Архітэктура Беларусі
У 4 т. Т. 3, кн. 1.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 502с.
Мінск 2007
Гатычная архітэктура - шырокі замах гальскай натуры, сведчанне першай спробы аб’яднання Еўропы Карлам Вялікім, заклала карані бу-дучых нацыянальных рыс архітэк-туры, яе стылёвай разнастайнасці.
Эпоха Адраджэння абудзіла па-крытыя напластаваннямі сярэдня-вечча карані антычнай цывілізацыі. Адраджэнне стала вынікам дыялек-тычнага працэсу адмаўлення сха-ластыкі, царкоўнага светапогляду, феадальнага зняволення вытвор-чых сіл, абудзіла і адкрыла свету не-вычэрпныя магчымасці творчага патэнцыялу чалавека, ролю асобы ў развіцці грамадства і ролю самога грамадства ў гісторыі.
Адраджэнне ў архітэктуры - гэта адраджэнне мастацкай сістэмы дой-лідства антычнасці, сродкаў яе вы-разнасці ў новых гістарычных умо-вах і на падставе новых відаў і ўлас-цівасцей матэрыялу, тэхналогіі і механікі, новых канструкцый. Купал сабора Санта-Марыя дэль Ф’ёрэ ў Фларэнцыі (арх. Ф. Брунелескі)
10
Класійызм - вяршыня архітэктуры даіндустрыяльнай эпохі
8. Лоджыя Дэль Капітана.
Архітэктар А. Паладыо. 1571 г. Вічэнца
яшчэ па сутнасці гатычны. Гэта пла-стычнае пераўтварэнне стромнага гатычнага, шматграннага шатра. Купал сабора св. Пятра (арх. Мікелан-джэла, Д. Брамантэ) натхнёны веліч-най архітэктурай Пантэона. Гэта і твор архітэктуры, і твор ваяння, сінтэз, так характэрны для антычнасці.
Адраджэнне надало дальнейшае развіццё распрацаванай у грэка-рымскай архітэктуры сістэме тэкта-нічнай будовы аб’ёмаў і форм, яе ад-люстраванню пластычнымі і канст-руктыўнымі сродкамі ў знешнім аб’ёме збудавання. Буйная і невы-разная маса сцяны набывае струк-турнасць і эстэтычную выразнасць. Характэрная для сярэднявечча су-пярэчнасць паміж ідэальным і матэ-рыяльным змяняецца імкненнем бачыць у матэрыяльным прыгажосць і гармонію, увасабленне ідэалаў, на-роджаных розумам і талентам твор-чай думкі.
Рэнесансны горад у меншай ступе-ні паўтарае і мастацкую канцэпцыю антычных гарадоў. Гэта сістэма -прастор вакол прадстаўнічых бу-дынкаў, сімфонія розных адценняў і танальнасцей, пластычных рытміч-ных, нюансных і кантрасных форм і фактур. Аналагам ідэальнаму го-раду Атлантыды Платона з’яўляецца горад Утопія Томаса Мора. Ідэалі-зацыя ролі асобы ў выяўленчым мастацтве Адраджэння, у прыват-насці ў кампазіцыі, паўтарае харак-тэрную Старажытнай Грэцыі аба-собленасць фігур і статуй у прасторы храма. Фігуры на палотнах і статуі на плошчах існуюць нібыта ў інды-відуальнай прасторы, распадаюцца кампазіцыйна. Тэзіс старажытна-грэчаскага філосафа Пратагора «Ча-лавек - мера ўсіх рэчаў» адраджаец-
9. Палацца Годдзі. Архітэктар Д. да Сангала. XVI ст. Фларэнцыя
11
Уводзіны
ца ў паразуменні чалавека як ства-ральніка прыгожага.
Вышэйшым дасягненнем архі-тэктуры Адраджэння з’яўляецца вяр-шыня яе дойлідства - ордэр. Кнігі Вітрувія эпохі Старажытнага Рыма былі першым навуковым аналізам гістарычнага вопыту эвалюцыі ор-дэраў. Дж. Віньёла і А. Паладыо ў сваіх табліцах давялі метрычна-прапарцыянальную будову ордэра да класічнай дасканаласці. Яны сталі кананічнымі. Адхіленні ад канонаў магчымы былі толькі ў межах канк-рэтных паправак. Каэфіцыент, вы-значаны сітуацыяй (пра гэта падра-бязна пісаў Вітрувій), улік умоў ландшафту і перспектывы зрабілі ордэры Віньёлы нормай для ўсіх ар-хітэктурных акадэмій класіцыстыч-нага напрамку.
