• Часопісы
  • Жывапіс Віктар Альшэўскі

    Жывапіс

    Віктар Альшэўскі

    Памер: 118с.
    Мінск 2010
    58.49 МБ
    I express my hearty gratitude for long-term promotion of Belarusian fine arts to Sergei Pankovets, Board Chairman of the Open Joint-Stock Company «Paritetbank».
    I express my heartfelt thanks for long-term friendly support and assistance in development of creative co-projects in Germany to Frank Kosik Honorary Consul of the Republic of Belarus in Germany, Reinhard Schulz, Ditmar Schulz, Matthias Schulz.
    I express my heartfelt thanks for assistance in business trip arrangement and study of World Civilizations monuments in Cappadocia to Fevzi Giinal major of Goreme, Erdogan Giindiizpolatu, Murat Zarikaya, BekirYodem, SuleSoysal.
    I express my profound gratitude to Vladimir Prokoptsov, Director of the National Art Museum of the Republic of Belarus for assistance in organizing one-person exhibition «Fragments of the Tower of Babel».
    I express my heartfelt thanks to Natallia Zhilevich for Belarusian fine arts promotion and assistance in organizing my creative projects in Turkey.
    ттенты О&аЗўіб
    Мастацкі праект «Легенды нашай цывілізацыі» — гэта вяртанне да існых каранёў сваёй гісторыі. У гэтым праекце сышліся, перапляліся, зліліся ў адно цэлае лёсы, светабачанне, ідэалогія, псіхалогія вёсак, невялікіх правінцыяльных гарадкоў, сталіц і паданні розных народаў, якія ўсе разам ствараюць зямную цывілізацыю. Легенды і паданні дапамагаюць нам аднавіць, вярнуць да жыцця з развалін і попелу нашу гістарычную памяць.
    «Легенды нашай цывілізацыі» — беларускія Бялынічы і Шклоў, Крычаў і Асіповічы, Бабруйск і Магілёў... Гэта невялічкая, але значная частка сусвету, куды я вярнуўся з вандровак па далёкіх краінах, зрабіў для сваіх мудрых і таленавітых землякоў творчую справаздачу, жадаючы падзяліцца набытымі адкрыццямі. Гэта магутная, генетычная, непарыўная повязь культур розных часоў, краін і народаў. I я імкнуся данесці думку, што культура — адзінае цэлае зямной цывілізацыі.
    Вавілонская вежа — міфічны вобраз імкнення чалавека да неабсяжнага пазнання. «Фрагменты Вавілонскай вежы» з'яўляюцца прыкладам сумеснай дзейнасці народаў дзеля ажыццяўлення мары, якая была пераўтворана ў ідэю будаўніцтва вежы. Біблейская прытча аб узвядзенні Вавілонскай вежы сведчыць аб дарэмных намаганнях чалавецтва шляхам матэрыяльнай дзейнасці наблізіцца да Бога.
    На працягу тысячагоддзяў на зямлі стваралася іншая вежа — духоўнай культуры. Кожная цывілізацыя, кожны народ і чалавек укладвалі ў падмурак гэтай вежы цаглінкі і разуменне сутнасці жыцця, свайго прызначэння на зямлі, духоўнага сталення. Назавём яе Вялікай. А ў знак таго, што памятаем, засвоілі памылковы шлях дабіблейскіх народаў, — Вавілонскай.
    Свядомасць чалавека грунтуецца на фрагментарным мысленні. Уражанні, атрыманыя ў працэсе жыцця, — гэта тыя фрагменты зямнога падарожжа чалавека, якія фарміруюць чалавека як асобу. Свет створаны з часціц, свядомасць чалавека — з фрагментаў успрыняцця свету.
    Фрагмент у нашым разуменні з'яўляецца часткай цэлага. Цэласная форма становіцца такой у выніку пэўных гарманічных узаемасувязяў гістарычных эпох. Але пры гэтым яна застаецца фрагментам іншай, больш значнай і магутнай мадэлі Сусвету, з'явы, прадмета і г.д. Вось у такой узаемасувязі існуе ўсё існае ў свеце: мацерыкі, астравы — фрагменты зямлі; акіяны, марскія прасторы, азёры, рэчкі — фрагменты вады; зямля і вада — фрагменты планеты Зямля; планеты — фрагменты пэўнай касмічнай сістэмы; касмічныя сістэмы — фрагменты Галактыкі... бясконцасць.
