Апавяданні аб камянях
Выдавец: Народная асвета
Памер: 56с.
Мінск 1969
праўдны магніт, прыцягнула яна да сябе жалезныя цвікі.
19
Ва ўсім свеце карыстаюцца любоўю ўпрыгожанні з нефрыту.
дзеш калінебудзь мець справу з александрытам, не здзіўляйся няўстойлівасці яго колеру, такая ўжо яго асаблівасць.
«Я — самы трывалы»,— гаворыць пра сябе нефрыт. Гэта вельмі цікавы камень. Ён у вялікай пашане ў Японіі, Кітаі, Карэі як матэрыял, з якога робяць розныя ўпрыгожанні і дробныя рэчы. Светла афарбаваны камень лёгка апрацоўваецца каменярэзамі. Ён спалучае невялікую цвёрдасць з надта высокай трываласцю. Нажом ён лёгка драпаецца, а вось разбіць яго вельмі цяжка, ён мацней за сталь. Быў аднойчы такі выпадак. Знайшлі вялікі кавалак нефрыту, прабавалі яго разбіць сталёвай кувалдай. Білі, білі—кувалда трэснула, а нефрыту хоць бы што.
У старадаўнія часы продкі ўсходніх народаў рабілі з яго прылады працы — нажы, тапары. I зброя старажытнага чалавека часта была зроблена з гэтага трывалага каменю. Нефрыт у нас здабываюць ва Усходняй Сібіры, у мала даступных мясцінах. Але гэта такі цікавы і карысны для многіх мэт камень, што зараз вучоныя працуюць над тым, каб яго атрымаць штучна. Хутка, мусіць, раскрыецца сакрэт надзвычайнай трываласці, вязкасці нефрыту, і тады тэхніка атрымае новы штучны камень з выдатнымі якасцямі.
20
«Я — самы залацісты, самы празрысты, я — сонечны камень»,— кажа пра сябе янтар. I з гэтым нельга не згадзіцца. На беразе Балтыйскага мора ў маляўнічым парку горада Палангі стаіць каменны будынак — музей янтару. У яго пакоях можна ўбачыць велізарнае і разнастайнае багацце гэтага мінералу. Самыя каштоўныя віды янтару сапраўды празрыстыя і залацістыя, і нездарма янтар называюць сонечным каменем. Налічваецца каля двухсот відаў янтару. Яны вельмі розныя. Ёсць янтар малапразрысты і не залацісты, а шэры. Ёсць зусім падобны на косць, і тады яго называюць касцяным янтаром. Але найбольш прыгожы празрысты янтар. Калі глядзіш на яго, здаецца, што
Янтарныя качаняты — лепшы падарунак на ўспамін аб краі цудоўнага каменя.
гэта не камень, а акамянелае сонечнае
святло.
Больш за ўсё янтару на ўзбярэжж.ы Балтыйскага мора каля горада Калінінграда. Месца, дзе яго здабываюць у вялікай колькасці, завецца Янтарным берагам. Тут знаходзіцца ў зямлі больш ³Д усіх сусветных залежаў янтару. Буйнымі кавалкамі і дробнымі зярняткамі ляжыць ён у зямлі, і марскія хвалі, размываючы дно, выносяць гэты лёгкі камень на бераг. Людзі, аднак, не чакаюць, пакуль хвалі намыюць для іх янтар. Спецыяльныя ма
21
Мільён гадоў таму назад трапіла муха ў вязкую смалу ды так і засталася ў ёй назаўсёды. Ці не здаецца табе, што яна зараз варухне сваімі крылцамі і ўзляціць?
шыны працуюць на беразе. 3 аднаго кубічнага метра зямлі здабываюць каля аднаго кілаграма янтару. Калі давядзецца табе наведаць гэтае славутае ўзбярэжжа, пашукай у пяску янтар. Можа, і табе пашанцуе знайсці сонечны каменьчык. Толькі не зблытай яго са звычайнай смалой, якая падобна да яго і колерам, і лёгкай вагой. Янтар — гэта таксама смала, толькі не з тых хвоек, што растуць уздоўж берага на пясчаных узгорках—дзюнах, a акамянелая смала старадаўніх, даўно адмёршых хваёвых дрэў.
Часам у янтары знаходзяць рэшткі жывёлін і раслін. Бывае, што трапляюцца і зусім непашкоджаныя формы істот. Жывымі здаюцца ўсялякія казяўкі, павучкі, матылькі, якія трапілі некалі ў мяккую смалу дрэў, ды так і засталіся замураванымі ў ёй назаўсёды.
