеў на калодачцы, прысунуўшыся да сьцяны, малады пехацінскі падафіцэр і еў суп з кацялка. А калі я прыбег назад, дык ён таксама сядзеў на гэтай самай калодачцы, але нежывы.
Калі ехалі на вайну, дык фэльдфэбэль і афіцэры батарэі непрыхільна да мяне ставіліся. Нават на станцыі Інакенцьеўскай Іркуцкай губэрні
паслалі мяне на вывадку коні, дзе мне прыйшлося бяз звычкі да коннай язды, безь сядла болып дзьвюх гадзінаў насіцца па сібірскіх лясох. Зь цягам часу на вайне гэтыя адносіны да мяне сталі мяняцца, мабыць, заўважылі маю спакойнасьць духу й сьмеласьць у небясьпечных мясьцінах. Мусіць, каля пяці разоў прыстаўлялі да вышэйшай узнагароды, але атрымаў толькі два Георгіеўскія ордэны — IV і III ступеняў.
[СТРАЙКІ]
У канцы 1916 году расейская армія амуніцыяй была забясьпечана, але харчаваньне з кожным днём усё горшылася: страву амаль штодзённа варылі з сушанай сьмярдзючай рыбы. У нас на батарэі салдаты нават застрайкавалі й тры дні ня бралі супу з сушанай рыбы. Нарэшце прыехаў генэрал брыгады й доктар; доктар адазваў мяне й пытае, ці браў я суп. Я сказаў, што ня браў, што я рыбы ніякай ня ем, а нават і селядцоў. Доктар пайшоў да генэрала й сказаў яму гэта самае. Пасьля пастроілі людзей і генэрал сказаў:
— Вы напэўна хочаце, каб я вас “Ракавымі шыйкамі”220 карміў? Вы павінны ведаць, што за такія рэчы я павінен браць празь дзясятага на расстрэл. Але я вам гэты раз дарую.
Салдаты цешыліся, што на гэтым кончылася. А перад гэтым былі такія актывістыя, што намаўлялі іншых, каб малатамі пабіць паходную кухню. У латыскіх батальёнах таксама быў гэткі самы страйк, але там пабілі й кухню; яны ўбачылі, што будзе дрэнная расправа. А гэта здарылася ў 1916 годзе перад Калядамі. Гэтыя латыскія батальёны якраз на Каляды па новым стылі ў вялікую мяцеліцу безь ніводнага артылерыйскага выстралу пайшлі ў атаку, прарвалі сем лініяў нямецкіх драцяных загародаў і падышлі аж блізка пад Такум. Шмат набралі палонных, сярод якіх былі афіцэры й іх жонкі, якія прыехалі да мужоў у госьці на Каляды. Ім, вядома, страйк быў дараваны, але яны шмат страцілі сваіх людзей.
Былі страйкі і ў пяхотных частках. Аднаго разу я еду верхам ва ўправу брыгады да доктара, аж каля штабу 17-га Сібірскага палка панцырныя машыны расстаўлены. Пасьля я даведаўся, што тады раззбройвалі батальён гэтага палка, які адмовіўся ісьці ці ў атаку ці зусім на пазыцыю. Гэты батальён быў расстраляны; расстралялі нават некалькі афіцэраў. Гэту экзэкуцыю выконвала вучэбная каманда (падафіцэрская школа) гэтага палка. Забітых закапалі ў тарфяных балотах. Гэта было ў студзені месяцы 1917 году. Пасьля рэвалюцыі іх адкапалі й з пашанай хавалі як першых рэвалюцыянэраў.
220 “Ракавыя тыйкі”— відаць, маецца на ўвазе гатунак папулярных у той час карамэльных цукерак.
У версе расейскага царскага ўраду стаялі людзі безь дзяржаўнай практыкі. Як пасьля выяўлялася, міністэрскія партфэлі выдаваліся па пратэкцыі Распуціна221. Эканоміка краіны валілася. Каб падтрымаць дысцыпліну ў арміі, уводзілі строгія рэпрэсіі: розгі ды расстрэлы, але ўбачылі, што й гэта мала памагае. Тады наважылі павялічыць у арміі пэрсанал праваслаўнага духавенства. Век-вяком у артылерыйскіх брыгадах не было штату на сьвятара й карысталіся суседнімі сьвятарамі пяхотных палкоў, а пад канец 1916 году прыслалі ў нашу артылерыйскую брыгаду сьвятара й дзяка. Я сваім хлопцам кажу жартуючы:
— Памятайце, гэта на нейкую вялікую перамену варожыць.
