• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зінаіда Астаповіч-Бачарова

    Зінаіда Астаповіч-Бачарова


    Выдавец: Беларусь
    Памер: 82с.
    Мінск 2023
    27.77 МБ
    У тыя гады для Зінаіды АстаповічБачаровай брат быў яе адзіным і дарадцам, і настаўнікам, і натхняльнікам. Каб дапамагчы матэрыяльна, Аркадзь пасылае ёй штомесяц невялікую суму са свайго настаўніцкага заробку. «Хоць нашыя здольнасці і розныя, але яны роўныя... Калі б табе ўдалося дасягнуць таго, да чаго ты імкнешся, гэта было б 50 % маёй жыццёвай праграмы»10, — пісаў ёй Аркадзь Астаповіч у 1924 годзе.
    Зінаіда хоць і не жыла ў Беларусі, але не губляла сувязь з радзімай, дзякуючы Аркадзю яна не выпала з арбіты беларускага мастацтва.
    8 Менцэль А. фон (1815—1905) — нямецкі жывапісец і графік, які пакінуў пасля сябе тысячы рэалістычных малюнкаў.
    9 Смірнова А. Д. Жыццё ў згодзе і любові. 3 перапіскі Аркадзя Астаповіча і Зінаіды АстаповічБачаровай. 1915—1941 // Мастацтва. 1998. № 8. С. 16.
    10 Тамсама.
    7
    У 1927 годзе, верагодна, праз брата, Зінаіда Астаповіч атрымлівае ад Вацлава Ластоўскага, дырэктара Беларускага дзяржаўнага музея, замову на серыю выпіленых лобзікам на фанеры малюнкаў сялянскіх тыпаў. Пасля яны былі набыты Беларускім дзяржаўным музеем і дэманстраваліся на спецыяльных падстаўках. Захаваліся шматлікія эскізы да гэтай серыі. Магутныя, з грубаватым малюнкам і яркімі ўсплёскамі колеру, мініяцюры і дагэтуль не страцілі ні мастацкай, ні гістарычнай каштоўнасці. 1927 годам, верагодна, можна датаваць і невялікі малюнак пяром, магчыма, кніжную ілюстрацыю, «Па дарозе ў школку». Мастачка вырашае тэму шэсця дзяцей жанрава — з усімі дэталямі адзення, як своеасаблівы фрыз, але ўспрымаецца гэты малюнак шырэй і больш абагульнена — як шлях да ведаў.
    Заказы, безумоўна, стымулявалі талент Зінаіды Астаповіч, але яны былі рэдкія, разавыя, а «даставаць» іх было не ў характары Зінаіды11. Актыўны перыяд творчасці перарываецца ў лютым 1928 года замужжам (не без ваганняў і па парадзе брата яна прыняла прапанову ветэрынарнага ўрача Івана Бачарова) і нараджэннем дачкі Ніны. Ненадоўга Зінаіда пакідае Ленінград (да 1924 года Петраград), пераязджаючы па месцы працы мужа ў г. Наваржэў Пскоўскай вобласці. Але ўжо ў 1930 годзе сям’я вяртаецца ў Ленінград, дзе Зінаіда Астаповіч, па мужу Бачарова, на працягу 11 гадоў выкладала графіку на рабфаку Ленінградскага ветэрынарнага інстытута, у якім працаваў і вучыўся ў аспірантуры яе муж, у будучыні доктар навук, які ў 1937 годзе стаў рэктарам інстытута. 3за таго, што часта хварэла дачка, часу для творчасці заставалася ўсё менш. I ўсё ж менавіта ў 1930я гады Зінаіда пачынае сур’ёзна займацца жывапісам, асабліва ў летнія месяцы.
    «На маю думку, ты зрабіла ўсё ж памылку, што не пайшла больш у выдавецтвы. Дык там з аднагодвух разоў нічога не выхадзіш і калі падвернецца зручны выпадак, выпадкова, дапусцім, атрымаеш працу, а тамака пайдзе і пайдзе. I я хадзіў некалькі разоў, толькі трэба сказаць, мала яшчэ хадзіў...» // Ліст A. А. Астаповіча — 3. А. Бачаровай ад 24 кастрычніка 1934 года. Архіў сям’і I. Т. Нерсэсавай, Масква.
    8
    У Мярова пад Лугай, дзе здымалі дачу Бачаровы і збіралася ўся сям’я, не раз прыязджаў на эцюды з Мінска брат Аркадзь. На жаль, гэтыя жывапісныя творы часткова былі страчаны падчас эвакуацыі ў пасёлак Заазер’е Молатаўскай (цяпер Пермскай) вобласці ў 1941—1944 гадах.
