• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архітэктура Беларусі У 4 т. Т. 3, кн. 1.

    Архітэктура Беларусі

    У 4 т. Т. 3, кн. 1.

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 502с.
    Мінск 2007
    253.94 МБ
    У Маскве В. Бажэнаў стварае грандыёзны праект Вялікага Крам-лёўскага палаца, які карэнным чы-нам павінен быў змяніць аблічча гістарычнага ансамбля. Ідэя праекта прадугледжвала будынак «да слава
    40
    Класійызм - вяршыня архітэктуры даінАустрыяльнай эпохі
    вялікай імперыі і гонару веку, да бессмяротнай памяці будучых часоў, да ўпрыгожвання сталічнага града, да ўцехі і задавальнення свайго народа» (праект надпісу на закладной дошцы). Маштабы імперскага размаху не мелі аналагаў. У цэнтры -велізарная плошча з трыбунамі для парадаў і ўрачыстасцей. Тры пра-мяні - вуліцы вялі ў напрамках на Санкт-Пецярбург, Яраслаўль, Уладзі-мір. Галоўны корпус палаца арыен-таваўся на Маскву-раку і паві-нен быў мець працягласць амаль 640 м.
    Тэарэтычныя погляды Бажэнава грунтаваліся на ідэалізацыі грэча-скай ордэрнай архітэктуры. Безордэр-ную дапятроўскую архітэктуру ён адносіў да адзінай для Еўропы га-тычнай традыцыі. Архітэктура Русі, такім чынам, разглядалася як част-кова агульнаеўрапейская.
    Генеральны план Масквы 1775 г. прадугледжваў стварэнне вакол Крамля сістэмы плошчаў, злучаных бульварам (будучае Садовае каль-цо), што адпавядала перадавым, класічным горадабудаўнічым кан-цэпцыям таго часу.
    32. Малы Эрмітаж.
    Архітэктар Ж. Вален-Дэламот.
    1764-1767 гг. Санкт-Пецярбург
    Узорам рускай класічнай архі-тэктуры, вартым параўнання з пра-ектам Уайт-Хола I. Джонса, праек-тамі К. Рэна і У. Чэмберса, з’яўляецца будынак Акадэміі мастацтваў у Санкт-Пецярбургу (1764-1788 гг., арх. А. Какорынаў, Ж. Вален-Дэламот).
    Кампазіцыя комплексу пабуда-вана па строгіх класічных канонах: сіметрычны прамакутны план з
    33. Тэатральны пад’езд на Авальнай плошчы. Макет Вялікага Крамлёўскага палаца.
    Архітэктар
    В. I. Бажэнаў. 1769-1773 гг.
    Масква
    41
    Уволзіны
    34. Вялікі Крамлёўскі палац. Макет. Архітэктар В. I. Бажэнаў.
    1769-1773 гг. Масква
    круглай купальнай залай у цэнтры. Планіроўка калідорная, з аднабако-вым размяшчэннем класаў. Вокны калідораў звернуты ва ўнутраныя дворыкі. Вялікі ўнутраны двор пе-ракрыты прасторным купалам. Фа-
    сад, звернуты ў бок Нявы, пабудава-ны па тыпу палаца, у традыцыях класічных трактатаў Ф. Бландэля: паверх - цокаль, цэнтральны і бака-выя рызаліты з калонамі і пілястры на ўзроўні другога і трэцяга павер-хаў. Адчуваецца рацыянальная пла-ніровачная і архітэктурная будова, уласцівая антычнай архітэктуры.
    Будынак Сената ў Крамлі (1776-1787 гг., арх. М. Казакоў) унікальны сваёй ідэальнай геаметрычнасцю і яе адпаведнасцю, контурам гіста-рычнага крамлёўскага ансамбля: трохкутны план калідораў, зверну-тых ва ўнутраны двор, порцік, строгая, стрыманая архітэктура, купал галоўнай залы. Тут пануюць гары-зантальныя чляненні, павялічваю-чыя перспектыву, спакойны верты-кальны рытм робіць зразумелымі абсалютныя памеры і маштаб у цэ-лым. Вельмі далікатны ордэр: іяніч-ны ў порціку і дарычны ў пілястрах фасаду. Тая ж строгасць прысутні-чае і ў архітэктуры Дома выха-вання (1764-1770 гг., арх. К. Голан і М. Казакоў): прамакутны план з двухбаковым калідорам, вежы і купалы не парушаючыя сціпласці і строгасці архітэктуры.
    35. Цэнтральная частка галоўнага фасада Акадэміі мастацтваў у Санкт-Пецярбургу. Архітэктары А. Какорынаў, Ж. Вален-Дэламот. 1764-1788 гг.