Расейскае праваслаўнае духавенства бальшынёй дзеяла зусім няўмела. Яго старану трымала расейскае чарнасоценства: афіцэры зь іх падсьмейваліся, а салдаты ненавідзелі. Я хачу тут дадаць прыклад са слоў аднаго пехацінца. За ноч і паўдня батальён зрабіў больш 50 кілямэтраў. Тут сьвятар прыгатаваўся на малебен, а салдатаў няма. Ён зьвярнуўся да начальства — салдат прыгналі на малебен; яны тут стаяць і праклінаюць сьвятара. Ды і ў нашай батарэі з рэкруцтва ў суботу вечарам, толькі прыйшоўшы з уборкі коні, — на праваслаўных крычаць: “Падчысьціцца ды станавіцца ісьці ў царкву”. У нядзелю толькі прыйдуць з уборкі коні, пап’юць гарбаты ды ўзноў ім крычаць: “Падчысьціцца ды станавіцца ісьці ў царкву”. А турка неправаслаўная (так у старой Расеі лаялі нацменаў сучасных) у гэтыя часы адпачывае.
ЛЮТАЎСКАЯ РЭВАЛЮЦЫЯ
Рэвалюцыю мы прадбачылі ў другой палове лютага. У тыя дні спыніліся прыходзіць петраградзкія газэты. Рыскія газэты і ўрадавыя людзі гэта тлумачылі мяцеліцамі, а мы ў сваім асяродзьдзі сьмяяліся: “палітычная мяцеліца”'. I тут жа прыехаў адзін сібірака з адпачынку. Ён быў непісьменны й не разумеў палітыкі, то казаў, што да яго ў Петраградзе падыходзілі ўзброеныя людзі й хацелі ў яго адабраць пісталет і шаблю, але ён паказаў дакумэнты й сказаў, што едзе на фронт, дык адступіліся. I яшчэ казаў, што быццам па вуліцах у Петраградзе разьяжджаюць казакі з чырвонымі сьцягамі. Мы з усяго гэтага зрабілі сваю выснову.
1 сакавіка 1917 году зь Петраграду прыйшла ў Рыгу газэта “Нзвестія”, яе куплялі нарасхват і плацілі па рублю. Тут мы ўжо якраз даведаліся, што цара няма. 2 сакавіка сказалі сабрацца людзям батарэі. Прыйшоў не камандзір батарэі, але малады афіцэр, паручнік Марыеўскі. Ён нам толькі аб’явіў:
221 Рыгор Распуцін (1869—1916), фаварыт Мікалая II і імпэратрыцы, палітычны авантурыст.
— Можа, мяне першага павесяць, але я вам скажу, што ўжо ў нас цара няма.
Першы тыдзень сакавіка я не адчуваў зямлі пад нагамі й ня ведаў, на якім сьвеце я знаходжуся. Мне здавалася, што каб скінуць цара, дык патрэбна затраціць сама меней год часу й зглуміць ня меней як мільён людзей, а тут усё гэта зрабілася вельмі хутка й блізка без ахвяр. 1917 год быў самым выдатнейшым у маім жыцьці, бо ў ім скончыла сваё існаваньне расейскае самаўладзтва, якое прыгнятала сотні гадоў шмат паняволеных краінаў і народаў. Другі такі шчасьлівы год можа быць толькі той, калі скончыць сваё існаваньне расейскі бальшавізм і стане вольнай наша краіна.
У хуткім часе ў нашай батарэі быў выбраны камітэт, і ён часта перавыбіраўся, але ў нашай батарэі быў узорны парадак, гэдак як і ва ўсёй нашай брыгадзе. Склад людзей нашай брыгады быў прыблізна такі: 65 % — гэта заходнія нацмены (менскія беларусы222, беларусыпаўночначарнігаўцы223, люблінскія й сувальскія палякі, латышы, эстонцы й летувісы), 35 % — сібіракі (забайкальцы, іркуцкія, томскія й акмалінскія, з апошніх шмат было ўкраінцаў-перасялінцаў). Расейцаў сапраўдных не было.