Архітэктура Беларусі
У 4 т. Т. 3, кн. 1.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 502с.
Мінск 2007
У канцы XVIII - пачатку XIX ст. у каларыстыцы рускай архітэктуры на змену блакітным і пурпуровым колерам, характэрным палацам Раст-рэлі, прыходзіць класічнае спалу-чэнне вохрыстага і белага. Правіянт-
41. Адміралцейства. Цэнтральная вежа. Архітэктар А. Захараў. 1806-1823 гг.
Санкт-Пецярбург
скія склады (1806-1808 гг., арх. А. За-хараў) на левым беразе Нявы да-вершылі разам з корпусам Горнага інстытута Вараніхіна на правым беразе ансамбль, знітаваны водамі ракі. Гэта традыцыйная рыса руска-га горадабудаўнічага мастацтва, якое арганічна аб’ядноўвае забудову з прыродай і ландшафтам.
42. Павільён Адміралцейства. Санкт-Пецярбург
47
Уволзіны
У загарадных палацах Пецярбур-га пачатку XIX ст. набываюць да-лейшае развіццё як выпрацаваныя часам і творчай думкай дойлідаў рускія рысы класіцызму, так і твор-чае развіццё антычна-рэнесанснай спадчыны. Таўрычаскі палац архі-тэктара Е. Старава (1783-1789 гг.) -складаны комплекс у традыцыях паладыянства, бакавыя крылы з ка-ланадай згадваюць кампазіцыі Кента і Адамаў. Характэрнай рысай руска-га класіцызму, якая атрымала развіц-цё, з’яўлялася вырашэнне сродкамі ордэра і каланад інтэр’ераў: калідо-раў, галерэй, залаў.
Тыповы прыклад паладыянства, -палац у Паўлаўску (1782-1786 гг., арх. Ч. Камерон). У Маскве рысы паладыянства бачны ў палацы Ас-танкіна (1791-1793 гг., арх. П. Аргу-ноў і інш.). I тут у кампазіцыі пры-кметна схільнасць да англійскіх аналагаў. Звяртае ўвагу, што французская традыцыя загарадных па-лацаў (шато) не знайшла ў Расіі шы-рокага распаўсюджвання. Інтэр’еры Астанкінскага палаца захапляюць сваім класічным бляскам. Урачыс-тыя каланады залаў і парадных гас-цёўняў - адметная рыса архітэктуры класіцызму Расіі. Тут бачыцца сты-лёвая сувязь з грэчаскай традыцыяй.
Пасля Айчыннай вайны 1812 г. дзяржаўны кантроль у галіне гора-дабудаўніцтва ўзмацняецца. Яшчэ больш шырыцца будоўля па ўзор-ных праектах. Распаўсюджваюцца праекты адначасова ўзводзімых комплексаў будынкаў, якія фарміру-юць плошчы і праспекты. Архітэк-тура класіцызму захоўвае сувязь тэктонікі, утылітарнага прызначэн-ня і мастацкай выразнасці.
Рост міжнароднага аўтарытэту Расіі вымагаў пераўтварэнне Пе-цярбурга ў парадную сталіцу імпе-рыі. У пазначаны перыяд вялікую ролю ў фарміраванні аблічча сталі-цы адыграла творчасць К. I. Росі (1775-1849). Пад яго началам ства-раецца канцэпцыя рэканструкцыі гістарычнага і горадабудаўнічага ядра горада. Галоўны акцэнт -Дварцовая плошча (1819-1829 гг., арх. К. I. Росі) з грандыёзным паў-акружаннем будынка Генеральнага штаба. Знойдзеныя ў Раял-Крэсэце Дж. Вудам новыя прыёмы арганіза-цыі прасторы тут набылі арыгіналь-нае, наватарскае развіццё. Па сут-насці, знойдзены самы трапны варыянт завяршэння лінейнай пас-лядоўнасці трох плошчаў. Збуда-ванні розных эпох замкнуліся ў адзіны ансамбль. Сувязь плошчы з Неўскім праспектам праз веліч-ную арку цэнтральнай часткі паў-кальца вырашыла праблему сувязі плошчы і галоўнага лінейнага ансамбля, дала сувязь з ансамблем Казанскага сабора. Не будынак Зім-няга палаца і строгая стужка Генштаба і Міністэрства замежных спраў, а плошча стала прасторай раўнавагі і гарманічнай супадпа-радкаванасці, так як і плошча Згоды ў Парыжы. Сувязь фасадаў стужкі будынка ордэрам задала рытм і зра-зумеласць маштабу, абсалютных памераў ансамбля. Арганізацыя прасторы вызначыла ў будучым з’яўленне кульмінацыйнага аб’екта -Аляксандраўскай калоны Агюста Манферана.
