Апавяданні аб камянях
Выдавец: Народная асвета
Памер: 56с.
Мінск 1969
«Я—самы лёгкі камень»,—кажа аб сабе пемза. Глядзі, якая яна сітаватая, як губка. Кінь яе ў ваду — не патоне, бо ў яе наздраватым целе многа паветра. Як захочаш пазбавіцца ад бруду на сваіх пальчыках, калі ніякае мыла не будзе дапамагаць — патры брудныя мясціны пемзай. Яна, як цвёрдая губка, усё саскрабе. Яе і
Глядзі, якая сітаватая пемза, як губка.
11
Знайсці такі злітак — вялікая ўдача для шукальніка, ён важыць 8 кілаграмаў 500 грамаў! (На рысунку паменшаны ў 5 разоў.)
цэняць за такую ўласцівасць. Парашком з пемзы труць драўніну, каб яна была бліскучай, паліраванай. Пемзу знаходзяць там, дзе ёсць вулканы, горы, з якіх выцякае лава. Насычаная пузыркамі паветра застыўшая лава і ёсць пемза.
«Я—самы цяжкі камень»,—запэўніць плаціна. I гэта праўда. Плаціна — камень з уласцівасцямі металу, гэта каменьметал. Яна цяжэйшая за ваду ў дваццаць разоў. Я пакажу табе плацінавае вечка ад старога гадзінніка.
Бачыш, па серабрысташэраму колеру і па бляску вечка нагадвае серабро. Па знешняму выгляду плаціну цяжка адрозніць ад яго. Нездарма яна і назву сваю атрымала: паіспанску «плаціна» азначае «серабрынка». He сапраўднае серабро, a тое, што да яго падобна. Калісьці людзі не ведалі сапраўднай каштоўнасці плаціны, лічылі яе па вартасці ніжэй за серабро. Тады часам у серабро наўмысля дамешвалі плаціну. У пачатку XVIII стагоддзя іспанскі ўрад нават загад выдаў: тапіць плаціну ў моры, калі яна будзе знойдзена на караблях, якія плывуць у Іспанію з грузам серабра.
У нашай краіне каля 150 гадоў таму назад знайшлі плаціну на Урале. Тады яна каштавала не даражэй за жалеза.
12
Спрабавалі нават рабіць з яе ланцугі, цвікі ды абручы да бочак. Але хутка хімікі разгадалі яе каштоўныя ўласцівасці. Плаціна не раз’ядаецца кіслотамі, а плавіцца толькі пры вельмі высокай тэмпературы, яна — тугаплаўкі метал. Гэтыя якасці надаюць ёй асаблівую каштоўнасць. У наш час плаціну выкарыстоўваюць эканомна, беражліва. У прыродзе яе мала і сустракаецца яна ў выглядзе дробных зярнятак, але часам можа трапіцца і буйны злітак.
«Я—самы мяккі, самы далікатны»,— кажа аб сабе тальк. Яго нават цяжка назваць каменем. Памацай, які ён далікатны, прыемны на вобмацак, адметны ад іншых. А ведаеш, дзе яго выкарыстоўваюць? 3 яго робяць і пудру, і прысыпкі, дадаюць яго і ў тую масу, з якой паперу робяць. Цяжка нават назваць іншы камень, які меў бы такое шырокае прымяненне. Да Taro ж тальк яшчэ і вогнетрывалы: ім абліцоўваюць печы, у якіх плавяць метал. А здабываюць яго таксама, як і азбест, на Урале.
«А я — самы цвёрды, самы каштоўны»,— скажа пра сябе алмаз. На жаль, яго ў маёй калекцыі няма. Ён сустракаецца ў прыродзе рэдка і вельмі дарагі. Адзін празрысты, чысты алмаз велічынёй з невялікае зярнятка каштуе столькі, колькі
Найвялікшы брыльянт свету Кулінан важыць 605 грамаў, каштуе некалькі мільёнаў рублёў. A належыць ён англійскай каралеве. Знойдзены ў Афрыцы, самай багатай на алмазы краіне свету.
3 Зак. 1356
13
Ёсць і ў нашай краіне буйныя каштоўныя брыльянты. Два з іх— Шах і Арлоў — найпрыгажэйшыя камяні з калекцыі алмазаў СССР.
