1976 год ярка згадваецца першай для мяне замежнай паездкай у ГДР. Берлін, Патсдам, Магдэбург, Дрэздэн. «Сіксцінская мадонна» (на той час яна не была пад куленепрабівальным шклом). Залы з рыцарскімі даспехамі сярэднявечча... Уражанні ўрэзаліся ў памяць і ўрэшце выліліся ў знакавую пластыку маёй творчасці. 1977 год. Капійная практыка ў Ноўгарадзе. На працягу вучобы ў інстытуце былі і досыць частыя паездкі ў Маскву, Ленінград, яны насычалі новымі мастацкімі ўражаннямі. Школа манументальнага мастацтва адкрыла шмат таямніц у вывучэнні тэхналогій не толькі станковага жывапісу. Мы займаліся вітражамі і энкаўстыкай (роспіс з воскам), мазаікай з графіту і фрэскай, габеленам і ляўкасам. Гэта сінтэз выяўленчага мастацтва і архітэктуры. Школа раскрыла і дала магчымасць тэарэтычнага і практычнага спасціжэння мастацтва як формы мыслення. Дыпломная работа — энкаўстыка «Беларусь» — зазначыла заканчэнне мастацкага навучання. Гэтабыў1980год. 3 гэтага года пачалася праца ў творчых майстэрнях Акадэміі мастацтваў СССР у г. Мінску, якая працягвалася да 1984 года, пад кіраўніцтвам народнага мастака СССР Міхаіла Савіцкага. 1980 год. На першай для мяне рэспубліканскай выставе ў Мінску «Мікола Гусоўскі і яго час» экспанаваўся і мой трыпціх «Успамінаб Радзіме». 1981 год. VII Усесаюзная выстава маладых мастакоў у залах Акадэміі мастацтваў СССР у Маскве, на Крапоткінскай вуліцы, стала першай усесаюзнай для мяне. На выставе была прадстаўленажывапісная работа «Медсёстры». У 1984 годзе стаў сябрам Саюза мастакоў СССР (цяпер Беларускі саюз мастакоў). 1985 год. Адбылася першая нефармальная выстава «Жывапіс — графіка» ў выставачнай зале на праспекце Пераможцаў, 7, у Мінску. Гэтым жа годам у складзе творчай групы мы хадзілі на караблі па Ціхім акіяне, ад ПетрапаўлаўскаКамчацкага да Уладзівастока. Месяц малявалі партрэты рыбакоў. Цеплаход швартаваўся да рыбалавецкіх суднаў, і рыбакоў у спецыяльных карзінах перакідвалі на наш карабель. 1986 год. Адбылася творчая паездка ў Індыю і ШрыЛанку. 1987 год. Творчая паездка на Сенеж (творчая база Саюза мастакоў СССР каля Масквы). 1988 год знамянальны другой нефармальнай выставай шасці мастакоў «Жывапіс—графіка» ў зале на праспекце Пераможцаў, 7, у Мінску. 1989 год. У зале ЦДМ (Цэнтральнага дома мастакоў) у Маскве, на Крымскім вале, адбылася выстава твораў маладых мастакоў Беларусі. Перыяд 1980—1989 гадоў насычаны актыўнай творчай і выставачнай дзейнасцю як на рэспубліканскіх, так і на ўсесаюзных і замежных выставах (Італія, Германія, Славенія). 3 1986 года пачалася мая выкладчыцкая біяграфія ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце. Спачатку на кафедры малюнка, а з 1996 года — на кафедры манументальна-дэкаратыўнага мастацтва. У 1990—1991 гадах я стаў стыпендыятам Міністэрства адукацыі Нарвегіі ў горадзе Крысціянсандзе. Гэта час вывучэння нарвежскай мовы і культуры, падарожжаў па краіне, выстаў у Крысціянсандзе, Согнэ, Ставангеры, Намсосе. У сталіцы Нарвегіі Осла наведваў Нацыянальны нарвежскі музей Мунка. У 1989 годзе пазнаёміўся з Одам Нердрумам, адным з вядомых і таленавітых мастакоў Нарвегіі, які прапанаваў працаваць у яго майстэрні. Шмат маляваў у Агдэр Фолкехогсколе, Согнэ — жывапісных мясцінах, з горнымі масівамі і фіёрдамі, непадалёку ад Крысціянсанда. Нарвежскі перыяд у маёй творчай біяграфіі працягваўся да 1993 года. За гэты час найбольш значнай стала нізка твораў «Чалавек, які ідзе і нясе ідэю свайго вымярэння». Шэраг твораў напісаны з натуры. 