• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зборнік задач па фізіцы 8 клас

    Зборнік задач па фізіцы

    8 клас

    Памер: 144с.
    Мінск 2012
    33.01 МБ
    t/= 220 В.
    404.	Пры падключэнні да крыніцы пастаян-	Rt
    нага напружання першага рэзістара (мал. 71)	Г	1	1
    амперметр паказвае сілу току /, = 3,0 А. Калі @ замест першага падключыць другі рэзістар,	Т	+	_
    амперметр пакажа сілу току /2 = 1-0 А. Якімі	u
    будуць паказанні амперметра, калі ў ланцуг Мал. 71 падключыць паслядоўна абодва рэзістары?
    405.	* Участак электрычнага лан-цуга складаецца з трох паслядоўна злучаных праваднікоў аднолькавай даўжыні. Залежнасць напружання на дадзеным участку ад даўжыні праваднікоў прадстаўлена на малюн-ку 72. Ці аднолькавае супраціўленне ўсіх трох праваднікоў? Які праваднік мае найболыпае, а які найменшае супраціўленне? У якой суадносіне супраціўленні праваднікоў?
    406.	(э) Падлічыце лік лямпачак у ёлачнай гірляндзе. Запішыце па-шпартныя даныя (намінальныя на-пружанне і сілу току). Разлічыце
    Мал. 72
    фактычнае напружанне на кожнай лямпачцы пры ўключэнні гірлянды ў сетку напружаннем U = 220 В і параўнайце яго з на-мінальным.
    407.	(э) Збярыце электрычны ланцуг, які складаецца з кры-ніцы току, ключа, двух паслядоўна злучаных рэзістараў з вядо-мымі супраціўленнямі і амперметра. Разлічыце нанружанне на кожным рэзістары і на клемах крыніцы току. Зрабіце вывад. Выкарыстоўваючы вальтметр, праверце правільнасць адказу. Як зменіцца напружанне на першым рэзістары, калі клемы на другім рэзістары замкнуць провадам? Адказ пацвердзіце доследам.
    75
    к, +
    Мал. 73
    408.	(э) Збярыце электрычны ланцуг з дзвюма паслядоўна злучанымі аднолькавымі лямпачкамі (мал. 73). Адкажыце на пытанні: Якім будзе напал лямпачак пры замыканні толькі ключа К(? Ключоў Kj і К2? Ключоў Kj і К3? Чаму? Правільнасць сваіх адказаў
    праверце на доследзе.
    409.	(э) Збярыце электрычны ланцуг, які складаецца з лаба-раторнай крыніцы напружаннем U = 4,5 В, лямпачкі для кішэн-нага ліхтара, на цокалі якой напісана «3,5 В; 2,6 А», рэастата і ключа. Ці будзе лямпачка гарэць звычайным напалам пры замы-канні ланцуга? Чаму? Разлічыце супраціўленне рабочай часткі рэастата, якую варта ўключыць паслядоўна з лямпачкай, каб яна гарэла звычайным напалам. Праверце адказ на доследзе, выка-
    рыстоўваючы амперметр і вальтметр.
    16
    Паралельнае злучэнне праваднікоў
    Пытанні для самакантролю
    •	Як звязаны сіла электрычнага току ў неразгалінаванай частцы электрычнага ланцуга з паралельным злучэннем праваднікоў і сілы электрычнага току ў асобных правадніках гэтага ланцуга?
    •	Што можна сказаць пра напружанне на ўсім участку пара-лельна злучаных праваднікоў і асобных правадніках?
    •	Як звязана агульнае супраціўленне ўчастка электрычнага ланцуга паралельна злучаных праваднікоў з супрацгўленнямі асобных праваднікоў?
    •	Чаму роўна электрычнае супраціўленне ўчастка ланцуга, які складаецца з N аднолькавых паралельна злучаных праваднікоў?
    76
    Прыклад рашэння задачы
    На малюнку 74 адлюстраваны ўчастак ланцуга, які змяшчае тры рэзістары. Праз рэзістар R{ праходзіць электрычны ток сілай Д = 1,8 A, а напружанне на рэ-зістары R2 складае U2 = 2,4 В. Вызначце супраціўленне рэзістара R3, калі вядома, што яно ў 2 разы перавышае супраціў-ленне рэзістара R2.
    Мал. 74
    Дадзена:
    Ц = 1,8 A U2 = 2,4 В R3 = 2R2
    R3-?
    Раійэнне.
    Сіла току, які праходзіць праз рэзістар Rv роўна суме сіл току, што праходзіць праз рэзістары R2 і R3 (мал. 75): Ц = І2 + І3. Паводле закону Ома
    Пры паралельным злучэнні праваднікоў напружанні на рэзіста-
    рах R2 і R3
    Тады
    аднолькавыя: U2 = U3. 3 умовы задачы вынікае, што
    U2 U^U^ 1^2 _2U2 Ц^ ЗІ^
    ^ R 2
    ^з ^з ^з
    і адсюль
    ^з
    3t/2
    Падстаўляючы лікавыя значэнні, атрымаем:
    „	3-2,4В	.
