• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архітэктура Беларусі У 4 т. Т. 3, кн. 1.

    Архітэктура Беларусі

    У 4 т. Т. 3, кн. 1.

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 502с.
    Мінск 2007
    253.94 МБ
    ІТЭКТУВ
    УСХОДНЕ-СЛАВЯНСКІМ
    НАРЫСЫ
    ЭВАЛЮйЫІ
    ЕУРАПЕИСК1М
    KAHT3KCUE
    КНІГА1
    Другая палова XVIII першая палова XIX с
    АРХІТЭКТУРА
    БЕЛАРУСІ
    НАРЫСЫ ЭВАЛЮйЫІ ВА ЎСХОДНЕСЛАВЯНСКІМ
    I ЕЎРАПЕЙСКІМ KAHT3KCUE
    НАиЫЯНАЛЬНАЯ АКАДЭМІЯ НАВУК БЕЛАРУСІ Інстытут мастайтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы
    РХІТЭКТУРА
    БЕААРУСІ
    НАРЫСЫ ЭВАЛЮйЫІ
    ВА ЎСХОЛНЕСЛАВЯНСКІМ
    I ЕЎРАПЕЙСКІМ
    КАНТЭКСЦЕ
    У чатырох тамах
    Том 3
    КНІГА 1
    Другая палова XVIII — першая палова XIX ст.
    Мінск «Беларуская навука» 2007
    УДК72(476)«17/18»
    ББК 85.12(4Бей)
    А87
    Рэдакцыйная калегія:
    А.	I. Лакотка, Т. В. Габрусь, А. М. Кулагін,
    В.	Ф. Марозаў, Е. Б. Марозава, А. С. Сардараў, Ю. У. Чантурыя
    Навуковы рэдактар:
    член-карэспандэнт НАН Беларусі А. I. Лакотка
    Рэцэнзенты:
    доктар архітэктуры Н. У. Кожар, доктар мастацтвазнаўства В. I. Жук
    Выпуск выдання ажыццёўлены па заказу і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
    ISBN 978-985-08-0803-5 (т. 3, кн. 1)
    ISBN 978-985-08-0680-2
    ISBN 985-08-0680-Х
    © Афармленне. РУП «Выдавецкі дом «Беларуская навука», 2007
    УВОДЗІНЫ
    Класінызм - вяршыня архітэктуры даіндустрыяльнай эпохі
    1.	Вытокі
    Архітэктура класіцызму - са-праўды можна сказаць вяршыня дойлідства даіндустрыяльнай эпохі. На працягу болей чым два тысяча-годдзі дойлідства перыядычна звяр-талася і працягвае звяртацца да ор-дэраў, формаўтварэння, супадпа-радкавання аб’ёмаў (кампазіцыі), выпрацаваных антычнай грэка-рым-скай архітэктурай. Грэка-рымская культура стварыла архітэктуру, су-размерную, сумаштабную чалавеку, якая аб’ядноўвае законы прыроды і сусвету, адпавядае грамадскай быт-насці, стварае гарманічнае асярод-дзе бытнасці людзей.
    Даантычная архітэктура, архі-тэктура Старажытнага Егіпта і Ста-ражытнага Усходу - тэта архітэкту-ра абсалютызму і міфічных погля-даў на прыроду і бытнасць. Гэта архітэктура пануючай ідэі. Егіпецкі ордэр і егіпецкая архітэктурная сіс-тэма (Карнак, Луксор) увасабляюць непараўнальную велічнасць, асацы-ятыўнае адлюстраванне сродкамі маштабу і форм існуючых грамад-скіх адносін. Знакавымі збудаван-нямі і ансамблямі з’яўляліся храмы і грабніцы. Антычная архітэктура змяніла ў эмацыянальным плане пачуцці экстазу перад недасягаль-най велічнасцю багоў і фараонаў, па-чуццямі людзей, па вобразу і пада-бенству якіх уяўляліся героі, тыта-
    ны, багі. Антычныя багі жылі і часта кіраваліся звычайнымі чалавечымі інтарэсамі і пачуццямі.
    Антрапамернасць грэчаскай ар-хітэктуры грунтуецца на паразумен-ні супольнасцей людзей, як суполь-насці грамадзян, якія кіруюцца гра-мадзянскай свядомасцю. Асоба гра-мадзяніна грэчаскага поліса мае пэўныя правы і ролю. Салон у Афі-нах і Сенат у Рыме - дэмакратыч-ныя інстытуты. Грамадская свядо-масць мела яркае адлюстраванне ў культуры, мастацтве, архітэктуры.
