• Газеты, часопісы і г.д.
  • Апавяданні аб камянях

    Апавяданні аб камянях


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 56с.
    Мінск 1969
    33.72 МБ
       Цяпер выберы камяні, якія мякчэйшыя за кварц, але цвярдзейшыя за шкло, і пакладзі іх асобна.
       Больш за ўсё ў новай кучцы апынулася ружовых, бураватых каменьчыкаў.
    
    40
    
       — Вось цяпер нам і спатрэбіцца наш малаточак. Глядзі, камень расколваецца на роўныя плоскія пласцінкі, якія нібы спаяны паміж сабой. Такой спайнасці ў кварцу не было. Гэта не кварц, гэта палявы шпат. На зямлі яго больш, чым іншых мінералаў. Таму яго і называюць палявым. А слова «шпат» азначае плоскі, роўны, як лапатка. Шмат ёсць розных відаў палявых шпатаў. Адзін асабліва цікавы камень я табе пакажу ў сваім альбоме. Тут, у яры, яго не знойдзеш. А заўтра ты яго ўбачыш у горадзе. Называецца ён лаб радарытам. Ён чорны або шэры, з сінімі ці блакітнымі водсветамі. Гэтыя водсветы як блакітныя вочы ў каменя. За каляровыя пералівы і цэняць лабрадарыт.
       У нашай сталіцы Мінску ім упрыгожаны помнік Перамогі, з яго зроблены п’едэстал помніка У. I. Леніну перад Домам урада. Знойдзеш гэты камень і ля ўваходу ў ГУМ, і яшчэ дзенідзе. I заўсёды пазнаеш па сініх плямахвачах.
       А цяпер давай разгледзім гэты вялікі чырвонабуры камень, на якім ты сядзіш. Вазьмі лупу, яна пакажа табе зярністую будову каменя, і ты ўбачыш, што зярняткі ў ім розныя: адны празрыстыя, бясколерныя, як вада, другія ружаватабурыя. Гэта нашы знаёмыя — кварц і палявы
    
    41
    
    шпат. Але ёсць у гэтым складаным камені і яшчэ адзін мінерал. Яго празрыстыя, бліскучыя пругкія пласцінкі ты лёгка выдзераш шклом. Гэты незнаёмы табе мінерал называецца слюдой. На тоненькія гнуткія пласцінкі можна расшчапіць слюду.
       Калісьці, год трыста назад, слюду ўстаўлялі ў вокны, як цяпер шкло. Дорага каштавала тады шкло, ды і вельмі складаным быў яго выраб, а слюду знаходзілі месцамі ў вялікіх пласцінах. Расія вывозіла слюду за межы, і прадавалася яна там пад назвай маскоўскага шкла.
       Прайшлі тыя часы. Слюду цяпер мы цэнім за розныя іншыя ўласцівасці і асабліва за тое, што яна добры ізалятар, не праводзіць электрычнага току. Слюда не баіцца таксама агню, не расплавіцца, не трэсне. Таму яе ўстаўляюць у акенца печы, дзе выплаўляюць метал.
       Але мы захапіліся слюдой і забыліся пра зярністы камень, які пачалі разглядаць. Гэты складаны камень ужо не мінерал, а горная парода. У ім тры мінералы: кварц, палявы шпат і слюда. Яго называюць гранітам, што і азначае зярністы. Ці ела ты калінебудзь плод гранат, яго кісласалодкія цёмначырвоныя зярняткі? Назвы каменя «граніт» і плода «гранат»
    
    42
    
    4112
    
    паходзяць ад слова «гранас», што пагрэчаску азначае зерне. Калі захочаш упэўніцца, што камень — граніт, шукай у ім тры яго складаныя часткі. Граніт у вялікай пашане ў будаўнікоў. На ім можна ўзвесці самы вялікі і самы цяжкі будынак. Ім аздабляюць сцены дамоў—гэта і трывала і прыгожа.
        Як паедзеш калінебудзь у Маскву, ты абавязкова наведаеш на Краснай плошчы Маўзалей У. I. Леніна. Звярні ўвагу тады і на само збудаванне. Яно цалкам каменнае, з чырвонага граніту і чорнага лабрадарыту. Чырвоны — колер рэвалюцыі, чорны — сімвал смутку, жалобы.
        А цяпер разгледзім з табой яшчэ адзін камень. Ідзі да той лужыны ў нізінцы, вазьмі буры камячок і прынясі сюды.
        — Ды гэта і не камень зусім, ён жа мяккі,— усклікнула Каця.— Гэта нейкая высахлая гразь. Я з такой гразі, калі маленькая была, пірагі ляпіла...
        Дзядуля засмяяўся:
        — Правільна. I пірагі ўдалыя былі, высыхалі і не рассыпаліся. Толькі гэта не гразь, а гліна, камень са сваімі асаблівымі ўласцівасцямі. У сухім выглядзе гліна даволі трывалая, а як убярэ ў сябе ваду, становіцца ліпкай, мяккай, падатлівай. Ляпі тады з яе што хочаш, як з воску. Прадмет,
    