1995 год. Разам з сябрамі і аднадумцамі па першых нефармальных выставах актыўна ўдзельнічаў у стварэнні грамадскага аб'яднання «Беларуская акадэмія выяўленчага мастацтва» (БелАВМ). Яна аб'яднала таленавітых беларускіх мастакоў розных пакаленняў. Абраны акадэмікам і галоўным вучоным сакратаром БелАВМ, на гэтай пасадзе працаваў да 2003 года. 1993,1996,2000—2003 гады. Праходзяць персанальныя выставы ў Боне, Котбусе, Бадзальцуфлене. 1995 год. Удзельнічаў у Другім міжнародным Шагалаўскім пленэры ў Віцебску і Міжнародным пленэры «Мастацтва без межаў» у Торэ Канавэдзе ў Італіі. 1999 год. Персанальная выстава ў Турыне «Акно на Усход», Galleria di San Filippo. Выстава праводзілася пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Музея сучаснага выяўленчага мастацтва ў*Мінску, Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Associazione Regione, Piemontese PiemonteArte. 1999—2000 гады. Выставы ў Рыме (Італія) Sala del Bramante (Piazza del Popolo). 1999 год. Швейцарыя, Бадэн, галерэя «Anixis». Выстава I ўдзел у пленэры. 2000—2001 гады. Міжнародны пленэр «Неба і Зямля Фердынанда», арганізаваны БелАВМ (I — Багданаў, Вішнева, Валожын, II — Багданаў, Вішнева, Валожын, Ракаў, Мінск). 2001 год. Бялынічы. Пленэр да 130-годдзя з дня нараджэння В. К. Бялыніцкага-Бірулі. 2001—2002 гады. Выставы ў Фабрыяна (Італія). 2001 год. Падарожжа ў Егіпет узмацніла абраную знакавую сістэму і з'явілася новым імпульсам для мастацкіх пошукаў I адкрыццяў. Самі па сабе падарожжы ў розныя краіны свету трансфармуюць і накіроўваюць свядомасць на сінтэз I абстрагаваную форму ўспрыняцця рэальнасці. Асабліва востра адчулася гэта ў краіне, дзе мастацкая культура выпеставалася да высокіх формаў знакавай абстракцыі. На працягу 1990-х гадоў тэма лістоў, старонак гісторыі склалася ў вялікі падарожны дзённік, дзе занатаваныя ўражанні трансфармаваліся ў дакладную схему мастацкага і філасофскага аналізу. Праз пластычную знакавую сістэму я шукаў своеасаблівую творчую стылістыку, уласны аўтарскі метад. 3 2000 года свае “лісты” пачаў укладаць у жывапісныя канверты. На персанальнай выставе ў мастацкім цэнтры «Жылбел» (Мінск, 2001) былі прадстаўлены творы з ярка акрэсленай канцэпцыяй як «Лісты часу», дасланыя ў нашу свядомасць праз стагоддзі. Вобразная сістэма маіх твораў ідзе ад знакаў, сімвалаў, якія існавалі ў гісторыі і знаходзяць пацверджанне ў сучаснай рэчаіснасці. 2002 год. Удзельнічаў у калектыўных выставах у Гродне, Лідзе, Мінску, Парыжы, Фівіцыяне (Італія), Котбусе (Германія). Адбыўся шэраг персанальных выстаў у Барысаве, Светлагорску.Магілёве. 2003 год. Удзельнічаў у калектыўных выставах у Лейпцыгу, Зальцбургу. 2003 год. Персанальная выстава ў Мінску, у Нацыянальным музеі гісторыі і культуры Беларусі. Прадстаўлена 70 твораў. Выдадзены аўтарскі альбом «Віктар Альшэўскі». 2003—2004 годы. У складзе аўтарскага калектыву створана 15 жывапісных партрэтаў гістарычных асоб Гомеля для залы ўрачыстых пасяджэнняў дзяржаўнай установы «Гомельскі палацава-паркавы ансамбль». Серыя твораў намініравана на Дзяржаўную прэмію Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры. 2004 год. Стаў дацэнтам. Пабываў у творчай паездцы Стамбул — Ізмір — Эфес — Анкара — Кападокія. 2005 год. Выдавецтва «Мастацкая літаратура» выдала дыярыуш мастака «Уражанне раўнавагі, альбо Лесвіца ўверх». Аўтарская кніга пра Сусвет I мастацкую філасофію. Лаўрэат прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў галіне літаратуры, мастацтва — за творы жывапісу «Лісты часу» (2001—2004). 