    R, =-----------— = 4,0 Ом.
    3	1,8 A
    Мал. 75
    
    Адказ: R3 = 4,0 Ом.
    17
    410.	Пры якім злучэнні двух аднолькавых рэзістараў іх агульнае супраціўленне большае: пры паслядоўным ці паралельным? У колькі разоў?
    411.	Колькі электрычных ланцугоў з рознымі супраціўленнямі можна атрымаць, злучаючы рознымі спосабамі тры аднолькавыя рэзістары? Намалюйце схемы гэтых ланцугоў.
    412.	Ці можна паказанні ідэальнага амперметра (супраціўленне прыбора практычна роўна нулю) у схемах участкаў АВ электрычных ланцугоў (мал. 76, а—в) лічыць роўнымі сіле току, які праходзіць у рэзістары R2? Аргументуйце адказ.
    б ^
    Мал. 76
    413.	У якой схеме ўчастка АВ электрычнага ланцуга (мал. 77, а—г) ідэальны вальтметр (яго супраціўленне R^ » йЛанцуга) Для вымярэння напружання на рэзістары Rt уключаны правільна?
    414.	На ўроку фізікі Саша і Даша сабралі электрычны ланцуг, адлюстраваны на малюнку 78. Начарціце ў сшытку схему гэтага электрычнага ланцуга. Дапоўніце схему двума амперметрамі, уключанымі так, каб Саша і Даша маглі вымяраць сілу току, які праходзіць праз кожную лямпачку.
    Мал. 78
    415.	Участак электрычнага ланцуга складаецца з паралельна злучаных лямпачкі і рэастата (мал. 79). Як будзе мяняцца напру-жанне на лямпачцы, калі паўзунок рэастата перамяшчаць улева?
    416.	У электрычным ланцугу (мал. 80) напружаннем [/ = 40 В усе рэзістары маюць роўныя супраціўленні Д = 10 Ом. Вызначце паказанні амперметра.
    417.	На ўчастку электрычнага ланцуга паралельна злучаны два рэзістары, супраціўленні якіх Rx = 8,0 Ом і R2 = 2,0 Ом (мал. 81). Праз які рэзістар праходзіць большы ток? У колькі разоў?
    Мал. 81
    R
    Мал. 82
    418.	Як зменяцца паказанні ідэальнага ампер-метра (мал. 82), калі паралельна яму ўключыць такі ж самы амперметр? Адказ абгрунтуйце.
    419.	* 3 аднароднага праводзячага дроту супра-ціўленнем R = 8,0 Ом вырабілі два аднолькавыя кольцы. Кольцы маюць перамычкі супраціўленнем
    R{ = R2 = 1,0 Ом. Кольцы з перамычкамі ўключаны ў электрычны ланцуг (мал. 83). Вызначце агульнае супраціўленне ўчастка АВ.
    420.	Як належыць злучыць на ўчастку электрычнага ланцуга рэ-зістары, супраціўленні якіх 7?t = 12 Ом, R2 = 20 Ом і /?3 = 30 Ом, каб атрымаць максімальнае супраціўленне гэтага ўчастка? Мінімальнае супраціўленне? Намалюйце схемы ў сшытку і вызначце гэтыя су-праціўленні.
    421.	Медны і жалезны праваднікі, памеры якіх аднолькавыя, злучаны паслядоўна і падключаны да крыніцы току. Лямпачка, падключаная да канцоў жалезнага правадніка, гарыць, а лямпачка, падключаная да канцоў меднага, — не. Чаму?.
    422.	Вызначце паказанні вальтметра ў схемах, прыведзеных на малюнку 84, а, б.
    +
    Мал. 84
    80
    423.	У электрычным ланцугу, прыведзе-ным на малірнку 85, амперметр А паказвае сілу току / = 1,5 А. Супраціўленні рэзістараў Ri = 8,0 Ом і R2 = 4,0 Ом. Якія будуць пака-занні амперметра А2?
    424.	Участак электрычнага ланцуга склада-ецца з двух паралельна злучаных рэзістараў супраціўленнямі R{ = 20 Ом і R2 = 40 Ом. Напружанне на першым рэзістары U{ = 24 В.
    +
    Мал. 85
    Вызначце сілу току на ўчастку ланцуга і ў асобных рэзістарах.
    425.	Супраціўленне кавалка проваду, выкарыстанага для падвя-дзення электрычнага току да тэлефона, R = 0,051 Ом. Провад складаецца з мноства тонкіх медных дратоў даўжынёй / = 3,0 м і плошчай папярочнага сячэння S = 0,050 мм2 кожны. Вызначце
    колькасць медных дратоў у провадзе.
    426.	Супраціўленне лямпачкі R = 400 Ом. Знайдзіце супраціў-ленне гірлянды з W = 25 такіх лямпачак, злучаных паралельна.
