Запісы 40
Памер: 811с.
Мінск, Нью Йорк 2018
Андрэй Блінец (нар. 1974), гісторык, краязнаўца. Скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту імя Максіма Танка. Жыве ў Клецку. Працаваў настаўнікам гісторыі ў школах Клецкага раёну. 3 2006 г. навуковы супрацоўнік Музэю гісторыі Клеччыны. Аўтар шэрагу краязнаўчых публікацыяў. Артыкулы з гісторыі нацыянальных вайсковых фармацыяў часоў Другой сусьветнай вайны друкаваліся ў часопісах “Беларускі рэзыстанс” (Менск) і “Беларуская думка” (Саўт-Рывэр, ЗША).
Часлаў Будзька (1913—1985), грамадзкі дзеяч, гісторык, пэдагог, сын Эдварда Будзькі. Скончыў Віленскую беларускую гімназію, а ў 1938 г. — аддзяленьне гісторыі гуманістычнага факультэту Віленскага ўнівэрсытэту. За актыўную грамадзкую дзейнасьць пазбаўлены
права працаваць па спэцыяльнасьці. Падчас Другой сусьветнай вайны знаходзіўся ў Нямеччыне. Па сканчэньні вайны жыў у беларускім лягеры Ды-Пі ў Ватэнштэце, выкладаў гісторыю ў беларускай гімназіі. У 1948 г. прыбыў на працу ў Вялікабрытанію. У 1951 г. выехаў у ЗША. Жыў у Чыкага. Займаўся грамадзка-асьветніцкай працай, гістарычнымі дасьледаваньнямі, праектаваньнем вышыванак і дываноў.
Леанід Галяк (1910—1980), грамадзкі дзеяч, юрыст. У 1930— 1935 гг. вучыўся на хімічным, а пазьней на юрыдычным факультэце Віленскага ўнівэрсытэту. У часе нямецкай акупацыі працаваў юрыстам у Менскай акрузе. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. У1944—1945 гг. быў супрацоўнікам Галоўнага кіраўніцтва вайсковых спраў БЦР. Заснаваў Беларускае бюро ў Брытанскай зоне акупацыі Нямеччыны. Адзін з заснавальнікаў Саюзу беларускіх журналістаў на чужыне й выданьня “Летапіс беларускай эміграцыі”. Ад 1949 г. жыў у ЗША. Адзін з заснавальнікаў ды першы рэдактар газеты “Беларус” (1950—1951). Быў сябрам Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня, у 1953—1956 гг. уваходзіў ва ўправу Стамфардзкага аддзелу арганізацыі. У1955 г. выйшаў з Рады БНР, а ў наступным годзе й з БАЗА. Аўтар “Успамінаў” (выдрукаваныя ў 2 тамах у 1982—1983 гг.).
Натальля Гардзіенка (нар. 1977), гісторык, кандыдат гістарычных навук. Аўтарка некалькіх манаграфій і сотні артыкулаў, прысьвечаных гісторыі беларускай эміграцыі. Галоўны рэдактар “Запісаў БІНіМ”. Старшыня навукова-творчай ініцыятывы “Цэнтар камплектаваньня й вывучэньня дакумэнтальнай спадчыны беларускага замежжа”, намесьніца дырэктара Беларускага дзяржаўнага архіву-музэю літаратуры й мастацтва.
Язэп Гладкі (псэўданім Адам Варлыга, 1890—1972), грамадзкі дзеяч, пэдагог, выдавец, этнограф, мовазнаўца. У 1912 г. быў мабілізаваны ў царскае войска. Па сканчэньні фэльчарскай школы браў удзел у ваенных дзеяньнях часоў Першай сусьветнай вайны. Кавалер трох Георгіеўскіх крыжоў. Браў удзел у Першым зьезьдзе беларускіх вайскоўцаў і Першым Усебеларускім кангрэсе. Ад 1921 г. актыўна ўдзельнічаў у арганізацыі беларускага школьніцтва на Лагойшчыне, дзе настаўнічаў да 1930 г., калі быў звольнены з працы. Каб пазьбегнуць рэпрэсіяў, перабраўся ў Менск, дзе ў 1936 г. скончыў Вышэйшы пэдагагічны інстытут і працаваў у Інстытуце школьнай пэдагогікі пры Наркамаце асьветы. У 1941 г. вярнуўся настаўнічаць у родную вёску, аднак у 1943 г., ратуючыся ад партызанаў, зноў прыехаў у Менск, дзе працаваў у выдавецтве школьных падручнікаў. Ад 1944 г. — у Нямеччыне. У лягерах Ды-Пі настаўнічаў ды займаўся выданьнем падручнікаў (каля іо кніг), для чаго на ўласныя грошы заклаў выдавецтва “Заранка”.
