• Часопісы
  • Запісы 40

    Запісы 40


    Памер: 811с.
    Мінск, Нью Йорк 2018
    183.21 МБ
    Вялікае мне сталася шчасьце, калі надарыўся выпадак паехаць у гэтае балота. Было гэта ў суботу перад Сёмухай. Дзень быў цёплы, нават гарачы. Якраз тады быў у нас першую вясну той конь, што адсудзілі ў Цёрлы. Мы ехалі зь Янкам. Гэты конь меў такую натуру, што з гары бег як шалёны. I гэтым разам у Глінішчы з гары так шпарка пабег, што калёсы, б’ючыся аб каменьне, падскоквалі ўгору. Я моцна трымаўся за
    88 Адрожняюцца — тут: аддзяляюцца.
    89 Клябанія — паралельная назва вёскі Корань, бо тут мясьцілася плябанія (клябанія).
    90 Хрышчэньнік — хлопец даводзіцца хрышчэньнікам свайму хрышчонаму бацьку, а дзяўчына хрышчэньніцай (АВ).
    91 Блізка — тут: амаль.
    надубку92, прыціснуўшы бараду да надубкі, дык зьбіў сабе бараду. Мы тады згубілі торбачку з вараным гарохам, што бралі з сабой на полудзень, бо хлеба не было.
    Далей увесь час ехалі між выплыўшага жыта. Калі пераехалі Баб’ю Лужу — аж калодкі калёс хаваліся ў вадзе, — уехалі ў сасоньнік, які запахнуў смалой. Пераехалі гэтую барчавіну93, далей сунуліся імшарай па вадзе блізка па калодкі. Сьмярдзеў багун, а каля нас роем лёталі мухі й авадні. Апынуўшыся на месцы, Янка каня выпраг, павёў і навязаў на палянцы, яны з татам пачалі сена грабіць і выносіць з балота на барчавіну да калёс. Мне надта хацелася па лесе пахадзіць, але баяўся, каб не заблудзіць ці каб ведзьма не схапіла, як сынка Яначку. Таму я застаўся на паляне, сядзеў пад калясьмі й бараніўся ад мух і сьляпнёў. Калі тата зь Янкам зграбілі ды ўзлажылі на калёсы сена, яшчэ й маю94 насеклі к Сёмусе й таксама палажылі на воз. Я ехаў на калесьнікў95 й моцна трымаўся за парубень96.
    На чацьверты дзень Сёмухі сястра Ганна пагнала каровы пасьціць у балота й я за ёй падаўся. Гэтым разам прабыў у балоце цэлы апаўднёвік97 і з гэтым балотам трохі распазнаўся98.
    3 шасьці да васьмі гадоў кожнае лета я меў працоўны абавязак: вясной, калі пачынаў усходзіць ГуГоль", дык я з торбай хадзіў па полі й зьбіраў яго для статку. Калі вясной сеялі ячмень ці каноплі або грады рабілі, дык трэ’ было курэй пільнаваць. Летам хадзілі з торбамі на поле і ў засеяным збожжы зьбіралі траву для кароў і сьвіней, а для сьвіней яшчэ секлі сечкай у карыце. А калі бульба вырастала надвосень100, дык трэ’ было накапаць і наскабліць бульбы да заўтрашняга дня.
    Калі толькі я быў вольны ад хатняй працы, а Ганна была ў полі ля пастуха ды ля сьвіней, дык я ішоў да яе, бо мне прыемна было быць сярод прыроды й хацелася азнаёміцца з рознымі мясьцінамі нашага поля.
    92 Надубка — верхняя падоўжная рама на панарадзе, біла (АВ).
    93 Барчавіна — сухазем’е між балота, зарослае хвойнікам (АВ).
    94 Май — маладыя галінкі дрэваў, часьцей бярозы, якімі ўпрыгожвалі хату й двор.
    95 Калясьнік — воз сена, наложаны на калёсы (АВ).
    96 Парубёнь — кавалак моцнай жардзіны, што снапы ці сена на возе ўціскаць (АВ).
    97 Апаўднёвік — пара з 12 гадзіны да вечара.
    98 Распазнацца — пазнаць адно аднаго ня толькі з твару, але й з натуры (АВ).
    99 Відаць, маецца на ўвазе гугаль, або куколь, — пустазельле, якое расьце ў злакавых расьлінах.
    100 Надвосень — пара перад восеньню.
