Архітэктура Беларусі
У 4 т. Т. 3, кн. 1.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 502с.
Мінск 2007
19
Уводзіны
15. Луўр.
Усходні фасад.
Архітэктар
К. Псро.
1667-1678 гг.
развіццё дасягненні архітэктурнага наватарства Мікеланджэла і Бра-мантэ. У параўнанні з цэрквамі Сар-боны, Валь-дэ-Грас, Калежам ча-тырох нацый Сабор інвалідаў ства-рае ўражанне ўрачыстасці, лёгкасці і разам з тым арганізуе прастору дзякуючы раўназначнасці фасадаў.
Хутка развіваецца палацава-пар-кавая архітэктура. У некаторай сту-пені архітэктура парку тут нават да-мінуе. Напрыклад, замак Во-ле-Ві-конт (1661 г., арх. Л. Лево, парк А. Ле-нотр) - уласна невялікае збудаванне ў прасторы грандыёзнага партрэта, на фоне зялёных куліс. Архітэктура традыцыйная: высокія дахі, пра-сценкі і паверхі абазначаны ордэ-рам, які вызначае рытм, прапорцыі,
маштаб. Дакладна складваецца тэн-дэнцыя стварэння маштабных пар-кавых кампанентаў з прасторавымі рэкрэацыямі, партэрамі, сістэмай алей, палян, пляцовак. Комплексы Навара, Дамп’е-сюр-Бутон і асабліва Марлі раскрываюць ідэю садова-пар-кавагабудаўніцтва: у цэнтры - палац, насупраць - партэры і прамяні алей, вядучыя ў бясконцасць.
У 1661 г. Луі Лево пачынае рэ-канструкцыю замка ў Версалі. Быў створаны рэкрэацыйны сіметрычны комплекс з дваром-прапілеямі ў бок парка (Мармуровы двор). Архі-тэктар Ф. Д’абэр дабудоўвае два крыла, значна пашыраючыя комплекс, злучае іх кратамі. Так з’яўля-ецца Каралеўскі двор, звернуты
20
Класійызм - вяршыня архітэктуры лаіндустрыяльнай эпохі
16. Палац у Версалі. Архітэктары Л. Лево, Ж. Ардуэн-Мансар, Ж. Д’абэр.
XVII-XVIII стст.
ў бок горада. У цэнтры - статуя карали. Аднак ансамбль палаца не мае цэласнасці: крылы аднапавярховыя, цэнтральныя аб’ёмы не заўсёды су-размерныя з флангавымі.
Стварэнне цэласнага, грандыёз-нага ансамбля, вартага ідэі абсалют-най манархіі, выпала на долю Ж. Ардуэна-Мансара. За перыяд з 1678 па 1708 г. ён стварае адзіны па сваёй класічнасці ансамбль. Лінія фасадаў (цокаль, галоўны па-верх і мансарда) уражвае працяглас-цю і манументальнасцю. Каралеўскі двор пераходзіць у плошчу, з якой адыходзяць тры вуліцы-прамяні. Тут усё сіметрычна: канюшні, га-радская забудова нібы завяршае грандыёзную панараму Каралеў-скага двара. Паркавы фасад - фасад ліній (паверхаў) і бясконцага рытму вокнаў. Яго аднастайнасць раўна-мерна дапаўняецца акордамі ры-залітаў. Насупраць - прасторны партэр кветнікаў і газонаў, геамет-рычна аформленых у выглядзе ша-роў і пірамід кустоў.
Грандыёзны версальскі парк -унікальны твор архітэктара-садоў-ніка Андрэ Ленотра (1613-1700), паслядоўнага прыхільніка класі-цызму і яго прынцыпаў: дакладнас-ці форм, маштабу, кампазіцыі. Тво-рам Ленотра ўласціва адчуванне прасторы, свабодна акаляючай архі-тэктуру, напоўненую паветрам. Ле-нотр - прыхільнік адкрытых перс-пектыў, даляглядаў. Кветнікі, баске-ты, каналы, якія ідуць у бясконцасць з рытмам стрыжаных дрэў, скульп-турай, - сродак выразнасці майстра.
Аформленыя дрэвы і кустоўе ствараюць новыя аб’ёмы, дапаўняю-чыя архітэктуру. Сцены стрыжаных дрэў падобны вулічнай забудове. Парк пераўтвараецца ў жывы, грандыёзны горад, сімфонію колераў, фактур, форм. Партэры ўздоўж палаца, баскеты паміж праменямі алей і масівы дрэў на даляглядах - трыя-да кампазіцыі А. Ленотра. Тут усё ўспрымаецца ў руху, змена зрока-вых кропак, ракурсы, асвятленне
21
Уводзіны
ў любую пару дня (асабліва надвя-чоркам). А. Ленотру ўдалося ства-рыць унікальную прасторавую сі-стэму: цэласная, неабсяжная прас-тора, калі глядзець ад палаца, і незвычайны свет розных па машта-бу лакальных прастор у партэры, садовых рэкрэацыях. Суразмерныя чалавеку баскеты і стрыжаныя дрэ-вы, скульптура, фантаны здаюцца то буйнымі, то нікчэмна дробнымі.
