Антон Бархаткоў

Антон Бархаткоў

Выдавец: Беларусь
Памер: 80с.
Мінск 2017
19.49 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
АНТОН БАРХАТКОУ
Антон Бархатков Anton Barkhatkou
Славутыя мастакі з Беларусі Знаменитые художники из Беларуси Famous artists from Belarus
АНТОН БАРХАТКОЎ
Антон Бархатков Anton Barkhatkou
Мінск «Беларусь» 2017
УДК [75071.1(476)+929 Бархаткоў] (084.1)
ББК 85.143(4Беи)я6
Б 26
Серыя заснавана ў 2012 годзе
Аўтар ідэі і каардынатар праекта У. I. Пракапцоў — генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, кандидат мастацтвазнаўства, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь
Аўтар тэксту і складальнік А. Д. Шапашнікава
Выданне ажыццёўлена па заказе і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
На вокладцы: А. Бархаткоў. «Апошнія прамяні». 1985.
ISBN 978-985-01-1217-0
© Шапашнікава А. Д„ тэкст, складанне, 2017 © Выдавецтва «Беларусь», афармленне, 2017
V/ нтон Бархаткоў (1917—2001) — вядомы беларускі мастак, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі. У сваёй творчасці ён звяр-таўся да розных жанраў жывапісу — тэматычнай карціны, партрэта, на-цюрморта, але больш за ўсё праславіўся як майстар пейзажа. Прырода Беларусі натхняла многіх майстроў, і кожны здолеў паказаць яе па-свой-му. Значны ўклад у развіццё беларускага пейзажнага жывапісу ўнёс і А. С. Бархаткоў. Ён прадоўжыў традыцыі рускага рэалістычнага пейзажа 2-й паловы XIX — пачатку XX стагоддзя.
Па афіцыйных даных, Антон Стэфанавіч Бархаткоў нарадзіўся 17 сту-дзеня 1917 года ў вёсцы Шчаглоўка (цяпер Касцюковіцкі раён Магілёў-скай вобласці) у сялянскай сям’і, але сам мастак сцвярджаў, што год яго нараджэння 1915-ы. У 1931 годзе пасля заканчэння сямігадовай школы ў Бялынкавічах будучы мастак вырашыў з’ехаць у Маскву, дзе спа-чатку апынуўся ў спецпрыёмніку для беспрытульных, затым вучыўся на рабфаку імя К. Лібкнехта, на архітэктурным рабфаку. У 1940 годзе Антон Бархаткоў скончыў адну з вядучых мастацкіх устаноў Раей — Маскоўскае абласное мастацкае педагагічнае вучылішча выяўленчых мас-тацтваў памяці паўстання 1905 года (цяпер — Маскоўскае дзяржаўнае акадэмічнае мастацкае вучылішча памяці 1905 года). Яго настаўнікамі былі вядомыя мастакі П. I. Пятровічаў, М. П. Крымаў, якія аказалі вялікі ўплыў на станаўленне маладога жывапісца.
У 1940 годзе малады мастак быў прызваны ў Чырвоную Армію, дзе працягваў займацца жывапісам, удзельнічаў у выставах. У тым жа годзе
3
яго работы ўпершыню экспанаваліся на акруговай выставе твораў маста-коў Рабоча-сялянскай Чырвонай АрмііўХаркаве, аў 1941 годзе гэтыя кар-ціны можна было ўбачыць на Усесаюзнай выставе ў Цэнтральным доме Чырвонай Арміі ў Маскве.
А. С. Бархаткоў — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Ён ваяваў на фронце і ў партызанскім атрадзе «За Савецкую Беларусь» на Магілёўшчы-не. I ў тэты суровы час ён пісаў партрэты баявых таварышаў, пейзажы. У 1943 годзе мастака адклікалі ў Маскву, у штаб партызанскага руху, і прызначылі намеснікам дырэктара выставы беларускіх мастакоў, пры-свечанай 25-годдзю БССР, якая была адкрыта ў 1944 годзе ў Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі, а затым, у 1945-м, — у Мінску. На гэтай выставе экспанаваліся і работы А. С. Бархаткова «Партрэт партызана» (1945), «Раніца» (1941), а ў Мінску яшчэ і «Партрэт В. К. Бялыніцкага-Біру-лі» (1945), пейзаж «Бераг» (1944) і інш.
Заслугі А. С. Бархаткова ў гады Вялікай Айчыннай вайны адзначаны ўрадавымі ўзнагародамі: ордэнам Чырвонай Зоркі і медалямі «Партызану Айчыннай вайны» 2-й і 1-й ступеняў, «За перамогу над Германіяй».