    Калі мне быў сёмы год, я з татам езьдзіў да мястэчка й там тата мне купіў новую шапку за дваццаць капеек, і гэта лета101. Марцін скроіў з татавай старой сярмягі мне сярмяжку, а мама пашыла, дык я ад жніва гэтага году ўжо самастойна пасьціў свае каровы. А наступным, дзявятым годам я быў ужо зусім упрэжаны ў працу, бо ад самай вясны да познай восені дзень пры дні пасьціў свае тры штукі статку; але калі прыходзіла радоўка праз чатыры тыдні на пяты адпасваць у сяло да пастуха, дык свае каровы пасьцілі старэйшыя, а я “ганяў у поле”да пастуха. Гэты год для мяне быў цяжкім, бо трэ’ было заўсёды рана ўставаць, а сярод лета хоць паўднём некалькі гадзінаў заставаўся дома, але спаць днём быў не прызвычаены. Калі днём засыпаў, дык балела галава, рабілася блага й было цяжка пад грудзямі. Далейшыя гады я быў ужо прызвычаіўся днём спаць, хоць заўсёды пасьля сну нейкі час балела галава.
    У гэтым леце мне здараліся пакутныя моманты, але часам і вельмі цікавыя ды прыемныя. Аднаго разу зь вясны ліў палівень цэлы дзень. Мне мама на галаву закруціла вялікую пасьцілку й, укруціўшы мяне ёй, завязала падпахі. Гэтая посьцілка, сярмяжка й кашуля былі прамокшы. Я пасьціў у густой высокай лазе пад Стаўкамі. Там вялікія хлопцы ўсёй вёскі пасьцілі коні, дык і я застанавіўся каля гэтага агню. Агледзеўся — аж майго статку няма. Я пайшоў у гушчар шукаць, а там у маю пасьцілку ўчапіўся сук, то не было як дастаць, каб ззаду або адчапіць сук, або адвязаць пасьцілку. Я пачаў тузгацца, як птушка ў сіле й плакаць. Калі нарэшце адарваўся ад гэтага сука, дык абмарочыўся102 й ня ведаў нават, у якім баку тое вогнішча, адкуль я прыйшоў. Нарэшце, плачучы, з расшурпанай103 пасьцілкай, прыбіўся да вогнішча. Тады суседні дзяцюк, што пасьціў коні, Янка Барука, пайшоў, знайшоў мой статак і прыгнаў да вогнішча. Я тады да самага вечара трымаўся блізка вогнішча з сваімі каровамі.
    Другі раз летам я пасьціў каля гэтай самай лазы, але калі зазыГавалі104 мае каровы й пабеглі ў розныя бакі ў гэтую лазу, я зноў, галосячы, пабег за імі. Па нейкім часе знайшоў старэйшую карову Пяцярэню й прыгнаў яе з лазы. Але зноў галашу, бо калі пакіну яе адну тут, каб ісьці іншых шукаць, дык яна ўлезе ў шкоду. Пачуў мой плач вялікі хлопец Юзя Карвацкі (ён за мяне быў старэйшы на сем гадоў), які пасьціў сваю карову на повадзе, на мяжы; ён прывёўся да мяне й папільнаваў маёй каровы, пакуль я прыгнаў чорную карову, а бычка знайшоў аж
    101 Гэта лета, у гэтым леце — тут: у той год.
    102 Абмарочыцца — згубіць кірунак у незнаёмай мясьціне (АВ).
    103 Расшурпаны — разбэрсаны, раскіданы.
    104 ЗыГаваць — статак зыГуе, калі бяжыць як шалёны таму, што кусаюць Гілі. Гіль — кузурка, што летам кусае статак (АВ).
    на другім баку лазы — у лішчанскай105 грэчцы. Я гэтую ягоную даброць памятаю ўсё сваё жыцьцё.
    Але нямала я меў у гэтае лета і ўсьцешных часінаў. У лепшыя дні я меў за вялікае задаваленьне быць адзінокім сярод прыроды. Мне надакучалі дажджы, дык я прыглядаўся на неба да хмараў, да ветру, каб адгадаць, якое будзе надвор’е заўтра, і з таго часу стаў варажыць па хмарах аб надвор’і наступных дзён. Аднаго разу я ляжу дагары106 й гляджу на неба. Яно не такое празрыста-блакітнае, як заўсёды, але ледзь-ледзь жаўтаватае. Зірнуў на сонца, а каля яго — вясёлкавы крут. Я тады першы раз заўважыў на небе такую зьяву. Тады й падумаў, што можа гэта на якую ўкажэю107 на мор ці на вайну. А калі пасьля паўдня пагнаў, дык неба было чыстае й кола каля сонца не было. А назаўтра зраньня было хмарна й цёпла, а ў позныя абеды108 пайшоў дождж, і блізка да вечара ліў палівень. 3 таго лета я заўважыў: калі на небе зьяўляюцца рэдкія празрыстыя хмары, дык гэта на дождж. А калі гэткія празрыстыя хмары, як дарогі ў елачкі, дык гэта на вецер. Калі пасьля заходу сонца выплываюць чырвоненькія воблачкі, дык гэта на пагоду, а калі жоўтыя або цёмныя — на дождж, можа нават і доўгі.