Велічнасць маштабу палаца і парка, афіцыйнасць і апафеоз паз-баўлены ўтульнасці, камфорту пры-ватнага жыцця. Нездарма яшчэ ў 1670 г. спачатку Лево, а праз семнац-цаць гадоў Ардуэнам-Мансарам быў пабудаваны ў глухой частцы парка інтымны палац Трыанон - гар-манічнае аднапавярховае збудаван-не з адкрытай галерэяй з парных іянічных калон.
Гарадскі асабняк, дом паміж два-ром і садам, у гады праўлення Лю-довіка XIV набывае размах як у планіроўцы, так і ў аб’ёмна-прасто-равым рашэнні. Трохпавярховыя дамы з мансардным паверхам маюць пластычны фасад: рызаліты, ордэр, строгі малюнак вертыкальных і га-рызантальных чляненняў. Контуры пляцаў часта сказваюцца на плані-роўцы. З’яўляецца добраўпарадка-ваная тэрыторыя двара. Тут раз-мяшчаюць кветнікі, фантан (атэль Ламбер). Усё больш ужываецца калідорная сістэма. Павялічваецца колькасць салонаў, залаў, гасцёўняў. Пакоі прыслугі перамяшчаюцца ў цокальны наверх, кабінеты, біб-ліятэкі месцяцца ў мансардах. Аздабленне інтэр’ераў носіць ба-рочна-райкальную афарбоўку. Ад-нак захоўваецца строгасць ліній:
гарызантальныя (карніз паміж сця-ною і столлю-сутарэннем) або вер-тыкальныя (пілястры). Дэкор пластычны, але не мае характэрнай для італьянскага барока аб’ёмнасці (атэлі Эвелен, Ламбер).
Сярод грамадскіх збудаванняў Францыі другой паловы XVII ст. з’яўляецца некалькі такіх, што ста-нуць потым узорамі для еўрапей-скай архітэктуры. У 1688 г. Ф. Д’Абэр узводзіць будынак тэатра «Камеды Франсэз». Па сутнасці, быў створа-ны новы тып тэатральнага будынка з партэрам, галерэямі і сцэнай-пар-талам. У 1690-я гг. архітэктары бра-ты Жыбер будуюць у Парыжы Ме-дыцынскую школу з купальнай ана-тамічнай залай. У канцы стагоддзя Ардуэн-Мансар узводзіць у розных гарадах ратушы. На іх сказваецца мясцовы гатычны ўплыў, але ра-шэнне планаў і фасадаў у цэлым падпарадкавана акадэмічным ры-сам класіцызму.
У сакральна-манументальным дойлідстве новыя тэндэнцыі разві-ваюцца таксама ў русле агульнага класічнага напрамку. У некаторых выпадках класічная стылістыка нібы драпіроўкай кладзецца на га-тычную аснову (царква Еўстафія, 1670 г., арх. Л. Лево). Царква Асап-сіён у Парыжы (Эрард, другая пало-ва XVII ст.) - няўдалае спалучэнне цяжкага, масіўнага купала і непра-парцыянальна дробнага карынф-скага порціка. З’яўляюцца асобныя прататыпы іезуіцкай архітэктуры (царква Сен-Рош, кляштары іезуітаў у Камбрэ, урсулінак у Буржэ).
Бачна, што царкоўнае дойлід-ства ў другой палове XVII ст. не адыгрывала галоўнай ролі ў развіц-
22
Класійызм - вяршыня архітэктуры лаіндустрыяльнай эпохі
ці архітэктуры. Будаўніцтва Версаля (новай сталіцы Францыі) спа-радзіла значны творчы і будаўнічы патэнцыял, стала сімвалам бараць-бы з прыродай і прасторай. Перава-жала грамадзянскае будаўніцтва. Новая шматлікая бюракратычная арыстакратыя (дваранства мантыі) забудоўвала атэлямі новыя кварталы. Узводзіліся будынкі судоў, рын-каў, ратуш, тэатраў.
