Запісы 40
Памер: 811с.
Мінск, Нью Йорк 2018
выдадзены ў 1906 г. у Санкт-Пецярбургу. Сярод аўтараў згадваюцца Цётка (Пашкевіч), Карусь Каганец, Вацлаў Іваноўскі.
143 Абгукаць — абмовіць, абгаварыць, панізіць чалавека на славе (АВ).
144 Засмаргнёны — завязаны засмаргаю (зашмаргаю), пятлёю.
145 Маецца на ўвазе — каталікам, пераведзеным у праваслаўе, дазваляюць вяртацца ў каталіцтва.
настаўніка Жалейкі блізка месяц, каб ён мне дапамог аўладаць гэтымі хітрымі дробамі, хоць і каштавала мне гэта веда два рублі.
Перш пакуль мне ісьці ў школу, дык я прачытаў вельмі цікавыя польскія кнігі — “Pogadanki о niebie і ziemi” і “Dzieje polskie w 24 obrazkach”146 Казімера Гуральчыка147. Гэту апошнюю я чытаў, калі вучыўся ў II і III клясах. Калі настаўнік Шчэмер расказваў III клясе аб расейскай гісторыі, дык я вельмі ўважна слухаў і параўноўваў з польскай гісторыяй. Калі ён даводзіў, што “наш вялікі князь Уладзімір^ ахрысьціў наш народ у праваслаўную веру”, я ў сваім духу меў: “Маніш! Тут былі польскай веры каталікі, але рускія іх перавярнулі ў рускую веру й касьцёлы паварочалі на цэрквы”. Але калі я пачаў чытаць польскую гісторыю, дык аб нашых местах штось не ўспаміналася. У мяне стаў зьяўляцца сумліў наконт маёй польскасьці, але я быў фанатычна настроены супраць довадаў настаўніка Шчэмера, што мы паходзім ад рускіх. Калі ксёндз Пацэвіч гаварыў аб нашай простай мове, што яна ўласная наша, дык я часткова зь ім згаджаўся, але ня толькі цураўся другой часткі гэтага слова, -рус, але й ненавідзеў яе, бо яна быццам даводзіла, што мы рускія. Праходзячы гісторыю ў III клясе, я выразнасьці аб нашым паходжаньні не дабіўся. У расейскай геаграфіі, дык там успаміналася аб беларусах, нават былі намаляваны мужчына й баба. Мужчына меў белую валёнку149, белуто сьвітку, белую сарочку, белыя нагавіцы, але лапці ня наскія, а расейскія. У бабы на галаве было накшталт наміткі, але ўвесь яе перад ад шыі да ног закрыты хвартухом, а нашы бабы гэткіх хвартухоў не насілі, але андарак і шнуроўку.
У канцы кастрычніка 1909 году я ўступіў у Хаценчыцкую дзьвюхклясавую школу, у якой заняткі пачаліся з паловы верасьня, дык я на паўтара месяца спазьніўся, ну й на гэтулькі ж адстаў ад сваіх сяброў, асабліва па арытмэтыцы й геамэтрыі. У іншых такіх дзьвюхклясавых школах праграма была зьніжаная, а тут яшчэ павышаная, ды яшчэ звыш праграмы было дадана гародніцтва, садоўніцтва, пчалярства. Была зьвернена вялікая ўвага на чытаньне кніг, на самастойнае ўкладаньне пісоўных прац. Пісаліся такія тэмы: “Век жыві — век вучыся”, “Праца корміць, а гультайства псуе”, “Сама себя раба бьет, коль нечнсто жнёт”, на грамадзкія тэмы: “Шкода ад п’янства”, “Што ты рабіў бы, каб меў
146 “Pogadanki о niebie і ziemi”, “Dzieje polskie w 24 obrazkach” (польск.) — ‘Тутаркі пра неба і зямлю”, “Польская гісторыя ў 24 карцінках”.
147 Казімір Гуральчык (польск. Kazimierz Goralczyk, сапр. Wladyslaw Ludwik Anczyc, 1823—1883), польскі паэт, драматург, перакладчык, выдавец, грамадзкі дзеяч.
148 Уладзімір Сьвятаславіч, Уладзімір Вялікі (каля 960—1015), князь кіеўскі, пры якім адбылося хрышчэньне Русі.
149 Валёнка — валеная з воўны зімовая шапка (АВ).
шмат грошай?”, “Якіх людзей і за што мы павінны шанаваць?” і ім падобныя.