Не меншае значэнне для фар-міравання тэорыі класічнай архітэк-туры мелі і даследаванні Паладыо. Мастацка-ордэрная сістэма А. Паладыо развівалася на аснове рым-скай антычнай традыцыі. Базіліка ў Вічэнцы - арачна-ордэрная сістэма, вытворная ад архітэктуры Калізея. Віла-ратонда - інтэрпрэтацыя купаль-на-ордэрнай архітэктуры Пантэона.
2. Франйузскі класійызм XVII ст.
Напачатку XVII ст. у архітэкту-ры Еўропы ўтварылася вось, якая працягнулася ад Італіі на поўнач, прыкладна па руслу Рэйна. На ўсход ад гэтай восі, у Італіі і германскіх дзяржавах пачалося развіццё архі-тэктуры барока. На захад ад Рэйна, у Францыі, Нідэрландах, Англіі -архітэктура класіцызму. Варта заў-важыць, што барока атрымала рас-
Вучэнне Альберці аб даклад-ных лічбах, тэарэтычныя сістэмы Віньёлы і Паладыо стварылі па сутнасці акадэмічную аснову ар-хітэктуры, якая разумелася і ра-зумеецца як класічная. Акрамя дасканалай мастацкай сістэмы, тэта архітэктура вылучалася рацы-янальнай метрычнай будовай (на прынцыпах сіметрыі і перспектывы), вызначэннем галоўнага (дамі-нуючага) і супадпарадкаваннем складаючых кампазіцыю аб’ёмаў. Усё тэта ў хуткім часе будзе па-кладзена ў аснову архітэктуры кла-сіцызму і яе акадэмічнай тэорыі, распрацаванай Буле, Бландэлем, Перо, Дзюранам.
Працяглая, векавая актуаль-насць класічнай архітэктуры, пабу-даванай на традыцыях антычнасці і Адраджэння, заключаецца ў тым, што яна адлюстравала ў мастацкіх сістэмах аб’ектыўныя законы раз-віцця прыроды, грамадства і чала-вечага мыслення і ў сістэме еўра-пейскай культуры адыгрывала ролю стылеўтвараючай асновы для ар-ганічнага развіцця скульптуры і жывапісу, музыкі і тэатра, выразных відаў мастацтва.
паўсюджванне ў краінах, дзе была моцная ўлада царквы (Італія, Аўстра-Венгрыя, Іспанія). Свецкія краіны і краіны з развітым гандлем (Англія, Францыя, Галандыя) знай-шлі ўвасабленне сваіх грамадскіх ідэалаў у класічным дойлідстве.
Францыя пачатку XVII ст. уяўляе сабой дзяржаву, у якой завяршаліся працэсы цэнтралізацыі. Генрых IV
12
Класійызм - вяршыня архітэктуры даіндустрыяльнай эпохі
выдае Нанцкі эдыкт, які стымулюе вялікі прыток у краіну гугенотаў, большасць якіх былі архітэктарамі, скульптарамі, будаўнікамі. Зацвяр-джаецца пасада сюрінтэнданта па будаўніцтву. Напачатку XVII ст. у архітэктуры назіралася стракатасць рыс готыкі, рэнесансу. Аднак вя-дучыя тэндэнцыі класіцызму вы-значыліся ўжо тады.
Цэнтралізацыя, наяўнасць паса-ды архітэктара караля (з XVI ст.), каралеўскае пакравіцельства са-дзейнічаюць узнікненню дынастый дойлідаў. Цэнтралізацыя спрыяе развіццю матэрыяльна-тэхналагіч-най базы будаўніцтва. Нароўні з тра-дыцыйнымі фахверкавымі канст-рукцыямі шырыцца прымяненне каменю, цёсанай і глінянай цэглы.
У горадабудаўніцтве першай па-ловы XVII ст. пераважае канцэпцыя ідэальнага горада, звязаная з шы-рокім будаўніцтвам ваенных гара-доў на межах дзяржавы. Яшчэ напачатку стагоддзя Жак Эрар і Жак Перэ ствараюць варыянты пла-наў такіх гарадоў. Увасабленне кан-цэпцыі ідэальнага горада забяспе-чылі архітэктары Жан Клеман Ме-тэзо (памёр у 1652 г.) і Жак Лемерсье (1585-1654). Горад Пуату (рэзідэн-цыя кардынала Рышэлье) быў спра-ектаваны Лемерсье ў 1638-1641 гг. як горад-рэзідэнцыя побач з замкам (1625 г., арх. Ж. Лемерсье). Горад Шарлявіль (1608 г., арх. Ж. К. Метэ-зо) меў круглы план, шматкутнік якога ўдала ўпісваўся ў наваколле.
