• Часопісы
  • Запісы 40

    Запісы 40


    Памер: 811с.
    Мінск, Нью Йорк 2018
    183.21 МБ
    У чужыя спрэчкі й звадкі не хацеўумешвацца й за сьведку не хацеў ісьці. Але калі жэўжыкі якія ці чужыя робяць каму шкоду ў яго на вачах, дык ён вымушаны быў умяшацца ў справу й гарэзу ўшчунуць і пакараць (гэта правіла ў яго захавалася ад тых часоў, калі ён быў малым), а за гэта ўсе жэўжыкі-гарэзы яго вараваліся28 і перад ім не адважаліся рабіць шкоды й распусты. Калі аднаго разу чужыя дзеці ў сваім гумне летам, калі нікога не было дома, разлажылі агонь недалёка ад пуні, дык ён асьцябаў іх дубцом. Аднаго разу ён ішоў полем і ўбачыў, што жэўжыкі-распусьнікі ўцягнулі чужое жарабя ў глыбокую сажалку, каб яно плавала, дык ён пайшоў і разагнаць гэтых вырванцаў29. Але Каралёў Міхалка быў спрытны лягтыка30 (яго ніхто ня мог дагнаць) і вялікі
    25 Пахань — ворная зямля (АВ).
    26 Сьцісклівы — ашчадны, які на марна нічога ня пусьціць (АВ).
    27 Сумёй — нанесеная гурба сьнегу (АВ).
    28 Варавацца — высьцерагацца, пабойвацца (АВ).
    29 Вырванец — разбэшчаны малады чалавек, што можа ўвачавідкі з рук нешта выхапіць (АВ).
    30 Лягтыка — лёгкі на бягу; бягун (АВ).
    распусьнік, стаў дражніцца зь ім ды адбягацца, але бацька кінуўся за ім бегчы, і скора дагнаў, і адсьвянціў31 повадам. А бацьку тады было каля 6о гадоў, але ён малады быў выдатным лягтыкам.
    Калі ён быў маладым, меў вельмі добры зрок, што за 16 кілямэтраў заўважаў мястэчка й разрозьніваў у ім будынкі, але й на блізкую мэту ён мог добра заўважаць і знайсьці тое, што нехта схаваў. Калі ў 1918 годзе ня можна было трымаць стрэльбаў, дык мой меншы брат, калі хадзіў на цецерукі, дык хаваў стрэльбу на полі ў крушні. Дзеці пасьцілі сьвіньні й, знайшоўшы гэтую стрэльбу, перахавалі ў жыце. Брат ня мог знайсьці гэтай стрэльбы, бо цэлае поле было ўжо вялікага жыта. Пайшоў бацька шукаць, прайшоў некалькімі межамі й за гадзіну знайшоў гэтую стрэльбу. Часамі ў неспакойныя часы [у 1919—1921 гадох] мы хавалі паперы ў саламяных стрэхах, а пасьля не маглі знайсьці, дзе схавалі, дык прасілі бацьку пашукаць. Ён толькі паглядзіць на салому, палезе й знайдзе, а яму тады было каля 75 год. Ён ніколі не ўжываў мыла: тлумачыў, што гэта паскудзтва, бо яго робяць з здохлых сабак. Ён у лазьні мыўся венікам, а дома чыстай вадой, а калі рукі часам забруджаны дзёгцем, дык адмываў, шаруючы пяском ці попелам. Насіў белыя нагавіцы й кашулю, каб пядзі не хапала да калень. Анучы накручаны туга, гладка й аборкі нацягнены. Ягоны й пласт як спрасаваны, і капа32 тугая.
    Два разы на ягоным жыцьці я бачыў яго п’яным. Адзін раз, калі я быў зусім малы, дык ён насіў чынш у воласьць, і прыйшоў адтуль п’яны, і ляжаў на палу. Мусіць, паважны чалавек змусіў яго, што ён не адважыўся адмовіцца. Назаўтра рана ён устаў і пайшоў бульбу пераворваць, а я пайшоў памагаць зьбіраць, але баяўся ў ягоныя сьляды ступаць, бо мне яшчэ перш у галаву ўбілі, што ў п’яным чалавеку нячыстая сіла сядзіць. Хоць бацька быў ужо ня п’яны, але я сумняваўся, ці выйшла зь яго нячыстая сіла. Другі раз, калі ён быў у карчме, дык туды заехаў ягоны дзядзька з Прудкоў — Грыцаль. Гэты раз ён вельмі ветлы быў, жартаваў, чаго зь ім ніколі не бывала. Ён сябе трымаў перад дзяцьмі ў сям’і афіцыйна, каб лішняга слова не сказаць, як пэдагог у школе; калі хто зь дзяцей скажа непатрэбнае слова, дык зразу заўважыць.
