Запісы 40
Памер: 811с.
Мінск, Нью Йорк 2018
[БЕЛАРУСКАЯ СПРАВА]
Зь беларускім друкаваным словам я пазнаёміўся ў 1905 годзе зь лістовак, дзе гаварылася аб уціску сялян. Тут патрабавалася розных палёгкаў для сялян і беларускай мовы ў школы. Тады ж давялося чытаць другую лістоўку — польскую, супроць беларускасьці, пад ёй было падпісана слова ксёндз. У гэтай лістоўцы перасьцерагалася каталікоў, каб не запісваліся беларусамі, бо хто запішацца беларус, дык самахоць пападзецца ў папоўскія рукі — ні ён, ні ягоныя патомкі ня выкруцяцца з праваслаўя. Крамнікаў сын Моська Фаін выпісваў “Нашу Ніву” і сам тое-сёе пісаў у гэту газэту пад псэўданімам М. Пекны. А калі быў
206 Рэмэрсгоф (ням. Romerhof) — цяпер вёска Сківеры ў Латвіі.
207 Глазманка — раней мястэчка ў Віцебскай губэрні, цяпер гэта Гостыні (лат. Gostini) — раён гораду Плявіняс (лат. Plevinas') у Латвіі.
208 Аляксей Курапаткін (1848—1925), расейскі генэрал. У руска-японскую вайну камандаваў расейскімі войскамі ў бітвах пры Ляояне, Шахэ, Сандэпу й Мукдэне і ўсе іх прайграў.
209 ТорэнсбэрГ — цяпер Торнякалнс (лат. Toryakalns) — раён г. Рыгі.
настаўнікам у нашай школе Алісей Жалейка, у пустым пакойчыку ў школе ў століку ляжала “Наша Ніва”, дык вучні бралі й чыталі ды зноў клалі на месца. Ну й ксёндз Пацэвіч трохі паддаў ахвоты да беларушчыны, а галоўнае — ён як бы загарантаваў, што гэта ня шкодна для каталіцкай веры. Калі я вучыўся у дзьвюхклясавай школе, дык тады прыходзіла зь Вільні пэрыядычная літаратура Саланевічавага210 кірунку, дзе былі напады на беларускіх дзеячоў і на ўвесь рух. Настаўнік Сапрык казаў, што гэта чарнасоценныя рэакцыйныя часопісы й ім ня трэба верыць, а “Наша Ніва” — прагрэсіўная газэта. Сапрык нават часамі дазваляў пісьмовыя работы пісаць па-беларуску, але ня ў сшытках, а на асобных лісткох. Ён нават паведаміў, што беларуская моваўрадам забаронена, пры тым дабавіў, што беларуская літаратурная мова не распрацаваная, на ёй няма навуковых кніг, ды й граматыкі беларускай няма.
Калі быў я ў войску, дык брат мне пісаў часта аб беларускім руху, аб літаратуры й паэтах і пісьменьніках. Ён вучыўся разам зь Лявіцкай Вандай211 (дачкой Ядвігіна Ш212.) у Радашкавіцкім гарадзкім [вучылішчы]. 3 1913 году мы з братам перапісваліся толькі па-беларуску.
Аднаго разу ў 1915 годзе ў мяне быў камічны выпадак. Было такое распараджэньне з фронту — здаваць лісты да камандзіра не закрытыя, каб ён мог праверыць, што не выдаюцца вайсковыя сакрэты. А я тады пісаў па-беларуску лацініцай. Камандзір майго ліста не прачытаў, а заклікаў па чарзе й латышоў, і эстонцаў, і жмудзякоў213, але ніхто ня мог прачытаць. Нарэшце мяне заклікае й пытае, на якой мове я пішу. Я адказаў, што па-беларуску. Ён мне прапанаваў пісаць па-расейску, а я адказаў, што дома па-расейску ніхто не прачытае.
[НА ПАЗЫЦЫІ / У ЛАТВІІ]
Я зь няўважлівымі поглядамі на жыцьцё (“Добра, калі жыць буду, а калі памру, ізноў невялікая бяда”) паехаў і на вайну. А на вайне гэты погляд трохі стаў зьмяняцца, бо стала праяўляцца цікавасьць да жыцьця; асабліва мяне цікавіла, каб пабачыць тое, чым гэта вайна кончыцца, бо яна непадобная на папярэднія войны. Але разам з гэтым небясыіечных месцаў не палохаўся й не ўхіляўся іх, бо зьявілася ў мяне нейкая фатальная ўпэўненасьць, што мяне не заб’юць. Гэта я паказаў
210 Іван Саланевіч (1891—1953), прапагандыст расейскага манархізму, заходнерусізму, з паходжаньня беларус.
211 Ванда Лявіцкая (1895—1968), пісьменьніца, пэдагог, жонка Язэпа Лёсіка.