Гістарычныя гарады Францыі мелі шчыльную, маналітную сярэд-нявечную забудову, абарончыя сцены, і іх рэканструкцыя патрабавала значных затрат, выкліканых патрэ-
бамі абароны альбо добраўпарадка-вання. Горадабудаўнічыя пераўтва-рэнні ў Парыжы вызначыліся ства-рэннем сярод масіву сярэднявечнай забудовы новых рэгулярных пло-шчаў і ансамбляў будынкаў.
Першыя праявы новай архітэк-туры, разлічанай на эфект, выявіліся пры рэканструкцыі Луўра. У 1624 г. на сутыку заходніх карпусоў Ж. Лемерсье будуе вытанчаны і маляўні-чы павільён Гадзіннікаў: трох’ярусны стройны аб’ём з франтонам, завер-шаны купалападобным шатром. У гэтым надзвычай гарманічным і прапарцыянальным збудаванні ўва-соблены асноўныя рысы француз-скага класіцызму першай паловы XVII ст.: дакладнасць вертыкаль-ных і гарызантальных чляненняў, тонкі ордэрны малюнак у пластыцы сцяны. Разам з тым відавочны рэнесансныя і гатычныя рысы: скульптура, дэкор, форма купала.
У першай палове XVII ст. кла-січныя рысы праяўляюцца праз дакладны маштаб, рытмічнасць і су-размернасць чляненняў, праз сімет-рыю плана і сіметрычнасць буйных мае (Люксембургскі палац, 1611 г., арх. С. дэ Брос, перыметр забудовы Каралеўскай плошчы, 1606-1612 гг., арх. К. Шаційён).
Хуткімі тэмпамі ідзе пераўтва-рэнне замкаў у палацы. Пазбавіўшыся па загаду караля валоў і рвоў, зам-кі арганічна ўключыліся ў гарад-скую забудову, а за горадам месцяцца ў асяроддзі прасторных паркаў.
Адной з асноў французскага класіцызму з’яўляліся спадчыннае для будаўнікоў імкненне да рацыя-нальных, канструктыўных, практыч-ных рашэнняў. Гэта па сутнасці га-
13
Уволзіны
10. Павільён Гадзіннікаў. Цэнтральная частка заходняга фасада ў Луўры. Архітэктар Ж. Лемерсье.
XVII ст. Парыж
тычная традыцыя перадавалася па-каленнямі дойлідаў, якія адначасова былі і інжынерамі, і будаўнікамі. Спадчыннасць абумоўлівала нацы-янальную салідарнасць, непрыняц-це запазычанняў, у тым ліку і архі-тэктуры барока. Менавіта гэтым тлумачыцца, што класіцызм у Фран-цыі з канца XVI і да пачатку XIX ст. з’яўляўся асноўным напрамкам.
Развіццё архітэктуры палацаў у Францыі ў XVII ст. пайшло двума напрамкамі. Першы звязаны з бу-даўніцтвам буйных рэпрэзентатыў-ных рэзідэнцый дзяржаўнага маш-табу, увасабляючых ідэі абсалю-тызму, велічнасці караля і яго прыдворных. У 1652 г. Ж. Лемерсье пачынае будаванне замка Рышэлье з парадным дваром і прасторным паркам са шматлікай скульптурай. Ужо ў гэтым комплексе абазначы-лася разумение прасторы як бяскон-цай перспектывы, прасторы двухмер-най. Плоскі партэр вядзе ў адкрыты двор замка. Планіроўка сіметрыч-ная, над галоўнай залай - фланкіру-ючы гатычныя вежы купал-шацёр.
Чляненне аб’ёмаў рытмічнае, разме-ранае. Па такому ж тыпу ў 1631 г. Лемерсье і Леруа рэканструіруюць замак у Версалі. У тэты ж час тут з’явіліся першыя паркавыя кампазі-цыі (Жак Буасо і дэ Менуар).
Другі напрамак - стварэнне рэ-зідэнцый прыватнага, часам інтым-нага характару, прызначаных для асабістых патрэб. Тут іншы маштаб, набліжаны да чалавека, прастора мае рэальныя межы і трохмернасць. Замак Мезон-Лафіт бліз Парыжу, пабудаваны ў 1642-1650 гг. славу-тым дойлідам Францыі першай палевы XVII ст. Франсуа Мансарам. План з цэнтральным рызалітам і ба-кавымі крыламі на стагоддзі стане тыповым для класічных пабудоў Еўропы. Не выклікае сумненняў кла-січнае вырашэнне фасадаў. А вось стромкія дахі (мансардный, ад імя дойліда) - паасобныя над кожным аб’ёмам, высокія коміны - гатычныя. Тонкі малюнак і высокі густ, разумный суадносіны формы і дэко-ру - індывідуальная творчая манера Ф. Мансара. Замак Блуа (1636-