Вырашэнне цэнтральнай часткі ў выглядзе трыумфальнай аркі з ма-нументальнай шасціконнай каляс-
48
Класійызм - вяршыня архітэктуры лаіндустрыяльнай эпохі
43. Дварцовая плошча. Архітэктар К. I. Росі. 1819-1829 гг. Санкт-Пецярбург
ніцай Перамогі надзвычай вобразна адлюстроўвае параднасць і бліску-часць ансамбля. Дзве аркі праезду на Неўскі праспект, якія сыходзяц-ца над вуглом, - арыгінальнае выра-шэнне функцыянальнай заданы ў складанай горадабудаўнічай сі-туацыі.
Ансамбль Дварцовай плошчы знаменуе пачатак новага напрамку ў архітэктуры рускага класіцызму, напрамку, скіраванага на маштаб-ныя, манументальныя збудаванні, маючыя важнае горадабудаўнічае значэнне. Міхайлаўскі палац (1810-1825 гг., арх. К. Росі), сёння Дзяржаў-ны Рускі музей, - яркі таму прыклад. Галоўны трохпавярховы корпус раз-мешчаны ўглыб ад Чырвонай лініі Неўскага праспекта, бакавыя, адна-
павярховыя (прамакутныя, з унут-ранымі дварамі), - выходзяць на Чырвоную лінію. Перад палацам ствараецца рэкрэацыя - плошча Мастацтваў. Традыцыйна выразныя гарызантальныя чляненні карпусоў нібы стылабат яднае цокальны па-верх. Ордэр галоўнага корпуса на-дае ўрачыстасць і выразнасць. Фасад галоўнага корпуса - акадэмічна дакладны: васьмікалонны порцік і рызаліты на флангах з арачнымі лоджыямі. Зноў-такі бачацца аналогіі з англійскай архітэктурай. Ансамбль разлічаны на ўспрыпяцце з Неўска-га праспекта, таму буйныя формы порціка і рызаліта вылучаюцца на фоне больш тонкіх гарызантальных чляненняў і рытмічнага пояса ордэ-ра. Вестыбюль-аванзала тут пера-
49
Уводзіны
44. Міхайлаўскі палац (Дзяржаўны Рускі музей). Архітэктар К. I. Росі. 1810-1825 гг.
Санкт-Пецярбург
ўтвораны ў прасторную, парадную лесвіцу на другі наверх з анфілад-нымі параднымі заламі.
Адметнай асаблівасцю рускага класіцызму першых дзесяцігоддзяў XIX ст. з’яўляецца прысутнасць у архітэктуры аб’ёмнага пластычна-га дэкору. Варта зазначыць, што ба-гатае пластычнае аздабленне паста-янна прысутнічала ў архітэктуры манументальных збудаванняў пер-шай паловы XVIII ст. У другой па-лове XVIII - пачатку XIX ст. ляп-ныя, медныя і бронзавыя фрызы, метопы прысутнічаюць у збудаван-нях. Іх дапаўняе скульптура ў арач-ных нішах (конхах), на п’едэсталах. Традыцыйным месцам дэкору былі пераважпа фрызы і сандрыкі над вокнамі. Пластычнае аздабленне фрызаў рабілі іх надзвычай выраз-нымі, шырокай стужкай падкрэслі-ваючымі рытм капітэляў калон.
Цудоўным творам Карла Росі стаў ансамбль Александрынскага тэатра (1828-1832 гг.). Бліскучае вы-рашэнне атрымала горадабудаўні-чая задача: спалучэнне плошчаў пе-рад тэатрам з боку Неўскага і з боку Фантанкі. Бачна адзіная творчая канцэпцыя, пры праектаванні тэатра
архітэктар ажыццявіў рэканструк-цыю значнай часткі горада.
Велічнае і манументальнае аб-лічча тэатра: высокі цокаль і флан-кіруючая каланада з конхамі і скульптурай, шасцікалонны карынф-скі порцік-лоджыя, масіўны карніз і атык, завершаныя бронзавай квад-рыгай Апалона. Узвышаны сцэніч-на-залавы аб’ём бачыцца ў перспек-тыве і не парушае логікі размерка-вання мае. Шасцікалонныя порцікі па баках надаюць архітэктуры бу-дынка цэласнасць і адзінства.
Цудоўная па сваёй гарманічнасці і маштабу Тэатральная вуліца (зараз вуліца Росі). Замкнёная ў пер-спектыве паўднёвым фасадам тэатра, яна прываблівае сваёй утульнай перспектывай і суразмернасцю. Рытм пілястраў дарычнага ордэра робіць зразумелымі памеры будынкаў і пра-сторы.
Будынак Сената і Сінода на Се-нацкай плошчы (1829-1834 гг., арх. К. Росі) сведчыць пра прыхіль-насць майстра да канцэпцыі, рэалі-заванай пры забудове Дварцовай плошчы. Цэнтральная частка ансамбля выканана ў выглядзе тры-умфальнай аркі. Крылы фасада
50
Класійызм - вяршыня архітэктуры лаіндустрыяльнай эпохі
45. Александрынскі тэатр. Архітэктар К. I. Росі. 1828-1832 гг. Санкт-Пецярбург
больш выразныя (чаргаванне калон і конхаў, лоджыі, фігурны атык), маюць строгі манументальны ма-люнак.
