• Газеты, часопісы і г.д.
  • Апавяданні аб камянях

    Апавяданні аб камянях


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 56с.
    Мінск 1969
    33.72 МБ
    
    В.Н. Шарай
    
    
    
    
    
                    АПАВЯДАННі
    
    
    
    
    
    ,1. Малахітавая ваза.
    2. Горны крышталь.
    3. Мазаіка з каляровага каменю.
    
    В. Н. ШАРАЙ
    
    
    
                ПАВЯДАН Ні
    
                АБ КАМЯ НЯХ
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    ВЫДАВЕЦТВА „НАРОДНАЯ АСВЕТА“ МІНСК 1969
    
    ДАРАГІ ІОНЫ ЧЫТАЧ!
    
    
       Звяртаючыся да юнакоў, у свой час A. М. Горкі сказаў: «Маладыя гаспадары Саюза Саветаў, вы абавязаны ведаць прыродныя скарбы сваёй краіны, рассеяныя на паверхні агромністай зямлі I схаваныя ў нетрах яе». Гэтыя словы вялікага пісьменніка жыва гучаць і ў наш час.
       Прырода яшчэ поунасцю не раскрыла людзям свае багацуі. Шмат тоіць яна ў сабе неразгаданых сакрэтаў як на паверхні, так. і ў нетрах. У барацьбе за авалоданне яе скарбамі, у тым ліку і карыснымі выкапнямі, будуць расці сіла і моц нашай Радзімы. Ты, юны грамадзянін, ярымі ў ёй актыўны ўдзел.
       Многа ў ігрыродзе. разнастаііных камянёў. У кожнага свая гісторыя ў мінулым, свой шлях у сучаснасці. Бескарысных сярод іх няма. Камень, які сёння не скарыстоўваецца, знойдзе сабе прымяненне заўтра.
       Але каб зрабіць кожны кймень карысным, трэба многа ведсіць аб мінералах і горных пародах. Прачытай гэту кнігу. Дна раскажа пшбе, як адрозніваць разнастайныя рысы камянёў, і яны перастануць быць для цябе нямымі целамі нежывой прыроды, загавораць на сваёй «кйменнай» мове і формамі, і фарбамі, і ўласцівасцямі. Ты даведаешся аб той карысці, якую чалавек атрымлівае ад каменя, і аб тым, якую прыгажосць прыносіць ён у наша жыццё.
    
                   Прырода — найцінавейшая нніга, яная разгорнута перад вачамі ножнага з нас. Чытаць гэту кнігу, умець адгадаць яе мнагалучныя напісы — хіба гэта не ёсць шчасце?
    Якуб Колас
    
    КАЦЯ ЗНАЁМІЦЦА СА СВЕТАМ КАМЯНЁЎ
    
    
            На беразе ракі
    
           Каця з дзядулем сядзелі на беразе ракі і адпачывалі. Прайшоў цеплаход, і рачная хваля імкліва вынесла на бераг пясок і дробныя каменьчыкі. Каця з цікавасцю сачыла за працай хвалі і ўважліва разглядала гальку.
           — Дзядуля, чаму ты мне ніколі аб камянях не расказваў? I матылькоў я ведаю — махаонаў, капуснікаў, крапіўнікаў, стракатак. I дрэвы розныя ты мне паказваў, і кветкі на сенажаці мы разглядалі. А вось аб камянях — ніколі нічога.
           — Гэта праўда, аб камянях я табе пакуль нічога не казаў. А ведаеш чаму? Ты раней не звяртала на іх асаблівай увагі. Яны не лётаюць, не скачуць, не гудзяць, не стракочуць, як птушкі, казяўкі ды матылькі — жывыя істоты. Камяні менш кідаюцца ў вочы. Каб навучыцца адрозні
    
    
    4
    
    I
    
        ваць камяні, трэба быць уважлівым: умець назіраць. Вось я і чакаў, пакуль ты пачнеш заўважаць тое, што не адразу вабіць вока.
          Ты ўжо, напэўна, заўважыла, што камяні не ўсе аднолькавыя, як неаднолькавыя матылькі, дрэвы, кветкі. Паглядзі, вунь ля цябе ляжыць жаўтаваты кругленькі каменьчык і блішчыць, нібы тлушчам змазаны. А вось гэты, жаўтаватаружовы, што ў мяне на далоні, зусім непадобны да яго. А той, што ля самай вады, цёмнашэры з белымі звілістымі рыскамі, нагадвае яйцо. Бачыш, якія яны ўсе розныя. Ляжаць яны ў нас пад нагамі, мы па іх ходзім і не думаем, які цікавы і разнастайны свет яны ўяўляюць.
          Вось людзі звычайна думаюць, што камень — гэта абавязкова нешта важкае, нерухомае, трывалае,— працягваў свой расказ дзядуля.—Але гэта таму, што мала ведаюць аб камянях. А камянёў на свеце мноства, і самых разнастайных. Пераважную частку нашай планеты складае каменны матэрыял розных відаў. 3 камянёў складаюцца горы, яны ёсць на дне мораў і акіянаў, уваходзяць у склад глебы. I калі мы гаворым «камень», то перш за ўсё ўяўляем сабе нешта трывалае, цвёрдае, важкае. Але гэтыя рысы ў розных каменных
    