    Ідэйнай асновай антычнай архі-тэктуры (як і культуры ўвогуле) з’яўляецца грэчаская філасофія і рымскае класічнае права. Законы будовы свету і грамадства тлумачаць не жрацы, а філосафы, фарміруюцца пачаткі навукі. На змену эмпірыч-наму вопыту прыходзіць разлік, ма-тэматыка і геаметрыя. На змену ідэа-логіі дэспатычнага ўладарства пры-ходзіць сістэма прававых адносін, вызначаючых месца асобы ў гра-мадстве, яе права на спадчыннасць, маёмасць, ролю ў вырашэнні гра-мадскіх спраў.
    Логас, лагічнасць і мэтазгод-насць - аснова культуры Старажыт-най Грэцыі. Горад уяўляе сабою су-купнасць суверэнных аб’ектаў (храмы, плошча, палацы і жылыя кварталы). Іерархія і супадпарадкаванасць
    5
    Уволзіны
    Па-іншаму грэкі падыходзілі да праектавання новых ці аднаў-лення разбураных гарадоў. 3 VII ст. да н. э. вядома квартальная «гіппа-дамава» планіроўка - геаметрычна вызначаны каркас, часта насуперак умовам ландшафту. Квартальна-во-севая планіроўка ў антычным гора-дабудаўніцтве канчаткова сфар-міруецца ў Старажытным Рыме. Стаянка легіёна з плошчай у цэнтры (прэторый) і крыжам асноўных ву-
    1. Храм Парфенон афінскага Акропаля. 447-438 гг. да н. э.
    вырашаюцца сродкамі ландшафту і прасторы (храмы на ўзвышшы, на фоне нябёсаў, каскады замкнутых структур кварталаў, вуліцы). З’яўленне ў эпоху элінізму каланад па ўнутра-наму перыметру двароў (перыстыль) завяршала фарміраванне паразумен-ня адзінай гарманічнай прасторы.
    Супярэчнасць паміж асабістым і грамадскім тлумачыць прастору старажытнагрэчаскага горада як су-купнасць дыскрэтных прастор, не звязаных кампазіцыйна. I тэта зра-зумела, структура горада складва-лася вякамі.
    ліц-восей стала прататыпам рэгу-лярнага горада. Галоўныя вуліцы на ўсім працягу мелі каланаду, якая нібы заслона стаяла перад разме-шчанымі за ёю, часам без усялякай адпаведнасці, будынкамі. Вуліцы-каланады ўяўляліся як самастой-ныя буйнамаштабныя архітэктур-ныя ансамблі. Сукупнасці дыскрэтных прастор грэчаскага горада суп-рацьпастаўлялася адзіная прастора грамадскай часткі горада.
    Апошняе выразна праявілася ў фарміраванні рымскіх гарадскіх плошчаў - форумаў. Рымскі форум
    6
    Класійызм - вяршыня архітэктуры даінАустрыяльнай эпохі
    не толькі мае прасторавую форму, але становіцца і формаўтвараючым асяроддзем горада, прасторай ед-насці грамадства, якая знойдзе сваё развіццё ў далейшым у рымскіх храмах, тэрмах і г. д.
    Антычная архітэктура выпраца-вала гармонію ў прапорцыях, маш-табе, пластыцы. Метрычныя асновы яе аб’ектыўныя, навукова абгрунта-ваныя, а эмацыянальная выразнасць адлюстроўвае гарманічнае развіццё ўсіх граняў культурнай бытнасці: філасофскай думкі, літаратуры, тэат-ра, выяўленчых мастацтваў. Най-больш папулярнае мастацтва Ста-ражытнай Грэцыі - скульптура, ваяние. Нішто не можа ўвасобіць прыгажосць і велічнасць чалавека ў прасторы і аб’ёме, асяроддзі. А ар-хітэктура - рэальная прастора, ас-нова, дзе арганічна знітаваліся ваяние і дойлідства.
    Мерай гармоніі антычнай архі-тэктуры стаў ордэр. На дзве тысячы гадоў у дальнейшым ён вызначыў мастацкую канцэпцыю адлюстра-вання тэктонікі і будовы збудаван-няў, на стагоддзі стаў дасканалей-шым мастацкім сродкам дойлідства. Яго прыкметы можна знайсці ў канструктывізме, арт-дэко, архітэк-туры постмадэрна і стылі хай-тэк. Сакрэт гэтай мастацкай сістэмы - у яе рэалістычнасці, рацыянальнай арганізацыі сродкаў мастацкай вы-разнасці, здольнасці быць стыле-ўтвараючай асновай для сінтэтычна-га знітавання з пластычнымі і выяў-ленчымі мастацтвамі. Мастацкая сістэма ордэра рэальна адлюстрава-ла законы прыроды і механікі, ста-тыкі і дынамікі збудаванняў. 3 да-памогай ордэрнай сістэмы можна
    2. Калізей у Рыме. 60-80 гг. н. э.
    было зрабіць зразумелым прызна-чэнне збудавання, убачыць схаваную за сценамі структуру і планіроўку.