цэлая аўтамашына збожжа. Дзівосны гэты камень, ні з чым не параўнальны па цвёрдасці і прыгажосці. Яскравы бляск яго, прамяністасць і зіхаценне колеру асабліва выяўляюцца пры мастацкай апрацоўцы ўмелымі рукамі майстраювеліра. 3 рук ювеліра ён выходзіць пад назвай брыльянта. Каштоўнасць яго залежыць і ад прыгажосці, і ад велічыні або вагі. У старыя часы буйныя брыльянты былі ўласнасцю цароў ды князёў, здаралася, што зза іх яны нават ваявалі паміж сабой. Самыя буйныя каштоўныя брыльянты маюць свае ўласныя імёны.
У нашы дні асабліва цэняць алмаз за яго цвёрдасць. Ён рэжа, шліфуе і точыць. Праўда, для гэтага скарыстоўваюць менш каштоўныя алмазы, тыя, што непрыгодныя для ювелірнай апрацоўкі. Алмаз паліруе шкло для дакладных прылад, пры дапамозе якіх людзі вывучаюць космас. Алмаз угрызаецца ў тоўшчы зямлі, крышыць самы цвёрды граніт. Алмазам свідруюць танчэйшыя адтуліны, праз якія прапускаюць штучнае валакно. Без яго ў тэхніцы як без рук. Пра нашу краіну за мяжой калісьці гаварылі: чагочаго там толькі няма, няма толькі алмазаў... Ну, a цяпер і яны ў нас ёсць. Толькі вельмі далёка, у халоднай паўночнай Якуціі.
14
«Я — самы салёны»,—кажа пра сябе гэты светлы, празрысты каменьчык. Ану лізні яго. Салёны? Ну дык гэта і ёсць соль. Каменная соль. Ты бачыш яе на стале ў здробненым выглядзе, ты ясі гэты камень кожны дзень. Можа, ты не верыш, што соль — камень? Камень, але ж такі, што лёгка раствараецца ў вадзе, ды яшчэ і смак мае. Паспрабуй абысціся без яго. He пасалі ежу—і смак яе куды дзенецца. Камянёў, падобных да солі, на свеце не так ужо багата. Але яны вельмі патрэбны людзям. Людзі нашай зямлі спажываюць цэлыя горы гэтага каменя. Добра, што ён танны, але ў даўнія часы ў некаторых краінах, дзе солі было мала, яна каштавала не менш чым золата. За кілаграм солі плацілі кілаграм золата... Соллю разлічваліся за работу. Адна з найбольш старых дарог Італіі названа Віа салярыя — дарога солі, бо па ёй некалі вазілі соль. Раней нават лічылі, што соль можа мець уплыў на лёс людзей. У Афрыцы калісьці гаварылі: «Каб адвесці бяду, дастаткова сказаць: «Мы ядзім соль».
У старажытнасці каменьсоль скарыстоўвалі і як будаўнічы матэрыял. Калі раскопвалі старадаўнія гарады ў пустынях, знаходзілі муры, пабудаваныя з каменнай солі. 3 пяску сцяну не ўзвядзеш,
Кожны з нас з’ядае гэтага каменя—солі— 6 — 7 кілаграмаў за год.
3*
15
а, апрача солі, іншага каменя ў пустыні не было...
«Я — камень урадлівасці»,— скажа аб сабе сільвін. He глядзі, што ён нічым асаблівым звонку не вызначаецца. Празрысты, надта падобны да каменнай солі, з якой, дарэчы, ён часта разам і сустракаецца. У вадзе добра растваральны. I смак мае, але не салёны, а горкасалёны, па чым яго лёгка і адрозніць ад каменнай солі.
Ёсць чым ганарыцца гэтаму каменю. У яго састаў уваходзіць каштоўнае рэчыва—калій. Таму сільвін і завецца інакш калійнай соллю. I калі ў глебе дастаткова калію, расліны лепш растуць і даюць больш высокія ўраджаі. Вось чаму калійная соль асабліва неабходна людзям. Гэта соль робіць спустошаную глебу зноў урадлівай. Калісьці адкрыццё вялікіх залежаў мінеральных солей выратавала краіны Заходняй Еўропы ад заняпаду, які пагражаў ад спусташэння палёў.
Каменныя і калійныя солі скарыстоўваюцца ў хімічнай прамысловасці. Вялікія запасы солей адкрыты ў апошнія гады ў Беларусі. Ты, мусіць, чула пра малады горад Салігорск, пабудаваны ля велізарнага месцанараджэння каменнай і калійнай солей. Тут яны знаходзяцца побач,
16
іх разам здабываюць з глыбінь зямлі. Шмат іх там, агромністыя пласты ляжаць. Каб узняць гэта багацце на паверхню, трэба было прабіць пад зямлёю доўгія галерэі ды ходы, узвесці падземныя збудаванні. Але затое наша народная гаспадарка мае і сыравіну для хімічнай прамысловасці, і каштоўныя ўгнаенні для палёў.
