• Часопісы
  • Запісы 40

    Запісы 40


    Памер: 811с.
    Мінск, Нью Йорк 2018
    183.21 МБ
    Апрача казак аб розных ведзьмах, чараўніцах і ўсякіх страхаў, у нас апавядалі дзецям аб розных зданях, зьмеях і нябожчыках, якія выходзілі зь зямлі. Гэта ўсё настолькі падзейнічала на маё дзіцячае
    110 Склады brze, krze мусяць чытацца па-польску як бжэ, кшэ, а ня брзэ, крзэ.
    111 “Rano” (з польск. “Раніца”) — папулярны ў той час лемантар.
    112 “Расіегу” (з польск. “Пацеры”) — каталіцкі малітоўнік.
    113 Wstawszy, dzieciq (польск.). — устаўшы, дзіця.
    114 Прьітычкам — прытыкаючыся на кароткі час на работу (АВ).
    ўяўленьне, што й днём усе гэтыя страхі стаялі мне на памяці, а вечарам я баяўся адзін выйсьці на двор, назад жа ў хату пёрся бяз памяці.
    Таксама вельмі рана ў маім уяўленьні атабарыліся дзьве ўзаемна варожыя сілы: Боская й чартоўская. Мне ўтаўмачылі, што ў кожнага чалавека пад правай пахай сядзіць анёл і накіроўвае думкі на добры чын, а пад левай пахай — нячысьцік і наводзіць думкі на шкодны чын. Часта, седзячы на лаве, любіў калыхаць нагамі. Мне тлумачылі, што калі я калышу нагамі, дык калышу на нагах нячыстую сілу. Калі часам я агоўтаюся*15, што калышу нагамі, дык страсяну ногі, каб скінуць чорта, ды скоранька падыму на лаву й сяду на іх. Неяк, прыйшоўшы з касьцёлу, старэйшыя дзеці апавядалі, што ксёндз казаў: гарэлка — гэта чортава кроў, а хто нап’ецца гарэлкі, дык у тым чалавеку чорт сядзіць. Калі аднаго разу бацька быў п’яны (а ён на маёй памяці толькі раз быў такі п’яны, што ляжаў на пасьцелі), а назаўтра пайшоў бульбу пераворваць, а я пабег зьбіраць (мне тады быў шосты год), то баяўся ў бацькавы сьляды ступаць, бо быў сумліў116, ці выйшаў зь яго чорт.
    Аб зданях розна дзейкалі117: казалі, што на грэблі пад мураванкай і на Копанай гары чацьверыком і шасьцерыком кожную ноч кадукі118 езьдзяць. У рабіньніку ля могліц119 нехта бачыў, што пан у чорным і чорным120 капелюшы касу кляпаў. А недзе было такое здарэньне: ехалі на возе два чалавекі, аж бачаць — на дарозе ляжыць вялізны зьвязаны баран. Мужчыны палажылі гэтага барана на воз ды паехалі далей, куды ім трэ’ было. Але штораз конь стаў прыставаць і пацець. Яны зьлезьлі ды сталі падпіхаць, але ўсё роўна конь пад пенай. А калі яны толькі сталі пад’яжджаць да крыжа, які стаяў пры дарозе, то гэты баран толькі зарагатаў і яго ня стала, а гэта быў чорт. Яшчэ казалі, што ў нізкім месцы пад сасоначкай сядзіць дзядок ды падае руку й просіць, каб яго паднялі. Аднаго разу мне была нагода быць недалёка гэтага месца (я тады меў 7 год), мы з Мацеяў Ганнай, вялікай дзяўчынай, пасьвілі каровы. Гэта было раніцай. Я каля кароў кінуў сярмяжку й нават шапку ды, адкраўшыся, пайшоў да таго месца, дзе, казалі, “дзядок здаецца”. Я калаціўся ад страху, але цікавасьць перамагла, бо думаў: дзед калі не асьміну121, дык шаснаццатку122 срэбра напэўна дасьць, як за руку яго
    115 Агоўтацца — прыйсьці да памяці (АВ).
    116 Сумлівацца — не давяраць (АВ).
    117 Дзёйкаць — апавядаць нейкія няпэўныя навіны (АВ).
    118 Кадўк — чорт, злы дух, нячысьцік (АВ).
    119 Могліцы, могаліцы — месца, дзе хаваюць нябожчыкаў (АВ).
    120 Чорны й чорны — вельмі чорны, чорны-чорны.
    121 Асьміна — мерка збожжа каля 50 кг (АВ); мера вагі, роўная 48 кг.
    122 Шаснаццатка — палова асьміны.
    падыму. Забег я на гэты ўзгорак, і хоць там дзеда не было, але мяне апанаваў страх — я пачаў уцякаць з гэтага месца, аднак зьбіўся з напрамку й пабег пад Стаўкі ды, мусіць, з гадзіну бегаў па полі й плакаў. Але ні тады, калі прыйшоў да кароў, ні пасьля нікому не пахваліўся, што хадзіў шукаць дзеда-здані, каб залатыя грошы здабыць.
