Запісы 40
Памер: 811с.
Мінск, Нью Йорк 2018
Пасьля рэвалюцыі ў нашай батарэі жыцьцё палепшылася. Харчаваньне ўвогуле палепшылася, а ў дадатак нашы жаўнеры шмат накошвалі сена па сенажацях, што даходзілі аж да пяхотных пазыцыяў. Гэтым сенам кармілі коні й прыгатавалі вялікія запасы сена да зімы. За гэта сена з інтэнданцтва атрымоўвалі грошы, якія ішлі на паляпшэньне харчаваньня, і за гэтыя грошы купілі ўсім жаўнерам у Маскве па добрым брызэнтавым плашчы.
Наша група (6-й гарматы), якая была да рэвалюцыі ў афіцэраў на падазрэньні, цяпер стала як бы пасярэднікам між афіцэрамі й жаўнерамі. Мы заняліся культурна-асьветнай працай; на нашу прапанову камандзір батарэі з ахвотай адпусьціў грошы, на якія мы закупілі лемантароў і пісоўных прыладаў і арганізавалі школу для непісьменных. Я хоць тады ня быў знаёмы з настаўніцкай працай, але заняў пасаду кіраўніка гэтай школы й меў першую настаўніцкую практыку. Камандзір батарэі падпалкоўнік Касьціцын з ахвотай прыходзіў нам памагаць вучыць непісьменных. Мы стаялі за 15—20 кілямэтраў ад Рыгі, праз гэта была магчымасьць езьдзіць у Рыгу й бываць на розных мітынгах і сходах, а таксама на выдатных пастаноўках і канцэртах.
Аднаго разу прыйшлі мае сябры з Рыгі й сказалі, што ў народным доме быў беларускі мітынг, дзе беларускія ініцыятары заклікалі
222 Менскія беларусы — маюцца на ўвазе беларусы Менскае губэрні.
223 Беларусы-паўночначарнігаўцы — маюцца на ўвазе беларусы Гомельшчыны, якая ўваходзіла ў склад Чарнігаўскае губэрні.
беларусаў да арганізацыі, але тады ўжо была забарона Керанскага на фронце заводзіць новыя арганізацыі. Я сачыў за абвесткамі, калі нарэшце найшоў абвесткуўрыскай газэце паручніка Янкі Макарэвіча, які заклікаў беларусаў ініцыятараў сысьціся на нараду ў Летувіскім камітэце. Калі я туды пайшоў, дык там нашых штось нікога не застаў; мне старшыня Летувіскага камітэту паведаміў, што некалькі нашых чалавек заходзілі. Мы зь ім трохі разгаварыліся, і ён мне сказаў, што паручнік Макарэвіч прапанаваўяму, каб сумесна арганізавацца, як гэта было ў 1905 годзе, хоць ім, летувісам, прыйшло паведамленьне з Коўна, з Тарыбы224, каб не ядналіся ў адну арганізацыю зь беларусамі, але ён нам па-суседзку дазваляе рабіць сходкі ў іхным будынку камітэту.
Блізка225 з пачатку чэрвеня на нашым фронце стала праяўляцца бальшавіцкая прапаганда. Пехацінцы пачалі хадзіць да немцаў братацца й гандляваць, але калі разьвесяць белую флягу, каб ісьці да немцаў, тады мы пачынаем страляць па нямецкіх акопах. Пехацінцы-балыпавікі пагражалі, што перакуюць артылерыстых. А нам вайсковае камандаваньне абяцала выдаць кулямёты бараніцца ад пехацінцаў. Завяліся былі бальшавікі і ў нашай батарэі, але толькі тры асобы: Эдуард Арцішэўскі, сын менскага сальніка, латыш Ян Дубулт і Фурсаў — сібірак з Іркуччыны. Арцішэўскі да рэвалюцыі стараўся дагаджаць афіцэрам, дык яго без вучэбнай каманды ўзьвялі ў фаервэркеры (падафіцэры), але ён страявой службы ня ведаў, дык яго паставілі фуражным — харчы коням закупляць і раздаваць. Пасьля рэвалюцыі жаўнеры ссадзілі яго з гэтай пасады, дык ён стаў бальшавіком. Ян Дубулт быў лістаношам у батарэі, кожан дзень езьдзіў у Рыгу й зьвязаўся быў з бальшавіцкімі агентамі ды праносіў на батарэю газэту “Окопная правда”226.
Такі парадак быў у нашай батарэі да адыходу ад Рыгі — да паловы жніўня. Лета гэтага году было сухое й гарачае. Бывала, гарачынёй ляжым у халадку пад бліндажом і разважаем; ведаем з газэт, што армія развальваецца. Я жартам задаю пытаньне:
— Што мы будзем рабіць, хлопцы, як вайна кончыцца?