    Чалавек, як часцінка народа і цывілізацыі, з'яўляецца дзейсным фрагментам іх фарміравання, удзелынікам іх раз-
    віцця. Адначасова ў працэсе свайго жыцця ён з разрозненых прадметаў-уражанняў стварае ўласную духоўную культуру, цэласны ўнутраны свет. I гэта ягоная дзейнасць няспынная — ад першых уражанняў пры з'яўленні на свет да апошняга ўздыху пры развітанні з ім.
    Мы сёння спасцігаем разрозненыя фрагменты зямных цывілізацый. Час разбурае, сцірае сляды намаганняў чалавека, матэрыяльнай культуры, пагружае ў забыццё і дасягненні культуры духоўнай. На жаль, вельмі часта гэта робіцца рукамі самога чалавека (войны, цемрашальства ідэолагаў і палітыкаў, рэлігійны фанатызм, варварства, невуцтва і г.д.). Незлічоныя падзеі мінулага засведчаны ў вобразнай пластыцы архітэктурных пабудоў, у скульптурных формах з каменю і металу, у знакавых сістэмах пісьменства, музыкі і іншым. Неверагодныя напластаванні сутнасці формаў, сэнсу знакаў фарміруюць гістарычную памяць, веды чалавецтва, культурны і духоўны змест кожнага чалавека і дораць адчуванне бясконцасці, вечнасці душы.
    Наша сучасная культура — фрагмент, пакладзены ў сцяну Вялікай Вавілонскай вежы, агульнай духоўнай ідэі, якая павінна наблізіць нас да ісціны. У ёй заключаны канкрэтнасць і бясконцасць, радасць новых адкрыццяў і расчараванне ў ранейшых поглядах-аксіёмах, будаўніцтва і разбурэнне адначасова. Гэта дом, горад, Зямля, бясконцасць касмічнай прасторы. У ёй адбіваецца шлях чалавецтва. Мы ідзём да будучыні праз мінулае, засвойваем яго падзеі, вопыт як уласныя ўражанні. Чалавек без гістарычнай памяці, выкінуты з плыні тысячагадовага вопыту чалавецтва, — рыбіна ў пясках пустыні. Вялікая Вавілонская вежа ўбірае ў сябе духоўныя набыткі рэальных людзей, народаў, а таксама вопыт, заключаны ў міфалагічных вобразах.
    Гэта не толькі твор «Фрагменты Вавілонскай вежы», які складаецца з 13 палотнаў, але і ўвесь мой творчы шлях, дзе імкнуся выказаць узаемасувязь розных цывілізацый. На карцінах яны пазначаны ўмоўна, знакава — выявамі тых ці іншых аб'ектаў, якія сталі «візітнымі карткамі» гэтых цывілізацый, краін, народаў.
    Трынаццаць палотнаў — трынаццаць фрагментаў Вавілонскай вежы, у якіх увасоблены Старажытны Егіпет з яго геаметрычнай дакладнасцю і матэматычнай формулай Сусвету. Гэта ключ да разгадкі тайны ўсмешкі каменнага сфінкса і зямной цывілізацыі ўвогуле. Ангкор Ват-помніккультуры Камбоджы. Адна з кропак на зямлі, дзе Боская энергія, пранізаўшы Сусвет, кранаецца зямной цывілізацыі, дзе бязмежная фантазія формаў і непаўторная чароўная мелодыя бясконцасці і прыгажосці застылі ў камені. Побач — Персеполь (Іран), піраміды народаў майя (Мексіка), фрагмент дракар (лодка) вікінгаў, велічны і казачны Махабаліпурам (Індыя).
    ЎЎ&іктаў 2^ш$ўскі
    чскай $ежы. о$€ы$апіс
    Кітай прадстаўлены «тэракотавым войскам» — воінамі Цінь Шы-Хуандзі з Сіянь, больш як 8 тысячамі скульптур тэракотавай арміі. Гэта унікальны і не падобны да іншых у сусветнай культуры помнік. Акрамя воінаў розных родаў войскаў, размешчаны коні, запрэжаныя ў калясніцы. Уражвае дакладнасць, з якой зроблена кожная постаць, дзе адна не падобная да другой. Дасканала перададзены этнічныя асаблівасці перыяду ціньскай дынастыі, 221 206 гадоў да нашай эры. Гэта своеасаблівы прыклад чалавечага генія.
    Кожны з фрагментаў карціны з'яўляецца адметным і непаўторным помнікам культурнай спадчыны зямлі.
    Сірыя прадстаўлена Пальмірай, Іарданія — Петрай, Малая Азія — Пергамскім алхорам. Беларусь гучыць сімфоніяй Мірскага замка, які атаясамлівае ў сабе мадэль архітэктуры еўрапейскага Адраджэння. Замак у Міры — гэта гонар нашай краіны.