212 Ядвігін Ш. (сапр. Антон Лявіцкі, 1869—1922), празаік, публіцыст, паэт, фэльетаніст. Аўтар першага беларускага раману “Золата”.
213 Жмудзяк — літовец; жамойт, праўстаўнік этнічнай групы літоўцаў.
пры баях пад Варшавай і ў Лодзі. Я там, у Лодзі, заўважыў, што больш за ўсіх баяцца сьмерці параненыя й нават сьмяротна параненыя. Мой санітар і зямляк Дамінік Лішай быў вельмі баязьлівы, і я яго стараўся ў небясьпечнае месца не пасылаць. Я зь іншымі санітарамі жыў у халупе, а ён жа хаваўся ў пуні, бо думаў, што па халупе немец будзе страляць. Але аднаго разу вялікая граната пераляцела нашу халупу ды якраз у вадны вароты гэтай пуні ўляцела, а ў другія вылецела й за пуняй разарвалася. Лішай выскачыў ды давай уцякаць у места, а за ім, нібы сумысьля, дваіх гоняў не даганяючы яго, другая й трэцяя (так званай шкалой наперад). Калі назаўтра яму прайшло, дык я стаў казаць, што ня трэба так баяцца, бо не ўгадаеш, дзе шчасьлівейшае месца, а ён на тое:
— Ды я сьмерці й не баюся, калі б і забіла. Але я баюся, каб не спаскудзіла (каб цяжка не пакалечыла).
Пасьля яму часта прытыкалі:
— Ну, Лішай, цябе яшчэ не спаскудзіла?
Праўда, і я болып усяго вараваўся, каб не спаскудзіла. А мне неяк верылася ў мой фаталізм, і трымаў я галаву высака, як пад Лодзьдзю, а тым болып і на Раўцы, і пад Праснышам, і пад Люблінам, і пад Рыгай. Аднаго разу перад сваёй батарэяй у франтавой вёсцы ў аднэй халупе было шмат раненых рускіх і немцаў. Я іх перавязаў ды ішоў назад да батарэі; бачу, што на батарэі безупынна зямля ўзьнімаецца ўгору. Я думаю, што, напэўна, там кашы нарабіла, бо батарэя не акапаўшыся. Я накіраваўся проста туды, аж там ніводнага чалавека: і афіцэры, і салдаты разьбегліся. На тым жа фронце аднаго разу нясу дошкі на акоп і не даходжу да батарэі зь пяцёра гоняў — аж завылі гарматныя бомбы й тут жа дзьве ля мяне й зваліліся: адна за чатыры крокі, а другая — за сем. Але гэта было вясной, разводзьдзем214, зямля была разбагнеўшы, дык абедзьве не разарваліся, а мяне толькі гразьзю абляпіла, але я не застанавіўся й дошак ня кінуў. Гэты першы й друті выпадкі былі на вачох усёй батарэі. На Люблінскім фронце часта мяняліся пазыцыі, дык я ляніўся дрэва насіць сабе на зямлянку, але з бліжэйшай вёскі прыносіў буч215, укопваў яго бокам на касагорыне, а наверсе накопваў курганчык. Гэта была вельмі выгадная кватэра: і сухая, чыстая, і пясок ня сыпаўся згары.
Прыехаўшы ў Латвію на Дзьвіну, мы тут уладзіліся зімаваць зіму 1915—1916 гадоў. Тут я сабе добрую ўладзіў зямлянку з вакном і печкай ды сталом, кніжак нанасіў зь мястэчка й заняўся чытаньнем. I трэба прызнацца, што адчуваў сябе нават шчасьлівым.
214 Разводзьдзе — вялікая паводка ад раставаньня сьнегу (АВ).
215 Буч — вялікая пасудзіна для насыпкі, шытая з саломы, якая мела выгляд велізарнага слоіка (АВ).
Царскі ўрад заўважыў, што ў расейскай франтавой арміі стала паніжацца вайсковая дысцыпліна й там-сям у арміі сярод салдатаў і нават маладых афіцэраў сталі праяўляцца вольныя ідэі. Бальшыня працоўнай інтэлігенцыі праходзіла вайсковыя школы й была на фронце афіцэрамі — хацела яна гэтага ці не. Быў сакрэтны загад ад царскага ўраду, што калі дзе выявяцца афіцэры з прагрэсіўнымі ідэямі, дык іх пасылаць на фронце ў небясыіечныя месцы, каб яны адтуль не вярнуліся. Для салдатаў таксама былі ўведзены абмежаваньні: забаранялася насіць доўгія валасы й галіць ці падстрыгаць вусы, але стрыгчыся “под гребёнку”і насіць вялікія вусы й нават бараду, калі яна была прыгожая. У загадзе напаміналася, што калі высялялі жыхароў з франтавой лініі, дык там засталося шмат кніг, а іншыя зь іх з вальнадумнымі ідэямі; сачыць, каб салдаты не чыталі, і адбіраць ад іх кнігі. А каб узьняць дысцыпліну сярод салдатаў, дык увесьці порку — біць розгамі, бізунамі.