    Матка была клапатлівая, працавітая, заўсёды рабіла, заўсёды сьпяшыла. Яна адначасова і ў печы паліць, і шые ці лапці пляце, і заўсёды гаворыць; магла за вечар чатыры-пяць пар лапцей сплесьці. Калі толькі зімой бацька паедзе ў лес, а яна адна застаецца дома, дык прадзе і ў паўголаса песьні пяе, і кожны раз усё новыя, усё іншыя, а калі ў вёсцы дзе ладзіцца вясельле, дык яна вясельныя песьні пяе. Пеючы песьні, яна заўважае, калі й ад каго яна гэту песьню навучылася. Калі сьвятам
    31 Адсьвянціць — тут: адсьцябаць.
    32 Капа — куча сена восем пластоў (АВ).
    ці ў Сьвятыя Вечары калядоўкай33, дык яна дзецям казкі апавядае. Калі толькі хто зь дзяцей заўважыць, што тата прыехаў на двор зь лесу, дык яна спыняе песьні з словамі:
    — Дося ўжо пець, a то бацька крыўляцца будзе.
    I сапраўды, бацька не любіў гэтага, уважаючы гэта блазенствам. Яна з пашанай успамінала сваю сям’ю, казала, што ў іх было шмат бабаў, дык яны, прадучы, заўсёды пелі, а калі часам не сьпяваюць, дык дзед загамоніць:
    — Чаму вы, бабы, не сьпяваеце?—дый сам песьню зацягне, “Мяцеліцу” ці “Каляду”.
    У маткі яшчэ адна была асаблівасьць памяці, як бы гістарычная. Яна знала амаль усіх людзей сваёй парафіі й іхнае радавое паходжаньне. Хто каму які сваяк, каму далёкі, а каму блізкі. Хто тут спрадвечнага роду, а хто наезны. Даўна асабліва паважаліся тутэйшыя прадвечныя жыхары, а новыя былі не ў пашане: “Адкуль жа ён?” — “А з усяго сьвету”.
    Старэйшы брат Янка быў змалку гадоў працавіты, рупны, старалы34, ён кожны час знаходзіў нейкую работу, праўда, ягоная работа была марудная, бо ён стараўся разгледзець, дзе трэба разьмераць. Ён змалку гадоў стаў рупіцца, каб стрэхі не цяклі, каб сьнег ня веяў у хлеў. Стаў сачыць за працай на полі й практыкавацца зь зямлёй, каб лепей расло збожжа. Мог чытаць кнігі, любіў іх, разьбіраўся ў палітыцы й нацыянальным пытаньні, а з паяўленьнем “Нашай Нівы” стаў сьвядомым беларусам.
    Харчаваньне
    Харчаваньне ў нашай сям’і было простае й аднастайнае. Сьняданьне зімой — зазвычай вараная бульба з шалупінамі й хлеб. Як кажуць, хлеб у нашай вёсцы быў траякі: белы, чорны й ніякі. Белы хлеб (значыць, зь веянага жыта безь мякіны) у нашай вёсцы елі тры-чатыры хаты, а рэшта — чорны або ніякі. Чорны хлеб меў дзьве асаблівасьці: якродзілся (гэта хлеб толькі з тэй мякінай, што намалочаная разам з жытам з адных і тых снапоў) і ў дадатак да гэтай самай мякіны дасыпалася яшчэ іншая: льляная35 ці грацковая36. Большая палова нашай вёскі ела хлеб якродзілся, а меншая — зусім чорны з дасыпанай мякіны. Змалочанае й ссыпанае жыта зь мякінай на хлеб — звалася хлебніца. Калі трэ’ было ехаць у млын, дык хлебніцу ў мяхі набівалі таўкачамі. У нашай сям’і хлеб елі якродзілся, ды яшчэ нават насявалі на рэшата,
    33 Калядоўка — працяг часу каля двух тыдняў да Каляд і два тыдні пасьля Каляд (АВ).
    34 Старалы — рупны (АВ).
    35 Льляны — ільняны.
    36 Грацкоўе — салома ад грэчкі (АВ).
    каб пяску й дробнага пылу не было. Часам на сьняданьне да хлеба й бульбы варылі зацірку, ці кулагу, ці подкалатку, калі было чым біць, ліць ці запраўляць, хоць зрэдзь, поліўку.
    На зацірку бяруць звычайна ячную муку ў місачку ці начовачкі, спырскаюць вадой ды труць, дык частка гэтай мукі саб’ецца ў клёцачкі рознай велічыні, а пасьля іх у вар засыпаюць.
    Кулага — гэта проста на вар сыплюць муку ды хутка мяшаюць, каб сухой мукі не было й каб ня зьбілася на вялікія клёцкі.
