• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зінаіда Астаповіч-Бачарова

    Зінаіда Астаповіч-Бачарова


    Выдавец: Беларусь
    Памер: 82с.
    Мінск 2023
    27.77 МБ
    ЗІНАІДА АСТАПОВІЧБАЧАРОВА
    Змнамда АстаповнчБочарова
    Zinaida AstapovichBacharova
    Славутыя мастакі з Беларусі Знаменмтые художннкн нз Беларусн Famous artists from Belarus
    ЗІНАІДА АСТАПОВІЧБАЧАРОВА
    Зннанда АстаповмчБочарова Zinaida AstapovichBacharova
    К
    Мінск «Беларусь» 2023
    УДК [75(476)(092)+929АстаповічБачарова](084.12)
    ББК 85.143(4Бен)я6
    363
    Серыя заснавана ў 2012 годзе
    Аўтар ідэі і каардынатар праекта У. I. Пракапцоў — кандыдат мастацтвазнаўства, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь
    Аўтар тэксту і складальнік Н. М. Усава
    На вокладцы: Зінаіда АстаповічБачарова. Дзяўчына за чытаннем. 1915. Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
    Выказваем шчырую ўдзячнасць за прадастаўленне здымкаў для гэтага выдання дырэктару Віцебскага абласнога краязнаўчага музея Таццяне Старынскай і ўнучцы мастачкі Зінаіды АстаповічБачаровай — дацэнту БДУ, кандыдату гістарычных навук Алене Смірновай, а таксама фатографу Дзмітрыю Казлову
    ISBN 9789850116918
    © Усава Н. М., тэкст, складанне, 2023
    © Афармленне. УП «Выдавецтва «Беларусь», 2023
    Ч^^ інаіда АстаповічБачарова1 (1898—1993), сястра выдатнага беларускага графіка Аркадзя Астаповіча, які загінуў у першы год Вялікай Айчыннай вайны, — прыклад рэдкага сёння феномена «невядомых мастакоўХХ стагоддзя», дакладней, тых, «якія пажадалі застацца невядомымі».
    Першая выстава мастачкі і яе брата адбылася ў Мінску ў 1989 годзе, калі ёй быў 91 год2. Сумесная экспазіцыя твораў брата і сястры ў Мінску і Віцебску ў 1989—1990 гадах, яе пасмяротная выстаўка 1993 года ў Віцебску і да 100годдзя ў 1998 годдзе пацвердзілі, што па таленце Зінаіда Астаповіч не саступала Аркадзю.
    У гэтым альбоме — толькі частка вялізнай спадчыны Зінаіды АстаповічБачаровай (захавалася больш за 600 твораў жывапісу, графікі, ілюстрацый), найбольш характэрная для яе 70гадовага творчага шляху. Работы мастачкі знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь (больш за 50 твораў), Віцебскім абласным краязнаўчым музеі,
    Калі мастачка выйшла замуж, то перайшла на прозвішча мужа — Бачарова, аднак у сваёй творчасці яна засталася Астаповіч і да канца жыцця свае творы падпісвала ім (ці ініцыяламі — 3. А.). Каб пазбегнуць блытаніны з творчасцю яе брата графіка Аркадзя Астаповіча, складальнікі каталога 1996 года прынялі рашэнне называць яе падвойным прозвішчам АстаповічБачарова.
    Гл.: Аркадзь Антонавіч Астаповіч (1896—1941). Зінаіда Антонаўна АстаповічБачарова (1898—1993): да стагоддзя з дня нараджэння: каталог выстаўкі. Мінск, 1996.
    2 Усава Н. Аркадзь і Зінаіда // Беларусь. 1989. № 12. С. 22—23; Яе ж. Першая выстаўка — на 91 годзе // Віцебскі рабочы. 1990. 12 студзеня. С. 4; Аркадзь Антонавіч Астаповіч (1896—1941). Зінаіда Антонаўна АстаповічБачарова (1898—1993): да стагоддзя
    з дня нараджэння: каталог выстаўкі. Мінск, 1996.
    3
    Музеісядзібе М. К. Рэрыха (в. Ізвара Воласаўскага раёна Ленінградскай вобласці, Расія), прыватных зборах за мяжой, большая ж частка — у яе ўнукаў у Мінску і Віцебску, ва ўнучатага пляменніка — у Маскве.
    Зінаіда Антонаўна Астаповіч нарадзілася ў Мінску 10 (23) верасня 1898 года ў шматдзетнай сям’і выкладчыка гарадскога вучылішча Антона Антонавіча Астаповіча, ураджэнца вёскі Навасёлкі Ігуменскага павета Мінскай губерні. Ужо ў дзяцінстве брат і сястра пачалі маляваць, спачатку капіруючы рэпрадукцыі карцін з часопісаў, потым ствараючы накіды з натуры. Бацькі, людзі творчыя (бацька ў вольны час кіраваў хорам, маці была хатняй гаспадыняйрукадзельніцай), падтрымлівалі захапленне дзяцей.