Гэты мэтад пакараньня меў выпадак у нашай батарэі ў канцы 1915 году. Падпрапаршчык ехаў у Маскву купляць цёплыя рэчы. Пісары батарэі падрабілі подпіс камандзіра батарэі й паслалі запатрабаваньне на тры літры сьпірытусу. Там гэты сьпірытус адпусьцілі й прыслалі камандзіру паведамленьне, што сьпірытус адпушчаны. Вось гэтым пісарам і прысудзілі па 25 нагаек. Экзэкуцыя адбывалася так: выстройвалі батарэю, перад ёй клалі на зямлю гэтыя хворыя ахвяры, прыстаўленыя два салдаты з нагайкамі білі іх. Адзін стары салдат з Забайкальля, Дзяменцеў, адмовіўся біць, матывуючы тым, што хворы, што яму сярэдзіна216 баліць. Гэтага Дзяменцева накіравалі да мяне, але з тэй умовай, каб я непасрэдна зь ім накіраваўся да доктара.
Па дарозе да доктара я намовіў Дзяменцева, каб ён енчыўся, калі доктар стане ціскаць яго сярэдзіну; ён так і рабіў. Доктар даў на тры дні вызваленьне ад працы й загадаў мне лячыць. Прайшла гэта зіма, якраз на Вялікдзень гэты самы Дзяменцеў вёў коні на вадапой і, едучы блізка каля сосны, абадраў галёнку аб сучок. Калі я прыйшоў яго лячыць, дык ён прапанаваў мне, каб яго накіраваўу шпіталь. Я яму адмовіў, бо рана зусім малая. Ён пагражаў мне, што будзе на мяне скардзіцца. Там была недалёка станцыя; ён пайшоў на станцыю, аж там спыніўся санітарны цягнік, які ішоў з фронту ў Петраград. Дзяменцеў аб’явіўся раненым з фронту; яго пусьцілі ў вагон і, прывёзшы ў Петраград, зьмясьцілі ў шпіталь. У яго быў голас сіпаты. Мне помніцца, што пры мабілізацыі Дзяменцева доктар доўга практыкаваўся зь ім, бо падазраваў, што ён сыфілітык. У шпіталі ён заявіў, што і ранены, і атручаны газамі, але ні фэльчар, ні батарэйнае начальства не накіравалі яго ў шпіталь, але, на шчасьце, санітарны цягнік яго прыняў і прывёз у Петраград. Гэта ён сказаў так, калі цар быў у шпіталі й абходзіў раненых і хворых. Цар
216 Сярэдзіна — задняя частка тулава вышэй клубоў, нараўне ўздухавін (АВ).
уласнай рукой яму начапіў Георгія217, і было накіравана сьледзтва па дыстанцыях уніз аж да батарэі, што так нядбайна ставіліся да раненага салдата. Да нас на батарэю прыйшла гэта папера аж у пачатку 1917 году. Апытвалі й мяне, фэльдфэбэля й камандзіра батарэі. Праз паўтара месяца пасьля гэтага настала рэвалюцыя, і, напэўна, справа спынілася.
Зварот у расейскай арміі да агіднай кары для салдатаў — розгамі й нагайкамі — мяне вельмі ўстрывожыў. А што калі такая нагода надарыцца мне? Моцна сабе пастанавіў не падпарадкавацца, але адбівацца ці ўцякаць — у палон да немцаў, бо ўжо ў гэты час і Дзьвіна была замерзла. Да яе было каля 1,5—2 кілямэтраў. На другі дзень пайшоў, каб распазнацца зь мясцовасьцю, каб пры нагодзе была больш-менш знаёмая дарога, хоць і добра сабе ўяўляў, што нялёгка прабрацца церазь пяхотныя лініі дый у палоне вялікая пакута. На шчасьце, гэта агідная праява болей не паўтаралася ў нашай батарэі, і я заспакоіўся.
Калі мы ў другой палове чэрвеня пераехалі на Рыскі фронт, дык сталі на пазыцыі недалёка ля Мітаўскай шашы на Рыскіх балотах між Рыгі й Мітавы. Тут капаць зямлянак было немагчыма, а трэ’ было будаваць зрубы наверсе ды абсыпаць зямлёй. Мы з сваім Лішаём далучыліся да 6-й гарматы, да васьмі чалавек, і жылі супольна зь імі. Тут мы выпісалі газэту “Бйржевыя Відомостй”2'8, каб сачыць за палітыкай. Хоць камандзір батарэі выклікаў нашага начальніка, фаервэркера Канюшэвіча, і рабіў вымову: