Архітэктура Беларусі
У 4 т. Т. 3, кн. 1.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 502с.
Мінск 2007
Архітэктура рускага класіцызму другой паловы XVIII - першай трэці XIX ст. распадаецца на тры перыя-ды. Першы перыяд - другая палова XVIII ст. Яму ўласцівы строгая, ака-дэмічная будова плана і кампазіцыі
47. Аляксандраўская калона. Санкт-Пецярбург
фасадаў (будынак Акадэміі мастац-тваў), стылёвая чысціня і строгасць (будынак Сената ў Крамлі), выра-шэнне прасторавага адзінства экс-тэр’ера і інтэр’ера з дапамогай ордэ-ра (Дом Саюзаў у Маскве). У канцы XVIII ст. у рускай архітэктуры мод-
48. Дом Лапухіных у Маскве.
Архітэктар Д. I. Жылярдзі. 1817-1822 гг.
53
Уводзіны
49. Музычны павільён. Архітэктар Д. I. Жылярдзі. Масква
50. Конны двор у сядзібе Кузьмінкі. Архітэктары Д. I. Жылярдзі, А. Г. Грыгор’еў.
1820-я гг.
Масква
нымі з’яўляюцца рысы паладыян-ства (Дом Пашкова ў Маскве, Таў-рычаскі палац у Санкт-Пецярбургу, маскоўская сядзіба Астанкіна і інш.). Адначасова маюць праявы раман-тычныя рысы з эклектычнымі га-тычнымі ці візантыйскімі формамі (ансамбль Царыцына, Пятроўскі палац у Маскве і інш.).
Перыяд першай чвэрці XIX ст., аляксандраўская эпоха, - перыяд фарміравання на класічных асновах маштабных, горадабудаўніча знач-ных ансамбляў, стварэнне адкры-тых прастораў, плошчаў, рэкрэацый
на фоне класічнай архітэктуры (Ка-занскі сабор, ансамбль стрэлкі Васіль-еўскага вострава ў Санкт-Пецярбургу).
У Санкт-Пецярбургу завярша-ецца стварэнне ансамбля плошчаў уздоўж Нявы (Дварцовая, Ісакіеў-ская, Сенацкая). Выразнасць архі-тэктуры і пачуццё абсалютных мер і маштабу дасягаюцца не за кошт ін-дывідуальных рыс будынка і дэта-ляў, а за кошт ансамбля збудаван-няў, іх месца ў прасторы горада. На фоне манатоннага, ордэрнага рытму -акцэнты ў выглядзе трыумфальнай
54
Класійызм - вяршыня архітэктуры лаіндустрыяльнай эпохі
51. Ісакіеўскі сабор у Санкт-Пецярбургу. Архітэктар А. Манферан. Інтэр’ер
52. Пятроўская зала ў Зімнім палацы. Архітэктар А. Манферан. 1833 г.
аркі (будынкі Генштаба і Міністэр-ства замежных спраў, аркі і конхі цэнтральнай часткі будынку Сената і Сінода).
Трыумфальныя аркі, Аляксанд-раўская калона, Ісакіеўскі сабор -найбольш выразныя аб’екты архі-тэктуры імперыі (ампіру). Менавіта ў маштабах горадабудаўнічых пе-раўтварэнняў, ансамблях і выража-най манументальнай архітэктуры праявіўся рускі ампір, гэтак жа, як і ў Парыжы часоў Напалеона. У гэ-тым абедзве з’явы вельмі па-добныя.
Разам з тым заўважым, што ў прыёмах ужывання ордэра, будове фасадаў у рускай архітэктуры XVIII -пачатку XIX ст. бачны прыёмы, ана-лагічныя архітэктуры англійскага
класіцызму (у гэтым кантэксце яшчэ раз успомнім пра паладыянства).
Трэці этап, 30-40-я гады XIX ст., -час, калі патрыятычны пад’ём у гра-мадстве пасля вялікай перамогі ў Айчыннай вайне 1812 г., які скон-чыўся ў снежні 1825 г. залпамі гар-мат на Сенацкай плошчы, саступіў рэакцыі і дыктатуры. Строгія і не-выразныя, без эмоцый і настрою фасады будынкаў дзяржаўных уста-ноў, судоў, універсітэтаў. Гарадскія палацы губляюцца сярод шпалер даходных дамоў. Асабліва невыраз-най у гэтым плане была архітэктура правінцый. Дзяржаўныя будынкі часта ўяўлялі сумную сцяну з вок-намі, без пілястраў і сандрыкаў.
Большай разнастайнасцю вылу-чалася архітэктура сядзіб. Тут па-
55
Увоазіны
чалі з’яўляцца прыкметы эклектыкі, якія ў 1840-я гады абазначаюцца ў архітэктуры станцыйных і паста-янных двароў, казарм і г. д.
Архітэктура класіцызму ў Расіі істотна ўзбагаціла сваімі дасягнен-нямі архітэктуру Еўропы. У горада-будаўніцтве пазначанага перыяду атрымала развіццё характэрная для Расіі арганічная сувязь забудовы з прыродай, ярка праявіўшаяся ў ансамблях Санкт-Пецярбурга, ва-кол Крамля і Масквы-ракі. Наватар-скія дасягненні Вараніхіна, Казакова, Росі далі Еўропе новыя ўзоры фарміравання прасторы гарадской плошчы, новыя тыпы архітэктур-ных ансамбляў.
Архітэктура класіцызму Расіі цалкам вылучаецца стылёвай чыс-цінёй. Адзінства тэктонікі, функцыі і мастацкай выразнасці тут надзвы-чай яскравыя. У будаўніцтве пера-важала цэгла, а не камень, што даз-
валяла ствараць тонкую пластыку, а светлая афарбоўка тынкоўкі надавала збудаванням лёгкасць і ўзнёс-ласць. Архітэктурнае акружэнне, пазбаўленае гатычнай строгасці, не надта шчыльная забудова, наяўнасць прасторы, адкрытых перспектыў на раку ці парк падкрэслівалі стройную, рытмічную гармонію класічных збудаванняў. У адрозненні ад За-ходняй Еўропы, класічныя ансамблі рускай архітэктуры выразна вызна-чалі маштаб і прастору горада і яго частак.
Эпоха класіцызму ў рускай ар-хітэктуры пакінула цэлую плеяду выдатных рускіх дойлідаў (Ухтом-скі, Казакоў, Вараніхін, Бажэнаў, Староў, Захараў, Шустоў, Стасаў, Аргуноў і інш.). 3 азначаным перыя-дам звязана развіццё архітэктурнай тэорыі ў Расіі і падрыхтоўкі пра-фесіянальных дойлідаў і інжыне-раў-
4 . Архітэктура Беларусі другой паловы XVIII -першай паловы XIX ст.
Васемнадцатае стагоддзе пача-лося для Беларусі надзвычай драма-тычна. Паўночная вайна прынесла гарадам, замкам і мястэчкам велі-зарныя разбурэнні. Менавіта ў гэ-тую вайну былі разбураны дашчэнту замкі ў Бярэсці, Навагрудку, Клецку, Гальшанах, Глуску, Любчы. Знач-на пашкоджаны ўмацаванні Гродна і Мірскі замак, замкі ў Быхаве і Ра-гачове, забудова Магілёва. Крызіс дзяржаўна-палітычнай сістэмы Рэчы Паспалітай практычна паралізаваў цэнтралізаваныя мерапрыемствы па рэканструкцыі гарадоў, падпарад-каваных кароне. Магнаты клапацілі-
ся пра прыватнаўласніцкія гарады і замкі, і то ў асноўным з мэтай ума-цавання абароны. У выніку гарады па-ранейшаму мелі сярэднявечныя ўмацаванні, якія перашкаджалі раз-віццю. Захоўвалася сярэдневечная шчыльная, пераважна драўляная забудова рамесніцкіх і гандлёвых пасадаў. Сярод шэрай масы вылу-чаліся цэрквы і манастыры, сцены і вежы замкаў з заплаткамі з драўля-нага паркана ці валуноў. Будаўнічая актыўнасць назіралася ў манасты-рах і буйных магнацкіх рэзідэнцыях.
Больш хутка ідзе развіццё за-ходніх рэгіёнаў Беларусі. Гэта ства-
56
Класійызм - вяршыня архітэктуры даіндустрыяльнай эпохі
рае ў маштабах краіны горадабу-даўнічы дысбаданс. Гарады ўсходу Бедарусі не здольны аднавіць свай-го былога эканамічнага значэння. Асабліва ў заняпадзе аказаліся дробныя гарады і мястэчкі.
Слабая дзяржаўная эканоміка і наяўнасць удзельных магнацкіх латыфундый, фальварачная гаспа-дарка спрыяюць у XVIII ст. хуткаму росту мясцовых гандлёвых паселі-шчаў, мястэчак. К канцу стагоддзя іх на Беларусі налічваецца каля 800, прычым большая колькасць - у заходніх рэгіёнах. Росту мястэчак спрыяе і міграцыя на ўсход з ахоп-ленай крызісам Польшы гандляроў.
У гарадах паспяхова дзейнічаюць цэхі муляроў. Архітэктараў і інжы-нераў па-ранейшаму запрашаюць з альпійскіх правінцый Італіі, Германіі, Галандыі. Буйных магнатаў абслу-гоўваюць і архітэктары каралеўскага двара. Першыя школы дойлідаў ства-раюцца пры Нясвіжскім і Полацкім калегіумах, якія рыхтуюць спецыя-лістаў для будоўлі манастыроў і фартэцый. У Полацкім калегіуме ствараюцца дзве спецыяльнасці: гра-мадзянская і ваенная архітэктура.
У галіне будаўнічых матэрыялаў і тэхналогіі ў мураваным дойлідстве валуны ўжываюцца толькі для пад-муркаў, сцены кладуцца з цэглы, якасць якой павышаецца, што дазваляе знач-на паменшыць таўшчыню сцен і су-тарэнняў. Расце вышыня сцен. Ствараюцца складаныя, шмат’ярусныя кроквенныя канструкцыі дахаў, здоль-ныя несці не толькі дах, але і столь.
Рост колькасці гандляроў і мястэчак абумоўлівае будаўніцтва сінагог, у тым ліку мураваных (Гродна, Сло-нім, Друя, Мінск, Пінск, Быхаў і інш.).
53. Палац у Снове. Портык. Пачатак XIX ст.
Буйным культурным і эканаміч-ным цэнтрам заставалася Гродна. Ядро для забудовы па-ранейшаму складаюць комплексы кляштараў і гандлёвая плошча, створаная ў XVI ст. У 80-я гады XVIII ст. кара-леўскі эканом Антоній Тызенгаўз будуе на ўскраіне горада прадмесце Гарадніца. Гэта была перадавая для таго часу горадабудаўнічая з’ява. Комплекс уключаў палац Тызенгаў-за, тэатр, медыцынскую школу, майстэрні рамеснікаў, гандлёвую плошчу, скразную вуліцу, па канцах якой месціліся пастаялыя двары (корчмы). Рэгулярная, функцыя-нальна дыферэнцыраваная плані-роўка Гарадніцы - першы на Бела-русі прыклад рэгулярнай, класіцы-стычнай арганізацыі забудовы, ана-лаг, прадбачанне будучых еўрапей-скіх горада-сада і фаланстэраў.
Архітэктура будынкаў яшчэ барочная, але ў цэласнасці горадабу-даўнічага рашэння, яго рэгулярнас-
57
Уводзіны
ці бачны класіцызм. Тызенгаўз ства-рыў уласную школу будаўнікоў, маючых веды ў будаўніцтве розных тыпаў збудаванняў. Былі створаны і першыя, тыповыя ўзоры будынкаў: дамоў рамеснікаў, крам, аптэк, корч-маў, што само па сабе, нягледзячы на іх барочную архітэктуру, з’ява, уласцівая класіцызму.
Рэгулярная забудова Тызенгаў-зам цэнтра Пастаў - яшчэ адзін прыклад класічнага горадабудаўні-чага рашэння. Пры гэтым былі ўлі-чаны ландшафтныя асаблівасці і гістарычна склаўшыяся восі вуліц, па-гатычнаму скіраваных па даты-кальнай да плошчы. Разам з тым вызначаліся восі новай кампазіцыі, звязаныя з будынкамі школы і суда, гандлёвых радоў і пастаялага двара (аўстэрыі). Рытмічная, аднатыпная і разам з тым маляўнічая барочная па характару забудова надзвычай маштабная і выразная.
Яшчэ адзін буйны праект Тызен-гаўза - гаспадарка Ласосна, каля Гродна. Праект па заказу Тызенгаў-за быў распрацаваны Дж. Сака. Сіс-тэма плошчаў (круглых, авальных, прамакутных) злучалася вуліцамі. Плошчы адначасова з’яўляліся цэн-трамі радыяльна-вулічнай забудо-вы. Памятаем, што такія схемы былі ўвасоблены ў горадабудаўнічых пра-ектах Дж. Вуда (горад Бат) і Дж. Нэша. Аднак правінцыйныя маштабы не дазвалялі ў поўнай меры рэалізава-цьтакія задумкі.
У другой палове XVIII ст. буй-ныя палацавыя комплексы на тэры-торыі Беларусі ствараюцца рэдка. Пераважаюць шматлікія, дробныя сядзібы, у планіроўцы якіх адчува-ецца ўплыў класіцызму, але ў архі-
тэктуры прысутнічаюць элементы барока (Лявонпаль). Палац Тызен-гаўза на Гарадніцы (1765 г.) - прын-цыпова новае слова ў архітэктуры. Тут бачны асноўныя законы класі-цызму: сіметрыя ў плане, галоўны будынак з бакавымі крыламі, ства-раючымі перад ім парадны двор; калідорная планіроўка; акцэнт па-раднага ўваходу і рызаліты крылаў, фіксуючыя завершанасць кампазіцыі.