У сорак розных краін свету ідзе наш янтар. Высока цэняць яго і за прыгажосць, і за лёгкасць апрацоўкі. Ідзе ён не толькі на розныя дробныя вырабы—каралі, муштукі, брошкі, пацеркі. Ёсць у горадзе Пушкіне пад Ленінградам музейпалац. Сценкі адной з залаў гэтага музея раней былі пакрыты памастацку апрацаваным янтаром. Каштаваў гэты пакой 50 мільёнаў рублёў. Няма зараз у нас гэтага
22
хараства. У часы Вялікай Айчыннай вайны фашысты разбілі янтарны пакой і вывезлі янтарныя сценкі. Зараз вядуцца пошукі, людзі спадзяюцца знайсці гэтыя багацці. Тады цуд мастацтва трапіць зноў на сваё месца ў палацмузей.
Цяпер янтар не надта дарагі, але ў старадаўнім Рыме ён цаніўся вельмі высока. За невялікую янтарную бранзалетку можна было купіць чалавекараба. Гандляры, якія прыязджалі на янтарны бераг Балтыкі, скарыстоўвалі яго як грошы.
Янтар, апрача прыгажосці, вызначаецца яшчэ адной якасцю. Калі яго пацерці — ён электрызуецца. Пры дапамозе янтару старадаўнія жыхары Егіпта і выявілі некалі электрычнасць. Грэкі назвалі яго электронам. Цяпер янтар выкарыстоўваецца і як каштоўная хімічная сыравіна.
А зараз я хачу расказаць табе пра мой любімы камень.
«Я — самы зменлівы»,— мог бы ён сказаць пра сябе. Вось паглядзі на кавалачак гэтага мінералу. He адразу выявіш яго прыгажосць. Часам ён здаецца бясколерным і звычайным, як шкло, а раптам загарыцца, зайграе яркім святлом розных адценняў. Гэта залежыць ад таго, пад якім вуглом упадуць на яго паверхню праменні святла. Павярні яго — і вось ён за
23
блішчаў усімі колерамі вясёлкі. Вось мільгануў пяшчотным ізумрудназялёным колерам, вось бліснуў фіялетавым праменем, а зараз загарэўся дзесьці ў глыбіні каменя сапраўдны пурпур. Гэта высакародны апал. Гэтак яго назвалі, каб адрозніваць ад звычайнага апалу, які не дае такога багацця колераў.
А ведаеш, чаму я закаханы ў гэты камень? Ён мяне лечыць. Так, так. Калі засумую і ўсё на свеце пачне здавацца мне змрочным, я лячуся гэтым каменем. He,
Паласаты агат выкарыстоўваўся мастакамі ў розных каменных мазаіках.
не глытаю яго, вядома, а гляджу на яго хараство, на гульню колераў, на пералівы адценняў, і быццам акунаюся ў свет нечага незвычайнага і вельмі прыгожага. I знікае тады мой сум. Прыгажосць — цудоўнае лякарства, Каця.
«Мы — фарбы, мы служым мастакам»,— так заявяць аб сабе шматлікія яскрава афарбаваныя камяні. Рускія каменярэзы, выдатныя майстры, стваралі некалі цудоўныя каменныя карціны. Замест фарбаў яны выкарыстоўвалі кавалачкі рознакаляровых каменьчыкаў. У справу ішлі і зялёны малахіт, і стракатыя яшмы, і ружовы арлец, і розных адценняў мармуры, і шматлікія іншыя камяні. Пра лепшыя вырабы рускіх мастакоў ішла слава па ўсім свеце. У 1920 годзе, Ka
24
лі наша краіна знаходзілася ў цяжкім становішчы, замежныя капіталісты прапанавалі памяняць адну з нашых карцін на некалькі паравозаў. I як ні цяжка было тады, Уладзімір Ільіч Ленін адмовіўся ад абмену.
А зараз я табе назаву яшчэ адзін камень, а ты паспрабуй здагадацца, што гэта. Бялюткі, празрысты, драпаецца пазногцем, блішчыць, як алмаз, але жыве толькі ўзімку. 3 першым цяплом ён знікае, каб зноў з’явіцца з надыходам марозу.
Каця падумала крыху, недаверліва паглядзела і запытала:
— Няўжо гэта лёд? Хіба лёд таксама камень?
— А чаму не? Табе дзіўна, што ён лёгка растае пры награванні і гэтым не падобны да другіх камянёў? Але і граніт можна растапіць. Нагрэты вышэй 1000 градусаў, ён стане мяккім, вязкім, як смала, і будзе пералівацца, як вадкасць. А лёд легкаплаўкі, растае ўжо пры нулі градусаў. Аб каменьлёд ты, мусіць, неаднойчы разбівала свае каленкі, крышыла канькамі яго на дробныя кавалачкі. Утвараецца лёд з бліскучых крышталяўсняжынак.