    Зінаіда заўсёды заставалася ў цені вядомага брата, даследчыкі непазбежна параўноўвалі яе творы з творчасцю Аркадзя Астаповіча3. I гэта натуральна: амаль аднагодкі, яны разам раслі ў Мінску і Рэчыцы, дзе настаўнічаў іх бацька, вучыліся ў адных і тых жа настаўнікаў малюнка ў гімназіях у Гродне, затым у 1914 годзе пасля смерці бацькі, інспектара Гродзенскага гарадскога вучылішча, і пераезду ў Петраград — у рысавальнай школе Імператарскага таварыства заахвочвання мастацтваў, якой кіраваў тады М. К. Рэрых.
    Пазней Зінаіда Антонаўна любіла падкрэсліваць, што, у адрозненне ад брата, яна была прынята ў 1915 годзе адразу ў натурны IV клас, дзе малявалі жывую натуру, абыходзячы галаўны, дзе пачыналі з гіпсоў. У школу прымалі без іспытаў, на падставе прадстаўленых малюнкаў. Яе выкладчыкамі былі неакласіцысты з трывалай акадэмічнай рэпутацыяй В. М. Навумаў і A. Р. Эберлінг. Але большы ўплыў аказалі не яны і нават не I. Я. Білібін4, які вёў майстэрню графікі, а сам горад Петраград, мастацкае жыццё якога, нягледзячы на Першую сусветную вайну, не замірала. «Гэта быў светлы час, калі мы былі маладыя, поўныя спадзяванняў і энер
    3 Усава Н. Аркадзь і Зінаіда // Беларусь. 1989. № 12. С. 22—23.
    4 «Навучэнцы прыносілі Білібіну свае малюнкі, ён іх разбіраў і крытыкаваў, даваў заданні па кампазіцыі», — успамінала 3. АстаповічБачарова // АстаповічБачарова 3. Незгасальная любоў // Мастацтва Беларусі. 1990. № 12. С. 32—37.
    4
    гіі. Блукалі па выставах, музеях, проста па горадзе белымі начамі... Жылі мы тады вельмі сціпла на маленькую пенсію, якую маці (як удава. — Заўв. аўтара) атрымлівала за бацьку, але матэрыяльная нястача нас тады зусім не трывожыла»5, — успамінала Зінаіда Антонаўна.
    I Аркадзь, і Зінаіда былі зачараваныя мадэрнам, яго вытанчанымі лініямі і пасеізмам — эстэтыкай мінулага. Па тэматыцы, матывах і стылістыцы выканання раннія творы Зінаіды Астаповіч цалкам можна аднесці да варыянту мадэрна, уласціваму расійскаму мастацкаму аб’яднанню «Свет мастацтва» (1898—1924) з яго нясцерпным «змрочным» настроем лёгкага суму, тонкім рытмам выгнутых ліній, дэкаратыўнай арнаменталізацыяй формаў, цякучасцю контураў і сілуэтаў.
    Ужо ў ранніх працах дзяўчыны ўгадваецца будучы жывапісец. Яна любіла і адчувала колер: ён у яе творах арганічны — акварэль шчыльна кладзецца ў складаных нюансах тону, рэзка адрозніваючыся ад празрыстай адхіленай акварэльнай падфарбоўкі Аркадзя Астаповіча. Зінаіда, у адрозненне ад брата, была больш эмацыянальнай, «неспакойнай». Нездарма ў адным з лістоў да сястры Аркадзь назваў яе «матыльком з палымянымі крыламі», нібы адгадаўшы ў яе працах з ледзь стрымліваемай рамкамі стылю жыццярадаснасцю будучы тэмперамент, які вырываўся на волю, — буйны, каляровы, мажорны, зачаравальны. Жыццё абарвала гэты перыяд хутка і жорстка. У 1916 годзе мабілізавалі ў войска Аркадзя, у 1917 годзе ад выпадковай кулі загінуў малодшы брат Анатоль. Неабходна было зарабляць на жыццё і разлічваць толькі на сябе.
    У 1918 годзе, пасля заканчэння рысавальнай школы Усерасійскага таварыства заахвочвання мастацтваў6 (да 1917 года — Імператарскага), Зінаіда паступае настаўніцай малявання ў школу пры Абухоўскім заводзе.
    5 АстаповічБачарова 3. Незгасальная любоў // Мастацтва Беларусі. 1990. № 12. С. 35.