Пасля заканчэння вайны А. Бархаткоў прыехаў у Мінск, працаваў загадчыкам мастацкага аддзела ў Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і нядоўгі час — мастаком у Дзяржаўнай карціннай галерэі (ця-пер Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь). Праз некато-ры час зноў паехаў у Маскву і паступіў у Маскоўскі мастацкі інстытут імя В. I. Сурыкава. Яго настаўнікамі былі С. В. Герасімаў, Д. К. Мачальскі, П. Д. Пакаржэўскі, В. В. Фаворская, 1.1. Чакмазаў. Але сам Антон Бархаткоў лічыў сябе перш за ўсё вучнем В. К. Бялыніцкага-Бірулі, нягледзячы на тое што той не займаўся педагагічнай дзейнасцю. Бархаткоў гаварыў: «Але больш за ўсё я вучыўся ў Бялыніцкага-Бірулі. Амаль кожны дзень пры-ходзіў у яго майстэрню. А ў летнія месяцы мы разам ездзілі па Беларусі пісаць эцюды»1. У гэтых выдатных пейзажыстаў было шмат агульнага ў поглядах на мастацтва, у стаўленні да прыроды. Невыпадкова ў твор-
1 Дробаў Л. М. Антон Бархаткоў. — Мінск : Беларусь, 1988. — С. 7—8.
4
чай спадчыне Антона Бархаткова ёсць два партрэты Бялыніцкага-Бірулі: партрэт 1945 года строгі, крыху афіцыйны, а ў рабоце 1946 года ўжо не малады мастак наказаны ў творчым роздуме, ён нібы ўбачыў перад сабой яшчэ не напісаную карціну.
Лета 1947 года Антон Бархаткоў разам з В. К. Бялыніцкім-Бірулем правёў у Мінску. Яны пасяліліся на Белай дачы ў Курасоўшчыне, пісалі эцюды ваколіц Мінска. Тады былі выкананы пейзажы «Квітнеючы сад», «Май у Курасоўшчыне», дзе прысутнічае ўплыў настаўніка, як і ў многіх іншых творах гэтага перыяду. А ў наступныя гады, шмат чаму навучыўшыся ў Бялыніцкага-Бірулі, Антон Стэфанавіч не пераймаў нас-таўніка — ён пайшоў сваім шляхам. Яго работы не толькі прыцягваюць увагу праўдзівасцю, непасрэднасцю бачання, натуральнасцю кампазіцыі, але і дастаткова яркай, эмацыянальна насычанай каларыстычнай гамай, выразнай фактурай.
У 1947 годзе Антон Стэфанавіч ажаніўся са спявачкай Соф’яй Кузьмінічнай Кавалёвай (1919—1983). У іх з’явіліся дзеці: Вітольд, Ірына, Ігар. Сыны сталі мастакамі. У «Партрэце жонкі» (1955), напісаным з вя-лікай пяшчотай і цеплынёй, створаны адухоўлены вобраз спявачкі, па-гружанай у музыку. Яна намалявана ля раяля падчас падрыхтоўкі да выступления, у той момант, калі імкнецца як мага танчэй і глыбей перадаць прыгажосць музычных гукаў.
Як і многія савецкія мастакі канца 1940—1950-х гадоў, А. С. Бархаткоў у сваіх творах часта перадаваў пачуццё спакою і асалоды ад мірнага жыц-ця. Гэта адчуваецца і ў пейзажах, і ў партрэтах, і ў сюжэтных кампазі-цыях. Лірыка-паэтычным настроем напоўнена адна з яго самых славутых карцін гэтага часу «Першая песенька» (1957). У 1953 годзе быў нама-ляваны выразны гарадскі пейзаж «Праспект імя I. В. Сталіна». Мастак адлюстраваў горад, які аднаўлялі пасля разрухі: справа на другім плане адбудаваны светлы будынак, побач з другога боку яшчэ адзін у будаўні-чых рыштаваннях. Карціна праўдзівая і шчырая, яна нібы даносіць дыхание часу: мы бачым тралейбус, аўтобус 1950-х гадоў, легкавую машыну «Перамога». Аўтару ўдалося перадаць пачуццё радасці, упэўненасці ў тым, што мірнае жыццё ўжо не мара, а рэальнасць. Цікавыя водгукі пра гэты
5
твор сучасных гледачоў: «Аптымістычная светлая карціна», «Ад гэтага намаляванага праспекта становіцца неяк утульна, светла і спакойна». У 1957 годзе Антон Стэфанавіч Бархаткоў стаў членам Саюза мастакоў БССР.