    42
    Класійызм - вяршыня архітэктуры лаінлустрыядьнай эпохі
    Архітэктура загарадных сядзіб адрозніваецца большай эмацыяналь-насцю. У павільёнах Араніенбаума згадваюцца рысы барока (1767-1768 гг., арх. К. Райнальдзі). У палацы Царыцына (1775-1785 гг., арх. В. Ба-жэнаў) відавочна моцнае праяўлен-не архітэктуры рамантызму ў спа-лучэнні рыс готыкі і ордэра. Пятроў-скі палац у Маскве М. Казакова (1775-1787 гг.) развівае руска-візан-тыйскія матывы. Відавочна, што строгія класічныя рысы не мелі ў прыватным будаўніцтве шырокай папулярнасці. Тут амаль на стагод-дзе раней чым у Еўропе праявіліся рысы эклектыкі. Пры гэтым у эклек-тычных формах знітаваліся руска-ві-зантыйскія, гатычныя і класічныя традыцыі. Відавочныя розныя прын-цыповыя падыходы да дзяржаўных поглядаў на архітэктуру і прыват-ных.
    У канцы XVIII ст. у Расіі з’яўля-юцца ўласныя тэатэрычныя работы па архітэктуры I. Лема, галоўнага архітэктара Пецярбургскай камісіі збудаванняў, В. Гравэ, працы Чэка-леўскага. Класіцызм пераўтвараецца ў закончаную мастацкую сістэму, якая будзе ўстойліва існаваць амаль сорак гадоў.
    Адметнай рысай палацавых і ма-нументальных збудаванняў гэтага перыяду з’яўляецца архітэктурнае адзінства экстэр’ера і інтэр’ера. Адзін з яркіх прыкладаў - Калонны зал «Высакароднага сходу» (Дом Саюзаў у Маскве) М. Казакова (1780-я гг.). Каланада тут выступав связуючым звяном паміж галоўнай залай і трыма суседнімі. Ордэр падзяляе і верты-кальную прастору на ўласна абазна-чаную ордэрам і сутарэнні над ім.
    36. Будынак Сената ў Маскоўскім Крамлі. Архітэктар М. Ф. Казакоў. 1776-1787 гг.
    Яны нібы лунаюць над шырокім карнізам.
    Класіцызм у канцы XVIII - па-чатку XIX ст. у Расіі робіцца галоў-ным стылем і ў прыватнай забудове: сядзібах, палацах. Дом Пашкова ў Маскве (1784-1786 гг., арх. В. Бажэ-наў) у пэўнай ступені ўвасабляе рысы паладыянскай архітэктуры: палац і бакавыя павільёны. Дамі-нуючую ролю адыгрывае палац на высокім руставаным цокалі - ча-тырохкалонны карынфскі порцік. Аб’ём завершаны бельведэрам. Ус-тойлівасць кампазіцыі надаюць бакавыя павільёны з іянічнымі пор-цікамі.
    Будынак Маскоўскага універсі-тэта (1786-1793 гг., арх. М. Казакоў) па планіроўцы і архітэктурнаму вы-рашэнню фасадаў згадвае Самэр-сэт-Хаўс У. Чэмберса: галоўныя і бакавыя рызаліты, ордэр на масіўным стылабаце першага паверха. Ману-
    43
    Уводзіны
    37. Дом
    П. Е. Пашкова ў Маскве.
    Архітэктар В. I. Бажэнаў. 1784-1786 гг.
    ментальнасць, уласцівая творам Дж. Нэша, Р. Смёрка, У. Чэмберса, была больш прымальнай для Расіі гэтага часу у параўнанні з мастац-кай вытанчанасцю класічнага сты-лю Францыі канца XVIII ст.
    Кампазіцыйныя знаходкі анг-лійскіх дойлідаў яшчэ больш пра-явіліся ў збудаваннях Санкт-Пецяр-бурга. Каланады размяшчаліся па акружнасці ў спалучэнні з даміную-
    чым аб’ёмам. Прыклад - будынак асігнацыйнага банка Дж. Кварэнгі (1783-1790 гг.). Галоўны корпус банка (тры паверхі, шасцікалонны ордэр на трохарачным стылабаце) злуча-ны галерэяй-каланадай з прастор-ным падковападобным корпусам сховішча. Рагі падковы фланкірава-ны васьмікалоннымі порцікамі.
    Адметным творам пазначанага перыяду з’яўляецца будынак Казан-
    38. Галіцынская бальніца ў Маскве. Архітэктар М. Ф. Казакоў. 1796-1801 гг.
