• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зборнік задач па фізіцы 8 клас

    Зборнік задач па фізіцы

    8 клас

    Памер: 144с.
    Мінск 2012
    33.01 МБ
    ®
    Ш№ЯШШШІШШ^^
    і.э.слесар ;	'
    Л. А. ІСАЧАНКАВА, I. Э. СЛЕСАР
    ЗБОРНІК ЗАДАЧ па ФІЗІЦЫ
    Вучэбны дапаможнік для 8 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання
    Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь
    МІНСК НАЦЫЯНАЛЬНЫ ІНСТЫТУТ АДУКАЦЫІ 2012
    1 Зак. 2876
    УДК 53(075.3=161.3)
    ББК 22.3я721
    Н85
    Рэцэнзенты:
    кафедра агульнай фізікі і астраноміі ўстановы адукацыі «Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава» (канд. пед. навук, дац., заг. кафедры I. В. Галуза);
    настаўнік фізікі вышэйшай катэгорыі дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя агульнаадукацыйная школа № 184 г. Мінска» Л. I. Вашкевіч
    Ісачанкава, Л. А.
    Н85 Зборнік задач па фізіцы : вучэб. дапам. для 8-га кл. уста-ноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. мовай навучання / Л. А. Ісачанкава, I. Э. Слесар. — Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2012. - 144 с. : іл.
    ISBN 978-985-559-145-1.
    УДК 53(075.3=161.3)
    ББК 22.3я721
    ISBN 978-985-559-145-1	© Ісачанкава Л. А., Слесар I. Э., 2012
    © Афармленне. НМУ «Нацыянальны
    інстытут адукацыі», 2012
    Прадмова
    Зборнік уваходзіць у комплекс вучэбна-метадычных матэрыялаў па фізіцы для 8-га класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі. У ім прапануецца набор задач рознай ступені складанасці па ўсіх тэмах і ў поўнай адпаведнасці з вучэбнай праграмай па фізіцы. Структура зборніка паўтарае структуру падручніка «Фізіка. 8 клас» аўтараў Л. А. Ісачанкавай, Ю. Д. Ляшчынскага: пад рэдак-цыяй Л. А. Ісачанкавай.
    Па кожнай тэме прыводзяцца ўсе віды задач пяці ўзроўняў складанасці, што адпавядае патрабаванням 10-бальнай сістэмы ацэнкі ведаў. Камбінаваныя задачы ўключаюць задачы павышанай складанасці, выдзеленыя знакам «*». Яны адрасаваны вучням, якія імкнуцца да глыбейшага вывучэння фізікі, і могуць быць карысныя пры падрыхтоўцы да ўдзелу ў алімпіядах. Задачы-ацэнкі, выдзеленыя знакам «а», яшчэ недастаткова папулярныя ў школе. Тым не менш яны каштоўныя тым, што развіваюць даследчы падыход да вывучэння той ці іншай з'явы і яе ацэнкі, а таксама эфектыўна выкарыстоўваюць міжпрадметныя сувязі. Пры рашэнні такой задачы неабходна разгледзець фізічную з'яву, знайсці найбольш простую фізічную мадэль гэтай з'явы, выбраць рэальныя значэнні фізічных велічынь, атрымаць лікавы рэзультат. Нарэшце, трэба ацаніць адпаведнасць атрыманага рэзультата рэальнасці. Эксперыментальныя задачы пазначаны літарай «э».
    Напачатку кожнай тэмы прыводзяцца прыклады рашэння ты-павых задач. У канцы дапаможніка прыведзены адказы да рашэн-няў колькасных задач. Самі рашэнні не даюцца. Гэта зроблена свядома, каб не абясцэньваць самастойны індывідуальны творчы пошук вучняў гатовым рэцэптам рашэння. У большасці выпадкаў задачы рэкамендуецца рашаць у Міжнароднай сістэме адзінак (СІ — сістэма інтэрнацыянальная), аднак калі ў канчатковай фор-муле ўваходныя фізічныя велічыні аднародныя, пераводзіць іх у адзінкі СІ не абавязкова. Каэфіцыент g прымаць роўным 10—.
    3
    ЦЕПЛАВЫЯ З'ЯВЫ
    1
    Цеплавы рух часціц
    Пытанні для самакантролю
    •	Чаму бесперапынны хаатычны рух часціц рэчыва называюць цеплавым?
    •	Якія з'явы сведчаць пра хаатычны рух часціц рэчыва?
    •	Як звязана тэмператпура цела са скорасцю руху яго часціц?
    •	У чым асаблівасць цеплавош руху і ўзаемадзеяння часціц у газах?
    Якія ўласцівасці газаў яны вызначаюць?
