Архітэктура Беларусі
У 4 т. Т. 3, кн. 1.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 502с.
Мінск 2007
Адначасова з развіццём інфра-структуры ажыццяўляецца дзяр-жаўная праграма рэканструкцыі гарадоў. Упершыню на тэрыторыі Беларусі праходзяць маштабныя пераўтварэнні губернскіх, павято-вых, заштатных гарадоў і многіх мястэчак. Найбольш шырока рэкан-струкцыя закранула ўсходнія рэ-гіёны Беларусі, што ў пэўнай ступені
выправіла горадабудаўнічы дысба-ланс, што склаўся за папярэднія XVII-XVIII стст.
Рэгулярная забудова, новыя восі, плошчы і ансамблі Полацка, Віцеб-ска, Магілёва ствараліся, не разбу-раючы гістарычна склаўшайся архі-тэктурна-планіровачнай структуры. Як правіла, новая забудова «абыхо-дзіла» гістарычную ці пакідала яе ўбаку (Мінск). У новых умовах абаз-начылася перавага грамадзянскай архітэктуры. Па ўзорных праектах узводзіліся ансамблі адміністра-цыйных будынкаў, казарм, гандлё-вых радоў, шпіталі, вучылішчы і г. д. Новымі дамінантамі станавіліся палацы губернатараў і намеснікаў, дзяржаўных чыноўнікаў. Стыль кла-сіцызм адпавядаў увасабленню ідэй дзяржаўнасці і парадку, іерархіі ўладаў, ідэалогіі імперыі.
Ролю класічнай расійскай архі-тэктуры ў фарміраванні стылявога аблічча гарадоў Беларусі першай па-ловы XIX ст. можна параўнаць па маштабу з роллю французскага кла-сіцызму («вялікага стылю») у архі-тэктуры Заходняй Еўропы. Ва ўсходніх рэгіёнах Беларусі многія мястэчкі пераўтварыліся ў гарады, а асобныя гарады набылі ідэальнае з пункту гледжання дакладных форм аблічча (Чачэрск). На месцы былога мястэчка ўладар і мецэнат П. Румянцаў будуе унікальны класічны горад - Гомель.
Драўляная забудова дробных га-радоў і мястэчак Падняпроўя і Падз-віння таксама спрыяла рэалізацыі горадабудаўнічых рэформ. Горада-будаўнічыя пераўтварэнні ліквіда-валі апошнія рэшткі фартыфіка-цыйных збудаванняў, якія к канцу
498
Заключэнне
XVIII ст. яшчэ існавалі ў буйных гарадах.
Пачатак XIX ст. - час хуткага развіцця Мінска. У1801 г. колькасць насельніцтва горада складала каля 10 тыс. жыхароў. Ужо першы, 1817 г., Генеральны план прадугледжваў значнае тэрытарыяльнае развіццё ў сектарах, абазначаных скрыжа-ваннем транзітных шляхоў з Маск-вы на Варшаву і з Вільні на Кіеў (Балтыка-Крым-Паўночны Каў-каз). На поўдзень ад гістарычных цэнтраў (Ніжняга і Верхняга горада) фарміруецца зона рэгулярнай забудовы. Хуткі рост Мінска, статус губернскага горада спрыялі раз-віццю рэгіёна, фарміраванню новай культурна-гістарычай тэрыторыі ў цэнтры Беларусі (Цэнтральная Беларусь). Гэта стымулявала горада-будаўнічыя пераўтварэнні ў рэгія-нальных павятовых гарадах і мя-стэчках: Вілейцы, Маладзечна, Ба-рысаве, Ігумене (Чэрвені), Слуцку.
Стварэнне крэпасцей у Брэсце і Бабруйску паклала пачатак фармі-раванню новых гарадоў з пра-мянёва-квартальнай планіроўкай. Складаны па ўнутранай структуры планіровачны сегмент Пінска па-водле праекта пачатку XIX ст. так-сама мадуліруецца, абапіраючыся на паралельныя надпоплаўнай тэ-расе Прыпяці прамяні.
Горадабудаўнічыя пераўтварэн-ні ў Брэсце і Пінску, бурны рост Гомеля аказалі ўплыў на развіццё інфраструктуры Палескага рэгіёна і яго гарадоў.
Рэканструкцыя гарадоў заходніх рэгіёнаў Беларусі вымагала індыві-дуальны, дэталёвы падыход. Высокі працэнт мураванай забудовы, дамі-
нанты барочных касцёлаў і кляшта-раў, фармуючых забудову цэлых кварталаў, патрабавалі ўліку архі-тэктурна-планіровачнай сітуацыі, часам лакальных, а то і кропкавых уключэнняў у гістарычную тканіну новай забудовы. Менавіта так вы-глядае з’яўленне гандлёвых радоў у цэнтры Гродна, Навагрудка, Пру-жан. Перапланіроўцы падлягаюць раёны прыватнай драўляна-мурава-най і драўлянай забудовы, якая прылягае да вуліц, што выходзяць на буйныя дарогі.