Пазьней перабраўся ў ЗША, дзе працягваў выдавецкую дзейнасьць, аднавіўшы выдавецтва “Заранка”. У 1950-я гг. выкладаў беларускую мову на беларусаведных курсах у Нью-Ёрку. Аўтар працаў “Прыказкі Лагойшчыны” (Нью-Ёрк — Мюнхен, 1966), “Краёвы слоўнік Лагойшчыны” (Нью-Ёрк, 1970).
Аляксандар Горны (нар. 1988), гісторык, кандыдат гістарычных навук. Дацэнт кафедры гісторыі Беларусі, археалёгіі й спэцыяльных гістарычных дысцыплін Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Янкі Купалы. Дасьледуе гісторыю беларускага нацыянальнага руху ў XX ст., палітычную гісторыю Заходняй Беларусі ў міжваенны пэрыяд, гісторыю беларускай дыяспары ў міжваенны пэрыяд. Аўтар каля 50 навуковых і навукова-папулярных публікацый.
Юры Грыбоўскі (нар. 1979), гісторык. Доктар габілітаваны. Прафэсар Варшаўскага ўнівэрсытэту. Займаецца вайсковай, палітычнай і рэлігійнай гісторыяй краінаў Цэнтральна-Ўсходняй Эўропы. Аўтар некалькіх манаграфій і болып як 130 навуковых артыкулаў у друку Польшчы, Беларусі, Нямеччыны, Вялікабрытаніі, Расеі, Украіны.
Сяргей Емяльянаў (нар. 1986), гісторык, выкладчык, экскурсавод, магістар гісторыі. Вучыўся ў Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце. Займаецца праблематыкай палітычнай і сацыяльнай гісторыі Полацкай зямлі X — пачатку XIII ст.
Віталь Зайка (нар. 1961), грамадзкі дзеяч, навуковец. Скончыў фізычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. У 1993 г. выехаў у ЗША. Супрацоўнік нью-ёрскага Цэнтру габрэйскай гісторыі. Аўтар шэрагу навуковых публікацый па беларускай гісторыі. Быў сябрам Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня, старшынём яго НыоЁрскага аддзелу. Цяпер старшыня Беларуска-Амэрыканскага згуртаваньня “Пагоня”.
Вольга Зубко, гісторык, кандыдат гістарычных навук. Спэцыяліст Цэнтру міжнародных сувязяў і дзейнасьці Віньніцкага нацыянальнага аграрнага ўнівэрсытэту. Займаецца вывучэньнем грамадзка-культурнага й палітычнага жыцьця ўкраінскай і беларускай эміграцыі ў lipase ў 1920-я гг., грамадзка-культурнага жыцьця ўкраінцаў у Беларусі ў 1991—2014 гг.
Вітаўт Кіпель (нар. 1927), грамадзкі дзеяч, навуковец, дасьледнік беларускай эміграцыі, доктар мінэралёгіі. Жыве ў Нью-Джэрзі. 3 1982 г. старшыня БІНіМу. Аўтар працы “Беларусы ў ЗША” (1993 і 2017.; ангельскамоўнае выданьне —1999), шэрагу грунтоўных бібліяграфічных даведнікаў, а таксама соцень публікацый, у тым ліку артыкулаў на беларусазнаўчую тэматыку ў амэрыканскіх энцыкляпэдыях.
Макар Краўцоў (1891 — пасьля 1939), паэт, грамадзкі дзеяч, публіцыст. Дэлегат Першага Ўсебеларускага кангрэсу (1917). Аўтар гімну БНР “Мы выйдзем шчыльнымі радамі”. Арыштаваны ў 1939 г. неўзабаве пасьля далучэньня Заходняй Беларусі да БССР. Відавочна, памёр у зьняволеньні.