    
      Такія разнастайныя па форме і колеру марскія каменьчыкі.
    
           2 Зак. 1356
    
    5
    
        відах праяўляюцца неаднолькава выразна. Ёсць камяні цвёрдыя, такі алмаз, надта мяккія, такі тальк. Ёсць надзвычай важкія. А іншыя лягчэйшыя за ваду і нават плаваюць у моры. Ёсць такія, што добра куюцца, расплюшчваюцца пры каванні — гэта камяніметалы, як напрыклад золата. Але ёсць і такія, што пад націскам расколваюцца на танюсенькія лусачкі.
          Адны віды камянёў утвараюцца на значнай глыбіні, пад зямной паверхняй, другія — на дне мораў і акіянаў, нараджаюцца з вады. Ёсць камяні, якія сустракаюцца ўсюды. А іншыя трэба старанна шукаць, бо яны трапляюцца вельмі рэдка.
           Ёсць сярод камянёў і даўгавечныя, што жывуць мільярды гадоў, але вядомы і такія, што ўтвараюцца і разбураюцца на нашых вачах.
           — Дзядуля, калі камяні такія ўжо разнастайныя, як ты кажаш, дык і каменны вугаль — таксама камень? Але як ён утвараецца?
           — Камяні, Каця, утвараюцца ў зямлі або на яе паверхні без удзелу чалавека, яны пазбаўлены жыцця. I каменны вугаль у гэтым не адрозніваецца ад іншых камянёў. Але ён мае сваю асаблівую ўласцівасць — ён гарыць. За гэта яго і назвалі вугалем.
    
    6
    
           Вось я табе ўжо казаў, што камяні пазбаўлены жыцця. Гэта так. Але ёсць сярод іх і такія, што ўтварыліся некалі з адмёршых раслін і вымершых жывёл. У зямлі часам сустракаюцца камяні ў выглядзе сцяблоў — былыя дрэвы ператварыліся ў камень. Ад дрэва, з якога ён узнік, засталася толькі яго форма. Гэта ўжо нежывая прырода. I каменны вугаль утварыўся з рэшткаў раслін, якія жылі на Зямлі многа мільёнаў гадоў назад і паступова, з цягам часу, вымерлі, акамянелі.
           У камянёў няма такога жыцця, як у жывёл ці раслін, але і яны не застаюцца нязменнымі; своеасаблівае жыццё ёсць і ў іх, толькі большасць з іх змяняецца паступова, непрыкметна для нас.
           Каця задуменна разглядала акруглыя каменьчыкі, раскладвала іх па велічыні.
           — Дзядуля, а як адрозніваюць камяні?
            — Розныя віды камянёў, іх асаблівасці вывучаюць геолагі. Яны добра ведаюць іх уласцівасці, умеюць адрозніваць адзін ад аднаго, шукаюць іх і даюць ім назвы.
           Сярод камянёў ёсць аднародныя па складу і якасцях камяні — гэта мінералы, і складаныя ўтварэнні — горныя пароды, якія складаюцца з некалькіх розных відаў мінералаў. А калі мінерал залягае ў
    
    2*
    
    7
    
        зямлі велізарнымі слаямі, дык яго таксама называюць горнай пародай.
           Вось ты трымаеш у руцэ паўпразрысты жаўтаваты каменьчык з тлустым бляскам. Ён складаецца з аднароднага рэчыва. Гэта — мінерал. А цяпер вазьмі гэты ружаваты абломак ды добра прыгледзься да яго. Бачыш, у ім тры віды мінералаў: адзін мае форму шэрых зярнятак, другі— тонкіх лусачак чорнага колеру, а трэці, ружовы, з якога складаецца большая частка каменя, нагадвае цэглу. Вось і рабі вывад: камень складаны, значыць, гэта горная парода.
           — Ты казаў, што камяні ўтвараюцца без удзелу чалавека. А калі якоганебудзь карыснага каменя вельмі мала або патрэбны такі, якога ў зямлі зусім няма, тады што рабіць? — пытаецца Каця ў дзядулі.
          — Тыя горныя пароды і мінералы, якія ўваходзяць у склад зямной кары, вядома, утвораны без удзелу чалавека. Гэта натуральныя камяні. Але шмат якія чалавек ужо навучыўся рабіць і сам. На заводах і ў лабараторыях цяпер атрымліваюць разнастайныя камяні: і тыя, якіх у прыродзе мала, як напрыклад алмазы, і тыя, якіх многа, але яны сустракаюцца ў прыродзе не ў дастаткова чыстым для нашых патрэб выглядзе. Чалавек авалодвае пры
    