Я кончыў пачатковую школу ў 1907 годзе, а мой брат Казік — у 1908-м, але ні ён, ні я далей і ня думалі ісьці вучыцца. У двары Красны Бор жыла кутам150 удава Альжбета Сапрык. Да яе кожнае лета прыяжджаў на адпачынак сын Язэп — настаўнік, грамадзкі дзеяч, шырокавядомы на заходняй Барысаўшчыне і ўсходняй Вялейшчыне, родам з нашай парафіі. Ён сказаў, што мог бы аднаго ці двух хлапцоў узяць у сваю школу; дык мой брат схадзіў да яго на праверку. Настаўнік прыняў і сказаў у першай палове верасьня прыяжджаць вучыцца. Восеньню было шмат працы каля гаспадаркі, дык я ня мог паехаць, ды ўжо было 18 гадоў. Але калі старэйшы брат другі раз павёз Казіку хлеб, дык расказаў аба мне, што я хацеў вучыцца ды ўжо й дробы вучыўся трохі. Настаўнік Сапрык дазволіў прыехаць і мне; калі я даганю прапушчанае, дык буду вучыцца. Я прыехаў і неўзабаве дагнаў прапушчаны матэрыял. Акадэмічную працу выконваў досыць пасьпяхова, бо на першым паўгодзьдзі нават атрымаў узнагароду за хуткае разьвязаньне хітрай геамэтрычнай задачы. Пісьмовая самастойная праца першага паўгоду не зусім удавалася, бо рабіў шмат граматычных памылак. Аднаго разу пісалі на тэму “Камэты ўвогуле й камэта Галея151”, і пры 14 граматычных памылках я атрымаў адзнаку “добра” (4), бо “думка была глыбокая”, як сказаў настаўнік. Гэты мой твор ён перад клясай прачытаў.
Але галоўную ўвагу я зьвярнуў на чытаньне кніг. Я ўсёй сваёй істотай аддаўся гэтай справе — чытаў усё тое, што мог дастаць. Асабліва захапіўся мастацкай літаратурай: прачытаў выдатнейшых расейскіх клясыкаў; з паэзіі я захапіўся Лермантавым152, так зачытваўся творамі Талстога153, што няўзнакі пралятала доўгая зімовая ноч аж да сьвітаньня. Тады я ставіў сабе мэтай прачытаць як мага болей кніг і закончыць гэту школу, а аб далейшым сваім лёсе ня думаў.
Апрача публічных кніг, настаўнік Сапрык меў кнігі нелегальныя — друкаваныя ў 1905—1906 гадох. Гэтыя кнігі ён даваў чытаць толькі мне, а я даваў некаторым іншым вучням. Між іншых мяне вельмі цікавіла гісторыя Расеі, дзе выпучвалася наверх уся дзікасьць і зьверства расейскіх князёў і цароў ад Івана Каліты154 да апошніх
150 Кутам жыць — жыць у ваднэй хаце з гаспадаром (АВ).
151 Камета Галея — названа ў гонар англійскага астранома Эдмунда Галея (1656-1742).
152 Міхаіл Лермантаў (1814—1841), расейскі паэт, празаік.
153 ЛеўТалстой (1828—1910), расейскі пісьменьнік, празаік.
154 Іван Каліта (1288—1340 ці 1341), князьмаскоўскі, вялікі князьуладзімірскі, князь ноўгарадзкі. Іван Каліта першым з князёў пачаў называць сябе вялікім княземусяе Русі.
часоў, прычым гэтыя жудасныя падзеі пацьвярджаліся пададзенымі гістарычнымі дакумэнтамі. Другая цікавая для мяне была “Гісторыя рэвалюцыйных падзелаў у Расеі”155. Праводзячы гутаркі аб татарскай навале на Расею, настаўнік грунтоўна спыняўся на “мангольскім уплыве на характар маскоўскага народу”. Гаворачы аб Пятру Першым156, ён не забываўся дадаць, што Пецярбург пабудаваны на людзкіх касьцях. Гаворачы аб заваёвах Кацярыны II157, настаўнік напамінаў, што ейныя героі Пацёмкіны158, Арловы159, Румянцавы160 — гэта былі авантурнікі; калі хто хоча быць патрыётам свайго краю, дык трэ’ браць прыклад з Касьцюшкі161.
Пры школе быў гарод, і сад, і пчолы. Настаўнік з вучнямі вясной капаўся ў гародзе, закладаў парнікі, рабіў градкі, даглядаў саду й знаёміў з пчалярствам, а ў школе вёў гутаркі аб гэтых галінах гаспадаркі. Ён радзіў вучням, асабліва тым, што дастаткова маюць зямлі, не цурацца працы на зямлі, а любіць яе й заставацца земляробам, робячы культурныя паляпшэньні сваёй гаспадаркі. Ён кляйміў ганьбай тых сельскіх інтэлігентаў, што п’юць, лайдачаць ды яшчэ вымагаюць ад сялян магарыча162 на п’янства й крыўдзяць бедных сялян. Калі часам на лекцыі Закону Божага сьвятар Баярчук (чарнасоценец) прапагуе жыдоўскія пагромы й высьмейвае каталіцкую рэлігію, дык на наступнай лекцыі настаўнік паясьняе вучням аб шкоднасьці такой ідэалёгіі.
