• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зборнік задач па фізіцы 8 клас

    Зборнік задач па фізіцы

    8 клас

    Памер: 144с.
    Мінск 2012
    33.01 МБ
    223.	Якая колькасць цеплаты вылучыцца пры ператварэнні пары масай т = 1,0 кг, узятай пры тэмпературы tt = 100 °C, у лёд пры тэмпературы t2 = 0 °C?
    224.	* Уся колькасць цеплаты, якая вылучылася пры кандэнсацыі пары пры тэмпературы ^ = 100 °C і ахаладжэнні атрыманай вады да тэмпературы f2 = 0 °C, затрачваецца на раставанне лёду масай т2 = 4,0 кг, які мае тэмпературу t3 - -5 °C. Вызначце масу пары.
    225.	Якую масу каменнага вугалю маркі А-ІІ трэба спаліць, каб вылучылася колькасць цеплаты, дастатковая для выпарэння вады аб'ёмам У= 1,0 л, узятай пры тэмпературы кіпення?
    40
    226.	Якая колькасць цеплаты затрачваецца на награванне і выпарэнне вады, якая змяшчаецца ў сырых дровах, пры згаранні кожнага кілаграма дроў, калі палову масы дроў складае вада, якая мае тэмпературу t = 5,0 °C?
    227.	Вылічыце ўдзельную цеплату згарання торфу, калі пры спальванні торфу масай тп = 1,0 кг вылучаецца колькасць цеплаты, дастатковая для пераводу ў газападобны стан кіпячай вады аб'ёмам V= 6,64 л.
    228.	* Вядомы навуковец Энрыка Фермі на экзамене задаў сту-дэнту наступнае пытанне: «Як вядома, пункт кіпення праванскага алею вышэйшы за пункт плаўлення волава. Як вы растлумачыце, чаму можна смажыць ежу на праванскім алеі ў луджанай волавам патэльні?» Адкажыце на гэта пытанне і вы.
    229.	* У каларыметр, які змяшчае снег масай т1 = 200 г пры тэмпературы ff = 0 °C, упусцілі вадзяную пару масай т2 = 500 г, тэмпература якой f2 = 100 °C. Вызначце канчатковую тэмпературу сумесі.
    230.	* Колькі вадзяной пары пры тэмпературы ^ = 100 °C трэба ўпусціць у каларыметр, які змяшчае лёд масай тп = 100 г, тэмпе-ратура якога t2 = -10 °C, каб канчатковая тэмпература вады, якая ўтварылася, стала роўнай f3= 15 °C? Страты цеплаты не прымаць да ўвагі.
    231/ Ацаніце час, за які выкіпіць уся вада ў вашым электра-чайніку. Завышаным ці заніжаным будзе гэта значэнне? Чаму?
    232.	а За год з паверхні Сусветнага акіяна выпараецца аб'ём вады, прыкладна роўны V = 505 000 км3. Ацаніце колькасць цепла-ты, якая пры гэтым паглынаецца. Удзельную цеплату параўтва-
    „ „ ,	„ МДж
    рэння лічыць роўнан L = 2,45--—.
    кг
    233.	а Ацаніце модуль скорасці, з якой павінна ляцець муха, каб пасля ўдару аб сценку ад яе не засталося і мокрага месца. Заўвага. Лічыце, што муха на 90 % складаецца з вады.
    234.	а Прапануйце спосаб ацэнкі ККДз электрачайніка.
    235.	(э) Вазьміце вялікую каструлю з вадой. Памясціце ў яе маленькую каструлю (таксама з вадой) так, каб яна плавала, не
    41
    дакранаючыся да дна вялікай каструлі. Пастаўце іх на пліту і пачніце награваць. Што будзе з вадой у маленькай каструлі, калі вада ў вялікай каструлі закіпіць? Дабаўце ў вялікую каструлю шклянку солі. Што пасля гэтага адбудзецца з вадой у маленькай каструлі? Растлумачце назіраемую з'яву. Што можна сказаць пра тэмпературу кіпення салёнай вады?
    236.	(э) Дакажыце, што пры выпарэнні вадкасцей паглынаецца энергія. Для гэтага вазьміце спіртавы тэрмометр, кавалак ваты ці марлі, пасудзіны з лёгкавыпаральнай вадкасцю (напрыклад, адэкалонам ці ацэтонам) і вадой. Адзначце ў сшытку пачатковае паказанне тэрмометра. Намачыце лёгкавыпаральнай вадкасцю марлю і абгарніце ёю балончык тэрмометра. Праз 3—5 мін запішы-це паказанні тэрмометра. Намачыце сухую вату ці марлю вадой і паўтарыце дослед. Параўнайце паказанні тэрмометра. Зрабіце вывад.
