• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зборнік задач па фізіцы 8 клас

    Зборнік задач па фізіцы

    8 клас

    Памер: 144с.
    Мінск 2012
    33.01 МБ
    45.	(э) Прыцісніце кавалачак фольгі да кардону ці якой-небудзь дошчачкі. Зрабіце ^ = 10 хуткіх рухаў то ў адзін, то ў другі бок. Як змяняюцца тэмпературы фольгі і дошчачкі падчас трэння? Паўтарыце дослед, але зараз зрабіце ^ = 20 рухаў. Як залежыць змяненне ўнутранай энергіі цела ад велічыні выкананай работы?
    8
    3
    Віды цеплаперадачы
    Пытанні для самакантролю
    •	Якія віды цеплаперадачы вы ведаеце?
    •	Што такое цеплаправоднасць?
    •	Што такое канвекцыя?
    •	Які від цеплаперадачы магчымы ў вакууме?
    •	Якія целы летй паглынаюць энергію цеплавога выпраменьвання, а якія — горш?
    46.	Якая павінна быць тэмпература вады ў ванне, каб пры апусканні ў яе рукі вада не здавалася ні цёплай, ні халоднай?
    47.	У якім доме, драўляным ці каменным, халадней узімку, калі таўшчыня сцен аднолькавая? А ўлетку? Чаму?
    48.	Якая з ручак, пластмасавая ці драўляная, навобмацак здаецца халаднейшай? Чаму?
    49.	Прапануйце найбольш просты і хуткі спосаб параўнання цеплаправоднасці медзі і шкла.
    50.	Ці можна лёдам нагрэць стальны цвік? Як гэта зрабіць?
    51.	Чаму халоднай зімой футравае адзенне сагравае?
    52.	* Чаму вада ў вадаёмах астывае значна хутчэй, чым награ-ваецца?
    53.	Для чаго раней пры вырабе цэглы ў гліну дабаўлялі сечаную салому?
    54.	Якія матэрыялы вы выкарыстоўвалі б пры вырабе самароб-нага тэрмаса?
    55.	Чаму чай у тэрмасе ўсё ж астывае?
    56.	Ці можна ў тэрмасе захаваць марожанае?
    57.	Вядома, што расліны суніц гінуць пры тэмпературы t = -20 °C, але калі ўчастак засыпаць снегам, таўшчыня пласта якога d = 5—10 см, то расліна выжывае і пры ніжэйшых тэмпера-турах. Чаму?
    9
    58.	Якое фізічнае тлумачэнне можна даць прыказцы «Многа снегу — многа хлеба»?
    59.	Паскорыцца ці замарудзіцца раставанне марожанага ў цёплым пакоі, калі яго ўкутаць футрам? Чаму?
    60.	* Ці ўплываюць на цеплаправоднасць матэрыялу памеры пор у ім?
    61.	* Цеплаправоднасць цвёрдага алюмінію ў 3 разы большая, чым расплаўленага. Як гэта можна растлумачыць?
    62.	Чаму на другім паверсе двухпавярховага дома цяплей, чым на першым?
    63.	Куды трэба ставіць электрычны абагравальнік, каб хутчэй нагрэць паветра ў пакоі: на стол ці на падлогу?
    64.	Чаму языкі полымя накіроўваюцца ўверх?
    65.	Чаму вентыляцыйныя адтуліны ў дамах робяць у столі, a не ў падлозе?
    66.	Чаму вадкасці і газы награваюць знізу?
    67.	У дзве пасудзіны, якія змяшчаюць роўныя аб'ёмы вады, апусцілі два аднолькавыя кіпяцільнікі так, як паказана на ма-люнку 3. У якой з пасудзін вада нагрэецца хутчэй? Чаму?
    68.	Пры награванні вады кіпяцільнікам (мал. 4) першы тэрмо-метр паказаў тэмпературу t{ = 30 °C, а другі — t2 = 50 °C. Якімі фізічнымі заканамернасцямі можна растлумачыць розніцу ў па-казаннях тэрмометраў?
    69.	У якім выпадку рука, знаходзячыся на аднолькавай адлег-ласці ад полымя, саграваецца хутчэй: зверху ці збоку ад яго?
    70.	Чаму да батарэі цэнтральнага ацяплення адна труба пад-водзіцца зверху, а другая — знізу?
    71.	* Чаму прамярзанне шыб у «Л^ моцныя маразы пачынаецца знізу, ]ДГ а адтайванне лёду на іх у адлігу — зверху?
    Ш W	72. Растлумачце фізічны прынцып
    работы «турбіны», паказанай на ма-г^^^™3®®3^	люнку 5.
    73.	Чаму халадзільнікі часцей за ўсё Мал. 3	афарбоўваюць у белы колер?
    10
    74.	У якім чайніку, белым ці чорным, вада астывае хутчэй?
    75.	Чаму ў некаторых гарачых краінах людзі носяць цёплае адзенне?
    76.	Навошта каскі пажарнікаў робяць бліскучымі?
    77.	Якому, беламу ці чорнаму, пудзелю ўлетку гарачэй? Чаму?