    43
    
    зроблены з гліны, пасля таго як яго высушаць і прапаляць у гарачай печы, становіцца моцным, не рассыпаецца. Таму і робяць з гліны розны посуд: і грубыя гаршкі, і тонкія фарфоравыя кубачкі. Ідзе гліна і на іншыя патрэбы. Гэты мяккі, падатлівы камень вельмі патрэбны людзям, і вельмі добра, што яго ўсюды багата.
       — Ну, хай сабе гліна — камень. ТТТто ж, патвойму, пясок — таксама камень?
       — Таксама камень. Толькі рыхлы, сыпкі, і складаецца ён з дробных зярнятак мінералаў, часцей за ўсё з кварцу. Пойдзеш купацца на рэчку, вазьмі лупу. Яна табе пакажа, што такое пясчаны пляж.
       А зараз пахадзі тут, у яры, можа, што цікавае і сама знойдзеш.
       Каця ўскочыла, узбегла на адхон, і хутка адтуль пачуўся яе радасны крык:
       — Знайшла! Ведаеш што? Крэмень.
       — Ну, нясі яго сюды.
      Каця паказала дзядулю сваю знаходку.
       — А здагадайся, адкуль я яго ведаю. На двары ў нас яго так хлопчыкі называлі. Яны крамянёвыя каменьчыкі адзін аб адзін так білі, што іскры сыпаліся. Коля нават хацеў раздзьмуць з іскраў агонь, але нічога ў яго не атрымалася.
       — Дык вось паслухай. Хоць на выгляд гэты камень і не вельмі цікавы, але пра
    
    44
    
    яго ёсць што расказаць. Бадай, гэта самы заслужаны камень у людзей нашай планеты. Калі людзі яшчэ не ведалі металу, не ўмелі яго выплаўляць з руды, ім служыў камень — трывалы, моцны матэрыял. Гэтым каменем і быў перш за ўсё крэмень. Давай разгледзім яго. Вось у гэтага кавалка каменя, што ты прынесла, край востры, як нож, нават з зазубінамі. Сам ён шчыльны, выямчаты на зломе, як шкло. Цвёрды ён, як кварц. Ён і ёсць кварц, толькі не TaKi чысты, з дамешкамі. Пачаў сваю працу на карысць чалавека гэты камень многа тысяч гадоў таму назад. Жыў тады яшчэ дзікі чалавек у пячоры, апранаўся ў звярыныя скуры, карміўся мясам дзікіх жывёл. Вялікай падзеяй для яго было атрыманне агню. Агонь і грэў чалавека, і выратоўваў ад дзікага звера. На агні варылася страва. Агонь — найвялікшае адкрыццё ў гісторыі чалавецтва, і з ім чалавек адразу стаў больш магутным. А адкрылі агонь з дапамогай крэменю. Колю не ўдалося распаліць агонь з іскраў, а дзікі чалавек меў для гэтага і спрыт, і цярплівасць. Праўда, распаліць агонь было справай нялёгкай. Таму людзі імкнуліся падтрымліваць яго, не давалі яму згаснуць. I ўдзень, і ўночы дзяжурны падтрымліваў агонь. Ну, а калі здаралася бяда і агонь гас, дык на дапа
    
    Многа сіл і настойлівасці спатрэбілася першабытнаму чалавеку, каб зрабіць усё гэта з цвёрдага крамянёвага каменю.
    
    45
    
    могу прыходзіў крэмень. Крэменем карысталіся не толькі для атрымання агню. Ён быў і тым матэрыялам, з якога чалавек каменнага веку рабіў сабе розныя прылады працы: нажы, скрэбалкі для чысткі звярыных скур, іпылы, кінжалы.
       Але адслужыў сваю службу крэмень. Каму зараз прыйдзе ў галаву замест запалак карыстацца крэменем? Хіба што тваім прыяцелямхлапчукам ці якомунебудзь Рабінзону на бязлюдным востраве. Праўда, для некаторых патрэб яго і цяпер скарыстоўваюць, як цвёрды камень, устойлівы супраць трэння.
       Падзьмуў вецер, і дзядуля сказаў:
       — Трэба, унучка, адсюль выбірацца. Глядзі, якія хмары паўзуць. Зараз, чаго добрага, і дождж сыпане. Нялёгка будзе нам тады караскацца па гліністых адхонах. Давай збіраць хутчэй нашу гаспадарку.
       — А што з камянёў возьмем?—запытала Каця.
       — Ну, гэта ты ўжо сама мяркуй. Ты цяпер у мяне пісьменная,— усміхнуўся дзядуля.
       — Граніт, пясчанік, кварц, вапняк, палявы шпат,—мармытала дзяўчынка, укладваючы сваю здабычу ў рукзак.
       Дарога дамоў здавалася асабліва Доў
    