У пачатку 1960-х гадоў мастак часта звяртаўся да лірычнага пейзажа, адлюстроўваючы непаўторную прыгажосць роднай зямлі. У пейзажи «Вясна» (1955) паказаны самы пачатак гэтай пары года, калі снег яшчэ не растаяў, але прырода жыве ў чаканні перамен. Зачараванне вяс-новым абуджэннем перададзена і ў надзвычай далікатнай кампазіцыі «Разліў» (1962), іншы, ціхі і задуменны, настрой у карціне «Пачатак вяс-ны» (1961). У рабоце «Вясна на Немане» (1960) рака з інтэнсіўна сіняй воднай паверхняй, перададзенай дынамічнымі блакітна-сінімі мазка-мі, і першыя зялёныя лісточкі, якія з’явіліся на галінках дрэў на фоне блакітнага неба, гавораць аб тым, што прырода ажыла і радуецца. У 1964 годзе напісаны эцюд «Бэз», дзе разнастайныя адценні бэзавага тону на фоне зялёнай лістоты перадаюць асаблівую прыгажосць куста бэзу і быццам даносяць да нас пах кветак. Палатно «Першыя ўсходы» (1963) па-казвае вясну ўжо з зялёным полем, тонкімі бярозкамі, сінім небам з белым! аблокамі. Тут адчуваецца імкненне аўтара да карціннай значнасці, і ён сам называе гэтую работу пейзажам-карцінай. Яшчэ некалькі такіх кампазіцый, дзе створаны абагульнены вобраз, з’яўляюцца пасля паезд-кі А. С. Бархаткова разам з групай беларускіх мастакоў на Нёман. Гэта «Лесасплаў на Бярэзіне» (1962), а таксама «Вясна на Нёмане» (1960), дзе рака, якая амаль вызвалілася ад лёду, спакойна нясе свае воды, на паверхні павольна рухаюцца крыгі. У карціне ёсць своеасаблівая ўрачыстасць, шы-рыня, падкрэсленая гарызантальнай паласой сіне-блакітнага неба.
3 1954-га па 1999-ы год А. С. Бархаткоў часта бываў на Акадэмічнай дачы, якая знаходзіцца ў Цвярской (раней Калінінскай) вобласці. Цяпер гэта Дом творчасці Саюза мастакоў імя I. Я. Рэпіна. Антон Стэфанавіч гаварыў: «Люблю «акадэмічку». Там усе настаўнікі і ўсе вучні. I акадэмікі, і студэнты. Працуюць і адзін ад аднаго вучацца. Там жыве мастацтва»2.
2 Карамазаў В. Антон. — Мінск : Про Хрысто, 2006. — С. 16.
6
Менавіта на Акадэмічнай дачы па эцюдах, зробленых у Беларусі, была напісана ім карціна «Поўдзень на сенажаці» (1960). Гэта шматфігурная кампазіцыя, напоўненая паветрам і святлом, дзе намаляваныя людзі, якія адпачываюць у летні дзень у цяньку пасля напружанай працы (іх прата-тыпамі з’яўляюцца сваякі Антона Стэфанавіча: айчым, браты, сёстры). На палатне фігуры вельмі арганічна ўпісаны ў краявід. Тут наказана гарманічнае адзінства жыцця людзей і прыроды, перададзенае ў радасных жыццесцвярджальных тонах. Складаная шматколерная гама ўзмацняе выразнасць карціны.
У 1967 годзе ў Мінску адбылася персанальная выстава мастака. Да гэтага часу адносіцца характарыстыка, падпісаная старшынёй Саюза мас-такоў БССР В. I. Стэльмашонкам і старшынёй прафкама М. А. Апіокам. У ёй гаворыцца: «Галоўная тэма творчасці Бархаткова — родная Беларусь. Тонкі і пранікнёны паэт-лірык, ён у сваіх лепшых палотнах пільна ўглядваецца ў жыццё прыроды, перадае яго цяжкаўлоўныя нюансы ў роз-ныя поры года і часу дня. Мастак па-сапраўднаму любіць свой край»3.
У работах А. С. Бархаткова другой паловы 1960—1970-х гадоў можна адзначыць пошукі новых сродкаў каларыстычнай выразнасці, маляў-нічасці. Створаныя ў тэты перыяд творы разнастайныя па настрой па-казваюць прыроду ў розныя поры года. Цікавыя зімовыя пейзажы, паэтыч-на сумныя, ціхія, з хмарным небам, блакітна-шэрым каларытам («Пер-шы снег»; «Пахаладала»; абодва 1978), напоўненыя таямнічасцю («Перад Новым годам»; 1976), з больш інтэнсіўнымі маляўнічымі спалучэннямі, элементам! дэкаратыўнасці («Іней»; 1968). У карціне «Снежаньскі шэры дзень» (1976) прырода заснула і зімовая цішыня перадаецца спакой-ным каларытам, амаль гарызантальнай шырокай паласой ракі, паверх-ня якой нібы застыла, плаўнымі абрысамі дрэў на другім беразе. Летняя прырода таксама прадстаўлена ў творах пейзажыста пераканаўча і разнастайна. У пейзажы «Перад навальніцай» (1969) ёсць пачуццё