«Я—памнажаю на два»,—ганарыцца ісландскі шпат. Вось ён ляжыць перад табой, празрысты, бясколерны, чысты, як шкло. Зрабі такі дослед: намалюй на паперы палачку і пакладзі на яе ісландскі шпат. Праз яго ты ўбачыш ужо не адну, a дзве такія палачкі. Гэта зрабіў камень. Нездарма яго называюць падвойваючым шпатам.
Пакладзі яго на літары кнігі — і яны падвояцца.
Гэтую цудоўную ўласцівасць ісландскага шпату чалавек выкарыстаў у розных прыладах. Вучоныя даследуюць камяні пад павелічальным апаратам — мікраскопам, і тут ім дапамагае ісландскі шпат. Зробленыя з яго асобныя часткі прылады дазваляюць адрозніваць адны мінералы ад другіх. Ісландскі шпат не часта сустракаецца ў зямлі, але, калі табе давядзецца вандраваць дзенебудзь па
Нездарма яго называюць падвойваючым шпатам.
17
Графіт — камень, які піша.
горных сцежках, ты яго можаш знайсці. Памятай яго адзнаку: ён памнажае на два!
«Я — самы чорны»,—гаворыць графіт. I сапраўды гэта так. Ён непразрысты, тлуставаты на вобмацак, нагадвае вугаль. Патрымай яго, драпані пазногцікам. Ну што, запэцкала пальцы? Бачыш, чорныя зрабіліся. Глядзі, і на паперы ён след пакідае, таксама чорны. Ім можна пісаць. I назва яго — графіт — паходзіць ад слова «графа», што на грэчаскай мове азначае пішу. Графіт — камень, які піша. Вось ён і скарыстоўваецца як чорная трывалая фарба. Графіт уваходзіць у склад алоўкавай масы таго шпянёчка, якім піша твой аловак. I чым чарней ён піша, тым ён мякчэйшы, тым больш у ім графіту. Але ёсць і іншыя цудоўныя ўласцівасці ў гэтага чорнага каменя: ён добры праваднік электрычнага току, а таксама каштоўны вогнетрывалы матэрыял і добрая змазка. Вось табе і чорны камень! Графіту ў нашай краіне багата, асноўныя яго залежы знаходзяцца ва Усходняй Сібіры.
«Я — самы дужы», — выхваляецца чорны, важкі, як чыгун, камень, зусім непадобны да чорнага лёгкага графіту. I пальцы ён не пэцкае. Гэта жалезная руда — магнітны жалязняк. Скарыстоўва
18
юць яго як багатую на жалеза руду. Яго ў нас многа. На Урале ёсць нават цэлая гара, Магнітнай завецца, а ля яе і горад Магнітагорск. Там гэту руду здабываюць і выплаўляюць з яе метал. Пра гэты незвычайны камень людзі таксама байку склалі. Гавораць, упершыню знайшоў яго звычайны пастух. Звалі пастуха Магнус. Пасвіў ён сваіх авечак недзе ў гарах і трапіў неяк на палянку, дзе жалезная руда знаходзілася на паверхні. Пастух быў у ботах, падбітых жалезнымі цвікамі, і руда прыцягнула яго за ногі. Ледзь адарваў свае боты і, спалоханы, уцёк дадому. Так была знойдзена гэта каштоўная жалезная руда, і назва яе пайшла ад імені пастуха Магнуса — гаворыцца ў байцы.
*Я — самы хітры»,—падміргвае александрыт. Гэта каменьфокуснік, інакш яго і не назавеш. Што б ты сказала пра камень, у якога ўдзень, на сонечным святле, адзін колер, а ўвечары, пры лямпе,—другі? Удзень ён зялёны, а ўвечары фіялетавы. Вось і паспрабуй дакладна вызначыць яго колер. За цікавую зменлівасць колеру, за яскравы бляск ён у вялікай пашане ў ювеліраў. Яго можна ўбачыць у бранзалетах, пярсцёнках і іншых упрыгожаннях. Гэта даволі каштоўны камень. Калі бу
Глядзі, якая моц у гэтай жалезнай руды: як са