Пасьля па мапе рысуем кожнаму маршруты, як ён будзе пехатой дахаты ісьці.
Пасьля таго, калі латыскія стралкі самавольна перайшлі ў атаку й перамаглі немцаў, іх адвялі ў Рыгу на адпачынак. Іх тут і рэвалюцыя захапіла. Яны адпачывалі да паловы лета, калі ім загадалі зноў ісьці на
224 Літоўская (Дзяржаўная) Тарыба — прадстаўнічы орган літоўскага народу й краёвай улады ў 1917—1920 гг.
225 Блізка — тут: прыблізна.
226 “Окопная правда” — балыпавіцкая газэта, якая выходзіла ад 30 красавіка (13 траўня) 1917 г. да сярэдзіны лютага 1918 г., спачатку ў Рызе тройчы на тыдзень, пазьней у Вэндэне (сёньняшні Цэсіс) Латвіі штодзённа.
фронт. Ня ведаю, што зрабілі іншыя латыскія палкі, але Першы Л атыскі полк227 (як часам яго іменавалі — “рыскія галаварэзы”), не даходзячы двух кілямэтраў да пазыцыі, застанавіўся й не пайшоў на пазыцыі. Яны кіраваліся бальшавіцкімі лёзунгамі: “Прэч вайну!”, “Досыць гніць у вакопах!”і да т. п. Іхны камандзір палка застрэліўся, а яны пайшлі назад.
[УДАРОЗЕ]
Мы год зь лішнім бязь зьмены прастаялі на пазыцыі. У палове лета прыехала нас зьмяняць нейкая тылавая батарэя й часова застанавілася ў тылу нашай батарэі. Яна амаль уся была складзена з тылавога мітынгуючага зброду. Нашы хлопцы пайшлі праведаць іх, а яны пад вечар у Рыгу гуляць — адны на конях паехалі, а іншыя пехатой пайшлі. Мы свайму камандзіру сказалі, што гэтай батарэі тут няможна ставіць на пазыцыі, бо яна бальшавізаваная й разбэшчаная. Наш камандзір пазваніў у штаб — мы засталіся й надалей на сваіх пазыцыях, а іх забралі ад нас ды паслалі на левы фронт да ракі ОГер228, дзе нямецкія пазыцыі ад расейскіх аддзяляла рака Дзьвіна. Дзе паставілі гэту тылавую батарэю на пазыцыю, там стаяла такая самая й пяхота; немцы разьведалі іх натуру— што яны нанач езьдзяць у Рыгу — і на іхным фронце пайшлі ў наступ. Яны невялікі аддзел на лодках пераправілі на левы бераг Дзьвіны ды сталі наводзіць пантонны мост; па гэтым мосьце пераправілі эскадрон кавалерыі й лёгкую батарэю. Гэты эскадрон у тылу рабіў паніку. А тут немцы ўжо днём зрабілі дымавую заслону на Дзьвіне ды сталі перапраўляць больш войска. Гэта было, здаецца, між 15—20 жніўня.
Аднаго дня мы чуем, што на левым фронце ад паўдня пад вечар цягнецца безупынку агонь, а вечарам сталі абстрэльваць і нашу батарэю ды на канавязі забіла некалькі коні. Уночы нам паведамілі, што мы маем адступаць. У нас было загатавана некалькі тысяч артылерыйскіх набояў229, каля тысячы хімічных набояў, тысячы пудоў сьвежага зялёнага сена, толькі што накошанага, велізарны кормны парсюк, тры каровы й шмат іншага багацьця. На сьвітаньні мы адпраўляемся з наседжанага месца. У гэты час падыходзіць да нас дэлегацыя латыскіх стралкоў і запрашае нашага камандзіра батарэі, каб застацца тут і змагацца зь немцамі. Камандзір заклікае нас:
— Ну, хлопцы, што будзем рабіць? Можа, застановімся?
227 1-ы Латыскі стралковы полк — вайсковае фармаваньне, арганізаванае ў 1941 г. Маюцца на ўвазе, напэўна, так званыя латыскія стралкі, сфармаваныя ў 1915 г., а ў 1916 г. ператвораныя ў Латыскую стралковую дывізыю. Ведамыя сваім удзелам у задушэньні антыбальшавіцкіх паўстаньняў.
228 Огер — цяпер рака ОГрэ (лат. Ogre).
229 Набой — снарад.