Французскі класіцызм XVII ст. заклаў тэарэтычныя, стылістычныя і канцэптуальныя асновы архітэк-туры класіцызму ў Еўропе XVIII -першай трэці XIX ст. Архітэктура класіцызму Францыі XVII ст. - ар-хітэктура свецкага грамадства, ар-хітэктура дзяржаўная (дзяржаўны стыль). На яе раўняліся архітэктары правінцый. Французскі класіцызм XVII ст. разам з тым стаў і стылем прыватнага асяроддзя, прыватнай бытнасці. У свецкай дзяржаве па-іншаму трактавалася роля асо-бы. Дзяржаўная цэнтралізацыя і свецкі характар бытнасці аба-піраліся на рацыянальныя, рэаліс-тычныя асновы. Французская Ака-дэмія архітэктуры стварыла тэорыю класіцызму. Ёй павінны былі ісці ў след славутыя майстры. Нават вя-лікі майстра італьянскага дойлід-ства, Ларэнца Берніні не здолеў пе-рамагчы ў конкурсе Клодта Перо, чалавека таксама эмацыянальнага, апанента Бландэля, які быў выму-шаны прытрымлівацца высокага стылю.
У горадабудаўніцтве, у планіроў-цы Версаля і праменняў Елісейскіх палёў была выпрацавана стаўшая класічнай схема лінейна-прамянё-вага горада. Прасторавы маштаб
17. Царква Сен-Сюльпіс. Архітэктар Ж. Н. Сервандоні. 1733-1745 гг.
і прапарцыянальнасць тут вызна-чаліся суадносінамі праменадаў, прылеглых і супрацьлеглых вяршы-ням зыходняга вугла. Горадаўтвара-ючае значэнне па сваіх маштабах набывае садова-паркавае мастац-тва. Рэгулярны французскі парк, аформленая зеляніна - увасаблен-не рыс класіцызму. Прыродныя формы робяцца часткай архітэк-турнай кампазіцыі і супадпарадка-вання аб’ёмаў.
Творы Перо і Ардуэна-Мансара заклалі прынцыпы той архітэктуры класіцызму, якая ў XVIII ст. будзе ўтвараць так званы «вялікі» стыль. Нароўні з «вялікім» стылем атры-маюць развіццё гарманічныя кам-пазіцыі Франсуа Мансара, сураз-мерныя чалавеку, з вытанчаным, да-
23
Уводзіны
18. Палац у Версалі. Люстраная галерэя. Архітэктар Ж. Ардуэн-Мансар. 1678 г.
лікатным малюнкам формы і пла-стыкі, якія адпавядалі рэальным пачуццям жывых людзей.
Дваранства мантыі, у адрозненні ад радавітай арыстакратыі, таксама
жыло рэальнымі, прагматычнымі ідэямі. У архітэктуры гэта адлюст-равалася ўдасканаленнем планіроў-кі атэляў, ростам колькасці пакояў, гасцёўняў, будуараў, інтымных аль-коваў і г. д. Грамадзянскі характар архітэктуры бачыўся ва ўсім. Роля чалавека, месца жанчыны ў гра-мадстве адбівалася на аздабленні бліскучых залаў, галерэй, пакояў караля і каралевы.
У адрозненні ад барочнай Італіі, дзе пераважала царкоўная архітэк-тура, у Францыі фарміруецца кла-січны тып гарадскога каралеўскага палаца (Луўр) і загараднай кара-леўскай рэзідэнцыі (Версаль), у па-раўнанні з бліскучай рэзідэнцыяй папы - Ватыкана.
Французскі класіцызм XVII ст. абумовіў у XVIII ст. у Еўропе пера-могу свецкай архітэктуры, архітэк-туры грамадзянскай, прагрэсіўнай, адлюстроўваючай дэмакратычныя тэндэнцыі ў развіцці грамадства, якія ў канчатковым выніку ў канцы XVIII ст. завяршаюцца Вялікай Французскай рэвалюцыяй.
3. Архітэктура класійызму ў Еўропе: XVIII - першая трэиь XIX ст.
У XVIII ст. архітэктура класіцыз-му ў Еўропе становіцца вядучым на-прамкам, у першую чаргу у тых краі-нах, дзе прамысловасць і гандаль развіваліся найбольш інтэнсіўна.
Лідэрам прамысловага развіцця ў канцы XVII - пачатку XVIII ст. з’яўлялася Англія. Пасля «другой» рэвалюцыі 1688 г. улада ў краіне пры намінальнай ролі караля кан-чаткова пераходзіць да парламента. Эканоміка Англіі бярэ курс на капі-талістычнае развіццё. У архітэкту-
ры краіны ў XV-XVI стст. моцна праявіліся рысы Адраджэння. Пе-равага класічнай спадчыны стала традыцыяй і перайшла ў XVII ст. Рысы маньерызму і барока мелі спа-радычныя, асобныя праявы. Напа-чатку XVIII ст. на традыцыях архі-тэктурнай класікі Адраджэння фар-міруецца архітэктура класіцызму.