    44
    Класійызм - вяршыня архітэктуры △аінлустрыяльнай эпохі
    39. Казанскі сабор. Архітэктар А. Вараніхін. 1801-1811 гг. Санкт-Пецярбург
    скага сабора ў Санкт-Пецярбургу (1801-1811 гг., арх. А. Вараніхін). Ім-перскія амбіцыі Паўла I паставілі перад дойлідамі задачу стварэння сабора, аналагічнага сабору св. Пят-ра ў Рыме. У конкурсе бралі ўдзел вядучыя архітэктары: Т. дэ Тамон, Ч. Камерон і вядомы дэкаратар П. Ганзага. Размяшчэнне сабора на Неўскім праспекце ўскладняла задачу, паколькі арыентацыя восі сабора захад-усход не дазваляла ары-ентаваць галоўны фасад на прас-пект. Праект Вараніхіна перамог таму, што архітэктар знайшоў арыгі-
    нальнае рашэнне, задавальняючае як канонам, так і амбіцыям імпера-тара. Размясціўшы сабор уздоўж праспекта, Вараніхін далучыў да яго паўночнага і паўднёвага фасадаў прасторныя паўкружныя каланады. Каланады налічвалі 92 карынфскія калоны і ўтваралі з боку Неўскага праспекта прасторную плошчу. Скразны праход праз бакавыя нефы рабіў рух ва ўсіх напрамках раўна-значным. А стварэнне ў перспекты-ве праспекта плошчы стварала важную рэкрэацыю, накшталт тых, што рытмічна падзяляюць працяглы
    45
    Уволзіны
    Рыджэнтс-Стрыт у Лондане. Паў-днёвая каланада не была збудавана. Інтэр’еры Казанскага сабора выка-наны ў стылі класікі, малюнкаў Піранезе і Серліо. Кесаніраваныя сутарэнні, рады калон асацыіруюцца з рымска-рэнесанснай архітэктурай, матывы якой адлюстраваў у сваіх дэкарацыях П. Ганзага. Казанскі са-бор - новая старонка ў фарміраван-ні гарадскіх ансамбляў Пецярбурга пачатку XIX ст.
    Забудова стрэлкі Васільеўскага вострава ў Санкт-Пецярбургу (1804-1810 гг., арх. Т. дэ Тамон) - тып но-вага гарадскога ансамбля. Гэта не проста рад збудаванняў з чаргаван-нем плошчаў і рэкрэацый, а тэма, зас-наваная на контурах ландшафту з дамінантай, акцэнтамі і архітэк-турным фонам. Ва ўспрыняцці ансамбля істотную ролю адыгрывае люстэрка Нявы, перспектывы з боку Дварцовай набярэжнай.
    Дамінанта забудовы - біржа. Яна фіксуе вось Нявы там, дзе яна разыходзіцца па баках стрэлкі вос-
    трава, маштаб якой вызначаюць растральныя калоны. Зала біржы -буйнагабарытная форма ў атачэнні дарычнай каланады на высокім стылабаце. 3 боку Дварцовай набярэжнай біржа і калоны на фоне забудовы вострава глядзяцца ар-ганічна і цэласна, манументальна выразна.
    Манументальнасць і выразнасць як апафеоз дзяржаўнасці становяц-ца напачатку XIX ст. вядучай тэмай. Найбольш яркая ў гэтым праява -ансамбль Адміралцейства А. Заха-рава (1773-1806 гг.).
    Выключная роля Адміралцей-ства ў тым, што яно дало арганічнае знітаванне Дварцовай набярэжнай і галоўнага масіву забудовы горада. Папярэдні будынак архітэктара Ко-рабава, абкружаны каналамі і вала-мі, зусім не пасаваў з суседнімі палацам!, будынкамі Акадэміі мастацт-ваў і Акадэміі навук. Ансамбль Адміралцейства павінен быў злучыць Дварцовую і Сенацкую плошчы. Га-лоўны корпус з вежай фіксаваў сы-
    40. Стрэлка Васільеўскага вострава. Санкт-Пецярбург
    46
    Класійызм - вяршыня архітэктуры даіндустрыяльнай эпохі
    ходжанне трох прамянёў галоўных вуліц-праспектаў. Галоўны фасад па сваёй працягласці можна параўнаць бадай што з фасадам версальскага палаца (467 м). Бакавыя крылы (па 163 м) звернуты ў бок Нявы. Увесь будынак уяўляе сабою рытмічнае чаргаванне аднародных аб’ёмаў: арачнага (у цэнтральным корпусе і павільёнах), 12 калонных порцікаў, 6 калонных рызалітаў. Яму ўласціва характэрная для класіцызму верты-кальная будова: цокальны паверх, галоўны і атыкавы.
    Дзякуючы Адміралцейству за-вяршэнне атрымаў грандыёзны лі-нейны ансамбль плошчаў (каля 1 км). Адметную ролю ў архітэктуры збу-давання адыгрываюць скульптура, выкананая ў рускіх традыцыях і прысвечаная гісторыі расійскага флота, прасторны, класічны інтэр’ер з каланадай на арачным стылабаце, галерэяй, параднымі лесвіцамі, уп-рыгожаннымі статуямі Афіны і Геркулеса.