Антон Бархаткоў

Антон Бархаткоў

Выдавец: Беларусь
Памер: 80с.
Мінск 2017
19.49 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
’ Асабістая справа А. С. Бархаткова И Аддзел арх. дак. Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. — Ф. 5. — С. 8 — 9.
7
насцярожанасці, трывожнага чакання. Казачнае зачараванне перада-дзена ў карціне «Апошні прамень» (1970), як і ў рабоце «На возеры Се-неж» (1964), якая адрозніваецца асаблівай маляўнічасцю. Прыцягвае мастака і зменлівы стан прыроды, дзе ёсць адчуванне чысціні і свежасці («Пасля дажджу»; 1976). Вядома, не абышоў сваёй увагай Антон Стэфанавіч і во-сеньскую прыроду. У рабоце «Восеньскі вечар» (1977) апошнія прамяні сонца нейкім чароўным светам асвятляюць дрэвы, надаючы трывожную таямнічасць напісанаму. На палатне «Халодны лістапад» (1973) перададзе-ны настрой насцярожанага чакання перамен, хуткага надыходу халадоў. На карціне «Бруснічная паляна» (1977), дзе таксама прысутнічаюць ноткі суму, мы бачым усю каларыстычную разнастайнасць восеньскай прыроды. Вясна мастаком таксама наказана пераканаўча. У «Лірычным пейза-жы» (1967) сонечная веснавая раніца, дрэвы без лісця і лініі іх галін, якія перасякаюцца, на фоне яркага блакітнага неба даюць адчуванне праз-рыстага паветра, свежасці. «Ручай. Повязнь» (1974) — вельмі паэтычны лірычны пейзаж, дзе аўтар любуецца веснавой прыродай, якая абуджа-ецца, перадае яе далікатную прыгажосць праз плаўныя выгібы берагоў, каларыстычныя нюансы сінявата-блакітных тонаў. Дзякуючы паўторам (малюнак блакітнага неба, дрэў і іх няясныя, рухомыя адлюстраванні ў вадзе) нараджаецца веснавая мелодыя. Позняя вясна паказана ў карцінах «Майскі дзень. Повязнь» (1972), «Квітнеюць яблыні» (1978).
У тэты час мастак пісаў і нацюрморты, якія па змесце звязаны з прыродай, парой года. Так, у эцюднай кампазіцыі «Грыбы» (1970) — адчуванне адыходзячага лета, а ў другім нацюрморце — «Бэз» (1970) — дыхание вясны, пара росквіту.
А. С. Бархаткоў, працягваючы традыцыі сваіх настаўнікаў П. I. Пят-ровічава і В. К. Бялыніцкага-Бірулі, звяртаўся да мемарыяльнага пейзажа. У 1982 годзе з’явілася карціна «Любімыя дубы Якуба Коласа ў Мікалаеўшчыне», дзе жывапісец паказаў «сілачоў вяльможных», як назы-ваў іх сам паэт. Коласаўскія мясціны адлюстраваны і на палатне «Высокі бераг. Мікалаеўшчына» (1984). У гэтай карціннай кампазіцыі прыцягвае ўвагу велічнае, каларыстычна насычанае неба і паверхня вады, вы-
8
кананая ў складанай гаме сіне-бэзавых, блакітных, зеленаватых тонаў. У 1963 годзе створаны «Партрэт пажылой жанчыны» (калгасніцы Войніч, траюраднай сястры паэта). Аўтар намаляваў яе ля акна, у чырванавата-карычневым кажусе і ярка-сіняй хустцы на галаве, якая абрамляе вы-лучаны светам валявы твар пажылой жанчыны. Перад намі чалавек, які прайшоў праз суровыя жыццёвыя выпрабаванні, але не зламаны лёсам, чалавек з пачуццём уласнай годнасці, з моцным характарам, які ўмее пастаяць за сябе. Месцы, звязаныя з другім знакамітым беларускім паэ-там Янкам Куналам, мы бачым у рабоце «Дарога на Вязынку» (1972), а таксама ў пейзажы-эцюдзе «Ручай. Вязынка» (1974).