    У 1942—1944 гадах Зінаіда выкладала маляванне ў Молатаўскай сярэдняй школе № 66. Эцюды 1940х гадоў, якія захаваліся, усё гэтак жа традыцыйнарэалістычныя. Колер і свабодны шырокі жывапіс з’явяцца пазней, у пасёлку Рыбнае Разанскай вобласці, куды Зінаіда пасля разводу з мужам пераязджае ўслед за сям’ёй дачкі Ніны ў 1955 годзе. Тут, у маленькім пасёлку, куды ў навуковадаследчы інстытут пчалярства была запрошана Ніна, расцвітае дар яе маці як майстра кветкавага нацюрморта і пейзажыста; яна часта піша віды са свайго акна і дворык каля дома.
    Як выдатная садоўніца, Зінаіда разбівае каля дома свае цудоўныя кветнікі — вырошчвае герберы, астры, настуркі, вяргіні. Днём, паклаўшы маленькіх унукаў спаць, а перад гэтым прыдумаўшы для іх і расказаўшы кожны раз новую казку, яна адводзіць душу ў нацюрмортах — радасных, залішнепышных і мажорных — насуперак цяжкім сямейным абставінам, страце сталага звыклага дабрабыту і цалкам забяспечанага ўкладу жыцця ў Ленінградзе.
    I ўсё ж не гэты жывапіс стаў сапраўднай спадчынай, творчым здабыткам Зінаіды АстаповічБачаровай. Знайшла сябе яна толькі ў Віцебску, дзе ў сям’і дачкі12 пражыла апошнія 30 гадоў свайго жыцця, з 1963 года. Менавіта тут, у час яе жыццёвай восені (ёй было ўжо далёка за 60), нечакана выплюхнуўся яе шчодры каларыстычны дар. Гэты «позні віцебскі рэнесанс» даў сотні сапраўды арыгінальных твораў13.
    12 Смірнова Ніна Іванаўна (1928—1989), у дзявоцтве Бачарова, пасля абароны доктарскай дысертацыі па пчалярстве ў 1963 годзе была запрошана на пасаду загадчыцы кафедры мікрабіялогіі ў Віцебскі ветэрынарны інстытут.
    13 Усова Н. М. Змнамда Антоновна АстаповнчБочарова // Сообіцення Государственного художественного музея БССР. Млнск, 1994. Вып. 1. С. 95—100.
    9
    Месцы пастаянных прагулак Зінаіды — утульныя маленькія панадворкі, скверы, паркі і набярэжныя старога Віцебска, наваколлі дачнай мясцовасці ў Лётцах пад Віцебскам — сталі рэальнымі матывамі вялізнай серыі цудоўных гуашаўмініяцюр. Частка з іх цалкам пазнавальная (серыя «Віцебскія дворыкі», 1960—1970я), большасць жа — выдуманыя, фантазійныя. «Нават сціплы беларускі пейзаж яна бачыла як частку светабудовы»14, — прымеціў журналіст Ілья Куркоў.
    Гэтыя дзівосныя каляровыя гармоніі часта былі адлюстраваннем настрою Зінаіды («Я радуюся»), часам уражаннем ад рэальных матываў прыроды («У парку»), рэдка — натурнымі эцюдамі («Набярэжная Дзвіны»), Колеравы талент мастачкі як быццам таіўся пад спудам, драмаў і прарваўся зараз, раптоўна, даўшы некалькі сотняў геданістычных твораў, выкананых лёгка, артыстычна, натхнёна. Каляровая аркестроўка іх такая багатая і вытанчаная, прыёмы такія адважныя і разнастайныя, а выкананне такое віртуознае, што некаторыя з гэтых маленькіх твораў можна смела назваць яе шэдэўрамі. Па колькасці і вынаходлівасці з імі могуць сапернічаць толькі ілюстрацыі да чароўных казак рускай і замежнай класікі, якімі Зінаіда АстаповічБачарова займалася ўсё жыццё «для сябе», чытаючы кнігі літаральна «з алоўкам».
    Гэтыя шматлікія ілюстрацыі (іх дзясяткі, можа быць, сотні — дзіўных, мудрагелістых, часта гратэскных), напісаныя гуашшу ці акварэллю на кардонкахдонцах ад тартоў ці намаляваных каляровымі алоўкамі, яна не надта шанавала, звала іх «тварыкамі», але не магла не выплюхваць свой запал да «ажыўлення» кніжных персанажаў.