    На наступны год, калі мне было ўжо дзевяць, я асобна сваіх кароў мала пасьціў, але за гэта да пастуха дзьве радоўкі адпасваў: адну за сябе, а другую за дзядзькоў Якуба й Караля. Выходзіла так, што два тыдні запар адпасваў, а тры быў вольны. У гэтыя вольныя дні я пасьціў каня. Гэтая работа была лягчэйшая й весялейшая, але недахопам было тое, што наш конь (той самы, што некалі адсудзілі ў Цёрлы) быў пужлівы й шаляніца109: ён па некалькі разоў на дзень скідаў мяне. Коні пасьціць было досыць прыемна. Звычайна пасьцілі іх у балоце па некалькі хлапцоў разам. Тут хлопцы плялі ракітавыя бізуны, венікі ў лазьню і ў хату ды мётлы да току, так загатоўвалі іх шмат, каб стала на цэлую зіму.
    Чытаць я пачаў вучыцца, калі быў яшчэ малы, бадай сёмым годам. Беларусы-каталікі ў тыя часы вучылі дзяцей чытаць па-польску. Цікава было тое, што ні той, хто вучыўся, ні той, хто вучыў, зусім не разумелі польскай мовы, але дзеці хутка чытаць навучаліся — за два-тры гады. Часам маці ці бацька хваліліся: “Мой сын чытае, якрэпу грызе”, значыць, вельмі шпарка. Але гэты чытэльнік сэнсу ў прачытаным не разумеў і ніхто ад яго гэтага не дамагаўся. Навучэньню чытаньня быў цьвёрда ўсталяваны пэўны мэтад: перш-наперш вучань павінен добра
    105 Лішчанскі — прыметнік, відаць, ад назову в. Лішчыцы.
    106 Дагары — ляжаць тварам угору (АВ).
    107 Укажэя — нейкі надпрыродны знак, які вяшчуе людзям нейкую бяду: мор, голад, вайну (АВ).
    108 У позныя абеды — пара каля 16 гадзіны.
    109 Шаляніца — дзівак, жартаўнік, калі дзівацтва пераходзіць у дурноту (АВ).
    навучыцца альфабэт, каб ён, дзе ні ўбачыць літару, заўсёды мог яе назваць. Потым вывучаліся чытаць склады, дзе па парадку да кожнага зычнага гуку дадаваўся галосны. Далей склады былі з трох літараў і нарэшце з чатырох і больш. Напрыклад: b-r-z-a = brza, b-r-z-e = brze; k-r-z-e = krze, k-r-z-u = krzu. Тут кожны гук вымаўляўся выразна, хоць гэта пярэчыла правілам польскай мовы110. Пасьля складоў пачыналі чытаць “Rano”111, а потым “Расіегу”112 ды па парадку ўвесь лемантар, але чыталі сьлібізуючы, г. зн. па складох: r-a = ra, п-о = по — rano; w-s-t-a = wsta, w-s-z-y = wszy — wstawszy; d-z-i-e = dzie, c-i-y = ciq — dzieci^'13. Калі канчалі сьлібізаваць лемантар, то варочаліся назад і гэты самы лемантар праходзілі поверху.
    Першы год я за зіму лемантар прасьлібізаваў і з палову прайшоў поверху. На другі год прачытаў поверху гэты лемантар і “Officium” (кніжка для набажэнства, нашы сяляне называлі яе “Ахвіцьюмка”, а іншыя “Ахвіцынка”). Мяне вучыў чытаць старэйшы брат Янка, а Янку — бацька. Бацька казаў, што ён зь месяц пахадзіў чытаць да старога Шалягоўскага, былога дворнага музыкі. Бацька чытаў памаленьку, па складох, але выразна, а брат Янка чытаў шпарка й выразна. Калі Янка мяне вучыў чытаць, дык пільна не сядзеў, бо часта яго не было дома, а я вучыўся чытаць прытычкамі114. У гэтыя гады, апрача чытаньня, у мяне была й іншая работа. Трэ’ было зганяць курэй, калі ўскаквалі на ложак ці на стол, а часам трымаць верацёны, калі матка іх зьвівала ў клубкі. У нас у вёсцы кожную зіму вучыў чытаць яшчэ й дарэктар — былы дворны лёкай Паўлюк. У яго зьбіралася дзяцей каля пятнаццаці, а то й болей. Ён з сваёй школай хадзіў па чарзе па хатах: у кожнага вучня тыдзень займаўся ў хаце, там і харчаваўся. Мэтад вучобы быў гэткі самы. Гэты Паўлюк зіму вучыў дзяцей, а летам за гэта сядзеў у вязьніцы. Я з зайздрасьцю паглядаў на Паўлюковых вучняў і зь вялікай ахвотай пайшоў бы туды, але ў мяне тады не было лапцяў і не было чаго надзець, аж галоўнае — дзе ж бы зьмясьцілася столькі дзяцей у нашай хаце! Ды й тыдзень дарэктара харчаваць, а ў нас саміх былі недастаткі. Але, як я ведаю цяпер, наш Янка болей разьбіраўся ў чытаньні, як той дарэктар Паўлюк, дык і не было ніякай патрэбы туды пасылаць дзяцей.