    ЭЛЕКТРАМАГНІТНЫЯ З'ЯВЫ
    9
    Электрызацыя цел. Узаемадзеянне зарадаў. Праваднікі і дыэлектрыкі. Элементарны зарад
    Пытанні для самакантролю
    •	Як мы выяўляем, што цела наэлектрызавана?
    •	Як узаемадзейнічаюць аднайменна і рознаіменна зараджаныя целы?
    •	Якія зараджаныя часціцы могуць свабодна перамяшчацца ў металах?
    •	ПІто прынята за адзінку электрычнага зараду?
    •	Які па знаку і па значэнні зарад электрона?
    237.	Лёгкая гільза з фольгі, падвеша-ная на шаўковай нітцы, прыцягваецца да зараджанай шкляной палачкі (мал. 28). Ці зараджана гільза? Што можна ска-заць пра знак зараду гільзы, калі яна зараджана?
    238.	Разгледзьце табліцу. Пакажыце пары цел, якія былі наэлектрызаваны трэннем адно аб адно.
    Мал. 28
    Цела	Зарад q, Кл	Цела	Зарад q, Кл
    Эбанітавая палачка	+1,0 • 10"9	Кавалак шоўку	-1,0 ■ 10*9
    Шкляная палачка	+1,0 • 109	Ліст паперы	+2,0 • 10’9
    43
    Цела	Зарад q, Кл	Цела	Зарад q, Кл
    Эбанітавая палачка	+1,0 ■ 10“7	Поліэтыленавая плёнка	-1,0 • 10“7
    Эбанітавая палачка	-3,0 • 10‘10	Кавалак футра	-1,0 • 10 9
    Пластмасавая лінейка	-2,0 • 10“9	Кавалак рызіны	+3,0 • І0'10
    Мал. 29
    239.	Калі да тонкага струменя вады, які выцякае з крана (мал. 29), паднесці пацёрты аб футра пластмасавы стрыжань (лінейку), то можна назіраць скрыўленне струменя. Чаму?
    240.	Да адмоўна зараджанага электраскопа (мал. 30, а) паднеслі зараджаную палачку і кранулі шарык. Лісточкі электраскопа ра-зышліся больш (мал. 30, б). Што можна ска-заць пра зарад палачкі?
    241.	Да адмоўна зараджанага электраскопа паднеслі зараджаную палачку (мал. 31, а) і кранулі шарык. Лісточкі электраскопа зблі-зіліся (мал. 31, б). Што можна сказаць пра зарад палачкі?
    Мал. 31
    44
    242.	Як паменшыць у два разы зарад металічнага шарыка?
    243.	Пры сутыкненні шарыка зараджанага электраскопа з пад-несенай да яго палачкай лісточкі цалкам апалі. Як растлумачыць гэту з'яву?
    244.	Вызначце, ці зараджаны і якія знакі зарадаў цел 1 і 2, якія ўзаемадзейнічаюць так, як паказана на малюнку 32, а—е.
    д
    Мал. 32
    245.	Дзве гільзы, падвешаныя на шаўковых нітках, прыцягнуліся адна да адной і пасля сутыкнення павіслі вертыкальна. Чаму гіль-зы прыцягнуліся? Чаму пасля сутыкнення ўзаемадзеянне гільз спынілася?
    246.	Дзве гільзы, падвешаныя на шаўковых нітках, прыцягнуліся адна да адной і пасля сутыкнення адштурхнуліся. Растлумачце гэту з'яву.
    247.	Палачку з аргшкла можна наэлектрызаваць, паціраючы яе шоўкам ці футрам. Чаму нельга, гэтак жа трымаючы ў руках, наэлектрызаваць металічны стрыжань?
    248.	Пры якіх умовах можна наэлектрызаваць металічны стрыжань?
    249.	З'ява электрызацыі была раней усяго заўважана на целах, якія не праводзяць электрычны ток. Чаму?
    45
    250.	Стрыжань электраметра заўсёды вырабляецца з металу. Чаму?
    251.	Выберыце правільны адказ і аргументуйце свой выбар.
    Адмоўна зараджанай палачкай кранулі аднародны металічны шар і палачку прыбралі. Як размеркаваўся зарад:
    а)	раўнамерна па ўсім аб'ёме шара;
    б)	раўнамерна па паверхні шара;
    в)	засяродзіўся ў цэнтры шара;
    г)	засяродзіўся ў месцы дотыку палачкі;
    д)	нераўнамерна па ўсім аб'ёме шара?
    252.	Адмоўна зараджаны стрыжань падносяць блізка да металіч-нага незараджанага шара, не дакранаючыся да яго. У выніку гэтага:
    а)	шар зараджаецца адмоўна;
    б)	шар зараджаецца дадатна;
    в)	у шары ідзе пераразмеркаванне зараду. Электроны засяродж-ваюцца на процілеглым боку шара;
    г)	размеркаванне зарадаў на паверхні шара не зменіцца;
    д)	стрыжань зараджаецца дадатна, а шар — адмоўна.