    •	У чым асаблівасць цеплавога руху і ўзаемадзеяння часціц у вадкасцях? Якія ўласцівасці вадкасцей яны вызначаюць?
    •	У чым асаблівасць цеплавога руху і ўзаемадзеяння часціц у цвёрдых целах? Якія ўласцівасці цвёрдых цел яны вызначаюць?
    1.	Ці можна рух адной малекулы лічыць цеплавым рухам? Ці з'яўляецца цеплавы рух адносным? Чым адрозніваецца цеплавы рух ад механічнага?
    2.	Каб агуркі сталі салёныя, іх трымаюць у растворы солі некалькі дзён. Прапануйце спосаб больш хуткай засолкі агуркоў. На якой фізічнай з'яве заснавана засолка агародніны?
    3.	Малекулы газаў пры пакаёвай тэмпературы рухаюцца з сярэдняй скорасцю, модуль якой роўны некалькім сотням метраў у секунду. Напрыклад, малекулы кіслароду пры тэмпературы м
    £ = 18 °C рухаюцца з сярэдняй скорасцю, модуль якой v = 440 — . с
    Чаму ж пахі ў зачыненых памяшканнях распаўсюджваюцца са значна меншай скорасцю?
    4
    4.	Чаму маленькая крупінка перманганату калію (марганцоўкі), якая ляжыць на дне шклянкі з вадой, афарбоўвае ваду па ўсім аб'ёме?
    5.	Як растлумачыць з пункта погляду фізікі сэнс фразы «Дым растае ў паветры»?
    6.	У святле сонечнага праменя, які пранік у пакой, можна на-зіраць «скокі» пылінак. Як называецца назіраемая з'ява? Як яна тлумачыцца?
    7.	Чаму пыл адразу не асядае на паверхні цел?
    8.	Прапануйце спосаб, які дазволіў бы павялічыць скорасць дыфузіі ў дзвюх шчыльна злучаных пласцінках — залатой і свін-цовай.
    9.	(э) Намачыце частку ліста паперы вадой. Палажыце на ўвіль-готненае месца крышталік перманганату калію (марганцоўкі). Якая фізічная з'ява пры гэтым назіраецца? Як растлумачыць гэту з'яву?
    10.	(э) Выкарыстоўваючы тры пустыя шклянкі, пасудзіны з гарачай і халоднай вадой і перманганат калію (марганцоўку), да-кажыце эксперыментальна, што сярэдняя скорасць паступальнага руху малекул вадкасці залежыць ад яе тэмпературы.
    2
    Унутраная энергія. Спосабы змянення ўнутранай энергіі
    Пытанні для самакантролю
    •	Якую энергію называюць унутранай энергіяй цела?
    •	Назавіце два спосабы змянення унутранай энергіі цела.
    •	Што з'яўляецца мерай сярэдняй кінетычнай энергіі малекул?
    •	Што называецца цеплаперадачай?
    •	Што такое колькасць цеплаты?
    5
    11.	Закончыце фразу: «Унутраная энергія цела паменшыцца, калі...»
    а)	... яго нагрэць;
    б)	... яго ахаладзіць;
    в)	... яго апусціць у ваду той жа тэмпературы;
    г)	... яго падняць на некаторую вышыню;
    д)	... паменшыць скорасць яго руху.
    12.	Ці можа цела валодаць механічнай энергіяй, але не мець пры гэтым унутранай энергіі?
    13.	Ці можа цела валодаць унутранай энергіяй, але не мець пры гэтым механічнай энергіі?
    14.	Ці правільна сцвярджэнне, што атрыманне целам цеплаты абавязкова прыводзіць да павелічэння яго тэмпературы?
    15.	Ці правільна сцвярджэнне, што пры нязменнай тэмпературы цела яго ўнутраная энергія пастаянная? Чаму?
    16.	Як з пункта погляду малекулярнай тэорыі растлумачыць награванне цела (напрыклад, газу ў цыліндры пад поршнем) пры выкананні механічнай работы?
    17.	У вуглекіслотных вогнетушыцелях (мал. 1) змяшчаецца сціснуты вуглякіслы газ пад ціскам р = 150 атм. Пры адкрыванні вентыля з раструба вылятаюць белыя крышталі аксіду вугляро-ду (IV) («сухі лёд») з тэмпературай каля t = -70 °C, нават калі балон захоўваўся ў цёплым памяшканні. Растлумачце гэту з’яву.
    Мал. 1
    18.	Ці роўныя механічная (кінетычная і патэн-цыяльная) і ўнутраная энергіі двух аднолькавых кубікаў, калі адзін з іх ляжыць на стале, а другі — на падлозе?
