• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архітэктура Беларусі У 4 т. Т. 3, кн. 1.

    Архітэктура Беларусі

    У 4 т. Т. 3, кн. 1.

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 502с.
    Мінск 2007
    253.94 МБ
    У XVIII ст. у Гродна завяршаюц-ца работы над палацам Новага замка, створанага дрэздэнскімі ар-хітэктарамі К. Ф. Пёпельманам і I. Ф. Кнобелем. План палаца анала-гічны плану палаца Тызенгаўза. Аднак цэнтральная частка тут распра-цавана маштабна: вестыбюль, парадная сталовая і далей, у бок парка, палацавая царква. Пакоепадобны план дазваляў кампазіцыйна злу-чыць Стары і Новы замкі. Планіроў-ка Новага замка яшчэ барочная, не назіраецца сістэмы ў размеркаванні памяшканняў, злучаных у большас-ці анфіладна. Архітэктура фасада класічная, аднак, як і ў палацы Ты-зенгаўза, высокі мансардны дах, на французкі манер, цяпер, у XVIII ст., больш барочны.
    Будова кампазіцыі на прын-цыпах строгіх форм і лічбаў (Блан-дэль) праяўляецца ў збудаваннях рознага маштабу. Напрыклад, план карчмы «Раскоша» на Гарадніцы (1765 г., арх. Ю. М. Мёзер) - спалу-чэнне трох квадратаў: у глыбіні двара - карчма; па баках - стадолы для фурманак. Пры раўназначнасці аб’-ёмаў выразнасць фасада карчмы да-сягнута барочнымі сродкамі.
    Будынак медыцынскай школы на Гарадніцы мае класічны пакоепа-
    58
    Класійызм - вяршыня архітэктуры даіндустрыяльнай эпохі
    добны план з лініяй памяшканняў, аб’яднаных аднабаковым калідорам. Залы аўдыторый (шасціграннікі) фланкіруюць збудаванне. Аб’ёмнае рашэнне ўтвараюць цокальны, га-лоўны і мансардны паверхі пад вы-сокім мансардным дахам.
    Яшчэ болып выразная даклад-ная геаметрычная будова назіраец-ца ў будынку музычнай школы на Гарадніцы. План школы - частка круглага сегмента. Тры восі-дугі і папярочныя восі-радыусы склада-юць аснову плана, раўназначных па форме памяшканняў, злучаных з боку галоўнага фасада аднабаковым калідорам. Прасценкі - пілястры калідора нагадваюць галерэю-ордэр. Вырашэнне фасада - традыцыйнае: цокальны, галоўны і мансардныя паверхі пад стромкім дахам.
    У збудаваннях на Гарадніцы на-зіраецца адзіны штрых: імкненне да ідэальных форм і разам з тым безор-дэрнае вырашэнне архітэктуры. Пазначанае характэрна, як вядома, для найбольш ранняга перыяду развіцця класіцызму ў архітэктуры Еўропы. Пазначаная архітэктура вельмі блізкая да архітэктуры фран-цузкага класіцызму XVII ст.
    У правінцыі архітэктура строгіх форм і дакладных лічбаў пераважна праяўлялася бадай што ў будове плана. У вырашэнні фасадаў строгая будова абазначалася выявай асноў-ных планіровачных элементаў і га-рызантальнымі чляненнямі. Разам з гэтым маглі прысутнічаць плас-тычныя барочныя формы і часам элементы готыкі (контрфорсы) (Паставы, гандлёвыя рады, 60-я гады XVIII ст.).
    Буйнейшым помнікам архітэк-туры класіцызму ў заходніх рэгіё-
    нах Беларусі з’яўляецца палац у Ру-жанах. Прыдворны архітэктар Са-пегаў Ян Самуэль Бекер атрымаў заказ на стварэнне ў мястэчку Ру-жаны палацавага комплексу. Комплекс размяшчаўся на тэрыторыі шы-рокай надпаплаўнай тэрасы з ма-ляўнічымі відамі на мястэчка і ўключаў браму, якая вяла на прас-торны курданёр. На яго супрацьлег-лым баку стаяў палац, па старанах якога месціліся флігелі. Па задумцы Бекера ўсе аб’екты забудовы звяз-валіся адзіным дакладным кампазі-цыйным замыслам, грунтаваўшым-ся на сіметрыі і супадпарадкавана-сці. Дамінанта ансамбля - палац: вестыбюль і аванзала, па баках калі-дораў - пакоі. Галоўны і бакавыя рызаліты, высокі цокаль з пандусам для пад’езду фурманак, цокальны паверх, высокі мансардны дах вы-значалі архітэктуру французкага густу. Рытмічнасць чляненням фасада надавалі пілястры і тонкі ма-люнак ордэраў: парныя паўкалоны на галоўным і бакавых рызалітах.