    Наша матка апавядала дзецям ня толькі казкі пра здані, але й пра шмат якія ранейшыя падзеі — і тое, што яна помніла сама, і тое, што ёй апавядалі старыя. Яна часта нам расказвала, як даўней, калі яна была малая, касьцёлы пераварочвалі на цэрквы, а людзей — “на рускую веру”. Ад яе я даведаўся, што ў Батурыне арганістага Пагоцкага розГамі насьмерць забілі, каб аддаваў ключы ад касьцёлу, але ён памёр, а ключоў не аддаў. Яна апавядала, як укропаўскага123 Міхалюка Хвалея, калі ён быў малым хлопцам, дык абманам запісалі на рускую веру, а ён гэтага ня ведаў, але калі вырас ды стаў жаніцца, дык толькі тады даведаўся, што ён рускай веры. Ён на сваім блаславеньні перад шлюбам плакаў і прычытваў да бацькоў:
    — А Вы ж мяне ажэніце! А Вы ж мяне перавернеце!..
    Яна таксама казала, што нейкіх дзьвюх сясьцёр-сірот з Барсукоў дзясятнікі пагналі ў воласьць, а адтуль да папа спавядацца, бо бацьку руская “адстаўка” прыйшла, калі ён вярнуўся з маскалёў, хоць бацька зроду быў каталіком, а гэтыя дзяўчаты параджаліся, калі яшчэ бацьку ў войска не забралі.
    У мяне заўсёды паўставаў страх, каб мяне не злавілі рускія124 ды каб не перавярнулі на рускую веру.
    Сястра Ганна за мяне была старэйшая на 8 гадоў. Калі я быў яшчэ зусім малы, яна хадзіла два гады да ксяндза на катэхізмы й вельмі добра вучылася. Ксёндз яе хваліў і даваў розныя кніжкі чытаць, да прыкладу вялікую катэхізмоўку, і яна ўсе гэтыя катэхізмы ведала на памяць. Ён хацеў яе аддаць у лагазінскі125 двор да Гульмантаў за пакаёўку, каб там з год пабыла, а тады вучыцца аддаць, але мама на гэта не згадзілася. Яна ксяндзу сказала, што Ганна патрэбна дома, а дома сказала: “Пакуль мы з бацькам жывы, дык ня пусьцім дзяцей валачыцца па сьвеце”. У даўнейшых людзей было ганьбай аддаваць дзяцей на службу ў двор ці ў места. Сьпярша Ганна нас меншых вучыла гэтыя катэхізмы, а пасьля я, калі навучыўся чытаць, дык амаль усе гэтыя катэхізмы ведаў на памяць. А калі мне быў дзявяты год, дык я наняўся адпасьці тыдзень пры пастуху й зарабіў паўрубель. За гэты паўрубель тата мне купіў
    123 Відаць, маецца на ўвазе адна з сучасных вёсак — Вялікія або Малыя Ўкропавічы.
    124 Рускі — тут: праваслаўны.
    125 Лагазінскі — ад назвы ўладаньняў Лагаза.
    таўстую кніжку “Sluzba Boza”126; я яе заўсёды чытаў і стаўся рэлігійным фанатыкам.
    Калі рэлігійная сьвядомасьць — а нават і фанатызм — наступіла ў мяне ў зусім раньнія гады, дык нацыянальная сьвядомасьць была доўга вельмі туманная. Аднаго разу, калі я быў зусім малы, дык чуў, як у нашай хаце вялікія завялі гутарку аб геаграфіі. Хтось да нас прыйшоў і кажа, што вецер вялікі з Польшчы, а нехта другі падаў рэпліку: “А ці ж мы ня Польшча?” Хтось іншы паясьніўяму, што мы не палякі, мы толькі веры польскай, а самі — простыя й гаворым па-простаму. Тымі ж гадамі я атрымаў другую вестку, аб забраным краі. Прыйшло з воласьці паведамленьне: калі хто хоча, дык можна пісацца на высяленьне ў Сібір. Прыйшла да нас Алёксава Г ануля й пачала гутарку аб высяленьні. Яна сказала, што той лепей зробіць, хто перш запішацца й выедзе, дык зойме лепшую зямлю, а пасьля сілай усіх пагоняць у Сібір, бо наш край забраны. Расейскі цар наш край забраў самавольна, дык іншыя цары яму загадалі, каб выйшаў з нашага краю. Расейскі цар адказаў: “Я хоць і выйду з гэтага краю, але людзей не пакіну. У мяне ў Сібіры шмат зямлі, дыкя гэтыхлюдзей пераганю ў Сібір, а зямлю пустую пакіну”.