Мы з братам кватаравалі пры школе й варылі сабе страву. Нам праз тры тыдні прывозілі харчы: асьміну бульбы, дзьве вялікія булкі чорнага хлеба, круп — драны ячмень у зёрнах і такой-сякой затаўкі. Абед, бывала, часам не даварыцца, а часам згарыць. Вядома, гэтых харчоў было скупа, і мы заўсёды былі галодныя. Нас кватаравала пры школе шэсьць
155 Магчыма, маецца на ўвазе кніга: А. Тунь. Нсторія революціонных-ь двнженій вь Россін. Перевод-ь ВЬры Засулнч-ь н др. Москва, 1905. Другое выданьне — 1917 г., трэцяе —1923 г.
156 Пётр I (1672—1725), апошні цар усея Русі й першы імпэратар усерасейскі.
157 Кацярына II (1729—1796), імпэратрыца ўсерасейская (1762—1796).
158 Рыгор Пацёмкін (1739—1791), расейскі дзяржаўны дзеяч, фаварыт Кацярыны II.
159 Рыгор Арлоў (1734—1762), расейскі вайсковы й дзяржаўны дзеяч, фаварыт Кацярыны II. Аляксей Арлоў (1737—1807), расейскі вайсковы й дзяржаўны дзеяч.
160 Пётар Румянцаў-Задунайскі (1725—1796), расейскі вайсковы й дзяржаўны дзеяч, генэрал-губэрнатар Маларосіі.
161 Тадэвуш Касьцюшка (1746—1817), палітычны й вайсковы дзеяч Рэчы Паспалітай, кіраўнік вызвольнага паўстаньня 1794 году, удзельнік вайны за незалежнасьць ЗША, нацыянальны герой Беларусі.
162 Магарыч — хабар, подкуп (АВ).
вучняў, і мы мелі там працоўны абавязак: трэ’ было па чарзе кожны дзень насячы дроў на шэсьць печак і нанасіць у школу два цэбры вады. Калі я ехаў у гэтую школу, дык меў стараватыя боты, купленыя за два рублі, картовыя штаны за 6о капеек і мультановую сарочку, таксама за 6о капеек, суконную жакетку сваёй работы й сярмягу; кажуха ня меў. Калі на лета прыяжджалі дамоў, дык у двары Мураванка мы з братам капалі канавы, і нам удавалася патрохі грошай зарабіць. А работа была цяжкая й прыкрая: часамі прыходзілася ў балотнай вадзе стаяць блізка па пояс, бо канавы капалі ўглыбкі больш мэтра.
[НА РАЗДАРОЖЖЫ]
Калі я скончыў гэтую школу, дык апынуўся на раздарожжы. Мне толькі адзін год застаўся да прызыву ў войска, але гэты год быў для мяне распачлівы й страшны ў цэлым маім жыцьці. I цяпер я з страхам аб ім успамінаю. Я, ап’янены кнігамі й навукай, думаў ляцець усё вышэй і вышэй, але заслона спала з вачэй, мары згінулі, і я апынуўся перад сапраўднасьцю. Улюбёным маім паэтам быў Лермантаў, і я па волі лёсу аказаўся ягоным героем. Небыцьцё мяне болып вабіла, як жыцьцё. Мне было не па дарозе з маімі равесьнікамі, былымі сябрамі, якія п’яныя хадзілі па вуліцы, ды галёкалі, ды на ігрышчах дратавалі163 кадрылю. Я іхныя чыны называў дзікімі, а яны ўважалі, што я ад навукі ды ад “талстоўскіх кнігаў” зьехаў з глузду. У мяне не было большменш людзкай адзежы, і я нікуды не выходзіў ды нават па нядзелях да касьцёлу не хадзіў. Напаў страшэнны сум-нуда. Летам было так-сяк, бо дзень пры дні быў на працы. Але калі надышла восень, калі моладзь пайшла да школаў, на мяне і ўзвалілася гэтая жудасная нуда. Днём я сядзеў у хаце, а вечарам выходзіў на поле, на балота — на шпацыр, каб трохі намарыцца па куп’і, па імшарах. “Няма чаго чытаць, дык папробую пісаць”, — падумаў я. Абдумаў тэму аб паўстаньні 1863 году. Героямі падабраў двух вучняў Маладэчанскай школы (нам настаўнік Сапрык апавядаў, што ў часе гэтага паўстаньня ўсе вучні пайшлі ў паўстаньне, дык гэту школу зачынілі, а пасьля перарабілі на расейскую настаўніцкую сэмінарыю). Але нічога ня выйшла з майго пісаньня, бо я ня ведаў ні гісторыі паўстаньня, ні тагачасных жыцьцёвых умоў, ні практыкі беларускай літаратурнай мовы.