Мы сказалі, што яны надта позна прыйшлі да розуму, а мы ня хочам ісьці на вар’яцкую авантуру. Надвечар мы пад’ехалі да ТорэнсбэрГу й спыніліся чакаць чаргі пераяжджаць па мосьце празь Дзьвіну. За Дзьвіной на Рыскіх балотах паўколам былі разьмешчаны тры арміі, а іх трэ’ было прапусьціць праз адзін мост. Мы тут прастаялі да самага сьвітаньня, перад самым днём сьпераду нас пачуўся страшны выбух і было відаць, як на белым агні ўзьнялася быццам чорная гара, а пасьля аж каля нас каменьні валіліся на зямлю.
Мы пераяжджалі мост на сьвітаньні. Я ўскочыў на ляфэт гарматы й моцна трымаўся й рукамі й нагамі. Коні ляцелі як шалёныя. Штось было навалена на дарозе й гармата падскоквала, а прыгледзеўся — аж гэта трупы. Калі быў першы вялікі выбух, дык тады праходзіў шчыльнай калёнай 19-ы Сібірскі полк. На рыскім беразе мосту быў будынак, напоўнены выбуховымі прыладамі, па невядомых прычынах гэты склад узарваўся — ад агню й падаючага каменьня ды цэГлы загінулі гэтыя калёны. Калі мы пераехалі мост, дык з аднаго боку нашай дарогі быў гэты склад, адкуль шугаў белы агонь ад гарэўшага піраксыліну230, а з другога боку Дзьвіна; каля агню працавалі пажарнікі. Калі мы праляцелі гэта шалёнае рукаво, дык ззаду пачуўся новы выбух. Уехаўшы ў места Рыгу, мы паехалі вольна. Я гляджу на свае ногі — аж у халявах дзіркі, якія папраціраліся, калі мяне шматала па ляфэце. Як ехалі вольна па вуліцах места, быў час разглядаць навокал; места ня можна было пазнаць: калі перш вуліцы былі людныя, з багатымі магазынамі й складамі, дык цяпер яны былі пустыя, забруджаныя ўпаковачнай паперай і шклом ад вокан, вокны й дзьверы былі выламаны. У вадным магазыне мы бачылі, што расейскія “воіны” ручнымі гранатамі разьбівалі супрацьпажарную шафу. Калі мы так памалу ехалі, дык перад намі выскачыў з магазыну нейкі пехацінец і перад сабой пёр распакованую вялікую скрынку цукерак, ды стаў меркаваць, каб паставіць да нас на ляфэт, але фаервэркер Канюшэвіч наставіў перад ім шаблю. Пехацінец падазрона паглядзеў на нас і пайшоў на бок вуліцы на ходнік. Па вуліцы то там, то сям па ходніках ляжалі жаўнеры — дзе нежывыя, а дзе п’яныя. Па рагох вуліцаў дзе-нідзе стаялі казацкія пікеты.
Калі мы выехалі з Рыгі, дык павярнулі направа. Уехалі ў нейкі малады сасоньнік. Там наўкола быў чуваць трэск карабінных і як бы кулямётных стрэлаў і то туды, то сюды мітусілася напалоханая пяхота. Даехаўшы да ракі Огер, мы павярнулі зноў на паўночны ўсход і, не даехаўшы да гасьцінца на Вэндэн231, сталі на пазыцыі фронтам на Рыгу. Тут да нас прыблукаўся аддзел батальёну сьмерці — 15 чалавек, навукоўцы зь Петраграду. Яны былі ў шлемах з карабінамі, але ўсе бяз
230 Піраксылін — выбуховае рэчыва.
231 Вэндэн — цяпер г. Цэсіс (лат. Cesis).
ботаў, толькіў шкарпэтках; паклаліся каля нас і абяцалі ахоўваць нашу батарэю. Змрокам нам загадалі ехаць на шашу й кіравацца на ўсход. Калі мы выехалі на шашу, дык і спыніліся, бо ўся дарога была забіта гарматамі й рознага гатунку павозкамі ды пяхотай. За ноч мы праехалі ня болей як паўтара кілямэтра.
Ноч і раньне былі туманныя. У гэтай калёне ў натоўпе пехацінцаў то там, то сям чуваць стрэлы, дзе-нідзе ўзьлятаюць утору ракеты. Пад паўдня распагодзілася. Зьявіўся ўгары нямецкі самалёт ды стаў па гэтай калёне з кулямёта страляць. Гэта была ўжо ня армія, а натоўп. Афіцэры паскрываліся, а каторы імкнуся ўстанавіць такі-сякі парадак, дык таго прыбівалі да сьмерці. Шаша адна, а наўкола балота з глыбокімі канавамі. Калі паявіўся ўгары самалёт, а сьпераду сталі рвацца гранаты, дык гэты шматтысячны натоўп зусім разгубіўся (як пасьля выявілася, пад мостам знайшлі аднаго немца ў аўстрыйскай форме, што кідаў ручныя гранаты).