А бачыла, якія дзівосныя ўзоры ўтвараюцца зімой на шыбах? Сапраўдныя ле
25
Глядзі, якой прыгожай формы сняжынкі, у кожнай па шэсць прамянёў, або па шэсць вуглоў. Нялёгка было фатографу іх здымаць, лаві хвіліну, пакуль не расталі.
дзяныя кветкі і дрэвы. Жывуць яны толькі пры тэмпературы ніжэй нуля. Зорачкісняжынкі лягчэй за пух. Дзесяць тысяч іх важаць столькі, колькі важыць адна капейка. Але ў велізарных колькасцях яны робяцца магутнай сілай. Снегавыя гурбы, сумёты здольны спыніць цягнік, скінуць паравоз з рэек. Лёд, рухаючыся з гор, перасоўвае і разбурае скалы, абточвае камяні, надаючы ім своеасаблівыя формы.
Каб у нас не было лета, дык лёд быў бы самым звычайным каменем. Вакол нас грувасціліся б ледзяныя горы ды скалы. У самай халоднай частцы свету, у Антарктыцы, яны ляжаць спрадвеку. Трэба табе сказаць, што лёд, атрыманы з вады пад высокім ціскам, мае іншыя ўласцівасці. Такі ледзяны камень растае ўжо не пры нулі, а толькі пры награванні да 165 градусаў. На патэльні з такога лёду можна і яечню спячы. Прыйдзецца табе згадзіцца са мной, што лёд—дзівосны камень. Калі зімой пачнеш кідацца снежкамі, памятай, што пускаеш у справу камяні, а калі зарыпіць у марозны дзень серабрысты сняжок пад нагамі, прыслухайся: гэта ламаюцца крохкія каменьчыкісняжынкі...
— Дзядуля, а вось нейкі цікавы камень намалёван.— Каця загледзелася ў альбоме на адзін малюнак.— Ён зусім па
26
добны да маленькіх яек у гняздзечку птушкі.
— He здзіўляйся, сустракаюцца і вельмі мудрагелістыя формы камянёў. У гэтым цябе могуць пераканаць назвы некаторых з іх. Як табе падабаюцца, напрыклад, такія: махавік, валасацік, жалезная смятана, шакаладная руда, горная скура, кішкавы камень, ластаўкін хвост, рабчык, месячкавы камень? Вядома, шакаладнай рудой не паласуешся, а жалезнай смятанкай не заправіш боршч, але ўсе гэтыя назвы гавораць аб нейкіх характэрных рысах мінералаў.
Ёсць камень, які ў народзе называюць «вераб’іным золатам». Блішчыць ён здалёк, сапраўды, як золата, але гэта ніякае не золата, і нічога ў ім каштоўнага няма. Глядзі, калі трапіш на яго, не памыліся, не падумай, што скарб зямны знайшла. He ўсё тое золата, што блішчыць...— хітра падміргнуў дзед.
Ну як не назваць каменнымі кветкамі гэта складанае спляценне? Цяжка паверыць, што не рукі таленавітага майстра, a сама прырода ўтварыла з каменя танюткія пялёсткі.
*
Я не расказаў яшчэ пра іншыя дзівосныя камяні. Hi пра тыя, што падаюць з неба, прылятаючы да нас з космасу, ні пра тыя, што ўжываюцца хворымі як лякарствы. Усяго за адзін раз не раскажаш. Але
27
н Sil
Гэтыя своеасаблівыя, мудрагелістыя формы мінералаў, створаныя самой прыродай, маюць назвы:
жалезныя ружы, кішачны камень,
ластаўкін хвост,
гарохавы камень, каменьдрэва, валасацік, каменныя рамонкі.
Выберы назву для кожнага з іх.
4 Зак. 1356
ты ўжо вялікая і, калі зацікавішся, пра іх у кнігах прачытаеш. А якнебудзь у бліжэйшыя дні мы з табой рушым у паход, паназіраем за тым, што можна знайсці ў сябе пад нагамі. Для гэтага зусім не трэба ехаць далёка, шмат цікавага назіральнае вока ўбачыць і на беларускіх узгорках і нізінах. Але каб не толькі бачыць, а і разумець, не толькі задаваць прыродзе пытанні, але і атрымліваць ад яе адказы, трэба да такога паходу добра падрыхтавацца, набыць некаторыя веды, а таксама запасціся і некаторымі прыладамі, навучыцца імі карыстацца. Вось заўтра мы і пачнём падрыхтоўку да нашай геалагічнай экскурсіі.