    46
    
    ам
    
    гай, а рукзак вельмі цяжкім, і Каця ўжо пачала шкадаваць, што залішне паквапілася.
       — Ой, цяжкія гэтыя камяні, што ні кажы, не трэба было набіраць іх так многа. У другі раз буду разумнейшая. Толькі самыя цікавыя буду браць,— разважала дзяўчынка.
       Дзядуля таксама прытаміўся, але не пакідаў расказваць і на зваротным шляху.
       — Камянёў ты розных нагледзелася, наслухалася аб іх шмат. Ведаеш цяпер, што яны спраўна служаць людзям, што шмат якія з іх складаюць сапраўднае багацце. Толькі не думай, што гэтым скарбам зямлі канцакраю няма. Як мы ахоўваем лес і ваду, так трэба берагчы і зямныя скарбы. I каменнае багацце можна перавесці, калі не будзеш разумным гаспадаром.
       Ты чула пра Белавежскую пушчу, славуты лясны масіў—запаведнік, дзе нельга ні паляваць, ні лавіць жывёлін, дзе ўвесь жывы свет знаходзіцца пад аховай закону? Шмат у нас у краіне такіх запаведнікаў жывой прыроды. Але ўяві сабе, што ёсць і такія месцы, дзе ахоўваюцца законам каменныя багацці. На Урале з Ільменскага запаведніка нельга вывозіць мінералы. Указ аб стварэнні такога запаведна
    
    47
    
    га раёна быў выдадзены Уладзімірам Ільічом Леніным. Ён першы паклапаціўся аб ахове каменных багаццяў. 3 таго часу Ільменскі запаведнік імя У. I. Леніна стаў прыродным музеем, куды імкнуцца ўсе аматары цудоўнага каменя. Там ёсць такія мінералы, якіх няма ці амаль няма нідзе ў свеце. Можна і любавацца, і вывучаць, толькі вывозіць нельга.
        Калі б не было такіх законаў, наўрад ці мелі б мы столькі падземных скарбаў, колькі маем сёння. У вялікай колькасці ў свой час Расія вывозіла за межы камень малахіт. Вельмі прыгожы гэты зялёны з дзівосным малюнкам мінерал, і няма ў свеце такога мінералагічнага музея, дзе б не красаваўся ўральскі малахіт. У Ленінградскім славутым музеі Эрмітажы стаіць велічэзная малахітавая ваза. Ёсць там і цэлы малахітавы зал, сцены якога аздоблены гэтым каменем.
       Калі трапіш у Маскву, абавязкова наведай мінералагічны музей. У ім сабраны ўзоры прыродных мінералаў з усіх канцоў зямлі. 3 розных месц — з Сібіры і Украіны, з Алтая і Эстоніі, з Далёкай Камчаткі і Кольскага паўвострава, з Каўказа і Карпат — прывезлі сюды каштоўныя тапазы, сціплыя серныя калчаданы, гіганцкія горныя крышталі, розныя гліны. Па
    
    48
    
    бываць у гэтым музеі, пахадзіць па яго залах — гэта ўсё роўна, што аб’ехаць увесь свет. I хто хоць адзін раз агледзеў вітрыны, той назаўсёды зацікавіцца каменем. I дзе б ні ляжаў гэты камень — ці галькай пад нагамі, ці ўпрыгожваў помнік альбо сцены палацаў падземных станцый метро, ці агароджваў берагі ракі, ці служыў звычайнай абліцоўкай будынкаў, ці ззяў самацветам у ювелірных магазінах — чалавек не будзе да яго абыякавым.
       Маскоўскі мінералагічны музей назвалі іменем вучонага Аляксандра Яўгеньевіча Ферсмана, чалавека з вясёлым норавам і добрай усмешкай. Шмат на сваім вяку назбіраў ён мінералаў і горных парод, шмат адкрыў падземных скарбаў, шмат сіл і ўвагі аддаў гэтаму музею. Сябраваў ён і з дзецьмі. Добрую памяць аб сабе пакінуў людзям, напісаўшы нямала цікавых кніжак пра