• Газеты, часопісы і г.д.
  • Апавяданні аб камянях

    Апавяданні аб камянях


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 56с.
    Мінск 1969
    33.72 МБ
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    У ПАХОД ЗА КАМЯНЯМІ
    
    
            Каця вучыцца распазнаваць камяні
    
       Дзядуля расклаў на стале не толькі сваю калекцыю камянёў, але і многа іншых, якіх у мінулы раз не паказваў.
       — Ну вось, будзь уважлівай, заўважай, чым адзін камень адрозніваецца ад другога.
       «Паспрабуй разабрацца, не зблытаць адзін камень з другім, калі яны здаюцца падобнымі. Лёгка адрозніць ружу ад Baprim або жука ад матылька. А тут...»—разважала Каця.
       Дзед нібы падслухаў Каціны думкі.
       — Гэта толькі спачатку яны выдаюць сябе аднолькавымі. Калі прыгледзішся, дык і колер іх розны, і блішчаць неаднолькава, і па цвёрдасці адрозніваюцца.
       Вось табе, унучка, два камяні. Каб даведацца, які з іх цвярдзейшы, трэба пацягнуць адным каменьчыкам па другім,
    
    
    4*
    
    31
    
    добра націскаючы. Той, які будзе цвярдзейшы, пакіне на другім драпіну, разорку. Бачыш, жаўтаваты каменьчык пакідае драпіну на гэтым чорным камені, ён цвярдзейшы за яго. Для вызначэння цвёрдасці каменя зручна карыстацца пазногцем, кавалачкам шкла і сталёвай іголкай ці нажом. Пазногаць будзе пакідаць драпіну толькі на самых мяккіх камянях. Шкло ўжо будзе драпаць і больш цвёрдыя. Іголка ці нож пакінуць разорку і на досыць цвёрдых мінералах. А пра тыя камяні, што і нож не адолее, мы ўжо скажам, што яны маюць вялікую цвёрдасць.
       Вось для набыцця вопыту, карыстаючыся пазногцем, шклом і іголкай, падзялі камяні з гэтай грудкі па цвёрдасці.
       Кацярынцы нават спадабалася гэткая справа, і яна хутка выканала заданне.
       «Можа, і сапраўды я здолею хоць крыху разабрацца ў камянях»,— спадзявалася дзяўчынка.
       — Давай навучымся адрозніваць камяні і па бляску. Блішчаць яны таксама парознаму. Адны нагадваюць метал, маюць металічны бляск, іншыя адсвечваюць, як шкло, а ёсць і такія, што блішчаць, як алмазы. Сустракаюцца камяні і зусім без бляску. Вось скажы, які бляск у мелу? Няма ў яго бляску. Ён, як кажуць, мата
    
    32
    
    вы. А памятаеш, які бляск у азбесту? Як у шаўковай тканіны, з пералівамі. Знайдзі, калі ласка, у гэтым радку камень са шкляным бляскам. А тады з тлустым.
       — Бач, і камяні тлустыя трапляюцца,— жартавала Каця, з цікавасцю выконваючы і гэта заданне.
       — Адрозніваюцца камяні і па колеру. Колеры ты ведаеш, не зблытаеш зялёны з ружовым. Але справа ў тым, што кожны колер мае шмат адценняў. Уяві сабе, колькі розных адценняў у зялёнага колеру: салатавазялёны, травяназялёны, бутэлькавазялёны, ізумрудназялёны, блакітназялёны... Паспрабуй даць назву розным адценням чырвонага колеру.
       Каця падумала і сказала:
       — Цёмначырвоны, светлачырвоны, вішнёвачырвоны.
       — I гэта яшчэ не ўсё,— сказаў дзядуля.— Можна назваць шмат адценняў чырвонага колеру — рубінавы, каралавы, малінавы...
       Углядаючыся ў колер каменя, трэба заўважаць адценні яго, яны розныя ў розных мінералаў. Так, напрыклад, малахіт цёмназялёны, а тальк светлы, салатавазялёны.
       Яшчэ на адну ўласціваць каменя, Каця, звернем увагу. Вазьмі малаток і стук
    
    33
    
    Глядзі, што робіць лупа.
    