У 1980—1990-я гады працягваюцца творчыя пошукі каларыту, больш выразнай фактуры. У каларыстычным рашэнні з’яўляюцца новыя спалу-чэнні фарбаў. Сам Бархаткоў гаварыў, што ў яго з’явіліся бэзавыя фар-бы4. У пейзажы-карціне «Мая Радзіма» (1985) створаны абагульнены вобраз. Перад гледачом адкрываецца шырокі прастор залацістага поля, асветленага промнямі сонца, якія прабіваюцца скрозь аблокі. Блакітнае неба са светлымі ў ружаватых і сіняватых водблесках аблокамі, якія займаюць большую частку кампазіцыі, надае карціне ўрачыстасць. У рабоце «Пачатак мая» (1994) далікатныя каларыстычныя спалучэнні ства-раюць выразны вобраз веснавой прыроды.
У гэты перыяд з’яўляюцца пейзажы больш мнагазначныя, з перада-чай складанага стану прыроды. У яго работах прысутнічае эмацыйная шматпланавасць. Напружанасцю і драматызмам напоўнена карціна «На рацэ Мета» (1995), дзе паказаны халодны ветраны дзень позняй восені са светлымі аблокамі, якія бягуць па сінім небе, ракой з блакітна-сіняй цёмнай вадой і лодкай з дзвюма фігурамі, якая качаецца на хвалях. У многіх восеньскіх пейзажах замілаванне прыгажосцю прыроды па-роз-наму спалучаецца з ноткамі суму. На палатне «Лістапад» (1988) неба ад-люстравана лёгкімі мазкамі бледна-блакітнага і ружавата-бэзавага колеру
4 Дробов Л.Н. Реальность реализма. — Мастацтва, 1995. — №6. — С. 62.
9
і насычанымі халоднымі шэра-блакітнымі і цёмнымі тонамі вады ў рацэ, да якой сумна нахіліліся дрэвы з жоўтай лістотай. Цішыня, сузіральнасць спалучаюцца з лёгкай трывожнасцю. У карціне «Залатая бяроза» (1989) перададзены задуменны сум восені. У пейзажы «Залатая восень» (1985) яркі насычаны каларыт дазваляе адчуць прыгажосць гэтай пары года, але гэта «развітальная краса»: галінкі дрэва на пярэднім плане схіляюц-ца да зямлі, іх рытм стварае мінорную мелодыю. Складаным настроем прасякнута кампазіцыя карціны «Іней на Акадэмічнай дачы» (1992), дзе наказана прыгажосць зімовай прыроды, якой любуецца аўтар: дрэвы і кусты ў шэрані, бледна-блакітнае неба з шаравата-бэзавымі аблокамі. У той жа час тут прысутнічае пачуццё насцярожанасці, застыласці, зімо-вага холаду.
Цэлая група твораў гэтага часу адрозніваецца жыццярадаснасцю, мажорным гучаннем. Летні настрой у карціне «Чэрвень у колеры» (1985) ствараецца маляўнічымі спалучэннямі бэзавых, белых, аранжавых тонаў і дробных, накіраваных у розныя бакі мазкоў пэндзля на фоне травы, якія перадаюць рознакаляровасць палявых кветак, іх невыразнае хараство. Гэты маляўнічы лужок кантрастна адцяняецца высокай сцяной елак. Ра-дасць лета перададзена і ў прыгожым па каларыце нацюрморце «Паля-выя кветкі» (1983). У гэты перыяд мастак часцей выбірае вертыкальны фармат палатна, што надае дынамічнасць, узмацняе пачуццё радасці. У карціне «Да вясны. Дарога на Бялынкавічы» (1991) аўтар паказвае знаёмыя з дзяцінства месцы, дарогу, па якой хадзіў у школу. У перада-дзеным стане прыроды адчуваюцца перамены, хуткі прыход вясны. Гэ-тая радасць ад маючага адбыцца веснавога абнаўлення ствараецца яркім каларытам, рытмам вертыкаляў беластвольных дрэў, якія вылучаюцца на фоне ярка-сіняга неба, плямамі святла і ценю на снезе, дарогай, якая нібы ўцякае ўглыб.