    Тэма ордэра з фасада пераходзіць на бакавыя паўкруглыя ордэрна-арач-ныя галерэі, звязваючыя палац з флігелямі. Галерэі стылёва звяза-ны з брамай, выкананай у стылі трыумфальнай аркі.
    Брама, галерэі і ордэр ствараюць малюнак рымскай архітэктуры. Ма-нументальнасць апошняй адпавя-дала жаданню ўвасобіць вечныя ідэі велічнасці і перамогі розуму над па-чуццямі. У рымскай архітэктуры магнаты бачылі рысы стоікі і рацы-яналізму і разам з тым магчымасць увасаблення магнацкага гонару.
    Аналагічным, але не такім маш-табным, з’яўляецца палацавы комп-
    59
    Уводзіны
    лекс Валовічаў у Свяцку, пабудава-ны архітэктарам Дж. Сака ў 1779 г. Галоўны корпус палаца, галерэі, флігелі знаходзяцца ва ўтульным паркавым асяроддзі. Рысы палаца больш строгія і стрыманыя.
    Палац апошняга караля ў Стані-славова каля Гродна - больш бароч-нае збудаванне, хоць у будове фасада і вытрыманы класічныя каноны. Найбольш выразна рысы класіцыз-му ўвасоблены ў палацы ў мястэчку Сноў (пачатак XIX ст.). Лінейная кампазіцыя: цэнтральны корпус і крылы, аб’ёмы супадпарадкаваны. Чатырохкалонны іянічны порцік, выразны і арганічны, - галоўны воб-разны акцэнт кампазіцыі.
    Унікальны і вельмі арганічны па сваёй архітэктуры драўляны палац у Радзівіллімонтах, пабудаваны па праекту К. Спампані напачатку XIX ст. Драўлянае збудаванне выка-нана ў класічным стылі мураванага. Прыгожы дарычны порцік, шалёў-ка, імітуючая мураваную рустоўку,
    інтэр’еры з карынфскім ордэрам усё па-майстэрску ўвасабляе выса-кароднасць класічных рыс у сціп-лым інтымным паркавым палацы.
    У канцы XVIII - пачатку XIX ст. у заходніх рэгіёнах Беларусі ў стылі класіцызму ўзводзіцца рад сядзіб-ных і грамадзянскіх пабудоў: палац у Шчучыне, гандлёвыя рады ў На-вагрудку, Іосіфаўскі касцёл у Лідзе і г. д. Аднак будаўніцтва носіць спарадычны характар. Адсутнічае дзяржаўная палітыка і дзяржаўныя маштабы пераўтварэнняў. Калі ў па-лацава-паркавай архітэктуры ансамбль меў завершанае індывіду-альнае аблічча дзякуючы творчай думцы архітэктара і патрабаванням заказчыка, то ў гарадах класічныя збудаванні губляліся ў стракатай архітэктуры розных стыляў і эпох. Тут дамінуючую ролю па-ранейша-му адыгрывалі сакральный ансамблі эпохі барока. Грамадзянскі змест архітэктуры класіцызму не знайшоў у заходніх рэгіёнах Беларусі свайго
    54. Палац у Шчучыне. Другая палова XVIII ст.
    60
    Класійызм - вяршыня архітэктуры даіндустрыяльнай эпохі
    маштабнага ўвасаблення. Гэта зда-рыцца толькі пасля далучэння зем-ляў Беларусі да Расійскай імперыі.
    3 далучэннем земляў Беларусі да Расійскай імперыі пачынаецца шырокая горадабудаўнічая дзей-насць, накіраваная на рэканструк-цыю гарадоў, іх рэгіянальнае і ла-кальнае развіццё, стварэнне інфра-структуры ў маштабах усяго краю. Мерапрыемствы ажыццяўляліся ў рамках горадабудаўнічай праграмы імперыі, абумоўленай развіццём вытворчасці, транспартных зносін, ростам гарадскога насельніцтва.
    Горадабудаўнічыя мерапрыемствы ў першую чаргу закранулі гарады і мястэчкі ўсходніх рэгіёнаў Беларусі, дзе за XVII-XVIII стст. склалася адставанне ў іх развіцці. Узорныя праекты былі распрацаваны для Езярышч, Гарадка, Лёзна, Бабінавіч, Копысі, Горак, Шклова, Чавус, Кры-чава, Быхава, Чачэрска, Добруша і іншых павятовых і заштатных гара-доў. У аснову новага плана клалася
    рэгулярная планіроўка: лінейная, квартальная, прамянёвая (Магілёў, Бабруйск, Гомель). Апошняя пры-мянялася для буйных гарадоў, дзе кампазіцыйнае развіццё забудовы меркавалася ад пэўнага цэнтра (крэ-пасці ў Бабруйску, палаца губерна-тара і ландшафтна-гістарычнага цэнтра над Дняпром у Магілёве, палаца Румянцавых-Паскевічаў у Гомелі).