    Ордэрная архітэктура па сваёй ідэйнай сутнасці была архітэктурай грамадзянскай, можна сказаць цы-вільнай. Храмы Старажытных Грэ-цыі і Рыма ў сваёй архітэктуры ад-люстравалі грамадскую бытнасць, тым больш што пантэон антычных багоў у пэўнай ступені з’яўляўся ма-дэллю існуючага грамадства. Не-здарма з прыходам хрысціянства антычная архітэктура была адмоў-лена, бо мастацкая сістэма ордэра пазбаўлена ідэалізацыі і здольнасці адлюстроўваць фантастычныя ідэі. Дасканалараспрацаваная Вітрувіем метрычна-модульная і прапарцыя-нальная будова ордэра канчаткова замацавала асноўны сэнс гэтай мастацкай сістэмы: чалавек - мера рэ-чаіснасці.
    У эпоху элінізма будуць створа-ны ярусныя ордэрныя кампазіцыі, каланады на высокім стылабаце (Галікарнасскі маўзалей, Пергамскі алтар), якія праз тысячы гадоў зной-дуць свой працягу «высокім стылі», у пошуку новых сродкаў выразнасці класічнай архітэктуры.
    7
    Уводзіны
    ством, а асоба імператара (у перыяд прынцыпата) была для грамадства ўсяго толькі першай сярод роўных. Адкрыццё бетона наклала пачатак стварэнню ордэрна-арачных сістэм, значна ўзбагаціўшых мастацкую вы-разнасць архітэктуры. Калізей, тры-умфальныя аркі (перыяд даміната) -новыя старонкі манументальнага дойлідства, архітэктурныя ману-менты ў імя асобы. У адрозненні ад грэчаскай архітэктуры, дзе эпічны тэкст пісаўся сродкамі скульптуры, рымскі эпас адлюстроўваўся выраз-насцю мае. У рымскай архітэктуры вылучаюцца масай цокалі і базы, кар-нізы, магутныя атыкі. Рымскі ордэр заўсёды на п’едэстале (храм Апалона Сазіана, храм Весты). Ордэрна-ар-каднае кальцо Калізея завяршае высокі манументальны атык.
    3. Пантэон у Рыме. 125 г. Від зверху і агульны выгляд
    Архітэктура імператарскага Рыма доўгі час ішла шляхам развіцця ор-дэрных кампазіцый (імператарскія форумы, храм Весты, храм Антані-ны і Фаусціны і інш.). I тэта таксама адпавядала грамадскім адносінам: багі і імператары былі звязаны рад-
    Поўнай супрацьлегласцю архі-траўнай архітэктуры з’яўляецца Пантэон (Пантэон Агрыпы, 25 г. да н. э.), даўшы пачатак купальна-ордэрнай мастацкай сістэме, якая атрымала шырокае развіццё ў творчасці дой-лідаў Рэнесансу, барока, класіцыз-
    8
    Класійызм - вяршыня архітэктуры лаінлустрыяльнай эпохі
    4.	Арка Канстанціна ў Рыме. 312-315 гг. н. э.
    му (Брамантэ, Паладыо, Гварыньі, Лангена, Мансар, Суфло, Рэн, Ман-феран і інш.).
    Архітэктура позняй Рымскай ім-перыі адыходзіць ад высакародных, выразных ордэрных, ордэрна-аркад-ных і ордэрна-купальных сістэм. Грамадскі і дзяржаўны крызіс, культурны заняпад спараджаюць у архі-
    тэктуры аскетызм, масіўнасць, ад-сутнасць сродкаў выразнасці (маў-залей Адрыяна, 121-129 гг., маўза-лей Металла, I ст. н. э. і інш.).
    Рамана-гатычная архітэктура ся-рэднявечча адлюстроўвала пана-ванне царкоўнай ідэалогіі, феа-дальна-рыцарскага міжусоб’я і пры-мітыўнасці светапогляду запрыго-
    5.	Трыумфальная арка. Канец II ст. Цімгад
    9
    Увоазіны
    6. Арка Сепцімія Севера. 203 г. Рым
    7. Калона Траяна на форуме Траяна ў Рыме. Дэталь. Архітэктар Апаладор з Мілета. 107-113 гг.н.э.
    неных сялян і камун гарадскіх рамеснікаў. Страчаная стройная сі-стэма светапогляду, грамадскай думкі і грамадскай свядомасці ад-люстроўвалася ў культуры і мастац-тве, рэлігійных па сутнасці і суб’-ектыўных па зместу. Раманская ар-хітэктура - архітэктура буйных мае, аб’ёмаў. Больш прасветленая і мас-тацкі выразная архітэктура Візан-тыі таксама вылучалася абагульне-нымі, спрошчанымі формамі. Рэа-лістычная дасканаласць антычнасці змяніласяаскетызмам, умоўнасцю, эклектычным спалучэннем мастац-кіх сродкаў розных этнічных культур.