    Віцебск — горад мастакоў, тут пры Педагагічным інстытуце (зараз Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава) з 1959 года працавала мастацкаграфічнае аддзяленне, дзе выкладалі выдатныя майстры — графік Рыгор Клікушын, выпускнік Вышэйшага мастацкатэхнічнага
    14 Курков 14. Последняя в Беларусн ученмца Рермха // Обозреватель. № 31 (518). 8 августа 2012. С. 14.
    10
    інстытута Валянцін Дзежыц, жылі яе малодшыя па ўзросце сучаснікі — жывапісцы Пётр Явіч, Аляксандр Салаўёў... Але ёй і ў галаву не прыходзіла зайсці ў віцебскае аддзяленне Саюза мастакоў Беларусі ці Віцебскі абласны краязнаўчы музей паказаць свае працы, дамовіцца аб выставе: заміналі далікатнасць і сціпласць, патрабавальнасць да сябе, унутраная годнасць, высокая планка ацэнкі твора мастацтва.
    Творчае даўгалецце Зінаіды АстаповічБачаровай аказалася амаль роўным жыццёваму. Апошнія яе працы датаваны другой паловай 1980х гадоў: серыя алоўкавых замалёвак з філасофскай назвай «Тыя, што праходзяць міма» — гратэскныя, нават некалькі шаржаваныя імгненныя назіранні з акна першага паверха старога чалавека, жыццёвая прастора якога звузілася да межаў кватэры15.
    75 гадоў з 95 Зінаіда Бачарова пражыла пры савецкім ладзе, але не ўспрымаецца, як ні дзіўна, «савецкай мастачкай». Адбіліся «прышчэпка» стылю мадэрн і наймацнейшы творчы зарад эксперыментаў непераўзыдзеных 1920х. Ёй і як чалавеку, і як мастаку было ўласціва мудрае прыманне плыні жыцця такога, якое яно ёсць. Яна проста і разумна глядзела на калізіі лёсу — таму, магчыма, патэтыка сацрэалізму і кан’юнктура не кранулі яе асобы, хоць у яе працах вельмі адчувальна, як змяняецца стыль часу. Матывы яе творчасці засталіся паза агульнапрынятымі вытворчымі савецкімі — простымі, камернымі: кветкі, дзеці, казкі, прырода, мацярынства, балет16, родныя асобы. Гэтая незамутненасць творчасці, вядома, — вынік герметычнасці, «адключанасці» яе ад мастацкіх працэсаў і ідэалагічных патрабаванняў дзяржавы.
    15 Усова Н. М. Змналда Антоновна АстаповлчБочарова // Сообіцення Государственного художественного музея БССР. Выпуск 1. Мінск, 1994. С. 95—100.
    16 БДАМЛІМ. Ф. 448. Асабісты фонд 3. А. АстаповічБачаровай налічвае 337 адзінак захоўвання. Акрамя дакументаў і лістоў, гэта краявіды; эскізы і накіды на тэмы «Балет», «Мацярынства» і інш.; партрэты і замалёўкі людзей; нацюрморты; кніжная графіка; арнаменты і інш.
    11
    Зінаіда АстаповічБачарова ніколі не ўспрымала як трагедыю сваю невядомасць і творчае пустэльніцтва: яна працавала для сябе, таму што «калі я не малявала, мяне гэта непакоіла, нельга было не маляваць»17. Невядомасць была коштам свабоды творчасці; мастачка заплаціла гэтую цану проста і натуральна, як усё, што рабіла18.
    Але мастачка заўсёды жыла з унутраным адчуваннем, што рана ці позна прызнанне прыйдзе, і спакойна, без мітусні, чакала «свайго часу». I ён надышоў. На пытанне журналістаў на вернісажы сваёй першай выставы, што б яна выбрала, калі б ёй было дадзена іншае жыццё, адказала без ваганняў: «Творчасць». Зінаіда Антонаўна памерла 26 верасня 1993 года ў Віцебску на 96м годзе жыцця19, стаўшы феноменам беларускага мастацтва.
    Творчасць Зінаіды АстаповічБачаровай укладваецца па часе ў рамкі большай часткі XX стагоддзя. Але яе творы ўжо немагчыма не ўлічваць у стагоддзі XXI — і не толькі ў кагорце віцебскіх мастакоў XX стагоддзя. Яе творы ўвайшлі ў пастаянную экспазіцыю Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Мастачка адна з нямногіх была абрана экспанентам грандыёзнай выставы «Дзесяць стагоддзяў мастацтва Беларусі»20 (2014) у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.
    Надзея Усава
    17 Завадская 14. Ее Серебряный век // Беларусь сегодня [Электронны рэсурс]. Рэжым звяртання: URL: https://www.sb.by/articles/eyeserebryanyyvek.html. Дата звяртання: 07.04.2018.