Дробныя гарады заходніх рэгіё-наў захоўвалі гістарычна склаў-шуюся планіроўку, прывязаную да вуліц, як правіла, скіраваных па да-тыкальнай да плошчы. Рэгуляр-насць прыдавалася кварталам і абу-моўлівалася ў асноўным тыповымі санітарна-пажарнымі нормамі. Ты-повыя гандлёвыя рады і крамы ўключаліся ў склаўшуюся забудову плошчы: шчыльную і рознасты-лёвую. Тыповы гарадскі асабняк -прамакутны ў плане, з невялікім порцікам, часта драўляны, з атын-коўкаю, расфарбаванаю пад мура-ваную архітэктуру (Кобрын, Ваўка-выск, Клецк, Заслаўе).
Архітэктура класіцызму ў Бела-русі другой паловы XVIII - першай паловы XIX ст. мае асаблівасці, ха-рактэрныя для ўсходніх і заходніх рэгіёнаў.
У другой палове XVIII ст. у за-ходніх рэгіёнах Беларусі класіцызм развіваўся ва ўмовах устойлівага па-навання барока ў сакральнай архі-тэктуры, гатычных традыцый у забудове прадмесцяў рамеснікаў у гарадах і мястэчках, культуры сарматызму магнатаў. У пазначаны
499
Заключэнне
перыяд у Германіі панавала барока, знітаванае з архітэктурай Аўстрыі і Італіі. Толькі ў паўночных гер-манскіх правінцыях, звязаных з Галандыяй, пераважаў класіцызм. У Польшы класічныя рысы разві-валіся ў палацава-паркавым мастац-тве. У цэлым у архітэктуры назірала-ся стракатая карціна спалучэння элементаў барока і французскага класіцызму, ракайльна-стылёвых рыс, гатычных і рамантычных рэт-распекцый.
Асветніцтва, якое спрыяла раз-віццю сверкай культуры і свецкага мастацтва ў краінах Заходняй Еўро-пы, у Польшы не абудзіла шырокага грамадзянскага павароту ў адносі-нах да архітэктуры. «Вялікі стыль» тут праявіўся спарадычна, як, да-рэчы, і ў суседняй Прусіі (Берлін, Патсдам).
Палацавая архітэктура ў Ружа-нах знітоўвае рысы французскага класіцызму і рымскай класікі. Комплекс чымсьці згадвае архітэктурнае рашэнне плошчы ў горадзе Нансі (Эрэ-дэ-Карні) і каланады Дж. Нэша, К. Рэна (праўда, апошнія ў пала-дыянскім варыянце).
Трыумфальныя вароты ў Ружа-нах - яшчэ не дасканалыя па форме, масіўныя, з недахопамі ў прапорцы-ях і маштабе. Яшчэ ў Еўропе час тры-умфальных арак не надышоў. Венская Гларыэтта Лансхагена - хутчэй мемарыяльнае збудаванне ў трады-цыях барока.
Не толькі рысы «вялікага сты-лю» ірымска-антычнай архітэктуры можна знайсці ў помніках класіцыз-му заходніх рэгіёнаў. У сядзібнай ар-хітэктуры мелі ўвасабленне і гар-манічныя рацыянальныя кампазі-
цыі, створаныя Ж. А. Габрыэлем і яго паслядоўнікамі (Малы Трыа-нон, 1762-1768 гг., арх. Ж. А. Габры-эль; атэль «Эпінай», другая палова XVIII ст., арх. Ж. Ж. Суфло). Палацы ў Шчучыне і Беняконі развіва-юць гэты класічны напрамак у мяс-цовых умовах.
Эпоха Асветніцтва спрыяла раз-віццю рамантызму ў архітэктуры, які праяўляўся ў рэтраспекцыі, спа-лучэнні гатычных, рэнесансных, барочных форм (праекты палаца ў Чар-наўчыцах, капліцы Новага замка ў Гродна і інш.). Авангардная архі-тэктура рэвалюцыйнай Францыі не была зразумелай для арыстакратыі. А вось тэмы ампіру з ахвотай успрымаліся і накладваліся на кла-січныя формы. Франтон палаца Нясвіжскага замка ўпрыгожаны пышнай ампірнай кампазіцыяй.
