• Часопісы
  • Запісы 40

    Запісы 40


    Памер: 811с.
    Мінск, Нью Йорк 2018
    183.21 МБ
    176 Пал — высокая тэмпэратура цела (АВ).
    177 Цяпер в. Дзьмітравічы Бярэзінскага раёну.
    178 Гасла — лёзунг, дэвіз.
    179 Кнут Гамсун (сапр. нарв. Knud Pedersen, 1859—1952), нарвэскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры за 1920 г.
    і ў прыклад мне пачаў гаварыць аб сабе: калі ён адбудзе вайсковую службу й прыйдзе дамоў ды месяц-другі пажыве ў бацькі, тады бацька скажа: “Ідзі сын, шукай сабе працы, бояй безь цябе абыдуся”.
    Аўгайцісава практычная парада трохі мяне ацьвярозіла, але я не засвоіў яе. Я плянаваў сабе заняцца самаадукацыяй у часе сваёй вайсковай службы, бо буду трохі грошай мець, калі выйду за фэльчара й буду вольны час мець. Але я не пакідаў зусім пячорынскага фаталізму. Калі хто б папытаўся ў мяне, калі я вярнуся дамоў, дык я адказаў бы словамі Пячорына: “Бадай?Ды й няма дзеля чаго”. Я меркаваў папасьці ўяшчэ дзічэйшую краіну, як Забайкальле, — думаў, калі пасьля сканчэньня школы будзе камандзіроўка ў Якуцк ці Манголію (тады якраз расейцы Манголію далучылі), дык паеду.
    Замест таго, каб вучыцца два гады ў школе, сталі праграму хутка выконваць, і больш здольных вучняў прыставілі да экзамэну ў канцы сакавіка 1914 году, бо Расея рыхтавалася да вайны. У хуткім часе мяне накіравалі ў часьць, а ў пачатку мая — фэльчарам з асобнай часткай 200 асоб на артылерыйскі палігон за 30 кілямэтраў ад Бярозаўкі. Гэта мясьціна была на беразе ракі Уда між двух бурацкіх улусаў (вёсак), а далей — сопкі й лес. Мяне цікавіла бурацкае жыцьцё — іхныя заняткі, вера й звычаі. Калі артылерысты на гэты палігон прыяжджалі страляць, дык тутэйшыя нашы салдаты мелі з гэтага абрывак: яны зьбіралі каляровы мэтал: медзь, алюмінь, волава — ды прадавалі й мелі якую залатоўку на табаку. Іншыя шрапнэлі ня рваліся. Аднаго разу ледзь золак мяне разбудзіў страшэнны выбух. Я насьпех адзеўся, схапіўся за сваю фэльчарскую торбу ды бягом да кузьні, дзе качаўся дым, аж там мой зямляк — жыдок Аксэльрод зь мястэчка Плешчаніц — ляжыць пад парогам кузьні з разарваным жыватом, і адтуль вывальваюцца нутры.
    Ён сьмяротна ранены, і апошнія мінуты дажывае, але я, выконваючы мэдычны закон, накладаю марлю й перабінтоўваю ягоныя нутры ў гэтай велізарнай ране. Там быў і другі ранены, таксама жыдок, Холад з Мазыра. Ён быў лёгка ранены й неяк дзівосна: яму шрапнэліна ўгадзіла якраз між вачэй пад носам, але толькі скуру прабіла. Гэтыя кавалі задумалі, каб у неразарванай шрапнэлі адсеч галоўку, а тады яе разабраць на часткі. Такім было маё першае мэдычнае дачыненьне да Гвалтоўна гінучага чалавека.
    ПЕРШАЯ ВАЙНА
    У пачатку ліпеня прыйшоў загад з Іркуцку, з вайсковай акругі, што я з мая месяца ўзьведзен у фэльчары, і з таго часу я атрымаў пэнсію180 па 7 рублёў 50 капеек на месяц. Я меркаваў восеньню, калі прыеду на
    180 Пэнсія — тут: заробак.
    зімовыя кватэры, купляць кнігі рыхтавацца на аптэкарскага вучня, аж ні з таго ні зь сяго раптоўная вестка: вайна. Адразу ўсё войска зь лягераў і наша каманда з палігону падаліся на зімовыя кватэры й сталі рыхтавацца да вайны. Пачалася мабілізацыя запасных салдатаў і коні. Укамплектаваліся батарэі людзьмі й коньмі, салдатам выдалі новае адзеньне й ранцы, і мы выехалі зноў у лягеры, але на ваенны лад. Чакаем загаду выяжджаць, чакаем вагонаў. Настрой зьмяніўся і ў мяне. Іншага жаданьня няма, як толькі ехаць. Бачу, некаторыя мае сябры па фаху18’ хвалююцца — баяцца, а мне сьмешна: горш сьмерці нічога ня будзе, а сьмерці я не баюся. У мяне зьявілася нейкая шалёная прага да падарожжа, і я баюся, каб вайна ня скончылася да таго часу, пакуль мы выедзем зь месца.