Кірыла Насаеў (1960—2018), харавы дырыжор, аўтар музычных праектаў “Унія”, “Музыка Літвы і Кароны”, “Менка” й інш. Нарадзіўся ва Ўкраіне. Скончыў Беларускую дзяржаўную кансэрваторыю. Хоць ня меў беларускіх каранёў, але захапіўся беларускай культурай. Вайсковую службу праходзіўу Ансамблі песьні й танцу Беларускай вайсковай акругі (пазьней — Узброеных Сілаў Рэспублікі Беларусь). У 1993 г. зрабіў на просьбу кіраўніка ансамбля харавыя вэрсіі гімнаў “Пагоня” й “Мы выйдзем шчыльнымі радамі”. Паралельна працаваў над самым галоўным праектам свайго жыцьця — стварэньнем мужчынскага хору “Унія”. Пад ягоным кіраўніцтвам разам сьпявалі праваслаўныя, каталікі, уніяты, пратэстанты. Дзякуючы яму была адроджаная традыцыя беларускага мужчынскага камэрнага сьпеву. Афіцыйнае прызнаньне да хору прыйшло пасьля перамогі на першым фэстывалі духоўнай музыкі “Магутны Божа” ў 1993 г. У 1998 г. выйшаў альбом “Беларускія маршы і песьні. Лірыка змаганьня”. На пачатку 2000-х гг. стварыў хор “FanaBona”, кіраваў хорам “Нагтопіа”, ажыцьцявіў рэдагаваньне ўсіх выяўленых харавых твораў Міколы Равенскага. Апошнія гады жыцьця выкладаў на катэдры харавых сьпеваў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
Жорж Наумчык (нар. 1935), грамадзкі дзеяч, выдавец. У1944 г. разам з бацькамі выехаў зь Беларусі. У Нямеччыне жыў у лягеры ДыПі ў Ватэнштэце, вучыўся ў беларускай пачатковай школе й гімназіі. У1950 г. выехаўу ЗША. Пасяліўся ў Саўт-Рывэры (Нью-Джэрзі). Гуляў у беларускіх футбольнай і валейбольнай камандах “Нёман”. Вывучаў друкарскую справу ў тэхнічнай школе ў Нью-Брансьвіку. У1959— 1962 гг. служыў у амэрыканскім войску. Па вяртаньні ўладкаваўся на фабрыку National Can Company, дзе працаваў цягам 43 гадоў. Быў актыўны ў дзейнасьці амэрыканскіх палітычных арганізацый, належаў да Этнічнай Рэспубліканскай партыі штату Нью-Джэрзі. Уваходзіўу Беларуска-Амэрыканскую рэспубліканскую партыю-клюб. Быў сябрам Саюзу беларуска-амэрыканскіх вэтэранаў. Удзельнік будаўніцтва царквы Сьв. Эўфрасіньні Полацкай і грамадзкага цэнтру ў Саўт-Рывэры. Займаўся друкарскай працай пры Беларуска-амэрыканскім грамадзкім цэнтры. Доўгачасовы рэдактар і выдавец часопіса “Беларуская думка”.
Вацлаў Пануцэвіч (да эмігр. Папуцэвіч, псэўданім Мікола Волаціч, 1910—1991), грамадзкі дзеяч, гісторык, пэдагог. У 1936— 1939 гг. вучыўся на юрыдычным факультэце Віленскага ўнівэрсытэту.
Уваходзіў у склад Беларускага інстытуту навукі й гаспадаркі, быў сябрам Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі. У1936 г. увайшоў у склад ініцыятыўнай групы па стварэньні Беларускага нацыянальнага фронту. У 1939—1941 гг. настаўнічаў у Горадні. Падчас нямецкай акупацыі працаваў на розных адміністрацыйных пасадах у Баранавічах. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. У 1945 г. узначаліў Беларускую гімназію імя М. Багдановіча ў Ватэнштэце. Ад 1946 г. кіраваў Згуртаваньнем крывіцкіх скаўтаў на чужыне. У 1949 г. выехаў у ЗША. Жыў у Чыкага. Быў актывістам мясцовага аддзелу Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня. Займаўся дасьледніцкай дзейнасьцю (вывучаў рэлігійную гісторыю Беларусі), браў актыўны ўдзел у арганізацыі грэка-каталіцкай парафіі Сьв. Хрыста-Збаўцы ў Чыкага. Рэдактар часопісаў “Беларуская царква”, “Літва”.
Вера Пруская, удава грамадзкага дзеяча й выдаўца Міколы Прускага. Жыве ў Гранд-Рапідс (Мічыган).
Сяргей Русецкі (нар. 1983), гісторык, этноляг. Аўтар прац па этналёгіі й гісторыі музычнага тэатру Беларусі.
Віктар Скорабагатаў (нар. 1951), сьпявак, дасьледчык гісторыі музыкі, заснавальнік і мастацкі кіраўнік “Беларускай капэлы”, прафэсар Беларускай акадэміі музыкі. Скончыў Беларускую дзяржаўную кансэрваторыю (1977), асыстэнтуру-стажыроўку (1984), стажаваўся ў Міланскім тэатры La Scala (1980—1981). За гады працы салістам беларускай опэры выканаў 40 опэрных і 7 драматычных роляў. Быў першым выканаўцам болей за 200 твораў розных жанраў беларускіх кампазытараў. У фонд Беларускага радыё запісаў звыш 400 твораў. Ажыцьцявіў пастаноўкі опэр: “Фаўст” А. Радзівіла, “Дырыжор аркестру” Д. Чымароза, мастацкі кіраўнік пастаноўкі опэры Я. Голанда “Чужое багацьце нікому ня служыць”. Зь яго імем зьвязаная шматгадовая дзейнасьць у росшуку, дасьледаваньні, канцэртна-тэатральным выкананьні й гуказапісе твораў беларускай музыкі ХП — XXI стст., выяўленьні фактаў жыцьця й творчасьці малавядомых беларускіх кампазытараў і музыкантаў. Галоўны рэдактар шэрагу сэрый нотных выданьняў, якія ажыцьцяўляе “Беларуская Капэла”: “Беларускі гістарычны нотазбор”, “Музыка старажытных сядзібаў”, Збор твораў Міколы Равенскага, сябар рэдакцыйнай калегіі Збору твораў Яна Тарасевіча.