    253.	Чаму пры правядзенні доследаў па электрызацыі эксперы-ментатар, як правіла, падвешвае розныя наэлектрызаваныя целы на шаўковых нітках?
    254.	Ці можна эксперыментальна перадаць целу электрычны зарад, роўны qx = 1,6 • 10“2° Кл, q2 = ^ ' Ю 19 Кл, q3 = 8 - 10-18 Кл? Чаму?
    255.	Кропля, якая мела дадатны зарад q = ЮОе, дзе е — элемен-тарны зарад, пры асвятленні страціла ^ = 50 электронаў. Якім стаў зарад кроплі?
    256.	Часціца валодае зарадам q = -6,4 • 10~19 Кл. Колькі лішніх электронаў мае часціца?
    257.	Вызначце і запішыце ў табліцу даныя, якія адсутнічаюць.
    № п/п	Лік электронаў на кроплі N		Зарад кропелькі масла <7, Кл
    	недахоп	лішак	
    1			1,6 • 10’18
    2			-1,6 • 1017
    3	200		
    4		300	
    46
    258.	Які лік элементарных зарадаў утрымлівае зарад q = 0,8 Кл?
    259.	Колькі электронаў трэба перадаць незараджанаму целу, каб яго электрычны зарад стаў роўным q = -1,28 ■ 10-11 Кл?
    260.	Колькі электронаў трэба адняць ад незараджанага цела, каб яго электрычны зарад стаў роўным q = 3,2 ■ 10*12 Кл?
    261.	Два аднолькавыя металічныя шары з зарадамі -q, 5q прыводзяць у сутыкненне. Вызначце зарад кожнага шара пасля
    сутыкнення.
    262.	Дзве металічныя сферы роўнага радыуса маюць зарады ?! = 10 Кл і^2 = -2,0 Кл адпаведна. Сферы злучаюць правадніком. Якімі стануць зарады на сферах пасля іх злучэння?
    263.	* Два аднолькавыя шары маюць зарады ^ = 1,6 • 1047 Кл і q2 = 3,2 • 10“17 Кл. Шары прывялі ў сутыкненне, а затым развялі. Якая колькасць зараджаных элементарных часціц перайшла з аднаго шара на другі пры іх сутыкненні? Якія гэта часціцы?
    264.	* Да электраметра В (мал. 33), злучанага правадніком з такім жа эдектраметрам С, паднеслі дадатна зараджанае цела А. Затым цела і пера-мычку прыбралі. Як зарадзіліся пры гэтым электраметры В і С?
    265.	(э) Надзьміце невялікі павет-раны шар. Патрыце яго паверхню пластмасавай лінейкай. Ці будуць
    пасля гэтага да шара прыцягвацца ^^ ц дробныя кавалачкі паперы? Ці будуць
    яны прыцягвацца да лінейкі? Ці будуць узаемадзейнічаць лінейка і шарык? Праверце на доследзе свае адказы і зрабіце вывады.
    266.	(э) Надзьміце два аднолькавыя паветраныя шары. Пад-весьце абодва шары з дапамогай нітак да аднаго і таго ж месца на перакладзіне. Шары дакранаюцца адзін да аднаго. Патрыце кожны з іх кавалкам шэрсці і паназірайце, што адбудзецца. Растлумачце назіраемыя з'явы і зрабіце вывады.
    267.	(э) Нарэжце невялікія кавалачкі паперы і алюмініевай фольгі плошчай 0,3—0,5 см2, але некаторыя з іх зрабіце доўгімі і вузкімі. Правядзіце некалькі разоў пластмасавай расчоскай па сваіх валасах, а затым паднясіце яе вельмі блізка да кавалачкаў паперы і фольгі. Растлумачце назіраемыя з'явы і зрабіце вывады.
    47
    268.	(э) Абматайце канец невялікага кавалачка алюмініевай фольгі нейлонавай ці шаўковай ніткай. Скамячце фольгу ў невя-лікі шарык і падвесьце яго на некаторай адлегласці ад іншых цел. Патрыце паветраны шар ці расчоску шэрсцю і паднясіце да вырабленага шарыка. Паназірайце за паслядоўнасцю таго, што адбываецца. Паўтарыце дослед, папярэдне крануўшы пальцамі шарык з фольгі. Растлумачце назіраемыя з'явы і зрабіце вывады.
    269.	(э) 3 літровага слоіка зрабіце электраскоп. Для гэтага прапусціце праз поліэтыленавую крышку слоіка дрот. На канцы дрота з дапамогай нітак падвесьце два тонкія лісточкі, выразаныя з папяровай сурвэткі, ці сагнутую палоску фольгі ад абгорткі шака-ладу. Карыстаючыся зробленым электраскопам, вызначце, у якой ступені наэлектрызаваны прадметы, якія вас акружаюць.