    Мы выехалі ў палове верасьня, але Байкальскія горы былі ўжо белыя ад сьнегу. Роўна празь дзень мы спыніліся на дзьве гадзіны на станцыі Мысавой. Тут зьмянілася брыгада, і мы абедалі на беразе Байкалу; вада Байкалу чыстая, вельмі празрыстая й вельмі смачная. Блізка два гады таму я ехаў у Сібір, дык у вагонах вокны былі замерзшы, а на пляцоўках вагонаў было сьцюдзёна, ды й мяцеліца перашкаджала разглядаць наўкольныя прасторы, а цяпер з таварных вагонаўусё адкрыта майму зроку. Калі ехалі ў Сібір, дык блізка месяц часу патрацілі, а калі цяпер на вайну едзем, дык за два з паловай тыдні прыехалі. Аднэй нядзелькі раніцой былі ў Смаленску й мне думалася, што неўзабаве я пабачу родны Менск, але з Смаленску машына182 заблудзіла — пайшла на Віцебск. Прыяжджаем на станцыю Рудня. Тут на станцыі й каля шляху поўна людзей; тут і гутарка наша й па-нашаму адзеты; гэта самае на станцыі Лёзна.
    Калі нас абучалі з рэкруцтва, дык часта лаялі: “Ты не солдатп, а баба рязанская”. Мне цікава было пабачыць, як выглядаюць гэтыя бабы разанскія. I вось перад Смаленскам мы на нейкі час спыняліся ў Разані. Там бабы чысьцілі транспартныя эшалёны, што коні вазілі. Тут усе бабы адная ў адну нізкаватыя, таўстыя, прысадзістыя, паўнатварыя; адзетыя ў своеасаблівыя чорныя сьвіткі з наўкольнымі заборамі; непараўнальная адваротнасьць ад руднянскіх ці лёзьненскіх.
    Калі мы павярнулі на Віцебск, дык думалі, што нас вязуць на Ўсходняпрускі фронт, але з Полацку нас павярнулі на Маладэчна, Масты й станцыю Чарэмха, дзе ссадзілі, і мы там прастаялі тыдзень. Адгэтуль нас пасадзілі зноў на цягнік ды завезьлі ў Варшаву, дзе мы пастаялі каля двух тыдняў. Гэта першае вялікае места па велічыні й аздобе, якое папалася майму зроку. Праз паўтара тыдня аднаго вечара мы выехалі. Перш ехалі местам, а тады выехалі на нейкую раўніну, гэта было
    181 Фах — прафэсія.
    182 Машына — тут: паравоз, цягнік.
    Макатова Поле183. Тут мы сталі й стаялі цэлую ноч. Калі выяжджалі з двара кашараў Кексгольмскага палка184, дык пачынаў дождж сыпаць, і цэлую ноч ліў палівень як зь вядра, змачыў нас да рубінкі185. Мы ў баі яшчэ не былі, а ўжо даведаліся, што вайна — гэта справа несамавітая186. На сьвітаньні паехалі на захад — на Блонь187. Праехаўшы Блонь, застанавіліся ў Гродзіску188 й прастаялі тут тры дні. Нарэшце полк пяхоты й нашы дзьве батарэі накіраваліся на Жырардаў189, а рэшта нашай дывізіі — тры палкі пяхоты й чатыры батарэі — засталіся ў Гродзіску на біваку. Надвечар мы прыехалі ў Жырардаў, а ўночы выехалі назад, але Гродзіск ужо раніцой аб’яжджалі на захад і поўнач за тры кілямэтры, а там была страляніна й відаць быў агонь. А гэта было так: на сьвітаньні ўварваўся ў Гродзіск нямецкі эскадрон і стаў па вуліцах страляць ды абстрэльваць абозы й конавязі, але па дамах было шмат расейскага войска, і яно з двароў, выскакваючы на вуліцы, стала абстрэльваць немцаў. Хоць значная колькасьць расейцаў была пабіта й паранена, але й нямецкі эскадрон ня змог выехаць з гораду. Мы аб’ехалі й Гродзіск, і Блонь ды накіраваліся на Варшаву. Але перад вечарам павярнулі назад і перад Блоньню ў адной вёсачцы застанавіліся пераначавалі, а раніцой сталі на пазыцыі. А там перад намі каля трох кілямэтраў у вялікім сяле ля касьцёлу стаіць нямецкая батарэя й страляе. Наша батарэя “па простай наводцы” стала прыстрэльвацца, але немцы, калі згледзелі нас ды сыпнулі, дык нашы салдаты ледзь пасьпелі распаўзьціся па бацьвіньні бурачнага поля. Немцы не пускалі пад’ехаць перадком да батарэі, але нашы салдаты па аднэй гармаце пацягалі ў вёску, а пасьля поўдня сталі на іншую пазыцыю. На гэтай пазыцыі да вечара выбыла з строю 45 асобаў, але найболей тых, што патроны падносілі. На гэтай пазыцыі мы прастаялі каля двух тыдняў, але ўбытак у людзях быў штораз меншы й меншы.