    427.	У якім выпадку сіла току ў неразгалі-наванай частцы электрычнага ланцуга (мал. 86) паменшыцца ў 2 разы: а) пры адлучэнні лан-цужка рэзістараў супраціўленнямі Rt = 2,0 Ом і R2 = 6,0 Ом на ўчастку АВ ланцуга; б) пры за-мене рэзістараў супраціўленнямі Rt = 2,0 Ом і R2 = 6,0 Ом на ўчастку АВ ланцуга на рэ-зістар супраціўленнем R = 2,0 Ом?
    Мал. 86
    Супраціўленні R3 = 6,0 Ом, Т?4 = 10 Ом, /?5 = 16 Ом.
    428.	Вызначце супраціўленне ўчастка АВ электрычнага ланцуга, паказанага на малюнку 87, калі супраціўленні рэзістараў R{ = 8,0 Ом, R2 = 24 Ом, R3 = 6,0 Ом, R^ = 6,0 Ом.
    К'
    Мал. 87
    4 Зак. 2876
    ^
    81
    429.	3 аднароднага дроту супраціўленнем R = 8,0 Ом выраблена кольца. У колькі разоў адрозніваюцца электрычныя супраціўленні ўчасткаў АВ, на якіх кольца ўключана так, як паказана на малюнку 88, а, 61
    ^
    Мал. 89
    Мал. 90
    430.	Вызначце сілу току, які праходзіць праз рэзістар R3 (мал. 89), калі супраціў-ленні рэзістараў R{ = R2 = R3 = 6,0 Ом, а на-пружанне на клемах крыніцы току U = 9,0 В.
    431.	Намалюйце схему злучэння рэзіста-раў супраціўленні якіх R{ = 3,0 Ом, R-2 = 5,0 Ом і R3 = 8,0 Ом, пры якім агульнае супраціў-ленне ўчастка ланцуга R = 4,0 Ом.
    432.	Вызначце паказанні ідэальнага вальт-метра ў электрычным ланцугу (мал. 90), у якім /^ = 12 Ом, R2 = 9,0 Ом, R3 = R4 = 6,0 Ом. Напружанне на клемах крыніцы току (/ = 24 В.
    433.	* Вызначце сілу току, які прахо-дзіць праз рэзістар R6 (мал. 91), і агульнае супраціўленне ланцуга, калі супраціўлен-ні ўсіх рэзістараў аднолькавыя і роўныя R = 7,0 Ом. Сіла току ў агульнай частцы ланцуга /0 = 3,5 А.
    Мал. 91
    434.	Вызначце агульнае супраціўленне ўчастка АВ (мал. 92, а—в). Супраціўленні рэзістараў аднолькавыя і роўныя R = 3,0 Ом.
    435.	Участак электрычнага ланцуга АВ складаецца з чатырох аднолькавых рэзістараў (мал. 93), супраціўленні якіх R = 8,0 Ом. Вызначце агульнае супраціўленне гэтага ўчастка ланцуга.
    436.	На ўчастку АВ электрычнага ланцуга рэзістары, супраціў-ленні якіх R\ = 2,0 Ом, R2 = R3 = R^ = 9,0 Ом, R5 = 1,0 Ом і R^ = 6,0 Ом, злучаны так, як паказана на малюнку 94. Вызначце агульнае супраціўленне гэтага ўчастка ланцуга.
    Мал. 93	Мал. 94
    83
    437.	На ўчастку AB электрычнага ланцуга рэзістары, супраціў-ленні якіх В1 = 4,0 Ом, R2 = 5,0 Ом, /?3 = 10 Ом, /?4 = 10 Ом, злу-чаны так, як паказана на малюнку 95. Вызначце агульнае супра-ціўленне гэтага ўчастка ланцуга.
    A R' R1 R* В
    «4
    Мал. 95
    438.	Жалезны і медны драты аднолькавай даўжыні і аднолькавай плошчы папярочнага сячэння ўключаны ў ланцуг паралельна. У якім дроце сіла току болыпая? У колькі разоў?
    439.	У сетку напружаннем U = 220 В уключана люстра, якая складаецца з A = 5 лямпачак супраціўленнем R} = 900 Ом кожная. Як уключаны гэтыя лямпачкі — паралельна ці паслядоўна? Вы-значце сілу току ў сетцы пры ўключэнні гэтых лямпачак паралель-на. Намалюйце схему ўключэння люстры ў сетку, улічваючы, што ў схеме павінен быць выключальнік.
    440.	Ёсць ^1 = 10 аднолькавых рэзістараў, супраціўленні якіх R{- 2 Ом, і М2 = 20 аднолькавых рэзістараў, супраціўленні якіх й2 = 4 Ом. Як належыць скласці электрычны ланцуг, каб яго агуль-нае супраціўленне было мінімальнае? Вызначце гэта супраціўленне.