• Газеты, часопісы і г.д.
  • Апавяданні аб камянях

    Апавяданні аб камянях


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 56с.
    Мінск 1969
    33.72 МБ
    
    «Камень валодаў мною, маімі думкамі, жаданнямі, нават снамі»,— пісаў А. Я. Ферсман аб сабе.
    У шасцігадовым узросце пачаў ён збіраць першую калекцыю камянёў. Сваё захапленне каменем пранёс ён да апошніх дзён, з вывучэннем яго звязаў усё сваё працоўнае жыццё.
    
    камень. Падрасцеш, абавязкова прачытай іх.
        Скажу табе, што і ў нашым Мінску таксама ёсць музей камянёў. Наведай хімічны корпус універсітэта, і ты трапіш у цудоўны свет. Тут сабрана вялікае багацце
    
    49
    
    камянёў. Ёсць і велізарныя чорныя крышталі з Алтая, і ўральскія славутыя самацветы, і валакністыя азбесты. Вабяць вока адпаліраваныя рознакаляровыя мармуры, празрыстыя гіпсы, стракатыя яшмы. Знойдзеш тут і бурыя балотныя руды, і непрыкметныя з выгляду, але гэтак патрэбныя чалавеку мінералы, як фасфарыты... Ёсць і нашы беларускія выкапні: і ружовыя солі з Салігорска, і каляровыя гліны з розных мясцін Беларусі, і вапнякі з Гродзеншчыны... Ёсць на што паглядзець, чым пацікавіцца. Наведвай музей, наглядай акаляючы свет — навучышся чытаць каменную кнігу прыроды. У ёй, Каця, многа цікавага, шмат яшчэ нераскрытых сакрэтаў. I раскрываюць іх не толькі спецыялістыгеолагі. Шматлікая армія школьнікаў — дапытлівых юнакоў і дзяўчат — штогод рухае ў паходы, вышуквае розныя камяні, дапамагае сваімі назіраннямі выкрываць карысныя выкапні.
    
    
    
    
    
    
    
    
    
    
            АБ ЧЫМ МАРЫЦЬ КАЦЯ
    
    
    
       Зноў ходзіць Каця па звілістаму яру. Уважліва прыглядаецца да каменьчыкаў, выбірае з іх прыгажэйшыя, цікавейшыя. Яна вышуквае матэрыял для сваёй калекцыі мінералаў і горных парод.
       Праўду кажучы, не так лёгка самастойна ва ўсім гэтым разабрацца — такія яны ўсе розныя. Вось ляжыць нейкі бліскучы кавалак. «Можа, янтар ці зусім золата»,— мільгае ў галаве ў Каці. Схапіла камень, сціснула ў руцэ, а ён і рассыпаўся на лусачкі і зярняткі. Луеачкі празрыстыя, жаўтаватыя, як золата, пабліскваюць. «Ну, мусіць, гэта і ёсць тое вераб’інае золата, пра якое папярэджваў дзядуля. У ім не золата блішчыць, а слюда, бо лускі празрыстыя, гнуткія і драпаюцца шклом. Гэты камень са слюдой ужо досыць стары, аджыўшы свой век, бо лёгка раструшчыў
    