    Гэты раз немец з кірунку Чэнстаховы ішоў проста на Варшаву й паўднёвей Варшавы дасягнуў Віслы, але пасьля гэтых двухтыднё-
    183 Макатова Поле (польск. Pole Mokotowskie) — сёньня вялікі паркавы комплекс недалёка ад цэнтру Варшавы.
    184 Лейб-гвардыі Кексгольмскі Імпэратара Аўстрыйскага полк — полк Расейскай Імпэратарскай гвардыі, дысьлякаваны ў Варшаве.
    185 Рубінка — рубец (памяншальнае) (АВ).
    186 Несамавіты — не зусім добры (АВ).
    187 Блонь (польск. Bloms') — горад у Мазавецкім ваяводзтве Польшчы.
    188 Гродзіск (польск. Grodzisk Wielkopolski) — павятовы горад у Велікапольскім ваяводзтве Польшчы.
    189 Жырардаў (польск. Zyrardow) — павятовы горад у Мазавецкім ваяводзтве Польшчы.
    вых баёў павярнуў зноў на захад. Расейскае войска сьледам ішло за немцамі, але так сьмела, што разам ішла пяхота, артылерыя й абозы. Гэткім парадкам аднаго вечара мы прыяжджаем начаваць у мястэчка Стрыкаў190. Гэта было ў сяродку кастрычніка, але ноч была цёплая, дык наша батарэя застанавілася начаваць каля аднэй — мабыць, фальварковай — вялікай пуні. Адны палезьлі ў пуню, а іншыя палеглі на гумне. Уночы паўстала панічная трывога. Усё жывое ўсхватваецца, конныя запрагаюць, а пешыя пехатой, але ўсе адзін перад адным бягуць як мага на ўсход. Выйшла, што ў ня сама вялікім мястэчку заначавалі два штабы — нямецкі й расейскі. Мы адскочылі назад, мусіць, кілямэтраў зь дзесяць, і стаялі на полі ў калёне, а ў бок мястэчка цэлую ноч сакаталі кулямёты. Калі мы ехалі на другі дзень назад, дык з канца мястэчка, дзе мы станавіліся начаваць, велізарная плошча была ўслана трупамі расейскай пяхоты. У Стрыкаве мы пастаялі блізка з тыдзень, і калі паехалі далей, дык аб немцу й чутак не было.
    Праехаўшы некалькі дзён, мы зноў спыніліся на некалькі дзён ля аднаго маёнтку ў Кольскім павеце. Там стаяў у маёнтку нейкі конны штаб, і вайсковы суд асудзіў двух чалавек да павешаньня. Іх абвінавачвалі ў шпеГоўстве191 на карысьць немцаў; адзін быў польскі немец, а другі — жыд. Немца вешалі вечарам недалёка гэтай пуні, што я спаў, але я не выходзіў: адно, што неахвотнік быў глядзець на гэта страшнае відовішча, а другое — быў хворы, балеў жывот. У часе баёў пад Варшавай я галадаў дый па дарозе на захад рэдка калі паліла паходная кухня якую капусту ці булён. Між пазыцыяў расейскай і нямецкай пад Блоньню быў цукровы завод. Калі мы вырушылі на захад, дык мой санітар Малец прынёс мне паўгалавы цукру; я, галодны, шмат яго сасмактаў, дык забалеў і сапсаваўся жывот, і [стаўся] нажывот192. А другая хвароба — гэта вошы. Пакуль зь Сібіры прыехалі, дык патрохі сталі зьяўляцца; праўда, у Варшаве ў лазьню схадзілі, але гэта вельмі мала дапамагло, бо яны былі ўжо ў верхняй адзежы, а за час пазыцыі ды падарожжа дык амаль што плоймай193 пайшлі. Праўда, мы зь імі змагаліся: лавілі й скідалі далоў ды грэлі бялізну над запаленай саломай, але вынікі былі слабыя. Асабліва страшна вошы дакучалі, калі ўночы запакоісься, каб заснуць.