    78.	Чаму ў гарачыя дні асфальт на дарозе цяплейшы за пясок на абочыне?
    79.	Чаму батарэі ацяплення і радыяТары халадзільнікаў робяць рабрыстымі?
    80.	Які з відаў цеплаперадачы адыгрывае асноўную ролю ў на-граванні: а) вады ў чайніку; б) кавалка дроту, адзін канец якога памешчаны ў полымя спіртоўкі; в) каменя, які ляжыць блізка ад вогнішча?
    81.	Якой стараной, A, В ці С (мал. 6), трэба павярнуць да сонца бак, у якім награваецца вада для паліву раслін, каб яна нагрэлася хутчэй? У які колер трэба пафарбаваць такі бак, каб за ноч вада ў ім астывала як мага менш?
    82.	Чаму з пункта погляду эканоміі паліва выгодней у дачным доме мець абагравальную печ, а не камін?
    83.	Калі патрымаць над полымем свечкі драўляны цыліндр, шчыльна загорнуты ў паперу, то папера хутка апальваецца. Гэтага не адбываецца, калі замяніць драўляны цыліндр металічным. Чаму?
    84.	(э) Параўнайце па сваіх адчуваннях ступень нагрэтасці металічнай і драўлянай
    11
    лыжак да апускання іх у гарачую ваду, а затым праз 5 мін пасля апускання. Растлумачце розніцу ў адчуваннях у абодвух выпадках. Калі ёсць магчымасць, выканайце гэты ж дослед з пластмасавай і
    мельхіёравай лыжкамі.
    85.	(э) Выкарыстоўваючы прабірку, С^~—_ шклянку з вадой, спіртоўку і запалкі, пра-~~~	вядзіце дослед па параўнанні цеплапра-
    v7\ \ воднасцей паветра, вады і шкла. Для гэтага /	^" ў полымя спіртоўкі памясціце прыкладна
    на 1 мін сухую прабірку, надзетую на Мал. 7	палец (мал. 7). Пачакаўшы трохі, пакуль
    2 прабірка астыне, запоўніце яе на - аб’ёму вадой. Памясціце пра-бірку адкрытым канцом у полымя спіртоўкі (мал. 8) на некалькі мінут. Адкажыце на пытанні: 1) Ці адчувалі вы цяпло падчас награвання прабіркі, запоўненай паветрам? 2) Што можна ска-заць пра цеплаправоднасць паветра? 3) Што можна сказаць пра цеплаправоднасць шкла, з якога зроблена прабірка? 4) Ці адчулі вы награванне вады
    ў ніжняй частцы прабіркі пасля награ- *	\
    вання яе верхняй часткі? Што можна ска- __Ч заць пра цеплаправоднасць вады? Зрабіце___-
    вывад пра цеплаправоднасць рэчываў у
    розных агрэгатных станах.	Мал- 8
    4
    Разлік колькасці цеплаты пры награванні і ахаладжэнні. Удзельная цеплаёмістасць
    Пытанні для самакантролю
    •	Ад чаго залежыць колькасць цеплаты, неабходная для награвання цела?
    •	Па якой формуле разлічваецца колькасць цеплаты, якая неабходна для награвання цела ці вылучаецца ім пры ахаладжэнні?
    12
    •	Якую велічыню называюць удзельнай цеплаёмістасцю?
    •	Чаму колькасць цеплаты, якая вылучылася пры ахаладжэнні, з'яуляецца адмоўнай велічынёй?
    Прыклад рашэння задачы
    У латунным каларыметры масай т{ = 100 г знаходзіцца вада масай т2 = 2,0 кг, якая мае тэмпературу Zj = 20 °C. У каларыметр апусцілі стальны брусок, тэмпература якога t2 = 95 °C, пасля чаго вада ў каларыметры нагрэлася да тэмпературы Z = 25 °C. Вызначце масу бруска.
    Дадзена:
    тх = 100 г = 0,100 кг
    т2 = 2,0 кг
    Zt = 20 °C
    t2 = 95 °C
    £ = 25 °C
    св = 4200
    cCT = 460
    Дж кг°С Дж
    сл = 380
    кг - °C Дж кг-°С
    Рашэнне.
    У выніку ўсталявання цеплавой раўна-вагі брусок аддаў колькасць цеплаты
    і ахаладзіўся ад тэмпературы t2 = 95 °C да тэмпературы Zt = 20 °C. Вада і кала-рыметр атрымалі колькасць цеплаты = = QB + Qл і нагрэліся ад тэмпературы tx = 20 °C да тэмпературы Z = 25 °C. Калі не прымаць да ўвагі цеплавыя страты, то Юад^Оатр-
    т — ?
    ІОадІ = сст™(*2 - 0; QB = СД^* - fi); Ол = слт^ - Q; ІОадд^Ов + Ол;
    CcTm(t2 - Z) = (свт2 + c„mt)(t - t^;
    т = (св?тг2 +c,ffl,)(Z-Zi)
    cCT(*2 - 0
    т =
    Дж--2,0кг + 380—-кг °C	кг■°C
    460 Дж -70 °C
    ■ 0,10 кг -5,0 °C -----------------= 1,3 кг.