    Я патрохі вучыўся чытаць і па-расейску, можа годам пасьля як па-польску. Першыя словы я навучыўся чытаць на пачках табакі: махорка, бакун127, Цукермат (гэта прозьвішча гаспадара табачнай фабрыкі). А пасьля, калі ўжо чытаў польскія ксёнжкі, дык там на другой старонцы было надрукавана: “Дозволено цензурою, Варшава”. Калі я добра навучыўся чытаць па-польску, дык мне купілі й расейскі лемантарык, але чытаць не вучылі. Я навучыўся літары, чытаў сам па аналёгіі польскага чытаньня, але маё чытаньне было вельмі калечанае, бо націскі ўсюды ставіў толькі на канцы слова й вялікія літары (яць — Б, ер — т>, еры — ы, фіта — 0)128 вымаўляў поўнасьцю.
    Калі мне было іо год, дык нечакана на мяне ўзваліліся клопаты: стараста з выбарным прыйшлі аж у хату й патрабавалі ад бацькі, каб мяне аддаў у Слабаду (за 6 км) у школу. Для мяне нават быў нейкі гонар, што ў воласьці ведаюць пра мяне; я нават гэтаму быў рад і думаў, што бацька ня выкруціцца й завязе мяне ў школу. А бацька адмаўляўся, што я малы й там сябе не дагледжу, бо там патрэбна было сабе абед гатаваць. А бацька ўсё ж выкруціўся ад гэтых клопатаў: ён пайшоў у карчму й там начальству купіў кварту гарэлкі за 40 капеек.
    126 “Sluzba Boza” (польск.) — “Служба Божая”, падручнік рэлігіі.
    127 Бакўн — танны гатунак тытуню.
    128 Вялікімі пералічаныя літары аўтар называе, магчыма, таму, што часта выкарыстоўваліся друкарскія гарнітуры, у якіх літары ь, ы, е былі вышэйшыя за астатнія — ь, ы, е.
    Год 1901 прынёс мне нейкае інтэлектуальнае абуджэньне. Работа ў мяне была, як і папярэднія гады: дзьве радоўкі адпасваў у сяло да пастуха, а ў вольныя тры тыдні пасьціў або асобна свае каровы, або каня. Часамі па сьвятах адвячоркам у вадно месца зьяжджаліся хлопцы й дзяўчаты; дзяўчаты зьбіраліся ў адну грамаду, а хлопцы ў другую. Дзяўчаты грамадой сьпяваюць песьні, а хлопцы зь сярэдняга веку, 15—16 гадоў, займаюцца гульнямі: барца драць, каты пасьціць, у перацяжкі ці ў боркі бяруцца. А часам сьпявалі й хлопцы, якім прызыў падыходзіў, — рэкруцкія песьні. Дзявочыя й хлапцоўскія песьні на мяне сум наводзілі, але гэты сум нейкі прыемны, захапляючы. Гэты год у чвэрць129 пасьля Сёмухі сем хат нашай вёскі згарэла. Я гэта назіраў з балота — быў у полі ля пастуха. Тады пастух статку нанач не пагнаў, і я пры статку начаваў на полі. У нас тады згарэў толькі хлеў, а хата й клець былі абаронены.
    1900 год аказаўся сухаваты, a 1901 быў зусім сухі, што нават балоты да восені засталіся ўсюды сухія. Той год на полі нідзе вады не было, але я й Антось Мацеяў, калі заставаліся ля сьвіней, дык у Езабавым Лагу выкапалі калодзеж на два аршыны глыбіні, а яго капалі рукамі й шапкамі пясок з вадой выбіралі. 1902 год быў мокры, a 1903 яшчэ макрэйшы й позны. Гэтыя абодва гады, як і перш, я летам адпасваў дзьве радоўкі поля да пастуха ды яшчэ там-сям і дадатковыя тыдні — ад чужых, а ў вольныя тыдні таксама пасьвіў або свае каровы, або каня. А зімой лапцяў не плялі, а калі й плялі, дык надта рэдка, але ўжо ў гэтыя гады сам навучаўся перш падпраўляць старыя, а пасьля зь пянькі рабіць пахлапні'30, бо хацелася днём схадзіць пакоўзацца, а вечарам па вуліцы гайсаць.
    Наша вёска была вялікая, хлапцоў-падлеткаў было шмат, каля дзесяці. Вечарам яны выходзілі на вуліцу. Калі дзе было сьлізка, дык рабілі трэль131 ды коўзаліся, крычэлі, гарэзьнічалі, у сьнежкі біліся, а калі гэта была нядзеля, дык і на ігрышча заходзілі. У гэтыя гады й мяне цягнула ў грамаду. А калі часам дзе пападалася вясельле, дык гэтыя няпрошаныя госьці й моцна заміналі, але па беларускім звычаі іхная прысутнасьць не абмяжоўвалася.