    ні па гэтым камені. Бачыш, ён раскалоўся на тонкія лускі. А калі стукнуць па гэтым камені, будуць адколвацца няроўныя кавалкі. Пра яго кажуць, што ён не мае спайнасці. А ў першага яна вельмі высо кая. Каб адрозніваць каменьчыкі, якія маюць спайнасць, ад тых, што яе не маюць, трэба ўзяць у паход і малаточак.
       Ёсць камяні, якія разбураюцца кіслотамі. Возьмем і бутэлечку з кіслатой, каб адрозніваць некаторыя пароды. Кіслата дапаможа нам у гэтым. Так, калі капнеш з бутэлечкі на вапняк, ён зашыпіць, паверхня яго пакрыецца пузыркамі, дробнымі бурбалкамі газу. Давай капнем на мел, паглядзі, што адбудзецца.
       — Ой, дзядуля, ён шыпіць...— здзіўляецца Каця.
       — Вось бачыш, бо мел таксама з роду вапнякоў.
       А вось гэты камень быццам і падобны на вапняк, але кіслата на яго не дзейнічае. Выходзіць, гэта ўжо і не вапняк, а камень зусім іншага складу.
       Возьмем у паход і павелічальнае цкло — лупу. Яна дапаможа ўбачыць тое, што няўзброеным вокам убачыць нельга. Яна раскрые будову каменя. Без лупы ён здаецца аднародным, шчыльным. А лупа паказвае яго складанасць, зярністасць.
    
    34
    
       Вось, здаецца, і ўсё, што трэба ўзяць з сабой. Захопім і рукзакі. Пэўна, штонебудзь трапіцца цікавае, захочацца дамоў прынесці. А для загортвання камянёў не забудзься паперу ўзяць. Яшчэ гэты даведнік пакладзі ў рукзак, можа, спатрэбіцца. Вось мы ў дарогу і гатовы.
    
    
            У паходзе
    
       — Куды ж мы пойдзем, дзядуля? Зноў на рэчку? Ці, можа, паедзем на Урал?— хітравата зірнуўшы на дзеда, запытала Каця.
       — На Урале, вядома, пабываць варта. Няма на ўсім свеце, мусіць, другой такой мясціны, дзе б хавалася столькі разнастайных прыродных багаццяў. Урал—славутая кладоўка карысных выкапняў. Але спачатку мы паходзім па сваіх мясцінах. Ёсць тут яры, на дне якіх шмат усялякіх камянёў, намытых веснавымі водамі. Вось гэта і будзе нашым першым Уралам.
       Дзядуля добра ведаў наваколле і абраў для экскурсіі знаёмы яму далёкі яр. Шлях да яго быў доўгі, і нашы падарожнікі вырашылі адпачыць і падсілкавацца. Кацярынцы не цярпелася хутчэй дабрацца да месца, і яна прыспяшала дзядулю.
    
    
    35
    
    Калоны з уральскага мармуру робяць збудаванне музея імя Пушкіна велічным і стройным.
    
       — Дзядуля, хопіць ужо адпачываць. Пойдзем!
       — He спяшайся, усяму свой час,— збіраючыся далей у дарогу, прамовіў дзядуля.
       Пакуль дойдзем, я раскажу табе яшчэ пра адзін цікавы камень. Мусіць, назва яго табе знаёмая. Няма на свеце чалавека, які б не чуў пра мармур. I што толькі з ім не параўноўваюць! Бледны, як мармур, прыгожы, як мармур, халодны, як мармур. Аб тым, што гэта найпрыгажэйшы камень, гаварыць не трэба. Але наконт бледнасці можна і паспрачацца: трапляецца мармур і белы, і чырвоны, і стракаты. Усе колеры і малюнкі на ім знойдзеш. Адны паважаюць яго за бель, за чыстату, іншыя — за шматкаляровасць, прыгажосць узору. I чым яшчэ ён вабіць — лёгка апрацоўваецца, шліфуецца, паліруецца. Нездарма ж яшчэ старажытныя грэкі і рымляне будавалі свае палацы з гэтага каменю. У Афінах — цэнтры даўнейшай грэчаскай культуры — і зараз стаяць рэшткі славутага храма Парфенона, пабудаванага са светлага мармуру. Усе любуюцца на гэтае дзіва мастацтва, створанае рукамі будаўнікоўрабоў.
       Служыць мармур і скульптару, які высякае фігуры з каменю. У кожным музеі
    
    36
    
    знойдзеш скульптурныя партрэты славутых людзей — вучоных, пісьменнікаў, паэтаў, герояў, створаныя з мармуру.
       Многа мармуру ў нашай краіне. Будаўнікі Маскоўскага метро ўпрыгожылі ім падземныя палацы Масквы. У залах метро сцены аздоблены мармурам, як каляровымі дыванамі. Даслалі сюды свой мармур і Грузія, і Урал, і Карэлія, і Сярэдняя Азія.
       Калі табе давядзецца быць у метро, не бяжы, не спяшайся, як гэта звычайна робяць пешаходы. Пахадзі па яго залах, падзівіся на мармуровае цуда, створанае ўмелымі рукамі людзей.
       Мармур вельмі шырока выкарыстоўваецца і ў тэхніцы. Інжынерэлектрык, кіруючы электрычным токам, пакручвае ручку выключальніка на размеркавальным мармуровым шчыце. Мармур дрэнна праводзіць ток і таму спраўна служыць электрыкам.
       Знойдзеш гэты камень і на вуліцах вялікіх гарадоў. Мармуровыя калоны можна ўбачыць у музеях Масквы. А ў Ленінградзе ля Марсава поля стаіць палац, які і завецца Мармуровым.
       ...Вось і яр.
       Ён доўгі і звілісты, з крутымі адхонамі, на якіх шмат буйных камянёў. Дно
    