    Венецыянскі леў і Крамлёўскія куранты ствараюць кола бясконцасці часу, руху планет, знакаў задыяка Спакою і Раўнавагі.
    Карыятыды Эфеса і Кападокія (Турцыя), вытанчаныя іанічныя скульптурныя калоны Акропаля ў Афінах — шэдэўры нашай цывілізацыі. Асляпляльная дасканаласць гармоніі і прапорцый шэдэўраў Ірана, Іарданіі, Ізраіля, Індыі, Японіі, Вавілона, Іспаніі, Францыі, Германіі, Вялікабрытаніі, Нарвегіі, Польшчы, Украіны, Літвы, краін Афрыкі, Амерыкі, усіх вялікіх і малых краін свету — фрагменты Вавілонскай вежы. Гэта геній розуму чалавека, які будуе і ўдасканальвае нашу душу і будучыню зямной цывілізацыі.
    «Фрагменты Вавілонскай вежы» — спроба аб'яднаць свет, сказаць сучаснікам, як моцна мы звязаны з блізкім і далёкім — як у прасторы, так і ў часе. Наколькі людзі і народы ўзаемазалежныя, а час — суцэльная плынь. Я хачудавесці да людзей ідэю: чалавецтва — адна сям'я. Нам трэба жыць ва ўзаемапавазе, памяркоўнасці і паразуменні. Захаваць сёння нашу агульную вежу — даць шанц нашчадкам весці яе будаўніцтва далей. Маё разуменне гэтага, спадзяюся, таксама паслужыць цаглінкай для яе. Праз стагоддзі наш вянец стане падмуркам для ўзвядзення новых. Кожнае пакаленне пакідае ў ёй свой інфармацыйны пласт, інтэлектуальны і духоўны скарб, набыты праз пакуты і радасць.
    Акрамя знакавых помнікаў архітэктуры, «Фрагменты Вавілонскай вежы» спалучаюць у сабе помнікі культуры ў самым шырокім сэнсе: навукі, музыкі, літаратуры, усіх відаў духоўнай дзейнасці чалавека на зямлі. Гэта агульная крыніца духоўнай энергіі. У маёй творчасці Вежа Вавілона — гэта веды, вопыт, магчымасць яшчэ раз сказаць пра нашу цывілізацыю як непадзельнае, адзінае цэлае культуры і духу чалавецтва. Мы падарожнічаем па краінах свету, пазнаём, захапляемся
    цудоўнымі помнікамі, часам цудам ацалелымі іх рэшткамі розных эпох і народаў. Такія падарожжы даюць магчымасць глыбей усвядоміць сваю індывідуальнасць, адчуць, што вечнасць — янатут, побач, і мы— яесучаснікі ісведкі.
    Як часта мы спрабуем падзяліць непадзельнае, а трэба пракладаць масты гармоніі існага. Вавілонская вежа, як вечнасць, убірае ў сябе творчыя адкрыцці чалавецтва. Падарожжа ў Часе і Прасторы — узыходжанне па яе прыступках. Цаглінка да цаглінкі — сумесныя адкрыцці дзеля пашырэння свядомасці чалавека, калектыўная праца па захаванні культурных набыткаў, раскрыцці універсальных, інтэлектуальных і духоўных ведаў.
    Твор «Фрагменты Вавілонскай вежы» па сваёй сутнасці з'яўляецца праектам у будучыню. Гэта шлях з мінулага ў нязведанае.
    Часткай гэтага праекта, яго пачаткам, стала выстава па родным краі «Легенды нашай цывілізацыі». Сімвалічна, што яго я пачаў ажыццяўляць у Год роднай зямлі. Выстава прайшла ў Бялынічах, Шклове, Крычаве, Асіповічах, Бабруйску, Магілёве і адбудзецца ў Мінску. Яна прысвечана маёй малой радзіме. Тут я нарадзіўся, адсюль пачалося маё падарожжа ў сусвет мараў. Спадзяюся засведчыць у партрэтах вобразы гістарычных асоб і нашых сучаснікаў, на палатне, у фарбах — гісторыю і культурныя помнікі, падзеі малых і вялікіх гарадоў Беларусі. Упэўнены, усе яны гарманічна лягуць залатымі цаглінкамі ў вянцы сцен духоўнай Вавілонскай вежы — як адзінства духоўнай культуры чалавецтва, прыгажосць і непаўторнасць кожнай краіны і планеты разам.