    Подкалатка — гэта звараная, абіраная й парэзаная на дробныя кавалкі бульба, а калі прыварыцца, дык яе падкалочваюць ячнай мукой. На абед варылі шэрую (зь лісьця) капусту й Груцу, болыпай часткай тоўчаную ў ступе. Найболей у гэту іруцу дабаўлялі бобу, гароху або скобленай (абіранай) і парэзанай на кавалкі бульбы. На вячэру найболей заставалася гэтай самай стравы ад полудня37, а часам варылі цёплай бульбы. Вясной страва мянялася, бо пасьля засеву бульбы яе ўжо не было, і да вясны квашаная капуста канчалася. Вясной варывам былі кіслыя буракі або маладая крапіва з кісьлёй38, а часам з буракамі. А калі цяплела, дык вырастала шчаўе. Вясной на сьняданьне варылі кулагу ці зацірку або халаднік з шчаўя й елі з хлебам. Але калі бульбы не было, дык хлеб быў надта няспорны39, то склалася й прымаўка: “Трэба хлеб пакідаць к бабоваму цьвету” (г. зн. на канец чэрвеня — пачатак ліпеня). Летам на варыва варылі лебяду, маладую сьвірэпку з шчаўем, асацец40, трыпутнік.
    Калі пасьпявала жыта й вырастала новая бульба (а цыбуля-пер’е яшчэ перш каля Купальля вырастала), дык тады харчаваньне вёскі паляпшалася: варылі скобленую бульбу й пяклі смачны пахнючы хлеб з новагажыта. Калі бульба пераставала скабліцца (калі на ёй прысыхала шалупіна), тады пачыналі яе зноў варыць з шалупінамі. Але калі каторы год, бывала, бульба лепей зародзіць, дык часамі абразалі зьлёгку шалупіну ды варылі салёную бульбу або, зварыўшы бульбу з сольлю, яе таўклі на кашу ды заскварвалі салам. Страву ў скаромныя дні бялілі малаком, а часам затаўкалі41 здорам ці кідалі скварку сала ды, калі зварыцца, яе расьціралі. Гэтаксама й з затаўкай42: калі каляду43 лепшую
    37 Полудзень — есьці ў палавіне дня (АВ).
    38 Кісьля — чырвоная вада, дзе буракі кісьлі (АВ).
    39 Спорнае — тое, што не ўбывае; спорны — багаты, безубытковы, трывалы.
    40 Асацёц — відаць, маецца на ўвазе асот гародны.
    41 Затаўкаць — заправіць тлушчам, нечым тлустым.
    42 Затаўка — здор, саланіна ці мяса, што кідаюць у гаршчок, каб страва была смачнейшая (АВ).
    43 Каляда — тут: сьвіньня, якую білі на Каляды.
    білі, дык затаўка даўжэй цягнулася, а калі часам сьвіньні выдыхалі, дык зусім цэлы год быў посны. У лепшыя гады наша мама ўмела куркулявацца44, каб канцы з канцамі стачыць, як з затаўкай, так і зь іншым харчаваньнем. Яна ўсё паўтарала прымаўку: “А, мае дзеткі. Лепей доўгі голад, як кароткі”, значыць: лепш даўжэйшы час скупей харчавацца, чымся падскочыць такі час, што ўсё выйшла і ўзяць няма адкуль.
    У нядзелі ці сьвяточныя дні зусім іншае было харчаваньне — значна ласейшае45. У нядзелю й сьвята заўсёды пяклі бліны. На першае сьняданьне гарачыя бліны часам мазалі здорам ці перапусканым46 лоем, калі такі быў. На абед (каля іо гадзіны) варылі расол, калі гэта было восеньню, калі рэзалі авечкі, або зімой, калі білі каляду. А вясной і летам, калі сала цягнулася, дык варылі мачаньне. Яно рабілася так: разбоўтвалі бітыя яйкі на салодкім малацэ, а калі малака было вобмаль, дык на вадзе, дамешваючы сюды проста ячнай мукі, калі не было лепшай. Расскварвалі сала ды скваркі з тлустасьцю ўлівалі ў маленькі саганчык ды сюды ўлівалі гэтыя разбоўтаныя яйкі з мукой і варылі ў лёгкім духу памешваючы. Мачаньне мачалі блінамі й елі па скварцы. Найлепшым ласункам было, як на вячэру ў восеці (калі там сушылі снапы) сьпякуць кашалёк бульбы, якая вельмі пахнула й смакавала.
    У цяжкія гады, як у нашай сям’і, гэтак і ў бальшыні сялян нашай вёскі, калі вясной не хапала хлеба, дык бралі пазыку збожжа з магазыну47, але хлеб з магазыновага жыта быў горшы, як з хлебніцы, бо гэта жыта было тухлае, а часам паедзенае мышамі.