    кг°С
    Адказ: т= 1,3 кг.
    13
    86.	Якая колькасць цеплаты паглынаецца пры награванні стальной дэталі масай т - 10,0 кг ад тэмпературы ^ = 100 °C да тэмпературы t2 = 150 °C?
    87.	Якая колькасць цеплаты вылучыцца пры ахаладжэнні вады аб'ёмам V = 200 мл ад тэмпературы ^1 = 90,0 °C да тэмпературы t2 = 30,0 °C?
    88.	Знайдзіце ўдзельную цеплаёмістасць чыгуну, калі пры ахаладжэнні ад тэмпературы ^ = 130 °C да тэмпературы t2 = 80,0 °C чыгуннай дэталі масай т = 20,0 кг вылучылася колькасць цеплаты Q = 0,550 МДж.
    89.	Як разумець выраз: «Рэчыва мае вялікую (малую) удзель-ную цеплаёмістасць»?
    90.	3 вуліцы ў цёплы пакой унеслі алюмініевы і медны стрыжні аднолькавай масы. Які стрыжань хутчэй нагрэецца да пакаёвай тэмпературы? Чаму?
    91.	Рэчывы адной і той жа масы, удзельныя цеплаёмістасці якіх прыведзены ніжэй, ахалоджваюцца ад тэмпературы t{ = 20 °C да тэмпературы t2 = 5,0 °C. Якое з рэчываў аддасць пры гэтым найбольшую колькасць цеплаты:
    а) золата — 0,13 К^Ж -; б) серабро — 0,25 К|^Ж ;
    кг °C кг•°C
    в) жалеза — 0,46 К^Ж-; г) алюміній — 0,92 К^Ж ;
    кг-°С кг°С
    д) вада — 4,2
    кДж 9 кг • °C
    92.	Рэчывам аднолькавай масы, удзельныя цеплаёмістасці якіх прыведзены ніжэй, пры тэмпературы і = 20 °C перадаецца коль-касць цеплаты Q = 100 Дж. Якое з рэчываў нагрэецца да больш высокай тэмпературы:
    а) золата — 0,13
    в) жалеза — 0,46
    кДж кг°С’
    кДж . кг°С’
    б) серабро — 0,25 КДЖ ; кг • °C
    г) алюміній — 0,92 К|^Ж ;
    '	кг-°С
    .	. „ кДж „
    д) вада - 4,2-----—?
    кг • °C
    14
    93.	Знайдзіце масу гліцэрыны, калі пры награванні ад тэмпе-ратуры t, = 10 °C да тэмпературы t2 = 15 °C яна паглынула коль-касць цеплаты Q = 12 кДж.
    94.	Вызначце шчыльнасць машыннага масла аб'ёмам V= 1,0 л, калі вядома, што для павелічэння тэмпературы на At = 30 °C яму патрабуецца перадаць колькасць цеплаты Q = 45 кДж. Удзельная
    4 кДж цеплаемістасць масла с = 1,67 --—.
    95.	Вызначце аб'ём газы, калі пры перадачы ёй колькасці цепла-ты Q = 34 кДж тэмпература павялічылася на At = 10 °C.
    96.	На колькі градусаў змянілася тэмпература вады аб'ёмам V = 5,0 л, калі пры гэтым вылучылася колькасць цеплаты Q = 0,21 МДж?
    97.	Па даных табліцы складзіце тры задачы, запішыце і рашыце іх.
    Рэ-чыва	Удзельная цепла-ёмістасць г Дж ’ кг °С	Маса цела т, кг	Пачатковая тэмпера-тура цела *1, °с	Канчатковая тэмпература цела f2, °C	Змяненне тэмпера-туры цела ДГ, °C	Паглынутая (аддадзеная) колькасць цеп-латы |Q|, кДж
    ?	920	?	80	20	?	11
    ?	?	2,0	—	—	300	228
    Лёд	?	1,2	?	0,0	—	25,2
    98.	На малюнку 9 прадстаўлены графік залежнасці тэмпературы ад часу для трох цел роўнай масы пры аднолькавых умовах на-гравання. Удзельная цеплаёмістасць якога цела большая? Чаму?
    99.	Да якой тэмпературы нагрэецца ка-валачак волава масай т = 10 г, узяты пры тэмпературы t{ = 20 °C, пры перадачы яму ад паяльніка колькасці цеплаты Q = 57 Дж?
    100.	Калі пры цеплаабмене двух цел тэм-пература аднаго з іх панізілася на Atj = 10 °C, то ці значыць гэта, што тэмпература другога цела павялічылася таксама на At2 = 10 °C? Чаму?
    Мал. 9
    15
    101.	Стальны, свінцовы і алавяны шарыкі, якія маюць пакаёвую тэмпературу, апусцілі ў пасудзіну з гарачай вадой. Масы піарыкаў роўныя. Пасля ўсталявання цеплавой раўнавагі ці будуць адноль-кавыя: а) змяненні тэмпературы шарыкаў; 6) колькасці паглынутай шарыкамі цеплаты; в) змяненні ўнутранай энергіі піарыкаў? Адказ абгрунтуйце.