    19.	Растлумачце, як і чаму адбываецца змяненне ўнутранай энергіі: а) вады пры яе награванні; б) паветра пры яго сцісканні ці пашырэнні; в) лёду пры яго раставанні; г) спружыны пры яе сцісканні ці расцяжэнні.
    20.	Ці роўныя ўнутраныя энергіі двух медных цыліндраў з аднолькавай тэмпературай, калі іх масы:
    а) розныя;
    б) аднолькавыя?
    6
    21.	Як змянілася ўнутраная энергія вады ў закрытай шклянцы, калі сярэдняя скорасць паступальнага руху яе малекул: а) павя-лічылася; б) паменшылася?
    22.	* Ці будзе змяняцца энергія ўзаемадзеяння часціц у газе, калі яго аб ем пры пастаяннай тэмпературы: а) паменшыць; б) па-вялічыць?
    23.	Як будзе змяняцца ўнутраная энергія паветра ў аўтама-більнай шыне пасля яе праколвання?
    24.	Чаму кава пасля перамолвання ў электракавамолцы ста-новіцца нагрэтай?
    25.	Як змяняецца ўнутраная энергія гумкі падчас сцірання тэк-сту? Чаму?
    26.	Куды расходуецца механічная кінетычная энергія аўтамабіля пры яго тармажэнні на гарызантальным участку?
    27.	Пры хуткім слізганні ўніз па канаце скура рук моцна награ-ваецца. Чаму?
    28.	Ці зменіцца ўнутраная энергія металічнай загатоўкі, калі яе заціснуць у цісках?
    29.	Чаму металічная загатоўка пры апрацоўцы напільнікам награваецца?
    30.	Чаму газ у цыліндры з поршнем (мал. 2) пашыраецца пры награванні? Ці будзе пашырэнне газу неабмежаваным, калі цалкам ліквідаваць трэнне поршня аб сценкі цыліндра?
    31.	Чаму пры працяглай яздзе на веласіпедзе шыны колаў ста-новяцца цёплымі?
    32.	На стале стаяць дзве стальныя гіркі рознай масы. У якім выпадку іх унутраныя энергіі могуць стаць аднолькавымі?
    33.	Як зменіцца ўнутраная энергія гарачага чаю, калі ў яго апусціць халодную лыжку?
    34.	Як змяняюцца ўнутраныя энергіі за-гатоўкі і свердла падчас свідравання?
    35.	Адзін кавалак чыгуну нагрэўся да пэўнай тэмпературы ў электрапечцы, а другі такі ж кавалак — у кузні ад удараў молата каваля. Ці аднолькавае змяненне ўнутранай энергіі кавалкаў чыгуну? Чым адрозніваюцца
    спосабы змянення ўнутранай энергіі?	Мал. 2
    7
    36.	Ці заўсёды правільна сцвярджэнне, што ўнутраная энергія цела не залежыць ад стану яго механічнага руху?
    37.	Лыжка апушчана ў шклянку з гарачым чаем. Ці можна сцвярджаць, што пры выраўноўванні тэмператур чаю і лыжкі іх унутраныя энергіі становяцца аднолькавымі? Адказ абгрунтуйце.
    38.	Ці змяняецца кінетычная энергія атамаў ртуці пры пад’ёме слупка медыцынскага тэрмометра? Чаму?
    39.	* Як і чаму змяняецца ўнутраная энергія шарыка ў стрыжні шарыкавай ручкі падчас пісьма?
    40.	* Ці змяняецца ўнутраная энергія абцаса чаравіка падчас хадзьбы? Чаму?
    41.	Унутраная энергія газу ў закрытым балоне U{ = 0,480 МДж. У выніку цеплаперадачы значэнне яго ўнутранай энергіі стала U2 = 25,0 кДж. Вызначце змяненне ўнутранай энергіі газу Як у выніку цеплаперадачы змянілася тэмпература газу?
    42.	Газ, унутраная энергія якога U} = 840 Дж, сціснулі. Пры гэтым яго ўнутраная энергія дасягнула значэння U2 = 3,60 кДж. Вызначце змяненне ўнутранай энергіі газу. Як у выніку сціскання змянілася тэмпература газу?
    43.	Газ знаходзіцца ў закрытым балоне. Вызначце колькасць цеплаты, атрыманай газам, калі падчас цеплаперадачы яго ўнут-раная энергія павялічылася на \U = 20 кДж. Чаму была роўна пачатковая ўнутраная энергія газу, калі пасля цеплаперадачы яна дасягнула значэння U2 = 60 кДж?
    44.	* Вада падае з вышыні A = 12 м. На колькі павялічваецца ўнутраная энергія кожнага кубічнага метра вады пры яе падзенні, калі на награванне вады затрачваецца г = 60 % работы сілы цяжару?