    6 У выдадзеным ёй пасведчанні Камісарыята народнай асветы ад 5 снежня 1918 года за подпісам камісара П. Навумава пазначана, што яна скончыла за тры гады дэкаратыўны і эцюдны класы школы Усерасійскага таварыства заахвочвання мастацтваў і па іспыце атрымала права на атэстат. Асабісты архіў А. Д. Смірновай, Мінск.
    5
    Голад і холад у Петраградзе неўзабаве вымушаюць яе з’ехаць да родных у Навасёлкі, вёску пад Мінскам, дзе бацька некалі пабудаваў дом для сваіх бацькоў. Навасёлкі сталі яе прыстанкам на тры гады. У гэты дом у 1922 годзе прыязджае з ПаўднёваЗаходняга фронту і Аркадзь — камандзір Чырвонай Арміі. Яны разам выкладаюць у Навасёлкаўскай сельскай сямігадовай школе, ладзяць спектаклі ў сельгастэхнікуме ў Мар’інай Горцы, дзе вучылася малодшая сястра Зоя, уступаюць у прафсаюз беларускіх працаўнікоў адукацыі. Ад гэтага перыяду захаваліся некалькі натурных рэлістычных алоўкавых замалёвак вясковых вуліц.
    Але шляхі брата і сястры сыходзяцца ненадоўга. Аркадзь бярэ шлюб са сваёй стрыечнай сястрой Нінай Якубовіч і застаецца ў Беларусі, а Зінаіда ў 1923 годзе вяртаецца ў Петраград, каб працягнуць адукацыю. Яна спрабуе паступіць у Вышэйшы мастацкатэхнічны інстытут, былую Імператарскую акадэмію мастацтваў, але падводзіць анкета: дачцэ тытулярнага саветніка не даюць стыпендыі. Ратуюць старыя сцены: у будынку былой школы Усерасійскага таварыства заахвочвання мастацтваў адкрыўся Петраградскі мастацкапрамысловы тэхнікум, куды яна, паказаўшы свае творы, паступае ў майстэрню да В. М. Лявіцкага і ўжо знаёмага ёй A. Р. Эберлінга.
    Пачынаецца другі перыяд творчасці Зінаіды Астаповіч — савецкі, гады першых творчых дасягненняў. У гэты час нечакана праяўляецца яе дар малявальшчыцы, партрэтысткі і ілюстратара. «Аўтапартрэт» (1923) і «Партрэт Н. Р. Якубовіч» (сярэдзіна 1920х)7 напісаны алеем, з моцным, амаль натуралістычным, малюнкам і вельмі дбайным жывапісам, які зна
    7 «Аўтапартрэт» і «Партрэт Н. Р. Якубовіч», стрыечнай сястры і будучай жонкі А. Астаповіча, напісаны Зінаідай як парныя ў знак падзякі Ніне Якубовіч, якая даглядала яе падчас хваробы брушным тыфам. Ён вельмі падабаўся і А. Астаповічу: «...Нінін партрэт тваёй працы вісіць у мяне на сцяне і між іншым у мяне ўзнікае думка: які цудоўны партрэтыст мог бы з цябе атрымацца... падоўгу гляджу я на гэтыя два партрэты...» // Ліст A. А. Астаповіча — 3. А. Бачаровай ад 9 кастрычніка 1932 года. Архіў сям’і I. Т. Нерсэсавай, Масква.
    6
    ходзіўся яшчэ ў цвёрдай аброці рэалізму. Нездарма брат, у захапленні ад яе рэалістычных малюнкаў, называў яе ў лістах «мой маленькі Менцэль»8. «Калі б Ты кожны год рабіла па адной добрай працы, да канца дзён Тваіх стварылася б маленькая галерэя шэдэўраў»9, — некалі пісаў ёй брат.
    Любы матэрыял, любы жанр, як і раней, даюцца ёй лёгка, без натугі — ці агітацыйны плакат з лаканічнымі выразнымі сілуэтамі самалётаў, якія ляцяць («Пакарайце паветра і час», 1926), ці ілюстрацыі да казак («Жылібылі стары са старой», 1922) і прозы («Гісторыя аднаго кахання», 1925), ці партрэтысілуэты сваіх сяброў («Партрэт прыяцелькі», 1925), а таксама партрэты вуглём і італьянскім алоўкам («Жаночы партрэт», 1926). Здавалася, яе прызванне — графіка.
    У 1924 годзе часопіс «Ленінград» публікуе яе акварэль «Дэманстрацыя», малады Самуіл Маршак угаворвае яе самой пісаць і ілюстраваць казкі. У 1925 годзе Зінаіда робіць вокладкі да казак у вершах паэтаў В. I. Эрліха і Я. Л. Шварца. Але ўсе гэтыя радасныя перспектывы, ледзь замігцеўшы, знікаюць: закрываецца часопіс «Ленінград», а кнігі з яе вокладкамі так і не выходзяць у друк.