2005—2006 гады. Персанальная выстава «Карыятыды Эфеса» (50 твораў). Турцыя (Анкара, Стамбул). Германія (Магдэбург, Берлін, Котбус, Дрэздэн, Мюнхен, Дзюсельдорф). Польшча (Варшава, Вальбржых, Балеславец, Бела-Падляск). 2005—2008 гады. Начальнік упраўлення «Цэнтра сучаснага дызайну» (завод «Керамін»). 2008 год. Прафесар кафедры манументальна-дэкаратыўнага мастацтва Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Член дэлегацыі і ўдзельнік Дзён культуры Рэспублікі Беларусь у Сірыйскай Арабскай Рэспубліцы, Арабскай Рэспубліцы Егіпет, Кітайскай Народнай Рэспубліцы. Удзельнік калектыўнай выставы беларускіх мастакоў у Лондане. 2009 год. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь за серыю жывапісных твораў для залы ўрачыстых пасяджэнняў дзяржаўнай установы Гомельскі палацава-паркавы ансамбль». 2009 год. Персанальная выстава твораў жывапісу «Легенды нашай цывілізацыі», прысвечаная Году роднай зямлі, прайшла ў гарадах Магілеўскай вобласці (Бялынічы, Шклоў, Крычаў, Асіповічы, Бабруйск, Магілёў). 2009 год. Удзельнік міжнароднага пленэра жывапісу імя Масленікава (Магілёў). 2009 год. Удзельнік рэспубліканскай выставы «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь» (Мінск). О&йктер ^уіошевскйй. жйрнеопйшшс Родшіся 21 сентября 1953 года на Могнпевідмне, в деревне Уголыдмна Белыннчского района, которая жмвопнсно раскмнулась на высоком берегу рекн Друть. Места эта красмвые п знаменмтые. В фольварке Крмнкм, что кнлометром выше по теченню рекн, на восемьдесят лет ранее меня родмлся замечательный белорусскнй жмвопнсец Вмтольд Белыннчскнй-Бмруля. Мне было два года, когда родмтелм переехалм жнть в деревню Большме Белевмчм, она располагалась недалеко, через реку. Четыре класса начальной школы окончмл здесь, в деревне. С пятого класса прмшлось ходнть в десятмлетку, за трн кмлометра в деревню Малые Белевнчм. Весной 1966 года прочнтал в газете обьявленне о наборе в Республнканскую школу-ннтернат по музыке м пзобразмтельному мскусству. Й с согласмя родмтелей поехал в белорусскую столмцу. После экзаменов, которые проходплн летом этого же года, был зачмслен в художественную школу. В детстве у меня было снльное желанме рмсовать — н мом мечты сбылмсь, началмсь мучення м радостм творческой бмографмн. Художественная школа определнла судьбу н направнла на путь в большое пскусство. Весной 1972 года окончмл среднее образованме, представмв коммссмм днпломную жявопмсную работу «Музыка». Н пережмл первое разочарованме: в этом году мое большое желанме поступмть в Белорусскмй государственный театрально-художественный ннстнтут (теперь Белорусская государственная академня мскусств) не осуідествмлось. Осенью этого же года я был прмнят на должность художнмка в Научно-мсследовательскмй мнстнтутэкономмкн м экономмко-математнческмх методов планнрованмя Госплана БССР. Благодаря дмректору мнстнтута Вмталню Федосневнчу Медведеву через год в мнстнтуте была органмзована моя первая персональная выставка. На ней было представлено около 30 самостоятельных жмвопмсных работ. Так осень 1973 года стала началом отсчета моей творческой деятельностм. В научно-нсследовательском мнстмтуте труднлся до 1975 года, пока наконец, с четвертого раза, не поступнл в Белорусскпй государственный театрально-художественный ннстатут. Годы студенчества прошлн под смльным творческмм влмянмем народного художннка Беларусм, профессора м заведуюідего кафедрой монументально-декоратмвного пскусства Гаврннла Ваіденко, профессора Анатолмя Барановского, народного художннка Беларусм профессора Васплмя Шаранговмча.