У 1991 годзе А. С. Бархаткову было прысвоена званне заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі. Да гэтага часу ён — удзельнік шматлікіх выстаў у гарадах Беларусі, у Маскве, Румыніі, Італіі, Галандыі. У некато-рых з іх разам з ім удзельнічалі і яго сыны-мастакі. Адбыліся і персаналь-
ю
ныя выставы А. С. Бархаткова: некалькі ў Мінску, а таксама ў Магілёве, Касцюковічах. У 1996 годзе на Магілёўшчыне адбыўся 1-ы міжнародны пленэр памяці В. К. Бялыніцкага-Бірулі, ганаровым удзельнікам яко-га быў Антон Стэфанавіч. Праз год адбыўся 2-і міжнародны пленэр, дзе таксама ўдзельнічаў мастак.
Цяжка сабе ўявіць развіццё беларускага пейзажнага жывапісу 2-й па-ловы XX стагоддзя без творчасці А. С. Бархаткова. Мастак пражыў вялі-кае, цяжкае і цікавае жыццё, адзначанае пастаяннымі творчымі пошу-камі. Ён быў адданы мастацтву, шмат працаваў, пісаў пейзажы, натхняю-чыся прыгажосцю і роднай беларускай зямлі, і прыродай сярэдняй паласы Расіі.
А. С. Бархаткоў усё сваё жыццё быў зачараваны прыродай, таму яго творы і выказаныя ў іх пачуцці не могуць пакінуць гледача абыякавым. Яго карціны прадстаўлены ў розных зборах, у тым ліку ў Музеі сучасна-га выяўленчага мастацтва ў Мінску, іншых музеях Беларусі, а таксама ў Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі ў Маскве, у прыватных калекцыях у нашай краіне і за мяжой. У Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь захоўваецца 17 твораў Антона Бархаткова.
Алена Шапашнікава
-----------U нтон Бархатков (1917—2001) — известный белорусский художник, заслуженный деятель искусств Беларуси. В своем творчестве он обращался к различным жанрам живописи — тематической картине, портрету, натюрморту, но более всего прославился как мастер пейзажа. Природа Беларуси вдохновляла многих мастеров, и каждый сумел показать ее по-своему. Значительный вклад в развитие белорусской пейзажной живописи внес и А. С. Бархатков. Он продолжил традиции русского реалистического пейзажа 2-й половины XIX — начала XX века.
По официальным данным, Антон Стефанович Бархатков родился 17 января 1917 года в деревне Щегловка (ныне Костюковичский район Могилевской области) в крестьянской семье, но сам художник утверждал, что год его рождения 1915-й. В 1931 году после окончания семилетней школы в Белынковичах будущий художник решил уехать в Москву, где сначала оказался в спецприемнике для беспризорных, затем учился на рабфаке им. К. Либкнехта, на архитектурном рабфаке. В 1940 году Антон Бархатков окончил одно из ведущих художественных учреждений России — Московское областное художественное педагогическое училище изобразительных искусств памяти восстания 1905 года (ныне — Московское государственное академическое художественное училище памяти 1905 года). Его учителями были известные художники П. И. Петровичев, Н. П. Крымов, которые оказали огромное влияние на становление молодого живописца.
12
В 1940 году молодой художник был призван в Красную Армию, где продолжал заниматься живописью, участвовал в выставках. В том же году его работы впервые экспонировались на окружной выставке произведений художников Рабоче-крестьянской Красной Армии в Харькове, а в 1941 году эти картины можно было увидеть на Всесоюзной выставке в Центральном доме Красной Армии в Москве.
А. С. Бархатков — участник Великой Отечественной войны. Он воевал на фронте и в партизанском отряде «За Советскую Беларусь» на Могилев-щине. И в это суровое время он создавал портреты боевых товарищей, писал пейзажи. В 1943 году художника отозвали в Москву, в штаб партизанского движения, и назначили заместителем директора готовящейся выставки белорусских художников, посвященной 25-летию БССР, которая была открыта в 1944 году в Государственной Третьяковской галерее, а затем, в 1945-м, — в Минске. На этой выставке экспонировались и работы А. С. Бархаткова «Портрет партизана» (1945), «Утро» (1941), а в Минске еще и «Портрет В. К. Бялыницкого-Бирули» (1945), пейзаж «Берег»(1944)и др.
Заслуги А. С. Бархаткова в годы Великой Отечественной войны отмечены правительственными наградами: орденом Красной Звезды и медалями «Партизану Отечественной войны» 2-й и 1-й степеней, «За победу над Германией».