    51
    
    ся, ператварыўся нібы ў пясок»,— думае дзяўчынка, збіраючы ў скрыначку тую сыпучую масу, што засталася ад каменя.
       А вось і яшчэ адзін цікавы каменьчык вабіць вока. Такі ўжо вычварны, нібы і не камень, а нейкі чаравік па форме, нават і абцас тарчыць. «Як ён утварыўся, такі мудрагелісты? Мусіць, над ім добра папрацавала вада, вытачыўшы гэткую форму. I што гэта за парода такая? — разважае Каця, драпаючы шклом па камені. Шкло драпае, засталася разорка—камень невялікай цвёрдасці. Гэта вапняк! Вось і гэтакі ён можа быць»,— дзівіцца дзяўчынка.
       He адзін такі «чаравік» апынуўся ў рукзаку ў Каці. Цяжка было адмовіцца ад жадання забраць усё цікавае. I чаравікі, і малаточкі, і шпулечкі, і стрэмячкі — усё гэта розныя формы вапняксвых камянёў.
       Каця хутка набіла вока і здалёк прыкмячала іх сярод іншых. Але ўсяго не возьмеш...
       Дзядуля абяцаў на тое лета паехаць з ёю ў Крым. На ўзбярэжжы Чорнага мора, ля падножжа гары КараДаг, ёсць славутая Сердалікавая бухта. Гэтак назвалі яе таму, што ля берагоў яе шмат вельмі прыгожых чырванаватабурых сердалікаў — каменьчыкаў кварцавага складу. Але тут
    
    52
    
    не толькі сердалікі, тут і яшмы, і паласатыя агаты, і празрыстыя крэмені — адзін другога цікавей. Там мора намывае такія прыгожыя каменьчыкі, што вачэй не адвесці. Іх называюць кактэбельскія каменьчыкі або кактэбельская галька. Гэтымі прыгожымі каменьчыкамі захапляюцца і дзеці, і дарослыя. Усе збіраюць сабе найбольш цікавыя ды яскравыя. Ніхто з прыязджаючых на гэты бераг не вяртаецца дадому без торбачкі з кактэбельскім скарбам. Але шчодрае мора штогод выкідвае новыя і новыя багацці.
       «Вось дзе я папоўню сваю калекцыю. Будуць у мяне і крымскія камяні. Пастараюся вышукаць самыя лепшыя, самыя разнастайныя. А калі мае зборы будуць удалымі, перадам усё ў наш школьны музей»,—мармытала дзяўчынка.
    
    ЗМЕСТ
    
    Каця знаёміцца са светам камянёў ...      4
          На беразе ракі ........................ —
          Каменныя цуды дзедавай калекцыі     .   9
    У паход за камянямі..................31
          Каця вучыцца распазнаваць камяні     .  —
          У паходзе .............................35
    Аб                    чым марыць Каця.51
    
         На бслорусском язык c
    
    
                Вера Нестеровна Шарай
    
                РАССКАЗЫ О КАМНЯХ
    
            Нздатсльство «Народная асвета» Государственного комнтета Совста Мнннстров БССР по печатм, Мннск, Ленннскнй проспект, 83а.
    
    
    Рэдактар С. Е. Ж a р а в a Вокладка мастака Б. Я Вальштэйна Мастацкі рэдактар A. К. Л і с і ч н і к а ў Тэхнічны рэдактар В. II. Жук
             Карэктар С. A. С л е п а к
    
    Здадзсна ў набор 23/ХІІ 1968 г. Падпісана да друку 8/V 1969 г. Фармат 70 X 90*/ів фЬ. Друк. арк. 3,5. Ум. друк. арк. 4,09. Ул.выд. арк. 2,14.
       Тыраж 10 000 экз. Цана 10 кап. Заказ 1356.
                    Пап. друк. № 1.
    
    Друкарня выдавецтва «Звязда», МІнск, Ленінскі праспскт, 79.
    
    
    Шарай В. Н. Апавяданні аб камянях Мінск, «Нар. асвета», 1969.
       56 с. з іл. 10 000 экз. 10 к.
        3 гэтай кніжкі юны чытач даведаецца аб розных камянях, мінералах і горных пародах, пазнаёміцца са спосабамі іх распазнавання. Кніжка пашырыць уяўленні аб нежывой прыродзе, навучыць заўважаць у ёй прыгожае, на першы погляд мала прыкметнае.
    
    
    762
    
    164—69М
    
    Ш25
    552
    
    1. Кактэбельскія каменьчыкі
    2. Яшма.
    3. Янтар.
    
    
    
    3
    
    Цана 10 кап.