Ансамблі, створаныя К. Росі, да-вершылі фарміраванне класічнага аблічча Санкт-Пецярбурга. Галоў-ныя плошчы горада ад Зімняга палаца да будынка Сената і Сінода пе-раўтварыліся ў адзіную прастору з дакладна вызначаным маштабам, супадпарадкаваннем ансамбляў і зя-лёных рэкрэацый. Каскад плошчаў можна параўнаць як з каскадам са-доў Цюільры, плошчы Згоды і Елі-сейскіх палёў у Парыжы, так і з ансамблем Рыджэнтс-Парку ў Лондане.
Канчатковую кропку ў завяр-шэнні ансамбля плошчаў цэнтра Санкт-Пецярбурга паставіў Агюст Манферан, узвёўшы Ісакіеўскі са-бор (1818-1856 гг.) і Аляксандраў-скую калону (1809-1834 гг.). Купал сабора становіцца галоўнай дамі-
нантай у забудове абодвух берагоў Нявы. Архітэктура сабора - тэта апафеоз велічнасці сталіцы імперыі: масіўныя аб’ёмы, магутныя васьмі-калонныя порцікі з франтонамі, скульптурай і гарэльефамі. Нават надпіс на фрызе кароткі і велічны: «Цару царствуючых». Плошча перад саборам (Ісакіеўская) была арганіч-ным працягам Сенацкай. Граніт, парфір, малахіт, мармур, бронза і звонку і знутры надаюць збудаван-ню выразнасць, эмацыянальнасць, манументальнасць. Масіўнасць форм, несуразмернасць асобных аб’ёмаў, змрочны каларыт - харак-тэрныя прыкметы класіцызму міка-лаеўскай эпохі, эпохі абсалютысц-кіх ідэй і ідэалізацыі імперыі.
Пазначаныя ідэі ўвасоблены ў Аляксандраўскай калоне (47,5 м вы-шыні), ствол якой выкананы з цэль-нага гранітнага маналіту. Заверша-ная фігурай бронзавага анёла, дзя-
51
Увоазіны
46. Ісакіеўскі сабор.
Агульны выгляд
і інтэр’ер. Архітэктар А. Манферан. 1818-1856 гг.
Санкт-Пецярбург
куючы трапна знойдзенаму маштабу калона мае яркую вобразную выраз-насць.
Трыумфальныя аркі ля Маскоў-скай заставы у Санкт-Пецярбургу (1834-1838 гг., арх. В. Стасаў) і ля Цвярской у Маскве (1827-1834 гг., арх. О. Бавэ), - лагічная з’ява ў развіцці манументальнай імперскай архітэктуры. Арка Стасава (у да-рычным ордэры трыумфальныя ва-роты) знаходзіцца на выездзе з ста-ліцы ў бок Масквы, арка Баве выка-нана ў рымскіх традыцыях, за-вершана бронзавай шасцікалоннаю калясніцаю Славы, багата аздобле-на скульптурай і гарэльефамі.
Найбольш значнымі класічнымі збудаваннямі старой сталіцы, Масквы, пазначанага перыяду з’яў-ляецца Вялікі тэатр (1821-1824 гг., арх. О. Бавэ), будынак Манежа (1817-1828 гг.), комплекс універсітэ-та (1817-1819 гг., арх. Д. Жылярдзі). Будынак Вялікага тэатра канструк-тыўна выкананы па схеме базілікі:
зала ў цэнтры, галоўныя і бакавыя вестыбюлі, сцэнічная трупа. Вытры-мана класічная суадноснасць заль-най і сцэнічнай часткі 1 : 1. Велічны васьмікалонны порцік у габарытах залава-сцэнічнага аб’ёма, гарызан-
52
Класійызм - вяршыня архітэктуры даіндустрыяльнай эпохі
тальныя паясы руставанага цокаля, фрыз, карнізы - строгі і лаканічны малюнак у цэлым выразнага ману-ментальнага збудавання. Будынак Манежа унікальны арыгінальнай шматпралётнай драўлянай крок-веннай канструкцыяй інжынера А. Бетанкура. Строгая і лаканічная архітэктура універсітэта: васьміка-лонны порцік, бакавыя крылы, ахопліваючыя двор, пазбаўлены ор-дэрнага аздаблення. Манатонныя рады вокнаў выклікаюць уражанне зашпіленага на ўсе гузікі мундзіру. Будынак універсітэта ўзнаўляўся Жылярдзі пасля пажару 1812 г. як частка ансамбля Манежнай плош-чы, яе дамінанта. Універсітэт і Манеж уваходзілі ў склад будынкаў, якія павінны былі фарміраваць плошчы і ансамблі вакол Крамля: Тэатральная, Аляксандраўскі сад, Манежная.