    37
    
    яра таксама ўсеяна круглявымі валунамі і дробнай галькай.
       Дзядуля ўсеўся на вялікім круглым каменівалуне, а ў Каці аж вочы разбегліся: столькі тут усялякага каменнага дабра! Вунь яго нават збіраюць і на машыне некуды адвозяць. Назбірала Каця цэлую кучу.
       — Хопіць. Дай мне, калі ласка, вунь той порысты, наздраваты, што тарчыць злева.
       — Ой, дзядуля, гэта ж пемза! — узрадавана ўсклікнула Каця.— Я яе адразу пазнала! А дзе ж вулкан? Ты сказаў, што пемза там, дзе вулканы.
       — He, гэта не пемза. Паспрабуй кіслатой капнуць. Глядзі, камень шыпіць, як мел.
       — Тады гэта вапняк,— упэўнена сказала Каця.
       — Але, бачыш, вапнякі розныя бываюць. Гэты порысты камень завецца вапняковым туфам. Адкладзі яго пакуль убок, паглядзі, ці не знойдзеш яшчэ вапняк.
       — Выходзіць, каб пазнаць вапняк, трэба праверыць кіслатой усе камяні? — засмуцілася дзяўчынка.
       — Ну, не зусім так. Выпрабуй яго на цвёрдасць. Чым можна зрабіць на ім драпіну? Шклом. Выходзіць, што вапняк трэ
    
    38
    
    ба шукаць сярод мяккіх камянёў, сярод тых, на якіх можна зрабіць драпіну шклом. Бачыш, як хутка справа пайшла. Вапняку тут многа. Звычайны гэта камень і сустракаецца часта. Служыць ён людзям вельмі даўно. 3 яго і вапну здабываюць, тую, без якой у будаўніцтве ніяк не абысціся. I газ для газіраванай вады, якую ты так любіш. 3 гэтага каменю і сцены дамоў узводзяць. Асабліва многа такіх дамоў у Маскве. Нездарма пра Маскву казалі калісьці: Масква белакаменная. 3 белага каменювапняку і будавалася яна. Давай цяпер пашукаем цвёрдыя камяні, тыя, што нават іголка не бярэ.
       Каця старанна запрацавала іголкай, і хутка вырасла ля яе цэлая кучка ружовых, белых, жаўтаватых, шэрых празрыстых і паўпразрыстых невялічкіх каменьчыкаў.
       Дзядуля сказаў Каці, што гэта ўсё кварц — трывалы, цвёрды мінерал. Сярод тых камянёў, якія часта сустракаюцца, адзін толькі кварц такі цвёрды.
       — Дзядуля, я кварц цяпер заўсёды пазнаю. У ім нічога асаблівага няма. Толькі і ўсяго, што ён цвярдзейшы за іншыя камяні.
       — Ну, гэта не зусім так. Вось я табе зараз пакажу, які бывае кварц. Тыя квар
    
    39
    
    Бачыш, якім цудоўным бывае кварц. Такая яго форма называецца горным крышталём.
    
    цавыя каменьчыкі, якія ты збірала, пражылі вялікае жыццё. Іх доўгі час абкатвала і шліфавала хваля, і яны згубілі сваю першапачатковую форму. А цяпер паглядзі на гэты малюнак у альбоме. Такая яго форма завецца горным крышталём. Часам крышталі дасягаюць гіганцкіх размераў, а вагой перавышаюць тону. Гэтакі квард табе і рукамі не абняць. Прыгожа афарбаваныя кварцы скарыстоўваюць для аздаб лення караляў, брошак, пярсцёнкаў. Есць у кварцу і свае незвычайныя ўласцівасці. Раскажу толькі аб адной. Калі кварц расплавіць, а потым ахаладзіць, ён ператворыцца ў кварцавае шкло. Шкло гэта прапускае тыя праменні сонца, якія звычайнае шкло затрымлівае. Калі б у вокны ўстаўлялі кварцавае шкло, можна было б загараць, не выходзячы з дому. Святлом кварцавых лямп лечаць хворых. Памятаеш, у мінулым годзе, калі ў цябе горла балела, доктар прызначыў табе кварцавую лямпу. Прыемнае гэта лячэнне: сядзі і грэйся пад кварцавым сонейкам, не трэба і лета чакаць.