    8
    
        родай, і, мусіць, недалёка той час, калі кожны патрэбны чалавеку камень ён зможа стварыць сам, нават і такія віды, якіх цяпер у прыродзе няма.
           Я расказаў табе аб камянях наогул, што яны бываюць самымі рознымі, а вось дома я табе сёетое пакажу. Раскажу і аб дзівосных камянях з іх цудоўнымі ўласцівасцямі.
    
    
    
    
            Каменныя цуды дзедавай калекцыі
    
    
           Дзядуля паклікаў Кацю. На стале ляжалі кнігі, альбомы, стаялі скрыначкі з каменьчыкамі.
    
          — Сёння я раскажу табе аб некаторых цікавых камянях. Я навыбіраў іх са сваёй старой калекцыі. Тут і мінералы, і горныя пароды.
          А зараз уяві сабе, што камяні загаварылі. Вунь у скрыначцы светлы зеленаваты кавалачак. Глядзі, які ён шаўкавісты на выгляд.
          «Я—каменьлён»,—кажа азбест. Увесь ён валакністы, як тканіна. Вазьмі яго ў рукі і націсні пазногцем. Бачыш, як лёгка раздзяляецца ён на тонкія пругкія валаконцы. Яго можна распушыць на ледзь
    
    Нездарма азбест горным лёнам называюць.
    
    9
    
    Цяжка ўявіць сабе, што гэта ўсё зроблена з каменю.
    
    бачныя ніці. 3 каменнай бавоўны прадуць ніткі, а з іх ткуць тканіну. 3 азбеставай тканіны шыюць вопратку для пажарнікаў. Hi ў якім агні азбеставае адзенне не згарыць. Ідзе гэты вогнетрывалы камень і на іншыя патрэбы. Больш тысячы розных вырабаў робяць з азбесту. 3 тонкіх азбеставых нітак калісьці ўмелыя вязальшчыцы плялі нават танюткія карункі. Нездарма азбест горным лёнам называюць. А радзіма яго далёка, на Урале, аж пад самым Свярдлоўскам. Там яго вельмі многа.
       «А я — гаручы камень»,—гаворыць аб сабе вось гэты бруднажоўты лёгкі камень. Адламі ад яго тонкую пласцінку і паспрабуй падпаліць. Бачыш, камень ад запалкі пачаў курэць, пайшоў дымок, і нейкай смалой запахла. А вось і лёгкае полымя ўзнялося. Камень гарыць. Нездарма ж яго называюць гаручым сланцам. Гэты незвычайны камень, Каця, складае багацце адной з нашых рэспублік — Эстоніі. Там яго столькі, як нідзе на свеце. Ён і паліва, ён і сыравіна, з якой атрымліваюць газ, і розныя хімічныя прадукты.
       Аб ім людзі нават нібы казку, нібы быль расказваюць. Называецца яна «Антошкаў камень». Вось паслухай. У адной вёсцы жыў вельмі бедны селянін. Разбу
    
    10
    
        рылася ў яго печ. Як ні круціся, трэба новую класці. А дзе ўзяць камень, за што купіць цэглу? Надарыўся тут адзін чалавек, назваўся Антонам, паабяцаў нябозе новую печ паставіць. Узрадаваўся бядняк, згадзіўся. I Антон узяўся за справу. Нацягаў з адхону, што над ракой, нейкага светлага лёгкага каменя, распілаваў на кавалкі, і справа пайшла на лад. А тут і суседзі, убачыўшы, што ў Антона ўсё добра ідзе, сабе такія ж печы мураваць пачалі. А змураваўшы, наклалі ламачча, дроў і запалілі. Але што гэта? Запалалі не толькі дровы, але і самыя печы закурыліся. Пачалі гарэць і хаты. Замітусіліся людзі, кінуліся Антона шукаць. Але Антон, спалоханы тым, што здарылася, уцёк з вёскі. Зразумелі людзі, што не наўмысля нарабіў бяды Антон, што ён і сам не ведаў аб гаручасці гэтага лёгкага каменя. 3 таго часу гаручы сланец у тым краі называюць Антошкавым каменем.