Асобай стылёвай чысцінёю вы-лучаюцца творы К. Спампані (Сём-кава, Радзівілімонты). Як і ў палацы А. Тызенгаўза ў Паставах ці палацах у Снове і Высокім, тут кампа-зіцыя і сродкі выразнасці (у першую чаргу ордэр) гарманічна знітаваны з асяроддзем, уражваюць не афіцы-ёзнасцю, а нейкім разумным, асо-басным маштабам.
Сапраўды «вялікім стылем» для Беларусі стаў класіцызм, які пачаў развівацца пасля яе далучэння да Расійскай імперыі. Можна сказаць, што адзінкай забудовы ў новых умовах становіцца не асобны палац ці будынак, а ансамбль. I гэта зразуме-ла, бо ў параўнанні з станіславаў-скаю эпохаю збудаванне мыслілася ў кантэксце генплана. Прысутныя месцы і палац губернатара ў Магілё-ве (канец XVIII ст.) - лінейны
500
Заключэнне
ансамбль, рытмічна падзелены ры-залітамі, аднастайным рытмам вок-наў. Карнізы і атык, нізкія франтоны ўзмацняюць адчуванне лінейнай перспектывы, што можна параўнаць з кампазіцыяй будынкаў Сената і Сінода ў Пецярбургу.
Палац віце-губернатара ў Віцеб-ску (канец XVIII ст.) - таксама лі-нейны ансамбль, сіметрычны аднос-на восі варот. Рытмічныя акцэнты тут - павільёны пад чатырохсхіль-нымі дахамі. Аднапавярховыя кам-пазіцыі ўжываліся пры праектаванні крам для павятовых гарадоў.
Найбольш грандыёзным увасаб-леннем маштабнага горадабудаўні-чага рашэння з’яўляецца будаўніцт-ва класічнага Гомеля. Планіроўка, палацава-паркавы комплекс, Петра-паўлаўскі сабор - усё выканана ў адзінай стылёвай канцэпцыі. У ар-хітэктуры палаца заўважальны рысы паладыянства, якія мелі праяву ў класічнай архітэктуры Расіі. Петрапаўлаўскі сабор можна параў-наць з творамі Рэна, Суфло, Ман-ферана.
Унікальны помнік архітэктуры класіцызму - палац у Жылічах -прыклад стылёвага адзінства ў вы-рашэнні асяроддзя, экстэр’ера і ін-тэр’ера. Стылёвай чысцінёю вылу-чаюцца палацы ў Лагойску і Ва-ложыне.
Рымска-антычныя рысы бачны ў архітэктуры Праабражэнскай царк-вы ў Чачэрску, Іосіфаўскім саборы
ў Магілёве, касцёле піяраў у Лідзе (канец XVIII ст.).
Класіцызм у архітэктуры Бела-русі пакінуў яркі след. Былі ство-раны асновы адзінства ў архітэк-турна-горадабудаўнічым развіцці краю, ажыццёўлены перавод будаў-ніцтва на дзяржаўную аснову. Рэ-формы і маштабныя пераўтварэнні спрыялі росту гарадоў, развіццю будаўнічай тэхналогіі.
У выніку архітэктура і горадабу-даўніцтва Беларусі атрымалі:
1) новую збалансіраваную ін-фраструктуру, якая стала асновай для будучага прамысловага развіцця;
2) новы тып горада, які будуецца як цэласная рэгулярная сістэма па-водле ідэі генеральнага плана;
3) новы тып палацавага, гра-мадзянскага і манументальнага бу-дынка на адзінай аснове: рэгулярнай планіроўцы і класічным архітэктур-ным абліччы.
Усё пазначанае аб’ядноўвае адзі-ны штрых: і збудаванне, і ансамбль, і гарадская забудова супадпарадка-ваны і ствараюць цэласнае і адзінае архітэктурнае асяроддзе.
Класіцызм канчаткова абазна-чыў вядучую ролю свецкай архітэк-туры, скіраванай на патрэбы дзяр-жавы, грамадства, асобы. У гэтым прадбачанне архітэктуры ўжо новай эпохі - эпохі прамысловага перава-роту, эпохі новых грамадскіх, экана-мічных і культурных пераменаў, эпохі архітэктуры выбару.
Змест
УВОДЗІНЫ. Класіцызм - вяршыня архітэктуры даіндустрыяльнай эпохі (A. I. Лакотка).................................... 5
ГЛАВА 1. Градостроительство второй половины XVIII - первой половины XIX в. (Ю. В. Чантурия).......................... 68
ГЛАВА 2. Гражданская и монументальная архитектура Беларуси.
Классицизм (В. Ф. Морозов)............................. 170