    Ліквідаваліся рэшткі сярэдня-вечных умацаванняў, фарміравалі-ся гарадскія цэнтры, пакідаючы ўбаку склаўшуюся гістарычную за-будову.
    Паказальна ў гэтым плане раз-віццё Полацка паводле плана 1778 г. Складаны гісторыка-культурны ландшафт вымусіў спланаваць новыя кварталы на ўсходзе і захадзе ад гіста-рычнай забудовы, звязаўшы ўсе част-кі горада скразным праспектам, пара-лельным берагу Заходняй Дзвіны.
    Многія уніяцкія і каталіцкія цэрквы і манастыры прыстасоўвалі-ся пад новыя патрэбы. Іезуіцкі кале-
    55. Касцёл св. Тэрэзы. Пачатак XIX ст. Шчучын
    61
    Уволзіны
    гіум у Полацку перабудоўваецца ў кадзецкі корпус. Паводле генплана 1817 г. развіваецца Мінск. Рэгу-лярная, квартальная забудова пла-нуецца на поўдзень ад гістарычных цэнтраў, уздоўж новага дыяметра, вуліцы Захар’еўскай. Класічным го-радам становіцца Гомель, які набыў інтэнсіўнае развіццё ў канцы XVIII -пачатку XIX ст. з невялікага мястэч-ка на Сожы. Аснову горада ўтваралі тры вуліцы-прамяні, якія разыхо-дзіліся ад палацава-паркавага комплексу Румянцава-Паскевіча.
    З’яўляюцца новыя сакральныя збудаванні, праваслаўныя цэрквы і саборы. Спаская царква ў Полацку, пабудаваная па праекту Дж. Кварэн-гі, - восева-цэнтрычнае купальна-вежавае збудаванне, кампазіцыя і формы якога яшчэ барочныя, але пластыка ўжо класічная. Тонкі ма-люнак пілястраў падкрэслівае будо-ву форм, вертыкалі аб’ёмаў.
    Іосіфаўскі сабор у Магілёве (1781-1799 гг., арх. Н. Львоў) ужо ві-
    давочна класічны, цэнтрычна-ку-пальны аб’ём з прытворам, аформ-леным шасцікалонным порцікам. Чатырохкалонныя порцікі-лоджыі аздабляюць бакавыя нефы. План сабора геаметрычна дакладны, звя-заны з логікай будовы аб’ёмаў (купал, алтар-конха, прытвор), план якіх нібы прадубліраваны скразным абходам. Аднак купал даволі цяжкі, усё збудаванне згадвае рымскі Пантэон.
    Дасканалым і дакладным у сваёй класічнасці з’яўляецца сабор св. Пятра і Паўла ў Гомелі (1809-1819 гг., арх. М. Кларк). Яго кампазіцыя і ордэр-ныя порцікі, купал над сяродкрыж-жам згадваюць царкву св. Жэнеў-евы ў Парыжы (арх. Ж. Ж. Суфло) і сабор св. Паўла ў Лондане (арх. К. Рэн).
    Класічныя сакральныя збуда-ванні з’яўляюцца і ў заходніх рэгіё-нах (касцёл св. Іосіфа ў Лідзе, касцёлы ў Шчучыне, Валожыне). Іх ордэрна-купальная архітэктура звязвае ў сты-лістычным малюнку царкоўныя
    56. Сабор
    св. Пятра і Паўла. Пачатак XIX ст. Гомель
    62
    Класійызм - вяршыня архітэктуры даіндустрыяльнай эпохі
    і грамадзянскія збудаванні. Асаблі-ва гэта тычыцца ордэрных бяску-пальных цэркваў (Валожын, Віль-на). Бяскупальныя і бязвежавыя цэрквы ордэрнай кампазіцыі ўзыхо-дзяць да храма Славы ў Парыжы (вобраз храма Старажытнай Грэцыі).
    Напачатку XIX ст. у Беларусі ў стылі класіцызму будуюцца палацы губернатараў і прысутныя мес-цы, навучальныя ўстановы і гандлё-выя рады. Будынак ратушы ў Мін-ску, рэканструяваны па праекту Ф. Крамера, набывае класічную стылістыку пры захоўванні трады-цыйнай вежавай кампазіцыі. У 30-я гады XIX ст. у Горках па праекту А. Кампіёні ўзводзіцца галоўны корпус сельскагаспадарчага інстытута. У мястэчку Свіслач у пазначаны пе-рыяд будуецца гімназія.